— Вялікі князь Літвы Міндоўг, хан Бату на сваёй зямлі Улуса Джучы пазбіраў іншых ханаў і ўпаўнаважаных ад іншых ханаў, і прапанававаў усім абраць хана Мунке Вялікім ханам Арды. Усе з гэтай прапановай пагадзілісь. — Добра, Каліст. Дзякуй. Але на самай справе, гэта была кепская навіна. Хан Бату ўзмоцніўся і дамогся таго, што неўзабаве выбірут Вялікім ханам яго сябра. Цяпер, ці трошкі пазней, трэба чакаць пагроз з удзелам ардынцаў. Трэба ўзмоцняць абараназдольнасць усіх ліцвінскіх княстваў. Аб гэтым Вялікі князь паведаміў праз ганцоў усіх ліцвінскіх князёў. Перад святам Яна Купалы, вярнуўся з Рыма гандляр Волімунт. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, рымскі Папа Інакенцій Чацвёрты, на восем лет старэйшы за цябе. Родам ён з генуэзскіх зямель, і мы размаўлялі з ім на лацінскай гаворке. Ён быў вельмі задаволены тым, што нашы ваяры перамоглі вялікі атрад ардынцаў. Таксама ён вельмі задаволен жаданнем Вялікага князя Лютвы Міндоўга стаць лацінскім хрысціяніном. Ён казаў, што Царква апостала Пятра будзе заўседы дапамогаць сваім сынам. Рымскі Папа пажадаў, штоб магістр Лівонскага ордэна вырабіў дзве кароны для караля Лютвы і для каралевы, а потым штоб кульмскі біскуп каронаваў Міндоўга і яго жонку. — Гандляр Волімунт, ты ў сваім падарожжы быў побач з рыцарам Лівонскага ордэна. Хто ён і аб чым вы размаўлялі? — Вялікі князь, ён саксонец, а я ўжо добра размаўляю на саксонскай гаворцы. Але, ён рыцар-фанатык хрысціянства, і мы мала размаўлялі між сабой. Калі мы дзесьці спыняліся на начлег, то ён па-першае маліўся доўга, а потым пачынаў есці. Я асцярогаўся гэтага фанатыка, таму таксама маліўся, але хутка сканчаў і пачынаў есці. Самое доўгае аб чым мы размаўлялі, тады калі я спытаў яго, як сабе паводзіць пры сустрэчы з Рымскім Папам. Ён мне доўга і падрабязна растлумачыў. Больш мы доўга не размаўлялі. Гэта падарожжа было самае цяжкае, што было ў маім жыцці. Нават тое, што я бачыў новыя зямлі і гарады, паводзіны гэтых незнаёмых жыхароў, не змагло ўпрыгожыць маё падарожжа з гэтым фанатыкам. У Рыме я набыў кнігу на лацінцы, меркаваў што яна мне дапаможа, але я яе хутка прачытаў, а потым нават перачытаў, і зноў вярнуўся да нудліваму жыццю no634 з фанатыкам. I толькі, калі мы раз’ехаліся ў розныя бакі, я адчуў сабе вольным і шчаслівым. — Я цябе, Волімунт добра разумею. Дзякую за цяжкую, але вельмі патрэб ную працу. — Вялікі князь, Дангайла сення вярнуўся з жамойцкага паселішча Даўга. Пуцята прасіў перадаць цябе, Вялікі князь, што заходнія жамойты гавораць, пра паход князя Выкінта і князёў Рушковічаў на Міндоўга бліжэйшым часам. Пуцяце гэта казаў жамойт з іх паселішча, які на паляванні сустрэўся з заходнім жамойтом. He паспелі Міндоўг з Альгердам абмеркаваць гэту навіну, як паведамілі, што прыбыў гандляр Андрэй. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ва ўсходніх русін іх старэйшы князь Андрэй Яраслававіч вырашыў, што хан Бату вельмі шчыльна заняты ўнутранымі справамі, і трэба скарыстацца гэтым, штоб аслабіць яго стаўленіка князя Аляксандра Яраслававіча. Князь Андрэй Яраслававіч дазволіў сваему малодшаму брату захапіць горад Пераяслаў Залескі, вотчыну таты, князя Яраслава Усевалодавіча і радзіму Аляксандра Яраслававіча, які вызначыў гэты горад сваёй вотчынай пасьля смерці таты. Туды князь Яра- слаў Яраслававіч перавёз сваю сям’ю. Сам жа князь Аляксандр Яраслававіч хварэе ў Наўгарадзе. — Гандляр Андрэй, алё зараз хан Бату ўзмоцніўся. Ён прапанаваў свайго сябра хана Мунке выбраць Вялікім Ханам, і ўсе іншыя ханы з гэтым пагадзіліся. Таму я ўпэўнен, што новы Вялікі хан Мунке прызнае старшым князем русін Аляксандра Яраслававіча, стаўленіка хана Бату. — Вялікі князь, я таксама гэта ведаю, але цікава тое што Андрэй Яраслававіч пазбіраў вакол сабе ўсіх усходне-русінскіх князёў, акрамя Аляксандра Яраслававіча, і запрасіў у гэты саюз князя Данііла Раманавіча. На мой погляд, мэтай гэтага саюза можа быць толькі агульны супраціў ардынцам. — На жаль, гэта не адбудзецца. Сёння мяне паведамілі, што заходнія жамойты з князем Выкінтам і князямі Рушковічамі збіраюцца для нападу на мяне. Яны вельмі слабыя і малоколькасные, таму я меркую што з імі пайдуць на мяне адасобныя яцвягі і ваяры князя Данііла Раманавіча. Надыходзячым днём да Вялікага князя прыбыў ганец са Слоніма і паведаміў, што іх дазорные ўбачылі атрад валынскіх русін у тры сотні, якія праходзілі на ўсход ад іх, і накіраваліся на поўнач. Як толькі выйшаў слонімскі ганец, абвесьцілі што прыбыў ваўкавыскі ганец. Ён паведаміў, што яцвяжскіе адасобные князі са сваімі ваярамі накіровалісь ці ў Наваградак, ці ў Воруту. Міндоўг загадаў ваўкавыскаму ганцу хутка прыбыць у Наваградак і перадаць Вітольду і Ленгвіну ўказ Вялікага князя аб сігналах у начы аб дапамозе адзін другому. Калі нападуць на кагосьці з іх, то днём трэба самастойна абараняцца, а ў начы з самага вышэйшага месца запаліць тры факела і чакаць дапамогі. Сваіх ганцоў Міндоўг накіраваў у ворутскіе паселішча, штоб іх жыхары схаваліся ў схроны, а ўсі рамеснікі прыбылі са сваімі прыладамі ў замак Ворута. 3 ранку наступнага дня вакол Воруты пазбіралілісь валынскія ваяры, жамойты і яцвягі. Яшчэ ноччу перад пасадам Воруты і глыбокім ровам прыбралі масткі, цяпер у пасад на конях не магчыма было трапіць таму, што роў крута абрываўся на вострые колы. Нават пешым ваярам было цяжка спусціцца і не трапіць на колы. У некалькіх месцах коннікі ворагоў апынуліся ў паст- ках. Пасля гэтага ў лесу пачалі рубіць дрэвы. Яны знаходзілі пасткі і засланялі іх дрэвамі і галінкамі. Доўгіе дрэвы складалі перад ровам і абчасвалі іх. Нягледзячы на тое, што пачыналася восень, дзень апынуйся спякотны. Наглядая за маруднай працай з доўгімі дрэвамі, Міндоўг здзіўляўся, няўжо ганец Данііла Раманавіча, неадноразова бачыўшы гэтые равы і масткі, не растлумачыў яму, што трэба падрыхтаваць для паходу на Воруту такія масткі. Жыхары Воруты таксама цікавіліся што робяць іх ворагі. Яшчэ ўчора яны ўкрылі доўгімі дошкамі бліжэйшые да рова дамы. Ваяры рыхтаваліся да начной вылазкі. Вялікі князь даўно высвятліў дзе знаходзяцца кіраўнікі валынскіх ваяроў і нацэліў у тое месца вялікі камнемет. Малы камнемет нацэлен на круты пад’ем ад ракі Рута. Калі пачалось цямнець і ворагі зрабілі вогнішча дзеля вячэры, Міндоўг указаў лепшым лучнікам стрэліць у тые месцы, дзе былі пасткі, а зараз іх накрылі бервеннем і галінкамі хвойніка. Канцы стрэл былі запаленыя і таму галінкі хвойніка хутка запаліліся, і ў гэтых месцах зрабіліся вогнішча. А праз кароткі час там выпалілася ўсё і зноў атрымалісь ямы. Па краях пасада запалілі факелы і яны асвятлялі сваю ваколіцу. Па загаду Міндоўга, ў кош вялікага камнемёта заклалі два каменя абгоршваные сухім трысьце і звязаны вяроўкай. Запалілі іх і кінулі ў табар кіроўнікоў валынцаў. Там штосьці яшчэ запалілася і атрымалась мітусня. Вялікі князь наглядаў за вогнішчамі, калі большасць з іх пачала тушыцца, па яго загаду запалілі тры факела на вяршыні ў Замку. Гэта быў умоўны сігнал для Наваградка. Цяпер Міндоўгу і яго ваярам засталось чакаць калі наваградчане нападуць на лагер ворагаў. Вялікі князь больш спадзяваўся на Ленгвіна, якому было звычна ў цэмры скакаць па воруцкім шляхам. Міндоўг яшчэ асцярогаўся, што валынцы ў начы прыставяць сваі масткі, і пачнуць штурмаваць пасад, але калі ў іх лагеры пачалася заваруха, і якісь ваяр стаў факелам круціць кола ў адным напрамку, а потым у іншым, сумневы адпалі. Ворутскіе ваяры хутка прыставілі свалі масткі і праз іх атакавалі ворагоў. Раней Міндоўг папярэджваў, што трэба знішчаць валынцаў, астатніе самі ўцякуць. Штоб у начы не забіць сваіх ваяроў, усе воруцкія ваяры былі ў шлемах з белай стужкай. Атака ворутскіх коннікаў, якія трымалі левай рукой факел, а правай рукой меч, вельмі ўразіла ворагаў. Яны ўцякалі хто куды, не ведаючы шляху. Міндоўг указаў Яўнуту з яго сотняй імкнуцца ў пагоню. А сам са сваімі ваярамі абяззброіў яцвягаў і жамойтаў. Усе наваградскія дазорные, а таксама ваяры Вітольда прыбылі на лодках ўніз па раке Рута. Яны цішком знішчалі ворагоў у лесе. Коннікі Ленгвіна таксама з белымі стужкамі біліся з валынцамі, а потым імкнуліся ў пагоню за імі. На світанні вершнікі Ленгвіна і Яўнута вярнуліся, схавацца ў начы лягчэй, чым шукаць. Таўцівіла і Выкінта не знайшлі, як і кіраўнікаў валынскіх ваяроў. Міндоўгу паказалі забітага яцвяжскага здрадніка Яшчэлта. Вялікі князь атрымаўшы клятву, аб нежаданні больш супраціўляцца яму, адпусціў яцвягаў і жамойтаў. — Вялікі князь Міндоўг, мэтанакіраваны паход русін Данііла Рамановіча на цябе, сведчыць што ён жадае замяніць цябе на сваяка Таўцівіла? — Альгерд, мабыць і так, але я ў гэтым сумняваюся. У гэты паход ён не ўзяў полаўцаў, а толькі яцвягаў і жамойтаў. Ён меркаваў, што я больш пажадаю знішчаць здраднікаў. Мабыць ён разлічываў першымі іх накіраваць на штурм. Потым валынцам вырашыць, ці далей штурмаваць, ці ўйці ад Воруты. Полаўцы мала прыгодны для штурму замка, для гэтага больш прыгодны яцвягі і жамойты. Альгерд, тое што Данііл Рамановіч пайшоў на мяне сведчыць, што ён не верыць у сапраўднае абьеднанне русін супраць ардынцаў. Ужо шмат часу мінула пасля яго абразы ў стаўке хана Бату. Яго жаданне помсты змянілася на жаданне, як бы не зрабіць памылкі. Я меркую, што ад Рымскай Царквы ён чакаў, што яны запэўняць яго ў дапамогі рыцарамі супраць ардынцаў, але пакуль ён з імі не дамовіўся. Калі ен напаў на Ваўкавыск, Слонім і Здітаў, у яго было жаданне праверыць будзе ўзаемадапамога ліцвінскіх князёў, ці не. Разведаўшы, што кожны ліцвінскі князь абараняецца самастойна, не чакаючы да- памогі, ён мэтанакірована пайшоў на мяне. Гэтым паходам, я думаю ён пажадаў праверыць дапамогуць лівонскія рыцары імі ахрышчанаму Вялікаму князю, ці не. — Міндоўг, але гэта не магчыма, уж вельмі далёка яны знаходзяцца, і яны ні як не паспеюць. — Альгерд, тое што мы не знайшлі іхніх масткоў, і тое як яны марудна рабілі новыя масткі, сведчыць што валынцы ўзяўшы Воруту ў аблогу, не спяшаліся нас штурмаваць. Мэта валынцаў была павольна рыхтаваць штурм Воруты і чакаць дапамогі нам ад лівонскіх рыцараў, ці ад нашых ліцвінскіх князёў. Мабыць Таўцівіл запэўніў Данііла Раманавіча, што ліцвінскія князі не пойдуць на дапамогу мне. Але я меркую, што Данііл Рамановіч дапушчаў такую магчымасць. Каліб лівонскія рыцары прыйшлі на дапамогу мне, тады б валынцы хутка вярнуліся да сабе.