Сенгайла маўчаў, толькі з ненавісцю паглядаў на Міндоўга. Калі збраяносец Казімір зблізіўся да Міндоўга, той яму загадаў хутка накіравацца ў паселішча Бересцы і ўсё выведаць пра былога нальшанского князя Ердзівіла і яго сына Сенгайло, а потым хутка скакаць у Воруту і адтуль са сваім татам Альгердам накіравацца на сустрэч атрада Вялікага князя. У Міндоўга ўзнікла падазронасць, што Сенгайла і ёсць той ганец, які прыбыў да Таўцівіла ад яго цесця. Вялікаму князю трэба было до Воруты высвятліць гэта ў рыцара Альгерда, і штобы не распаўсюджваць вестку пра здраду ўнука гандляра Чорнавіла ў Наваградку і ў Воруце, цішком забіць Сенгайла. Усе ліцвінскія сотні мелі шмат загіблых і параненых. Асабліва Міндоўг перажываў за вялікую страту дазорных. Рыцар Дзімін шмат часу навучаў іх, а цяпер трэба збіраць новы гурт вучней дазорных, а ён не можа размаўляць. Вялікі князь выклікаў да сабе сына Дзіміна, дазорнага Будзіміна. 3 размовы з ім, Міндоўг зразумеў, што Будзімін не зможа замяніць тату. Таксама Будзімін паведаміў Вялікаму князю, што ў таты хоць і спынен крывацек, але шмат зубоў нема і разарваная частка твару. Ён можа толькі піць. Міндоўг накіраваў ганца ў Наваградак, штоб знайшлі лепшую знахарку, і штоб яна чакала іх у Воруце. Атрад Міндоўга са шматлікавымі параненымі і загіблымі прасоўвался марудна. Каля ракі Рута, рыцар Альгерд і яго сын Казімір сустрэлі Вялікага князя. Казімір распавеў, што жонка Ердзівіла памерла неузабаве, як іх выслалі з Нальшан у паселішчэ Берасцы. Лётась памёр Ердзівіл. Зараз у Берасцы нікога з родзічаў Сенгайла нема, а сам ён знік адтуль ужо дзён сорак таму. Рыцар Альгерд убачыўшы Сенгайла, пацвярджаў Міндоўгу, што гэтакім апісваў ганца цесць Таўцівіла. Вялікі князь загадаў забіць Сенгайла каля паселішча Берасцы і там яго пахаваць. Адразу па прыбыцці у Воруту, да Дзіміна накіравалі знахарак. Міндоўг адправіў ганца ў Полацк з загадам вызваліць з вязніцы цесця Таўцівіла. Абмерковывая гэты паход ардынцаў, Міндоўг быў упэўнен, што ардынцы накіроваліся ў Літву, дзеля знішчэння Вялікага князя. — Увесь іх шлях сведчыць аб гэтым. Тое што яны накіровываясь на паўночны захад і набліжаючыся да Менска, ўхіліліся ад гэтага горада больш на захад, пацвярджае што ім патрэбен толькі Вялікі князь. Цяжка дагадвацца што казаў ардынцам Сенгайла, але яны паверылі яму, што калі яны заб’юць мяне і дадуць ярлык Сенгайла, то Літва будзе плаціць даніну Ардзе. У нас нема хрысціянства, таму гэта не магчыма. Крутогорскій князь і менскі ваявода, нягледзячы на вялікіе сваі страты, былі згодны ўсе даспехі, зброю і коней ардынцаў аддаць нам. Крывіцкія князі ведаюць, што іх людзі пойдуць на ўсё ледзь бы не было ардынцаў. Памятаеш, што полацкія рамеснікі зараз згодны з лацінскім хрысціянствам, толькі б не было ардынцаў? — Памятаю, Вялікі князь Міндоўг. Я думаю, што Сенгайла ўгаворваючы ардынцаў на паход, казаў што ў Наваградку ёсць хрысціянская царква, і што шматбожца Міндоўг не задавальняя хрысціянаў. Таксама думаю, што ардынцы разлічывалі, знішчыў цябе, паставіць Сенгайло, і парушыць упэўненасць у адзінства Літвы. — Мабыць і так. А на што разлічываў Сенгайла? Як толькі ардынцы пакінулі б Літву, то Сенгайла і двух дзён не пражыў бы. — Я думаю, што ён ні на што не разлічываў. Калі яго тата памёр і ў яго не засталася ні воднага родзіча, ў яго была толькі помста. Як у прусаў, кроўная помста. — Так, згодзен. Вярнуўшыся ганец з Полацка, распавеў што ў Смаленску князем стаў Глеб Расціслававіч, сын Расціслава Мсціслававіча, з кіеўскай дынастыі. Памерлы смаленскі князь Усевалад Мсціслававіч быў яго траюрадны дзядзька. Полацкі пасаднік і ваявода віншуюць Вялікага князя Літвы Міндоўга з перамогай над ардынцамі пад Крутогорьем. Неўзабаве прыбыў ганец з Крутагорья. Ён перадаў Вялікаму князю падарунак ад князя Вінцука, скураны пояс з арнаментным цесненнем і сярэбранай спражкай. Ганец сказаў, што ў гонар перамогі над ардынцамі, горад Крутагор’е пераімяновалі ў Койданава (сучасная назва Дзяржынск). Вярнуўшыся з поўдня гандляр Міхалок, распавёў што ў валынскіх зямлях бачыў наваградскага прапаведніка. Таксама там ён чуў, што ліцвінскія князі, ўцекшыя з Літвы, дамоўляліся з князем Даніілам Рамановічам напасць на літоўскія зямлі. А пра дамоўленнасці Данііла Раманавіча з лацінскімі хрысціянамі не было чутак. Міндоўг адразу накіраваў свайго ганца да князя Данііла Рамановіча, штоб ён не дапамагаў уцекшым з Літвы князям. Ганец вярнуўся ад князя Данііла Раманавіча без княскага адказа. — Ганец Песціла, што ён наогул нічога не казаў? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ён сказаў мне, штоб я вяртаўся ў Літву. Адразу як ганец пакінуў іх, Альгерд спытаў. — Вялікі князь Міндоўг, чаго трэба чакаць нам? — Альгерд, адсутнасць вестак аб дамоўленнасці Данііла Раманавіча з лацінскімі хрысціянамі, сведчыць што хтосьці з іх патрабуе больш, чым іншы бок можа ажыццявіць. Таму зараз найбольш уплывовые на Данііла Раманавіча ардынцы. Я меркую, што яны патрабуяць ад яго паходу на нас. Ён асцярогаецца ардынцаў, таму ён будзе прымушаны пайсці на нас паходам. Мы заўсёды яму дапамагалі, няхай за гэту дапамогу трэба было плаціць, але ён заўсёды ведаў, што мы прыйдзем яму на дапамогу. Наша дапамога паспрыяла ягонаму ўзмоцненню і ўплывовасці сярод русін, і не толькі. Таму мяне вельмі здзівіла, што маёго ганца ён адправіў без сваего адказу. Я ведаю, што маіх ганцоў ён слухае сам-насам. Каліб я быў бы на ягоным месцы, я б казаў ганцу, што я пайду на тры ліцвінскіх гарады, спалю некалькі хат і ўвяду з сабой некалькі хатніх жывёл, штоб паведаміць ардынцам аб паходзе. — Але, ён так не паступіў, і гэта азначае што трэба рыхтавацца да горшага. — Так, магчыма ён паступіць не па сяброўску. На жаль лекаванне Дзіміна затрымліваецца, а дазорных не хапае. Табе Альгерд, вымушан сказаць, што я зрабіў памылку, ўзяўшы ў паход на ардынцаў вельмі шмат дазорных. Трэба было замест паловы дазорных узяць ваяроў з лепшымі лучнікамі. Я асьцярагаўся, што калі адзін дазорны не заўважыць штосьці важнае, то другі, ці трэці заўважыць. — Міндоўг, то мінула, а што трэба рабіць зараз? — Зараз трэба навучаць новых дазорных. Таксама трэба меркаваць, як абараняцца з розных накірунках. ГЛАВА 18 ЦЯЖКІЯ ЧАСЫ Перад Калядамі, князёўна Марта нарадзіла хлопчыка, яго назвалі Рукля. Хлопчык рос здаровым і жвавым. Нарадзіўшы нашчадка Вялікага князя Літвы, Марта адчула ў сабе гонар і ўплывовасць. Яна стала цікавіцца адносінамі з іншымі князямі, і не толькі ліцвінскімі. Спачатку Вялікі князь ветліва растлумачыў ёй аб гэтых адносінах, а потым яму такія размовы надакучылі і ен абвесціў ёй, што гэта не жаночые справы, яны вельмі таемны і гэта ён абмярковывае толькі з рыцарам Алыердам. — Так было, і так будзе далей. Нашчадак Вялікага князя не абявязкова будзе наступным Вялікім князем. Князя і Вялікага князя выбіраюць па яго заслугам і здольнасцям. Штоб Рукля ў будучыні стаў Вялікім князем, трэба выхоўвываць ў яго рысы характару сапраўднага князя, мужнага і разумнага ваяра. Зараз трэба штоб ён і далей быў здаровым і жвавым. Таксама трэба яму брата, штоб ён клопаціўся аб малодшым, у будучыні яму гэта дапаможа клопаціцца аб сваіх падначаленых. На трэцій дзень вясны і новага 6758 лета (1250 па хрысціянскім календары), Марта паведаміла Міндоўгу, што яна цяжарная. Праз дваццаць дзён да Міндоўга прыбыў ганец ад князя Эйсманта. Ён распавёў, што ў адасобных яцвягах аб’явіўся важны ваяр з ганцом паўднёвага адасобнага князя яцвягаў Яшчэлта, які раней хадзіў паходам на яцвягаў сумесна з валынцамі. Гэты важны ваяр прапанаваў іншым адасобным яцвяжскім князям, напасць на ліцвінскія паселішча і гарады Міндоўга. За гэта ён даваў багатыя дары. Князь Эйсмант ліча, што па вопісу важны ваяр падобен князю Выкінту. Княства Ігелда адмовілася ад гэтай прапанавы. — Дзякуй князю Эйсманту і табе за гэту вестку. Заўтра з раніцы, я табе перадам маё рашэнне. He паспелі Вялікі князь і рыцар абмеркаваць гэту навіну, як паведамілі што прыбыў ганец з Капыля. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, памёр Вялікі хан Арды Гуюк. Зараз у Ардзе рэгентшай яго ўдава Огул-Гайміш. Як толькі ганец Каліст пакінуў іх, Міндоўг адразу сказаў: — Зараз хану Бату не да нас. Усе яго думкі аб новым Вялікім хане. Таму для Арды, князю Даніілу Рамановічу будзе достаткова штосьці папаліць у нас і прывесьці да сабе нашых хатніх жывел. На сапраўдную цяжкую вайну з намі, ён сваімі ваярамі не будзе рызыковать. — Вялікі князь, але ардынскі ваявода Кайдан будзе патрабаваць помсты. — He, ваявода Кайдан будзе адчуваць сабе падманутым засланым ліцвінам, заведшым іх атрад у пастку. 3 ранку Міндоўг растлумачыў ганцу, што князю Эйсманту трэба абараняцца ў сваім замку, калі нападуць на іх. Трэба ашчаджаць сваіх ваяроў і не дапамогаць іншым. Дапамогі ад іншых не чакаць. Падрыхтаваць пасткі перад замкам і шмат стрэл. 3 такімі наказамі ён таксама паслаў ганцоў у Гародню, Слонім, Ваўкавыск, Клечаск, Капыль і Здзітаў. Ганцу ў Ваўкавыск ён таксама прапанаваў тое, што калі ворагі размешчацца на начлег, штоб іх ваўкалак прывеў ваўкоў, і це знішчалі коней ворагоў. У вечары, калі гулялі ў шахі, рыцар Альгерд спытаў: — Міндоўг, а калі Данііл Рамановіч, акрамя яцвягаў прывядзе ў нашы зямлі яшчэ полаўцаў і крыжакоў, тады ты пераканаешся, што ён жадае забіць цябе і паставіць Вялікім князем падпарадкаванага яму князя? — Тады буду ўпэўнен, што ён гэтага пажадаў. Я вырашыў, што ён нічога не сказаў маёму ганцу, таму што па выразу твара, вышадшага ад князя Песціла, магчыма было здагадацца аб чым была размова. А ардынскіх выведнікаў у Данііла Раманавіча шмат, у першаю чаргу гэта хрысціянскія фанатыкі, навучаныя прапаведнікамі. Але неадкладна трэба зноў паслаць у Рыгу на торжышчэ Кодруна і Міколу, за чуткамі пра намер лівонцев. 3 ранку наступнага дня, Кодрун і Мікола накіраваліся на торжышчэ ў Рыгу. Па загаду Вялікага князя, рыцар Дзімін і яго сын Будзімін згуртавалі дваццаць два вучня дазорных, з Наваградка, Доўбуды і ворутского княства. Дзімін яшчэ з цяжкасцямі вымаўляў, таму яму дапамогаў Будзімін. Неўзабаве прыбыў ганец з Здітава. Ён распавёў, што ваяры Данііла Раманавіча з яцвягамі напалі на зямлі здзітоўскага князя, спалілі адно паселішча, сагналі адтуль усіх хатніх жывел і павярнулі да сабе ў валынскія зямлі. Да замка Здзітава наблізіліся, але яго не штурмавалі.