— Вялікі князь, ваўкалака мабыць нема, а ваўкі ёсць. — У тваіх далёкіх паўднёва-ўсходніх паселішчах мабыць ёсць зласлівыя сабакі і іх люты важак, трэба накіраваць туды ганца. Калі ардынцы пройдуць іх, яны пасля малога часу, накіравалі б зласлівых сабакаў з лютым важаком ім у след. Калі ў ардынцаў наперадзі бой, то яны выбудоўваюць сваіх коннікаў поруч, без завадных коней. Завадныя коні застаюцца сзаду, і нам трэба напужаць іх зласлівымі сабакамі, каб яны вельмі хутка паскакалі на сваіх вершнікаў і збянтэжылі іх. Таксама накіруй на гэта поле ўсіх сваіх мужчын з лапатамі, сякерамі, і жалезнымі ланцугамі будаваць драўляные перашкоды для коней. Пакуль крутогорскі князь указваў сваім ганцам, Міндоўг убачыў набліжаюшчыйся атрад у тры сотні ваяроў з Менска. Сярод іх не было цяжкай конніцы, але ў іх былі доўгія дзіды, мечы і лукі. Некаторые з іх трымалі бярвенья таўшчыней з кулак, для драўляных перашкод коням. Іх прывёў менскі ваявода. Усе накіраваліся на полі, дзе мелі намер узяць бой з ардынцамі. Як толькі пачалі будаваць перашкоды для коней, Міндоўг убачыў двух вершнікаў у паўднёва-ўсходнім баку, хутка скачушчых да іх. Вялікаму князю стала трывожна, тым болып, што ў аднім з іх ён распазнаў сына рыцара Дзіміна, дазорнага Будзіміна. Убачыўшы трывогу у вочах Міндоўга, дазорны Будзімін спешна сказаў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мой тата паранены, але мы знішчылі ўсіх ардынскіх разведнікаў. Мы ўчынілі пастку ў малым лесе, ў якім была шырокая сцежка ў тры коня. Гэты малы лясок не магчыма было мінуць. Ардынцы яро змагаліся, і калі адзін з іх кінуўся на ўцёк, то мой тата паскакаў у пагоню, а я за ім. Ардынец якто развярнуў сваё плячо і стрэліў з лука. Стрэла трапіла ў твар таты, каля носа. Астатніх ардынцаў мы забілі. Яны палову нашых забілі і паранілі стрэламі, і таксама палову ваяроў з Крутогорья. Зараз усё з забітымі і параненымі вяртаюцца сюды. Мы толькі ардынскіх коней забралі з сабой, а даспехі, мечы і лукі засталіся з забітымі ардынцамі. Мабыць хутка будуць тут. I сапраўды яны ўбачылі далёка па полі коннікаў і коней без коннікаў. Пакуль яны збліжаліся, ва ўсю шырыню поля працавалі ваяры і жыхары Крутогорья. Пасярэдзіне вырылі яму, шырынёй восем шагоў, даўжынёй пяць шагоў, а глыбіна у рост ваяра. Уваткнулі завостраныя калы, а зверху ўсталявалі жэрдкі на якіх шчыльна абклалі галінкі хвойніка. Побач з ямай ўсталявалі з абодвух бакоў драўляные перашкоды для коней, а за імі імітываные ямы па краях якіх быў насыпаны пясок, як бы з ям. Імітваныя ямы былі са шчыльна пакладзеных галін хвойніка, з пад якога трошкі тырчалі вострые канцы калоў, нахіленых у бок наступаючых. 3 боку абараняючых па ім магчыма без асцярогі скакаць. За імітыванымі ямамі зноў былі ўсталяваны драўляные перашкоды коням. У драўляных перашкодах трэцьега раду былі шчыльна прымацаваныя высокія дошкі, адразу за якімі магчыма была размяшчаць ліцвінскіх коннікаў, не асцярагаючыся ардынскіх стрэл. 3 правага баку поля драўляные перашкоды былі ўсталяваны ўсытыч з лесам, а з левага баку перашкоды заканчваліся за дваццаць шагоў да ракі. У гэтым месцы рака паварочваецца і там дрыгва. А перад дрыгвой на узвышшы, Міндоўг размясціў трыццаць ваяроў легкай конніцы з доўгімі дзідамі і лукамі. Менскія ваяры пакінулі доўгія дзіды і бярвенья, і па ўказу Вялікага князя накіраваліся ў таемны абыход ракі злева ў тыл ардынскага атрада. Крутагорскія ваяры без коней, але з лукамі і доўгімі дзідамі занялі вельмі гушчыны лес. Усіх уразіла колькасць забітых і параненых дазорных і ваяроў. Дзімін трымаўся на кані, але гаварыць не мог. Яго твар быў перавязаны да вачэй, з пад тканіны тырчала акрайчык спляснелага хлеба. Ён паказаў рукой на паўднёвы ўсход, а потым стаў хутка кружыць рукой. Будзімін растлумачыў: — Вялікі князь, тата слухаў зямлю, і па ёй ардынцы хутка накіровываюцца сюды. — Будзімін, у іх малая адлегласць атрада разведнікаў ад атрада ваяроў? — Вялікі князь, атрад разведнікаў кожныя чатыры версты даганяюць два дазорных, а два былыя разведнікі адстаюць і чакаюць атрад ваяроў. Я меркую, што адлегласць між імі вёрст сем. Непакоінасць Міндоўга паменшылась, калі ён нарэшце ўбачыў атрад князя Даўмонта ў чатыры сотні вершнікаў. Адну сотню коннікаў-лучнікаў Даўмонта сумесна з крутогорскімі ваярамі, размясцілі за ракой. Ведаючы, што нізкарослыя і шырокацелыя коні ардынцаў добра плаваюць, Міндоўг указаў у тых месцах, дзе магчыма коню выйсці з вады на бераг, усталяваць перагародку з жалезных ланцугоў на паверхні вады. Уздоўж процілеглага берага за кустамі і за драўлянымі шчытамі размясціліся лучнікі, ў якіх таксама былі доўгія дзіды. Па ўказу Вялікага князя, на сорак шагоў перад лініяй ям і перашкод для коней, паклалі сухія трысьце з хвойнікам наверсе. Па задумцы Міндоўга, калі ардынцы наблізяцца, вершнік з конскімі даспехамі і з факелам, запаліць трысце, па ўсей лініяй перашкод. Гэта трэба зрабіць не раней, чым пярэднія вершнікі ардынцаў убачаць асабістасці лініі перашкод, у тым ліку імітываных ям, палічыў іх сапраўднымі. Дымавая заслона хутка праясніцца і ардынцы, не спыняючы сваёй хуткасці павінны накіравацца на левы бок поля, дзе на ўзвышша будуць знаходзіцца трыдцать коннікаў, а за ўзвышшам знаходзіцца дрыгва. Таксама ардынцы накіруюцца ў сярэдзіну поля, дзе схавана яма, а за ёй будуць ліцьвінскія коннікі. Галоўнае ў гэтай задумцы тое, штоб ардынцы ўбачыўшы, як ліцьвіны схаваліся за шчытамі прыстасаваных на конскіх перашкодах, не стрэлялі з лука. Вялікаму князю трэба было наблізіцца да ардынцаў целымі ваярамі, а ў сутычках на мечах Міндоўг быў упэўнен у перамозе ліцвінаў. Яшчэ ардынцы не з’явіліся, а па гуку ад зямлі ўсе зразумелі, што яны набліжаюцца і іх шмат. Міндоўг убачыў, як лучнікі схаваныя ў лесе, пачалі стрэляць у ардынцаў. Частка ардынцаў спрабавала накіравацца ў мясцовасць, дзе заканчвацца лес, штоб абысці яго, але там пачыналася дрыгва, там у іх учынілася замяшанне. 3 лесу ўсё больш было стрэлаў ў ардынцаў. Малая частка ардынцаў стрэліла ў лес, але большая не спынялася імкнуцца наперад. Калі Вялікі князь убачыў у пярэдніх коннікаў цалкам коней ардынцаў, ён падаў знак ваяру з факелам, і той запаліў трысце. Міндоўг ведаў, што ардынцы з вузкімі вачымі бачаць далей, чым еўрапейскія людзі, таму ён быў упэўнен што ардынцы разглядзелі асабістасці перашкод для коней. Што далей будзе, і што трэба далей рабіць, Вялікі князь растлумачыў кожнаму сотніку загадзя, і таму цяпер ён прыслухоўваўся да таго, што адбываецца за дымавой заслонай. Ён учуў, што ардынцаў, мабыць не здзівіла дымавая заслона, і яны з гэ- такай хуткасьцю працягвалі збліжацца да іх. Мабыць яго надзея, што з тылу ардынцаў на завадных коней нападуць зласлівыя сабакі падцвердзілася. Ардынцы наскочылі раней, чым дымавая заслона праяснілася. Усе чакаюшчыя іх ліцьвіны сустрэлі ардынцаў доўгімі дзідамі, а потым узяліся за мечы. На хуткім скаку пярэднія ардынцы трапілі ў яму, і каля яе ўтварылася замяшанне з павалівшымся конямі і вершнікамі. У левым баку поля трыццаць ліцьвінаў хутка перакінуліся за драўляные перашкоды, а ардынцы на скаку трапілі ў дрыгву і там таксама ўтварылася замяшанне з паваліўшымся конямі і вершнікамі. Частка ардынцаў кінулася ў раку, алё з берага па ім стрэлілі крутогорскіе ваяры і ваяры Даўмонта. Калі ардынскія коні наляцелі на драўляные перашкоды і паваліліся, то ліцьвінскія вершнікі хутка пачалі сваю бязлітасную знішчальную справу. Вялікі князь Міндоўг, князь Даўмонт, князь Доўбуд, рыцары і сотнікі былі тымі, хто рабілі калідоры ў ардынскага войска. Ліцвінскія коні былі вышэй і моцней за ардынскіх, таму ліцвінам было зручна знішчаць супернікаў. Ардынскае войска, ўзятае ў акружэнне з усіх бакоў, акрамя як з баку ракі, ўпарта супрацьстаяла, але нарэшце не вытрымала і кінулася на уцёк. У Міндоўга ужо не было сіл імкнуцца ў пагоню, таму ён застаўся на гэтым полі, залітым крывёй забітых і параненых. Ён ведаў, што ліцвіны кінуцца ў пагоню, і будуць імкнуцца знішчаць усіх ардынцаў. Неўзабаве, да Вялікага князя наблізіўся князь Вінцук з ваярамі. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, маі ваяры паланілі ардынскага правадніка, ці тлумача, ён крычаў на нашай гаворцы. Міндоўг паглядзеў на палоннага, але ён так стаміўся, што ў яго не было жаданне яго распытывать. — Аховывайце яго пільна, я распытваць буду пазней. — Вялікі князь, ен крычаў, што ардынскім атрадам кіруе Кайдан, ці Кадан, неяк так. — Добра, князь Вінцук. Зараз трэба дапамагчы нашым параненым. — Вялікі князь, зараз дапаможам параненым. А цябе, Вялікі князь, і князёў Даўмонта і Доўбуда я запрашаю да сабе на вячэру. — Дзякую, князь Вінцук. Але трэба дачакацца ўсіх ваяроў, якія кінуліся ў пагоню, таму лепей штоб на начлег мы размяс- цілісь ў палове вёрсты на поўнач. Яшчэ трэба падрыхтаваць усіх нашых забітых, штоб з ранку мы накіраваліся да сабе. Князь Вінцук, нам трэба сена дзеля коней ардынцаў, якіх возьмем з сабой. Ардынскіх коней вельмі шмат, большасць застанецца з табой. Міндоўгу спадабаўся князь Вінцук, яго меньш цікавіла размяркаванне здабычы, чым тое, як ён хоча выказаць удзячнасць Вялікаму князю за перамогу над ардынцамі. Амаль усе дарослые жыхары Крутагорья дапамагалі ліцвінам выконваць усе загады Міндоўга. Нават падлеткі займаліся ардынскімі конямі. Вялікаму князю, а таксама князям Даўмонту і Доўбуду, рыцарам і сотнікам усталявалі на ноч шатры. На вячэру крутагорцы забілі шмат хатніх жывел. Пасля поўначы вярнуліся коннікі, якія былі ў пагоні. Сотнік князя Даўмонта, які ўзначаліў пагоню, распавеў што ад вялікага войска ардынцаў застаўся малы атрад. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мы б іх дагналі, але нашы коні стамілісь, а іх не. Ардынцы ўцякалі з вялікай хуткасцю. Іх ваявода нават згубіў сваю нагайку. Вось яна. — Добра. Мне не трэба, гэта твая здабыча. 3 ранку адпраўляючыся ў Літву, Міндоўг успомніў палоннага правадыра ардынцаў. Штосці ў яго абліччы паказалася яму знаёмым.Вялікі князь загадаў прывесці правадыра да сабе. Убачыўшы яго, Міндоўг успомніў рысы твара гандляра Чорнавіла і ужо не сумневаўся, што перад ім Сенгайла, малодшы сын былога нальшанского князя Ердзівіла і ўнука Чорнавіла. — Дык вось хто апынуйся здраднікам, Сенгайла! Ты ганьбуеш імя сваего дзеда. Маўчыш! Прыбудзем у Воруту, аддам цябе кавалю Фролу, ў яго загаворыш. Казіміра да мяне!