— Вялікі князь, кіяўляне кажуць што ён з кракаўскім князем Болеславам Сарамлівым і з сваім братам Васілька пайшлі у паход на чэхаў. — Добра, Андрэй. Дзякуй. Міндоўг быў задаволены тым, што ваяры Данііла Раманавіча змагаюцца на поўдні з чэхамі, толькі бы на ліцвінаў не нападалі. Гэтай думкай ён быў супакаёны. Таму калі ў сярэдзіне восені да Міндоўга прыбыў ганец ад князя Жыгімонта, і паведаміў што на Гародню, і яго наваколле напалі русінскія ваяры Данііла Рамановіча і яго брата Васілька, ён адразу не паверыў у гэта. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, калі дазорные паведамілі князю Жыгімонту аб русінскім атрадзе, то застаўся вельмі кароткі час на падрыхтоўку адпора ім. Шмат жыхароў ваколіцы схавалісь ў замку, але пасад нашы ваяры не змаглі зберагчы, і яго русіны разрабавалі, а потым спалілі. Замак яны спрабавалі штурмаваць, але ў іх нічога не атрымалася. — 3 якого напрамку яны падышлі да Гародні і колькі іх было? — Вялікі князь, яны падышлі з захаду атрадам у чатыры сотні ваяроў. Павярнулі яны таксама на захад. — Я спачуваю маему сябру князю Жыгімонту. У адваротны шлях з табой накіруюцца пяць маіх цесляроў. Калі Міндоўг застался ўдвух з Альгердам, ён спытал ў яго: — Альгерд, растлумач навошта яму гэты паход? — Вялікі князь, мне гэты паход таксама не зразумелы. — Ён упершыню пайшоў далёка на поўнач ад сваіх зямель, можа разлічываў на дапамогу адасобных яцвягов, ці жамойтов. Але яны пасля паразы пад Ворутой адмовілісь ісці. Можа звярнуўся да мазураў, але яны таксама адмовілісь і ён вырашыў паграбіць Гародню, самы бліжэйшы да межы горад, і вярнуцца. — Міндоўг, пасля паразы пад Ворутай я сумневаюсь, што б ён разлічываў на яцвягаў і жамойтаў. Чатыры сотні ваяроў не такое вялікае войска штоб зноў накіравацца на цябе. Дваццаць пяць сотняў, ці трыццаць яшчэ магчыма было на штосьці разлічываць. Таму я меркую, што тут штосьці іншае, а не ты. — Так, згодзен. Апошнія навіны павязаны з жаніцьбай яго сына луцкага князя Рамана на пляменніцы аўстрыйскага герцага і вайной з чэхамі. Вайна з чэхамі я меркую за герцагства аўстрыйскае. Каму з моцных правіцеляў гэта вайна не да спадобы? Ардзе, хану Бату аслабленне і Данііла Раманавіча, і чэхаў да спадобы. Рымскі Папа на баку абоіх, ён не зацікаўлен ні ў чыей перамозе. Нікея на боку русінскіх прапаведнікаў. Паўстае пытанне, дзе яго сын Раман Даніілавіч? Хутчэй за ўсё ён застаўся ў аўстрыйцаў. У гэтым сэнс жаніцьбы на пляменніце герцага, штоб атрымаць у спадчыну Аўстрыю. А гэта будзе тады калі Раман Даніілавіч перойдзе пад Рымскую Царкву. Нікея ўспрымае гэтыя падзеі, як схільнасць князя Данііла Рамановіча да Рымскай Царквы, і таму паўднёва-русінскія прапаведнікі, а за імі ардынцы будуць ціснуць на яго. — Міндоўг, атрымліваецца што мы дамовіўшысь з Лівонскім ордэнам, будзем заўсёды пад пагразай Данііла Раманавіча, таму што на яго будуць ціснуць прапаведнікі і ардынцы? — He заўседы, ўсё пераменліва, а пакуль што так. Мабыць у яго нема трыццаць сотняў ваяров, ці калі ёсць, то ён не рызыкуе імі ісці на мяне, таму што пакуль наблізіцца да Наваградка, ці Воруты, я разведая аб такім вялікім войску, пазбіраю такую жа колькасць і сустрэну яго ў зручнай для мяне мясцовасці. Чаму ён пайшоў на Гародню? Таму што Гародня вельмі блізкі ад мазураў і ніхто не паспеў папярэдзіць князя Жыгімонта аб гэтым паходзе. Тое што пайшоў невялікім атрадам і пасля знішчэння ваколіцы Гародні, вярнуўся да мазураў, сведчыць што ён жадаў захаваць сваіх ваяроў, і супакоіць сваіх прапаведнікаў і ардынцаў. — Міндоўг, ён такімі набегамі шмат шкоды нам робіць. Трэба штосьці адказаць на гэтыя выклікі. — Альгерд, я меркую што ён чакае вайсковай дапамогі рыцарамі ад Рымскай Царквы. Мы таксама пачакаем навін. Калі яго сын Раман Даніілавіч стане аўстрыйскім герцагам, і ўлічвае што Рымская Царква шануе пераможцаў, тады я ўпэўнен яны дадуць Даніілу Рамановічу карону караля і дапамогу рыцарамі супраць ардынцаў. У мяне чуйка, што ён гэтага вельмі чакае. Перад Калядамі прыбыў полацкі ваяр Капысь і паведаміў, што хан Бату атрымаў права самостойна прызначаць старшага, ці Вялікага князя русін. Вялікім князем русін ён прызначыў Аляксандра Яраслававіча. На пры канцы зімы Міндоўг указаў упрыгожыць царкву дзеля яго ўрачыстай каронацыі. На дваццаты дзень вясны і новага 6761 лета (1253 па хрысціянскім календары) прыбыўшы з гандлярскага паходу Волімунт, распавеў, што Рымскі Папа абвесціў крыжовы паход супраць самбаў, самых моцных з прусаў. Міндоўг праз Волімунта запрасіў да сабе Міхалка. Вялікі князь загадаў гандляру Міхалку выведаць навіны пра луцкага князя Рамана Даніілавіча. Калі гэтых навін будзе недастаткова, то трэба прыбыць у Луцк і выведаць там. Нечакана, раней чым звычайна, прыбыў у Воруту Транята, але без Пуцяты, а з яго сынам Вітаславам. Транята растлумачыў тату, што ён прагне зноў навучацца бітвам на мечах. У сваім паселішчы ён трэніраваўся з сынам Пуцяты Вітаславам, які на два лета старэйшы за яго, але яму гэтага недастаткова і ён вырашыў прыбыць у Воруту да рыцараў. Міндоўг пахваліў Траняту за гэта яго жаданне і даручыў рыцару Яўнуту трэніраваць Траняту і Вітаслава. Назірая за Транятам, Вялікі князь шкадаваў, што імкненне да дасканальнага ваяра ёсць у Траняты, а не ў Войшалка. На свята Яна Купалы Міндоўг атрымаў вестку, што неўзабаве прыбудуць хрысціяне для каранацыі яго і Марты. Марта не ведала ўсіх матываў і намераў Міндоўга, і шчыра ганарылась будучай каранацыей. Замкавая царква ў Наваградку была ўпрыгожана да ўрачыстай каранацыі. Шматлікіе жыхары Наваградка з вялікай цікавасцью сустрэлі абрад каранацыі. Яны апрануліся ў святочную адзежу і чакалі вясёлых ігрышч, але перад царквой ваяры двума шэрагамі трымалі калідор сярод жыхароў. I калі з’явілася ўрачыстая працэсія строю хрысціянскіх святароў з харугвамі, вышытых срэбрам і золатам, а за імі ішлі манахі ў доўгіх балахонах з капюшонамі, настрой жыхароў з’мяніўся. А калі наперадзе ў поўным урачыстым строі, належным яго сану, з’явіўся хельмінскнй біскуп Генрых, а за ім двое іншые біскупы, вядучыя пад рукі Міндоўга, ў жыхароў склалось уражанне, што іх Вялікага князя прымушаюць да пакараньня. Але ўрачысты і ганарлівы выраз твару Марты, казал ім што так трэба. Міндоўга пад таямнічыя гукі ўрачыстага лацінскага спеву, праводзілі да алтара, дзе ён укленчвае і кладзецца на дыван, пасцелены ля самых алтарных прыстанак. Гэтым уладар Літвы паказвае сваю пакору перад Царом нябесным, лежачы ніцма пад яго тронам. Біскуп Генрых уздымае над Міндоўгам рукі і гучна прамаўляе: — Божа, ўратуй караля! Уладар Літвы павольна падымаецца і ўссядае на каралеўскі трон, злева ад яго сядае Марта. Пачынаецца ўрачыстая каранацыйная імша. Потым Міндоўг павольна ўстае са сваего трона, яго плячы ахінаюць каралеўскай мантыяй і падводзяць да алтара. Уладар Літвы зноў кладзецца перад ім на падлогу, яго цэла з выпрастаным ў бакі рукамі ўтварае выяву крыжа. Гучаць літаргічные спевы. Міндоўг просіць біскупа Генрыха блаславіць яго на каралеўскую прыдатнасць. Адразу спевы сціхаюць. Уладар Літвы ўстае і біскуп перад алтаром задае яму шэсць урачыстых пытанняў: ці будзе ён памяркоўным уладаром; ці будзе бараніць хрысціянскую веру; ці будзе справядлівым манархам; ці будзе клопаціцца аб дзяржаве; ці будзе апекавацца беднымі і сіротамі; ці будзе да канца паслухмяны Папе і святой Рымскай Царкве? На ўсі пытанні Міндоўг тройчы адказваў: — Так,так,так. Пасля ўручэння карлеўскага меча, зашпількі для каралеўскай мантыі, божаму памазаніку перадалі атрыбуты каралескай ўла- ды: берла і дзяржаву, а на галаву ўсклалі каралеўскую карону. Потым каранавалі Марту. Перад урачыстай вячэрай, Міндоўг зацвердзіў подпісам і сваёй пачаткай акты, ў якіх ён надаў лівонскім рыцарам некалькі зямель у заходніх жамойтаў.На ўрачыстай вячэры, вельмі задаволеная і гонарлівая ад мінулай каранацыі Марта, спытала: — Міндоўг, а чаму яны называюць кароль Лютвы? — Марта, гэта па лацінскай гаворке. Наступным днём да Міндоўга прыбыў гандляр Міхалок. — Кароль Літвы Міндоўг,быў я ў Луцку. Зараз луцкі князь Раман Даніілавіч у Аўстрыі, але луцкія жыхары чакаюць яго ў сабе і дабудоўваюць у замку мураваную царкву Іоана Багаслова. — Добра, Міхалок. Дзякуй. Гэта навіна трошкі супакоіла Міндоўга, але не адцягнула ад думак пра абавязак караля заснаваць у Літве біскупства лацінскай Царквы. Міндоўг схіляўся да думкі заснаваць біскупства ў Наваградку, і перадаць лацінянам замкавую царкву, тым больш што там адбыліся лацінскіе абрады ахрышчання і каранацыі. Але наваградскім князем лічыўся Войшалк, які прытрымліваўся веры іхніх ворагаў канстанцінопальскіх, а зараз нікейскіх прапаведнікаў. Новаму каралю не трэба было гэтае супрацьстаянне. Нарэшце Міндоўг вырашыў, што трыццацілетнему Войшалку прыспеў час апраўдаць яго княства не павагай да яго таты а сапраўдным змаганнем з моцным супернікам, лацінскім біскупам. Калі Міндоўг паведаміў сына аб яго пастанове заснаваць у наваградскай царквы Літоўскае біскупства, то Войшалк толькі гнеўліва паглядзеў на тату і маўкліва выйшоў ад яго. У пачатку восені нечакана прыбыў ганец са Слуцка. — Кароль Літвы Міндоўг, нашы дазорные паведамілі што валынскае войска ў тры сотні ваяроў накіровываецца заходнее ад Слуцка ў паўночна-ўсходнім накірунку, мабыць на Наваградак. Міндоўг адразу пазбіраў атрад з двух сотняў ваяроў Наваградка і адной сотні ворутскага княства, і накіроваў яго пад кіроўніцтвомрыцараЛенгвінанасустрэч валынскаму атраду. Праз два дні ліцвінскі атрад вярнуўся і рыцар распавёў Міндоўгу: — Кароль Літвы Міндоўг, наш атрад з дапамогай слуцкага ганца і нашых дазорных нечакана для ворагоў, напаў на валынцаў каля возера Зьято. Асабістасці мясцовасці і нечаканасць нашага нападу садзейнічалі нашай перамозе. Шмат валынскіх русін уцякалі, абы куды, і трапілі ў дрыгву. Малая частка русін змагла пераплыць раку Шчара, гэта на поўдзень ад Слуцка. Гэтых мы не праследовалі. Сярод ліцвінаў пяцёра забітых і дванаццаць параненых. Зброю, даспехі і коней мы падзялілі, як умовілісь. Дапамога Слуцка не спатрэбілася. — Добра, рыцар Ленгвін. Сем’ям загіблых і параненых з здабычы ахвяраваў? — Так, Кароль Літвы. Ахвяраваў, як дамаўлялісь.