Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

Міндоўг

Гістарычная хроніка
Валер Жыгман

Памер: 256с.
Мінск 2021
140.09 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Князь Шварн, што на тваю думку трэба палепшыць у ваяўнічых дзеянній наваградскіх ваяроў?
— Кароль Літвы Міндоўг, мне ўсе ў гэтым сражэнні да спадобы. Толькі параўновывая майстэрствы палавецкіх лучнікаў з наваградскімі і з нашымі русінскімі, трэба адзначыць што палавецкія лучнікі лепшыя.
— Вось гэтым і трэба цябе, князь Шварн заняцца ў бліжэйшые дні. Вяртаючыся ў Воруту, Міндоўг супакоівшысь ад непрыёмнага выраза Шварна аб нашых русінскіх, ён падвёў вынікі гэтага дня. Узгодненне абоіх планаў бітвы, сведчыць што Шварн дрэнна ацэніў іх. Міндоўг адразу зразумеў што ваяры Ленгвіна
перамогуць. Але тое як ён перажываў, гледзячы на бітву, і як бліскалі яго вочы пры абмеркаванні прашэдшага змаганні, сведчыць што ён зразумеў дзе і ў чым перамог Ленгвін. Кароль Літвы з задавольненнем адзначыў, што Шварн уключыўся ў пошук недахопаў абараназдольнасці наваградчан. Добра што ён зараз будзе займацца ўдасканаляннем майстэрства лучнікаў. Гэта будзе яго першая самастойная і адказная праца, і ад таго наколькі шчыльна ён будзе ёй займацца, залежыць наколькі хутка ён стане лічыць сваімі наваградчан. На вячэры Міндоўг прымецыў добрыя адносіны між Шварнам і Адэліяй. Гэта дадала ўпэўненнасці каралю Літвы, што Шварн зможа зрабіцца сапраўдным князем Наваградка і шчыра абараняць інтарэс наваградскага княства. Міндоўга паведамлялі, што Шварн ці самастойна, ці пад чыйсьці падказкі спачатку вызначыў самых лепшых лучнікаў, потым яны навучылі астатніх лучнікаў. He адкладаліся працы па падрыхтоўцы да будаўніцтва двух вежаў каля Вялікага замка, але ў гэта Шварн не ўмешваўся, штоб ім не перашкоджаць.
Перад Калядамі прыбыў у Воруту ваяр Копысь.
— Кароль Літвы Міндоўг, пасля смерці хана Бату яго нашчадак сын Сартак на зваротным шляху ў Сарай памёр. Ханам прызначылі малалетняга сына Сартака Улагчы. Рэгентам пры хане стала яго маці Боракчы-хатун.
— А калі Улагчы памрэ, то хто будзе ханам?
— Кароль Літвы, нам гэта не вядома.
— Добра, Копысь. Дзякуй. Выкліканы ў гэты дзень гандляр Андрэй дапусціў, што ханам у гэтым выпадку прызначаць брата памерлага хана Бату, Берке.
— Андрэй, чаго чакаць ад гэтага Берке? Я думаю, што CapTaxa атруцілі.
— Кароль Літвы Міндоўг, Берке як і яго старэйшы брат хан Бату імкнуўся да незалежнасці Улуса Джучы ад галоўнай стаўкі Арды. Таму я сумневаюсь, што па ўказу Вялікага хана Мунке атруцілі Сартака. Яму не да спадобы Берке. Але я таксама думаю, што Улагчы хутка памрэ. Тады Берке замене Курэмсу на моцнага ваяводу Субедея і той адпомсціць за паразы ардынцаў.
— Атруціць Сартака маглі і прыхільнікі Берке ў стаўке, a таксама з асяродзя Сартака. Для нас галоўнае, што ад Берке нічога добрага для нас і для Данііла Раманавіча не трэба чакаць. Дзякуй, Андрэй.
Узімку Міндоўг папрасіў гандляроў Волімунта і Міхалка гуляць у шахі з князем Шварнам. Князю будзе на карысць тактычныя пабудовы ў шахах.
За два дні до вясны і новага 6764 лета (1256 па хрысціянскаму календары) з’явіўшыйся перад Міндоўгом полацкі ваяр Копысь, паведаміў што хан Улагчы памёр. Да ўлады прыйшоў брат былога хана Бату Берке. Ён абвінаваціў Боракчын-хатун у замове супраць яго і пакараў яе смерцью.
Прадоўжылісь працы па падрыхтоўцы да будаўніцтва двух вежаў Вялікага замка Наваградка. Князь Шварн правёў агляд лепшых лучнікаў у кожнай сотні ваяроў. Напярэдні вясновага раўнадзенства прыбыў ганец ад князя Эйсманта і паведаміў, што войска Данііла Раманавіча і яго сына Льва нанеслі паразу войску адасобных яцвягаў. Гэта сведчыло, што Данііл Рамановіч пакуль яшчэ не дамогся дапамогі рыцарамі ад Папы Рымскага, таму ён пажадаў яшчэ болын выслужвацца перад ім, разбіўшы шматбожцаў яцвягов.
Да тых пятнаццаці трэніравальным мечам, якія перадалі Траняце раней, ён запрасіў яшчэ дзевяць. Таму колькасць дружыны Траняты павялічваецца. Напярэдадні кароль Літвы накіраваў Яўнута ў паселішче Пуцяты для навучання жамойтаў майстэрству ваяроў гэтага паселішча. Кароль Літвы быў зацікаўлен дапамагаць жамойтам у ўзмоцнені іх абараназдольнасці, а гэта не магчыма без заснаванні кузні і рамеснікаў. Міндоўг вырашыў больш дапамагаць паселішчу дзе раней быў Выкінт, а зараз Пуцята. Тое што гэта паселішча павялічылась у бок ракі Нёман, рабіло яго ўплывовым не толькі на гандлярскі шлях Літвы, а і на хуткае перамяшчэнне ваяроў уніз па раке. Міндоўг жадаў гэта паселішча зрабіць горадам і галоўнай стаўкай князя жамойтаў Траняты. Ён накіраваў у гэта паселішча гарбара і памочніка каваля, а таксама цесляроў для пабудовы дамоў гэтым рамеснікам.
Памочнік каваля жыў ў шматдзетнай сямьі і ён не быў ў ліку любых сыноў, таму лёгка пагадзіўся пераселіцца да жамойтаў.
Гарбар правініўся і намесніку паселішча было ўказана каралём накіраваць яго да жамойтаў.
Ад Пуцяты Міндоўг чуў, што лівонцы яшчэ не наведваліся ў паселішча жамойтаў, якімі кіруюць Рушковічы. Яны ўжо ведалі, што кароль Літвы перадаў іх зямлі лівонцам, яны вельмі абураліся на яго, тым больш што гэтые зямлі былі не яго. Але супраціўляцца з больш дужэйшымі ў іх не было жаданне.
Перад святам Яна Купалы да Міндоўга прыбыў полацкі ваяр Копысь. Ён распавёў што летась русіны Ноўгарада выгналі старэйшага сына князя Аляксандра Яраслававіча Васіля, які выехаў у Таржок. Замест яго наўгародцы прызначылі князем Яраслава Яраслававіча, малодшага брата Аляксандра Яраслававіча. Даведаўшысь аб гэтым, князь Аляксандр Яраслававіч наблізіўся да Ноўгарада з войскам і патрабаваў выдаць яму пасадніка Ананья. Ноўгародцы адмовілі князю ў гэтым. Тады Аляксандр Яраслававіч патрабаваў з’няць яго з пасады, і прызначыць вернага яму пасадніка. Наўгародцы далі змову і прызналі пасаднікам прыхільніка князя Аляксандра Яраслававіча.
Пасля гэтага Яраслаў Яраслававіч пакінуў Ноўгарад, а Васіль Аляксандравіч вярнуўся ў горад.
— 1 яшчэ, кароль Літвы Міндоўг, віцэбскі князь і іншые прасілі спытаць, ці дазволяеш ты напасць на іншые зямлі. Яны пачулі што ліцьвіны летась разрабавалі горад Люблін, таму вырашылі што ўжо магчыма паграбаваць і ім.
— Копысь, тое што я скажу цябе, то дазваляю сказаць полацкаму пасадніку і пры ўмове збяражэння таемнасці, толькі надзейным князьям нашых крывіцкіх зямель. На русінаў нападаць нельга. Новы хан за сваіх даннікаў адпомсціць. На лівонцаў нападаць яшчэ час не настаў. Калі прыйдзе зручны момант, я дадам да сваего войскі атрады жадаючых ваяроў крывіцкіх княстваў.
Нечакана прыбыў да Міндоўга князь Шварн. Ён распавеў што маладыя наваградчане разлаваліся на біскупа Літвы Віта за тое, што той перашкаджаў праводзіць свята Яна Купалы і яны яго моцна лупілі, нават паранілі.
— Кароль Літвы Міндоўг, як мне ставіцца да гэтага здарэння, і што адказываць біскупу Віту, калі той прыйдзе скардзіцца?
— Князь Шварн, свята Яна Купалы асабістае сярод іншых свят ліцвінаў. Пасля гэтага свята ўтвараліся большасць сямей ліцвінаў. У гэты старажытны абычай не магчыма ўмяшацца не толькі князю, але і нават бацькам. Інакш яны адразу атрымліваюцца ворагамі на ўсё жыццё, пры тым што ліцвіны вельмі паважаюць сваіх бацькоў. Гэта трэба ведаць усім, з якой бы зямлі ён сюды не прышоў і якой бы веры ён не прытрымліваўся. Калі хтосьці пажадае памяняцьць, ці забараніць гэты старажытны абычай, той хутка будзе забіты. Я не ведаю як у русінаў, але ў яцвягаў, у цяперашніх ліцвінаў гэта так. У нашых крывіцкіх зямлях шмат тых хто прытрымліваецца хрысціянства. Але і яны шануюць старажытные абычаі і ў іх удзельнічаюць. Таму там ніколі не было ворожасці на гэтай глебе. Мне казалі, што старадаўнія полацкія князі будавалі хрысціянскіе царквы і адначасова ўдзельнічалі ў старажытных абрадах шматбожцаў. Гэтак будзе і ў нас. Я думаю што ты, князь Шварн, усё зразумеў і ведаеш што адказаць лацінцам на іх скаргу.
— Так, кароль Літвы Міндоўг, ведаю.
Пасля сканчэння палявых прац, князь Шварн вырашыў правесці трэніравальны бой, як летась між двума сотнямі наваградскнх ваяроў з кожнага боку. На гэты раз першым свой план бою прапанаваў рыцар Ленгвін. План быў абараняльны з шматлікімі перашкодамі для коннікаў і пешых лучнікаў, і з доўгімі дзідамі. Мэта гэтага плана была прывабіць коннікаў суперніка ў пастку дзе пешым лучнікам было зручна і бяспечна стрэліць у коннікаў.
Калі Шварн пагадзіўся з гэтым планам, Ленгвін патрабаваў адзін дзень на падрыхтоўку. Кароль Літвы змяніў умовы бою. Калі летась лічылась што адзіны трапны стрэл быў смяротны, то зараз каб забіць суперніка трэба было двойчы трапна стрэліць. Міндоўг ацэніў нязвыклы і карысны для будучыні план рыцара. Больш за ўсе яго цікавіло, як Ленгвін зацягне ваяроў Вітольда ў пастку. Звычным уцёкам малаколькасных коннікаў нікога не здзівіш, таму трэба было штосьці іншае.
Наступным днём атрад ваяводы Вітольда па дамове пайшоў у атаку. На сваім шляху яны ўбачылі злева шчыты з дошак праз дзіркі ў іх торчалі канцы дзід. Гэтыя шчыты былі прыкрытыя маладымі хвойнымі дрэвамі, прымацаванамі так як быццам
раслі з пад зямлі. Атрад Вітольда павярнуўся ў правы бок, дзе іх сустрэлі перашкоды для коннікаў і трапныя стрэлы пешых лучнікаў. Атрад Вітольда накіроваўся ў прамым напрамку. Калі апошніе коннікі Вітольда мінулі злева шчыты з дошак, то гэтые шчыты паваліліся на зямлю і праз іх з’явілісь коннікі Ленгвіна. Яны хутка накіраваліся на атрад Вітольда.
Міндоўгу ўсё вельмі спадабалось, ён падзякаваў усім за бой, а потым з цікавасцью разглядаў шчыты. Яны былі ўстойлівые праз запорное бервяно, якое достакова было лёгка з’няць, як шчыты і падпорка хутка падалі на зямлю. Ленгвін таксама прапанаваў на канцы дзід ўмацаваць жалезны крук, штобы з яго дапамогай скідаць вершніка з коня.
Міндоўгу спадабалась прапанова Ленгвіна і ён указаў Шварну вырабляць гэтакіе дзіды. Вярнуйшыся з гандлярскага пахода, Волімунт распавёл что Папа Рымскій, пачуў аб параненні біскупа Віта і яго ўцёка з Літвы, і тое што ліцвіны разграбілі лацінскій горад Люблін. Ён выдаў буллу. У ёй ён абвесціў аб крыжацкім паходзе супраць Літвы. Таксама гандляр паведаміў, што на мяжы зямель скаловаў і куронаў, лівонцы пабудавалі цагляную крэпасть Мемель і пачалі будаваць горад Мемельбург. Ён будзе злучаць зямлі тэўтонаў з іх аддзяленнем лівонцамі.
— Гандляр Волімунт, а што самбы?
— Кароль Літвы Міндоўг, тэўтонцы летась нанеслі паразу самбам.