Калі Міндоўг з атрадам падышоў да Ваўкавыска, сустрэўшы яго князь Глеб, сказаў: — Кароль Літвы Міндоўг, дазорныя паведамілі, што ардынцы з русінамі накіраваліся на Бярэсце. Летась, мы пабудавалі замак для майго малодшага брата Ізяслава ў дваццаці вёрст на захад, каля мяжы з адасобнымі яцвягамі. Прышэдшы наваградскі атрад князя Шварна я накіраваў туды, а атрады князя Жыгімонта і князя Эйсманта чакаюць тваіх указаў. Наблізіўшыйся князь Эйсмант, які прывітаў Міндоўга, і паведаміў : — Кароль Літвы Міндоўг, я чакаю што ардынцы з русінамі пасля Берасцья пойдуць на адасобных яцвягаў. У апошнія лета русіны часта нападаюць на іх, я ўжо не ведаю што там яшчэ можна грабіць. Мой унук Яраш, сын князёўны Тэклі, зараз княжыць у гэтых яцвягаў, яму ўжо дваццаць два лета. Дазволь Міндоўг, дапамагчы ім сваім атрадам. — Добра, князь Эйсмант, дазваляю. Князь Жыгімонт, дапамагі сваім атрадам абараніць гэтых яцвягаў сумесна з князем Эйсмантам. Адразу пасля гэтай размовы, атрады князёў Эйсманта і Жыгімонта накіраваліся на паўночны захад. Неузабаве з’явіліся лідскі і жырмунтцкі атрады, а потым і атрад нальшанскага князя Даўмонта ў чатыры сотні. Пакуль гэтыя атрады ваяроў адпачывалі, Міндоўг вырашаў пагаварыць з Даўмонтам. — Даўмонт, князь Эйсмант меркуе, што ардынцы з русінамі пасля Бярэсце нападуць на адасобных яцвягаў. Жадаючы абараніць суседніх да яго яцвягаў, якімі кіруе князь Яраш, дваццаці двух летні сын Тэклі, я дазволіў ягонаму атраду, а таксама атраду князя Жыгімонта дапамагчы ім. Міндоўг змоўкнуў, чакая што скажа Даўмонт, але той нічога не сказаў, тады кароль дадаў: — Табе Даўмонт трэба размясціць свой атрад між Ваўкавыскам і замкам Эйсманта. Таксама трэба штоб тваі дазорные супрацоўнічалі з дазорнымі Эйсманта і Жыгімонта. Калі Даўмонт накіраваўся ў свой атрад, Міндоўг са здзіўленнем падумаў, чаму Даўмонту лепей шмат лет быць з жанчынай якая не можа нарадзіць яму дзіця, чым з той, якая яму нарадзіла і добра выхавала, і да якой з вялікай павагай адносіцца яго тата. Штобы не здарылась між ім і Тэкляй, а пацікавіцца як выглядае яго сын, які ў яго характар, што ад яго, Даўмонт павінен. Калі князь Глеб паведаміў, што ардынцы з русінамі накіраваліся ў Бярэсце, Міндоўг пераканаўся што яны не пойдуць у Літву. Таму ён без сумнёва дазволіў Эйсманту ісці на дапамогу сваему ўнуку, а Даўмонта накіраваў у тые мясціны штоб у яго з’явілась думка аб сваім сыне. Калі першыя дазорныя апавясцілі Міндоўга, што ардынцы і русіны накіраваліся на поўдзень, ён паспеў пагутарыць з князем Глебам аб узмоцненні абараназдольнасці Ваўкавыска. А калі іншыя дазорные запэўнілі Міндоўга, што ворагі ўжо вярнуліся ў валынскія зямлі, тады ён указаў ганцам апавесціць усе атрады штоб вярталіся ў сваі зямлі. Пры вяртані ў Воруту, дазорны паведаміў Міндоўга, што князь Даўмонт накіраваўся ў Нальшаны, не пажадаўшы пабачыцца ні з сынам Ярашом, ні з князем Эйсмантам. Вярнуўшысь у Воруту, Міндоўг выказаў Альгерду думку, што русіны пацверджалі сваю пакорнасць цемніку Бурундаю, але пры тым стараліся пазбегчы бітвы з ліцвінамі Гандляр Андрэй, вярнуўшысь з поўдня, паведаміў, што паходам русін сумесна з ардынцамі кіраваў малодшы брат Данііла Раманавіча князь Васілька, а таксама сыны Леў і Раман. Таксама ен паведаміў, што ўсходнія русіны абураюцца перапісам у іх зямлях, праводзімых прадстаўнікамі Арды. Прыбыўшы пасля Калядаў у зімку. полацкі ваяр Сымон распавеў: — Кароль Літвы Міндоўг, перад Калядамі ў Ноўгарад прыбыў з Уладзіміра ардынскі пасол і абвесціў, што калі яны не падпарадкуюцца яго ўказу аб перапісу, то ардынскі атрад, знаходзяшчыйся ў Уладзімірскай зямлі, пойдзе на Ноўгарад. Наўгародцы пагадзіліся. Добра ведаючы наўгародцаў, князь Аляксандр Яраслававіч са сваёй дружынай і ардынскім атрадам сталі ў Гарадзішча, на берагу ракі Волхаў. Як толькі пачалі праводзіць перапіс, наўгародцы ўзбунтовалісь. Тады князь Аляксандр Яраслававіч з дружынай і ардынцамі ўвайшлі ў горад. Праз малы час супраціў спыніўся. Князь Аляксандр Яраслававіч пакінуў ў Наўгародзе сваего сына Дзмітрыя, і накіраваўся ў Уладзімір. Узімку ўладар Літвы накіраваў ганца да Траняты з пытаннем, ці ёсць сярод яго дазорных жамойтаў тые хто добра ведае найкарацейшы шлях праз жамойтаў на куронскаю зямлю. Калі такіе ёсць, то трэба з ім, а таксама з сынам Пуцяты Вітаславам, прыбыць да яго. Праз два дні ў Міндоўга з’явіліся Транята, Вітаслаў і яшчэ адзін жамойт. — Траняты, ты мне казаў, што ў чатыры паўночныя жамойцкія паселішча ўжо прыходзілі лацінскіе хрысціяне. Хто іх прыводзіў? I ці ёсць дарогі па якім яны ішлі? — Кароль Літвы Міндоўг, дарог нема. Яны прыйшлі па лясным сцежкам і сярод іх быў то ці курон, ці ліў, але ніхто HiKaro не зразумеў. Так і сышлі. У мяне ёсць дазорны Ёнавас, ён ляснік і паляўнічы. Ёнавас добра ведае паляўнічага з суседнега паўночнага паселішча, якому можна давяраць, і які ведае мясціны на поўнач. — Вітаслаў, спытай у Ёнаваса, як далёка ад сваего паселішча, яго сябра ведае паўночныя мясціны. — Кароль Літвы Міндоўг, Ёнавас гаворыць што яму сябра хваліўся аб паляванні на поўначы каля двух дзён шляху. — Добра. Транята, на прыканцы зімы мне трэба штоб Вітаслаў з дазорным Ёнавасам і яго сябрам, праводзілі маіх дазорных найкарацейшым шляхам да куронаў каля Мемельбурга. Гэты шлях пажадана штоб праходзіў праз жамойцкія паселішча, якія добра ставяцца да цябе Транята і да нас ліцвінаў. Трэба выведаць якія ім падарункі патрэбны, можа ганчарныя вырабы, ці штосьці іншае. — Добра, кароль Літвы Міндоўг. Калі прыйдуць тваі дазорные, мы будзем падрыхтаваны. Кароль Літвы Міндоўг, мне патрэбна яшчэ сем кальчуг для павелічэння маёй дружыны. — Добра, рыцар Альгерд выдзяле табе кальчугі. На пры канцы зімы Міндоўг накіраваў Туму і Кодруна спачатку да Траняты, а потым да куронаў. На дзявяты дзень вясны і новага 6767 лета (1259 па хрысціянскаму календары) Адэля, жонка князя Шварна, нарадзіла дзяўчынку. Яе назвалі Ганна, ў гонар маці князя Шварна. На здіўленне Міндоўга, князь Шварн быў задоволен тым, што нарадзілася дачка. У Наваградку вясной прадоўжыліся, як і летась, працы па ўзмацненню падмурка двух новых вежаў і сцен між імі. Праз сорак дзён Тума і Кодрун вярнуліся ў Воруту. Яны распавялі, што замест тых ахрышчаных куронаў, якіх два лета ў мінулым забілі ліцвіны, ўзялі ізноў прыбыўшых з альманскіх зямель. Усе бліжэйшые да крэпасці дамы, яны засялілі горажанамі з альманскіх зямель, яны жа дапускаюцца да працы ўнутры крэпасці. Усіх куронаў, якія пражывалі паблізу да крэпасці павыганялі з іх дамоў. Пачалі будаваць царкву. Усе дровы, якія загатаўляюць куроны, прыносяць і пакідают іх перад мостам у крэпасць, а потым служкі крэпасці заносяць іх. Кодрун прымеціў, што калі куронам загадываюць больш не прыносіць дроў, гэта азначае што заўтра атрад рыцароў пакідае крэпасць і ідзе ў паход. А Тума са знаёмым куронам пабываў у іншых паселішчах куронаў. Ва ўсіх паселішчах, дзе яны былі, амаль усі супраць лацінскага хрысціянства і жадаюць з іншымі моцнымі шматбожцамі аб’яднацца, штоб знішчаць лівонскіх рыцараў. — Тума, а якім чынам вы гэта высвятлілі? — Кароль Літвы Міндоўг, мы спачатку размаўлялі з валхвом, а потым з тымі ўплывовымі куронамі на якіх ён паказываў. — Але ёсць і такія хто можа здрадзіць. Хто яны і колькі іх? — Кароль Літвы Міндоўг, гэта тые не на чыю карысць вырашыў спрэчку волхв. Значная большасць пагаджаюцца з пастановай спрэчкі, але ёсць такія хто назаўсёды будуць нездаволеныя гэтым. Гэтакія шукаюць сабе сяброў з іншымі нездаволенымі, сярод слабаразумных і гультаёў. Але такіх вельмі мала. Значная большасць паважаюць валхва і жадаюць не рушыць даўніны. — Як далёка, вы прайшлі па куронскім паселішчам? — Кароль Літвы Міндоўг, прайшлі далёка, амаль да ліваў. — Добра, дзякуй. Праз дваццаць дзён пойдзеце ў паход. Наступаючым днём прыбылі да кароля выкліканыя Ленгвін, Транята і новы намесьнік і сотнік жырмунтаў Скірмонт, сын памерлага намесьніка Радмонта. Міндоўг растлумачыў, што мэта паходу будзе знішчаць як мага большы атрад лівонскіх рыцараў. Калі не атрымліваецца знішчыць іх у крэпасці, то трэба чакаць калі яны выйдуць у паход. Таксама трэба прадэманстраваць сваю моц пераможцаў перад куронамі і перад жамойтамі. У паселішчах жамойтаў, якія будуць на іх шляху, выдаць нашы падарункі, а на зваротным шляху прадэманстраваць нашу пераможную здабычу. У паход пайшлі две сотні наваградчан, дзве сотні ваяроў воруцкага княсттва, сотня жырмунтаў і шэсць дзясяткаў жамойцкіх ваяроў дружыны Траняты. Міндоўг навумысна далучыў сотню жырмунтаў да гэтага паходу, штоб яны знайшлі паразуменне з жамойтамі. Гэта было вельмі важна дзеля будучыні, таму што жырмунтцкае паселішча было бліжэйшым да жамойтаў. Сотніку Скірмонту ў гэтым паходзе давядзецца ваяваць побач з жамойтамі, таму трэба было дапамагаць Траняце, і наладзіць з ім узаемны давер. У гэтым паходу вырашальным будзе праца дазорных, таму іх было шмат. Атрад Ленгвіна накіраваўся на поўнач пасля заканчэння асноўных вяснавых, палявых прац. Па задумцы Міндоўга, ў апошнім жамойцкім паселішчэ перад куронамі, застанецца Вітаслаў з тымі конямі, якія выкараставалісь дзеля перасовывання ежы для атрада. Калі атрад Ленгвіна знойдзе добрае месца дзеля стаянкі атрада, тады жамойт Ёнавас з сваім сябрам паляўнічым, вярнецца ў паселішча жамойтов, дзе застаўся Вітаслаў. А да Вітаслава прыцягнуць новаю ежу з паселішча Путяты. Міндоўг меркаваў, што Ленгвіну спатрэбіцца доўгі час чакання, пакуль настае вырашальны момант для нападу на рыцараў. Таму ён яшчэ накіруе чатырох рыбакоў да Вітаслава. Выхавацелька васьмілетніх сыноў Міндоўга, Алеся нервавалася ў дні паходу яе мужа рыцара Ленгвіна. Сыны Міндоўга былі вельмі жвавыя і ахочыя да ігрышч, у тым ліку розных змаганняў. Іх вельмі цяжка было прымусіць паважліва слухаць выхавацельку, штоб набыць патрэбныя веды. Міндоўг аднойчы быў сведкам, як Марта абразліва прыпыняла Алесю, ў час навучэння яго сыноў. Тады ён папярэдзіў Марту, што калі гэта паўтарыцца, то ён адмовіцца ад назвы караля Літвы, і яна ўжо не будзе каралевай. Гэта пагроза супэніла яе ўмешанне ў навучанне сыноў. Але яна ў помсту не дапускала яго да сабе доўгі час.