— Вялікі князь Літвы Міндоўг, у пачатку восені паўсталі амаль усі прускія плямёны, акрамя помезанцаў і ў хелмінскай зямлі. Прусы вызвалілі вялікую частку сваіх зямель, а таксама захапілі некалькі горадоў:Бартенштейн, Рэшаль, Гейльсберг і Браўнсберг. Забілі шмат хрысціянскіх прапаведнікаў. Іншых хрысціян узялі ў палон, і зрабілі іх нявольнікамі. — Добра, а што куроны? — Вялікі князь Літвы, замест забітага Лівонскага магістра зараз Юрген фон Эйхштэт. Ён арганізаваў некалькі паходаў супраць куронаў. Адзін з гэтых паходаў завяршыўся ўзяццём замка Сінцілен і знішчэннем усіх куронаў старэй за адзінаццать лет. Гэты замак куроны захапілі, калі рыцары былі знішчаны ля ракі Дурбін. А зараз куроны напалоханыя. — А дзе гэты намесьнік Лівонскага магістра знаходзіцца? — Вялікі князь Літвы, ён як і былы магістр знаходзіцца ці ў крэпасці Вендэна, ці ў горадзе Рыга, ці ідзе у паход. — А што земгалы? — Вялікі князь Літвы, пасля бою ля ракі Дурбін, земгалы прагналі хрысціянскіх прапаведнікаў, дзе яны былі, і ўжо ўся зямля земгалов без іх. — Заўтра з ранку накіруешся да Тумы. 3 табой адправіцца адзін ваяр. Калі ганец пайшоў адпачываць, Міндоўг выклікаў Кодруна. — Кодрун, зноў трэба штоб ты з Тумам дамовіўся з земгаламі аб сховішчы нашага атрада ваяроў у зямлі земгалов, бліжэй да горада Рыга. Узімку торжышчы горада Рыга не працуюць, таму табе трэба знайсці таго ліва ў якога ты быў раней, жыць у яго і шукаць магчымасці знайсці весткі пра намер лівонцев. Як толькі разведаеш аб паходзе атрада намесьніка Лівонскага магістра Юргена фон Эйхштэта, трэба хутка накіравацца за атрадам нашых ваяроў. Тума пасля дамовы з земгаламі няхай накіруецца ў Нальшаны да князя Даўмонта і правядзе яго атрад у дамоўленаю мясцовасць. Калі ў табе пытанняў нема, заўтра ў раніцу адправішся з ганцом да Тумы. Адразу пасля Кодруна, Міндоўг выклікаў да сабе ганцоў і адправіў іх да князя Даўмонта і князя Траняты, штоб яны заўтра прыбылі да яго. — Наша перамога каля ракі Дурбін дапамагла прусам паўстаць супраць лацінскіх хрысціян. Зараз яны вызвалілі вялікую частку сваіх зямель і захапілі некалькі гарадоў. Куроны пасля нашага адыходу з іх зямель, таксама захапілі замкі. Але замест забітага намі магістра з’явіўся другі магістр Юрген фон Эйхштэт. Ён пасля захопу замка Сінцілен, забіў усіх куронаў у замку, якіе старэй за адзінаццать лет. Зараз куроны зноў напалоханы. Трэба знішчыць яго і яго атрад. Нашы разведнікі будуць збіраць весткі аб намерах гэтага лацінца з яго атрадам. Земгалы знойдуць добрае месца нашаму атраду, недалёка ад горада Рыга, дзе трэба чакаць весткі ад разведнікаў. У лацінскім атрадзе будзе не больш за трыццаць рыцараў, а агульная колькасць не больш адной сотні ваяроў. — Вялікі князь Літвы, мой атрад будзе ў паўтары сотні. — Пачакай. Транята, я прыцягваю цябе да гэтага паходу таму, што ты будзеш пакрыўджаны, калі я цябе не прыцягну. Паход узімку вельмі цяжкі, таму трэба адабраць толькі тых хто добра адчувае сабе ў маразы. Пры гэтым яны павінны быць моцнымі ваярамі. У будучыні гэтакія ваяры будуць тваі, Транята, сотнікі і ваяводы. Таму іх колькасць павінна быць не болып за пяць дзясяткаў. Князь Даўмонт, таксама адбярэ самых моцных. На мой погляд атрад у дзве сотні ваяроў будзе достатковым. Невядома колькі часу патрабуецца чакаць неабходнай весткі. Я спадзяюся, што лацінцы не будуць чакаць напад ліцвінаў на іх узімку, тым больш што летам ужо нападалі. Разведнік Тума прыбудзе ў Налыпаны не раней чым праз сем дзён, таму зараз трэба рыхтавацца да паходу. Калі Тума прыбудзе да цябе, князь Даўмонт, адразу накіруеш ганца за Транятай і яго ваярамі ў паселішче Путяты. Князь Даўмонт, ад цябе залежыць каб атрад Юргена фон Эйхштэта быў знішчан. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, я ўсе зразумеў і мы знішчым гэтых лацінцаў. — Добра. На пры канцы, ёсць дзеля цябе сумная навіна. Твой тата, рыцар і князь Эйсмант памер пасля хваробы. Маі табе спачуванне. Ён мяне навучыў быць добрым рыцарам і князем. Рыцар Эйсмант быў для мяне другім татам. Замест яго князем абралі сына Тэклі Яраша. Зараз Яраш князь эйсмантцкага княства і княства адасобных яцвягаў. Гэту навіну Даўмонт успрымаў маўчком, толькі вочы бліснулі нездаволенасцю. На гэта звярнуў увагу Транята. Праз чатырнаццаць дзён ганец з Нальшан паведаміў, што атрад з нальшанскімі і жамойтскімі ваярамі накіраваўся на поўнач. А яшчэ праз дваццаць дзён у Воруту прыбылі князь Даўмонт і князь Транята. Распавядаў князь Даўмонт: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, земгалы размясцілі нас у самым паўночным сваім паселішча, каля мяжы з лівамі. Мы доўга чакалі вестку ад Кодруна, а калі дачакалісь то вельмі ўзрадаваліся, надакучыла чакаць. Кодрун паведаміў, што Юрген фон Эйхштэт з атрадам ідзе на поўдзень па замерзнуйшай раке Заходняя Дзвіна. Мы адразу накіраваліся яму на сустрэчу. Уперадзі ў нас былі дазорные з белымі накідкамі не толькі для вершнікаў, а і для коней. Гэтыя накідкі для дазорных мы зрабілі ў Нальшанах, калі рыхтаваліся да гэтага паходу. У лацінскім атрадзе было трынаццаць рыцараў і каля сотні ваяроў. Аднаго дозорнага і аднаго лепшага лучніка я накіраваў на сустрэч лацінскага атрада. Астатніх дазорных ў белых накідках я накіраваў у тыл лацінскага атрада. За дазорнымі ў адлегласці, штоб не было бачна, ішлі ваяры. — А лацінскіе дазорные? — У іх не было дазорных. Лацінскіе рыцары ў паходным маршу сваі шлемы трымалі ў руцэ, таму калі яны наблізіліся, то наш лепшы лучнік трапіў стрэлам у твар важнага рыцара, мабыць гэта быў Юрген фон Эйхштэт. Дазорны за ім трапіў у коня гэтага жа важнага рыцара. Як толькі лацінскіе ваяры паскакалі на нашага лучніка, то мы адразу паскакалі ім насустрэч. Лацінцы нас убачылі, і я заўважыў што гэтага важнага рыцара ўсадзілі на іншага коня, і ён пры падтрымкі двух рыцараў паскакаў на ўсход. Астатнія рыцары і ваяры прынялі бой з намі. Я накіраваў чатырох моцных ваяроў у пагоню за важным рыцарам, але глыбокі снег і невядомая мясцовасць не дазволіла іх дагнаць. Я бачыў з якімі цяжкасцямі важнага рыцара ўсаджвалі на коня, і таму меркую што ён цяжка паранены. Мы забілі астатніх дзесяць рыцароў і ўсіх лацінскіх ваяроў. У маім атрадзе забіта дзевяць і паранена чатырнаццаць ваяроў. У жамойтаў адзін забіты і пяцёра параненых. Бой адбыўся каля Леневарде (Леневорд, Лінвор, сучасная назва Ліелварде), але важны рыцар паскакаў не ў бок гэтага замка, а ў іншы бок. На трэці дзень вясны і новага 6769 лета (1261 па хрысціянскаму календары) у Воруту прыбыў ганец з Гародні. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, нашы гандляры паведамілі, што на дапамогу тэўтонам прыбылі іншые рыцары з альманскіх зямель. Яны ўварвалісь ў зямлі натангаў і спустошылі некалькі паселішч прусаў. Але натангі напалі на частку крыжаносцаў пры Покарвісе і нанеслі ім паразу. Іншые крыжакі пад кіраўніцтвам графа Вальтэра фон Барбі пайшлі паходам на самбаў, і спачатку таксама знішчылі некалькі паселішч. Але самбы аб’едналісь і нанеслі крыжакам паразу. А пасля гэтага аблажылі замкі Кёнігзберг, Крэйцбург, Бартэнштэйн і Хейльзберг, і ўчынілі ў іх голад. Ордэнскія рыцары пакінулі замкі Хейльзберг і Резель. — Добра, дзякуй. А як сабе адчувае мой сябра князь Жыгімонт? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Жыгімонт хварэе ўжо адзінаццаць дзён. — Перадай маему сябру князю Жыгімонту маё пажаданне хутчэй ачуняць. У пачатку восені прыбыў да Міндоўга полацкі ваяр Сымон. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мітрапаліт Кіеўскі Кірыл Другі і князь Аляксандр Яраслававіч пры падтрымкі хана BepKe заснавалі ў Сарае для русінаў Сарайскую епархію. Першым біскупам Сарайскім стаў преасвяшчэнны Мітрафан. Хан Берке надаў яму правы недатыкальнасці. Цяпер пры хане знаходзіцца свяшчэннік, ведаючый грэчэскую гаворку і ён жа прызначан саветнікам па несторіанскай хрысціянскай веры. — Хан Берке ўсе веравызнанні вітае, ці ёсць выключэнне? — Ёсць выключэнне, Вялікі князь Літвы. Гэта лацінскіе хрысціяне. — Добра, Сымон. Дзякуй. У сярэдзіне восені з’явіўся ў Міндоўга гандляр Андрэй. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, летась войскі суправіцеля і галоўнага ваяводы Нікейскай імперыі Міхаіла Палеолага знішчылі аб’еднаные войскі сіцылійскіх нарманаў, дэспата Эпірскага і франкскага княства Ахайскага. Потым Міхаіл Палеолаг пасля доўгіх перамоваў закл ючыў дамоўленасць аб міру і садзеўнічанню з генуэзцамі, галоўнымі ворагамі венецыянцаў. А венецыанцы галоўная апора Лацінскай імперыі Констанцінополя. Пасля гэтага суправіцель Нікеі пажадаў захапіць Констанцінопаль. Ён пачаў накіровываць таемные разведніцкіе атрады ў наваколле гэтага горада. I калі венецыанскі флот з бальшай часткай франкскага гарнізона адплыў у Понтскае мора, нікейскі атрад увайшоў у горад па падземнаму праходу. Гэты праход падсказалі тутэйшыя жыхары. Лацінскі імператар Балдуін Другі ўцёк пасярэдзіне начы, пакінуў карону і скіпетр. Перад восенью, Міхаіл Палеолаг урачыста ў’ехаў у Констанцінополь і жыхары горада радасна сустракалі яго. У пачатку восені імператар Міхаіл Восьмы быў каронаваны ў галоўнай царкве Святой Софіі. А па праву імператар, дзесяцілетні Іоан Чацвёрты Ласкарыс быў аслеплены. — Гандляр Андрэй, як ты меркуеш ці ёсць сувязь паміж адраджэннем Абасінскага халіфата, з аснаваннем Сарайскай епархіі ханам Берке і вяртаннем Констанцінопаля ўсходняму хрысціянству? — Вялікі князь Літвы, як бы дзіўна гэта не ўспрымалась, але такая сувязь ёсць. Гэта сувязь паходзіць ад хана Берке, яго ўнутрыардынскай вайны між ім і ханам Хулагу. Падрабязнасцей я не ведаю, але ўпэунен, што ідзе змаганне ў тых зямлях за ўплыў на важныя гандлярскіе шляхі з поўдня на поўнач, з усходу на захад і наадварот. Перад Калядамі прыбыў да Міндоўга полацкі ваяр Сымон. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, хан Берке накіраваў мусульманскіх баскакаў для перапісу жыхароў і ўсталявання чысла ваяроў з усходніх русінаў. Цяпер ужо ўсі і хрысціяне, і шматбожцы абураны гэтым. Пакуль паўстання няма, але нездаволенасць вялікая. Мне давялося пагаворыць з моцным гандляром з усходніх русін. Так ён кажа, што гэтые мусульманскія баскакі па чыслу адбіраюць ў войскі хана Бату толькі моцных мужчын. Слабых не бяруць. Гэты гандляр казаў, што іх набіраюць у войскі мусульман супраць хрысціян.