• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Яна спрабавала заганарыцца раней пасля нараджэньня першага сына, але я ёй растлумачыў, што трэба другі сын, і трэба іх выхаваць так, каб яны былі дастойны, штоб іх выбралі князямі. Летась у выхавальніцы сыноў я запрасіў Таісію, жонку гандляра Міхайла, але яна неўзабаве прапанавала замест сабе
    сваю дачку Алесю. Тая таксама вельмі адукаваная і начытаная. Таісія казала, што ёй трэба наглядаць за хворым Міхайла, але я думаю што яна пасварылася з Мартай. А калі Марта стала каралевай, тады я меркую што яна захварэла на галаву, нават мне адказвала ў маіх жаданнях.
    — Я заўважыў, што ты Міндоўг, стаў вельмі добразычлівым да адной служанкі.
    — Так, я яшчэ не стары. У пачатку восені вярнуйшыся з гандлярскага паходу Волімунт, паведаміў што вышэй чым рыбацкае паселішче скаловаў па раке Нёман, з’явілісь лацінцы і пачалі будаваць дамы на левам берагу ракі.
    — Волімунт, яны пагражаюць твайму гандлярскаму паходу?
    — Кароль Літвы Міндоўг, пакуль не пагражаюць, іх мала. Але яны выбралі добрае месца, недалёка мазуры, якія ў саюзе з тэўтонамі, а ў скаловаў нема адзінства і яны слабыя. Я меркую што праз тры, ці чатыры лета яны будуць пагражаць маёй гандлярскай працы.
    — Добра, Волімунт. Будзем думаць аб будучыні.
    Пасля таго як гандляр пакінуў іх, першым выказаўся Альгерд:
    — Міндоўг, атрымліваецца адной перамогі над рыцарамі недастаткова, каб узняць прусаў на далейшае супраціўленне лацінскім хрысціянам?
    — Атрымліваецца што так. Але яны ведаюць пра маё жаданне ім дапамагчы. Ведаюць аб гэтым і лацінцы, таму і пачалі будавацца на левым берагу ракі Нёман.
    — Дык можа зараз іх захапіць, штоб ведалі нашу ўплывовасць там?
    — Зараз яны нам не перашкоджаюць, таму захопліваць два, тры дамы нема сэнсу. Калі яны амаль пабудуюць замак, тады мы захопім, дабудуем і будзе наш замак, ці што яшчэ лепей замак нашых сяброў скаловаў.
    — Міндоўг, чаму прусы марудзяць з аб’еднаннем і агульным супрацівам лацінцам.
    — Альгерд, ты жа ведаеш што ў кароткі час лацінцы захапіўшы зямлі шматбожцаў пераканалі легкаверных і маларазумных стаць хрысціянамі. Гэтыя новыя хрысціяне жывуць адным
    днём, яны не думаюць аб будучыні. У будучыні тэўтоны іх прымусяць быць рабамі не толькі іх адзінага бога Хрыста, а і іх сапраўных рабоўладальнікоў — хрысціянскіх прапаведнікаў. Гэтых хуткасных хрысціян не шмат, але яны ёсць. Калі лацінцы даюць ім якісьці прывілеі, то іншые зайздросьцяць і пачынаюць думаць аб ахрышчанні. Толькі разумныя ўспрымаюць лацінскую веру, як рэчаісны спосаб прымусіць да рабства. Таксама тые шматбожцы ў каго хрысціяне забілі іх родых, заўседы будуць супраціўляцца ім. Помста, моцны сэнс жыцця. Зараз усё вырашае сіла.
    Нечакана ў сярэдзіне восені да Міндоўга з’явіўся Транята.
    — Кароль Літвы Міндоўг, я жадаю каб усі жамойты, а не толькі ўсходнія, вызначылі мяне сваім князем. Дзеля гэтага мне патрыбна яшчэ тры мяча, дзевяць кальчуг, дзевяць шлемаў і дзесяць коннай збруі з жалезным стрэмені. Тады ў мяне будзе чатыры дзясяткі добра ўзброеных ваяроў, і я прайду па ўсім заходнім і паўночным паселішчам жамойтаў, і прызначу там сваіх намеснікаў.
    — Траняты, калі ты жадаеш самастойна ісці ў паход па жамойцкім паселішчам, то добра і Пярун табе ў дапамогу. Рыцар Альгерд выдасць цябе ўсё, што табе патрэбна.
    — Дзякуй, кароль Літвы Міндоўг.
    Перад Калядамі прыбыў полацкі ваяр Копысь з яшчэ аднім полацкім ваяром.
    — Кароль Літвы Міндоўг, ардынцы працягваюць перапіс жыхароў гарадоў і паселішчаў ва ўладзіміра-суздальскай зямлі, а таксама пачалі перапіс у наўгародскай зямлі. Кароль Літвы Міндоўг, я ўжо стары і замест мяне весткі будзе распавядаць надзейны полацкі ваяр Сымон.
    — Добра, Копысь. Дзякуй.
    На Каляды Міндоўг паслаў ганца ў паселішчэ Даўга з падарункамі. Пасля вяртанне, ганец распавеў, што Транята яшчэ не вярнуўся з паходу па жамойцкім паселішчам. Міндоўг пачаў перажываць за яго і таму праз дваццаць дзён паслаў ганца ў паселішча Пуцяты.
    У моцныя маразы, вярнуўшыся ганец распавеў, што атрад Траняты паспяхова схадзіў у заходнія жамойцкія паселішча і ў
    болыпасць паўночных паселішчаў. Зімуе ён у дабудаваным для яго вялікім доме паселішча Путяты.
    За дваццаць дзён да вясны і новага 6766 лета (1258 па хрысціянскаму календары) ў Наваградку прадоўжылі будаваць падмурак абодвух вежаў Вялікага замка.
    У пачатку вясны атрад жамойцкага князя Траняты накіраваўся ў тые жамойцкія паселішча ў якіх ён не паспеў пабываць у пачатку зімы.
    На пры канцы вясны да Міндоўга прыйшоў гандляр Волімунт, вярнуўшыйся з гандлярскага паходу на поўначы.
    — Кароль Літвы Міндоўг, лацінцы пабудавалі ужо чатыры дамы на левам беагу ракі Нёман. Рыбакі, якія знаходзяцца ніжэй па раке, казалі што яны ўзаемна бачылі лацінцев, але не размаўлялі з імі.
    — А што скаловы і іншые прусы?
    — Кароль Літвы Міндоўг, па-ранейшаму ў іх нема адзінства і згоды між сабой.
    — Зразумела, Волімунт. Дзякуй.
    Перад святам Яна Купалы, з’явіўся полацкі ваяр Сымон.
    — Кароль Літвы Міндоўг, у русінскім Ноўгарадзе ардынцы пачалн перапіс жыхароў горада. Ноўгародцы ўзбунтаваліся, іх падтрымаў княжыўшы там сын князя Аляксандра Яраслававіча Васіль. Тады князь Аляксандр Яраслававіч павёў войскі ў горад, а яго сын Васіль уцёк у Пскоў. Князь Аляксандр Яраслававіч бязлітасна расправіўся з дружынай Васіля, каго цяжка параніў, а каго забіў. Самаго Васіля злавіў у Пскове, ўзяў пад варту, а потым адправіў яго ў Уладзімір. Наўгародцы адкупіліся і запэўнілі яго, што будуць рэгулярна выплачваць даніну, але перапіс не ўчынілі.
    — Добра, Сымон. Дзякуй.
    Неўзабаве з'явіўся ўстрывожаны гандляр Міхалок.
    — Кароль Літвы Міндоўг, я ўчуў размову двух уплывовых асоб ў Валыншчыне. Адзін казаў, што цемнік хана Берке Бурундай запатрабаваў ад князя Данііла Раманавіча ісці з ім у паход на Літву. Данііл Рамановіч схільны замест сабе паслаць з ардынцамі свайго брата князя Васілька.
    — Няўжо Данііл Рамановіч нападзе на зямлю, дзе княжыць яго любы малодшы сын Шварн, тым больш у той час, калі жонка Шварна цяжарная?
    — Кароль Літвы Міндоўг, ардынскі ваявода Бурундай самы моцны ў хана Берке, і таму Данііл Рамановіч яго асцярагаецца.
    — Міхалок, цябе вядома калі яны нападуць на нас і якім шляхам?
    — Кароль Літвы Міндоўг, гэтага я не ведаю. Я калі гэту размову пачуў, то адразу накіраваўся сюды, але па паводзінам іх ваяроў было бачна, што ў хуткім часе яны накіруюцца ў вайсковы паход.
    — Добра, Міхалок. Дзякуй.
    Міндоўг адразу выклікаў ганцоў і накіраваў іх у паўднёвыя зямлі, а таксама ў Нальшаны, у Ліду і ў Жырмунты. Потым гледзячы на сумны твар Альгерда, і нецярплівасць у вочах, сказаў:
    — Хан Берке, разведаўшы што Данііл Рамановіч парадніўся са мной, жадае нас пасварыць. Зразумело парадніўшысь, мы абодва сталі больш моцныя, а яму патрыбна штоб мы аслабелі. Нічога, адзін ардынскі ваявода адчуў на сабе наша ліцвінскае яднанне і моц нашых дазорных, адчуе і іншы. Праз тры дні з’явіўся ў Міндоўга ганец з Здзітава.
    — Кароль Літвы Міндоўг, нашы дазорные выявілі вялікае войска ардынцаў і паўднёвых русін каля крэпасці Ветла ў ракі Прыпяць. Зараз яны накіровываюцца на наш Здзітаў.
    — Колькасць гэтага войску выявілі?
    — He, кароль Літвы Міндоўг. Дазорные толькі казалі, што войска вялікае. Наш князь указаў паўсюды паліць траву. Я таксама паспеў папярэдзіць слонімскага князя Вілікаіла аб пагрозе, і ен таксама ўказаў паўсюды паліць траву.
    — Добра. Альгерд, збірай на раніцу заўтрашнега дня ўсе войска воруцкага княства. А я з ганцом адпраўлюся ў Наваградак, штоб сення чатыры сотні адправіліся ў Слонім. Калі прыйдзе нальшанскі атрад князя Даўмонта ў чатыры сотні, няхай не затрымліваюцца, адразу ідуць у Слонім. Толькі дзве сотні з Крэва застануцца ў Наваградку. Сотні Доўбуда, лідскія і жырмунтцкія таксама няхай ідуць у Слонім. Ганцы да Жыгімонта і Эйсманта няхай перададуць мой ўказ князям, ісці ў Ваўкавыск.
    Бліжэй да вечара, чатыры сотні наваградчан з князем Шварнам, ваяводам Вітольдам і рыцарам Ленгвінам, накіраваліся ў Слонім. 3 ранку наступнага дня, чатыры сотні воруцкага княства і сотня Доўбуда адправіліся ў Слонім.
    Скачучы побач з Доўбудам, Міндоўг з неахвотай выслухваў жаданне гэтага старога, але да гэтуль сапраўднага волата, пазмагацца з супернікамі. Міндоўг падазраваў, што Доўбуд выглядаў гэтак бадзера не ад таго, што рэгулярна займался трэніроўкай з мячом, а хутчэй за ўсё ад працы ў кузні. Доўбуд нечакана быў вельмі гаманлівы, што замінала Міндоўгу засяродзіцца на больш цікавай думкі. Раптам у Міндоўга ўзнікла думка, што Доўбуд зараз гэтак гаманлівы ад таго, што ён нервуецца за сваё майстэрства ваяра. Праца ў кузні, гэта зусім іншае чым трэніроўка ў бітвах на мечах. Зараз Ленгвін, які на галаву ніжэй чым Доўбуд, будзе пераможцам у іх сражэнні.
    Сам уладар Літвы стаў радзёй займацца трэніроўкамі з мячом, праз дзень, a то і праз два, але для яго гэта была і ёсць самая ўлюблёная праца з дзяцінства. Калі ў яго быў кепскі настрой, ён выклікаў маладога ваяра, a то і двух, тады кепскі настрой сумесна з потам выходзіў з яго ручаём. Магчыма Доўбуд у кузні таксама выганяў свой кепскі настрой.
    Міндоўг вырашыў сотню Доўбуда накіраваць на сутычку з ардынцамі ў цеснаце, дзе волату на высокім кані будзе зручна рубіць шмат ардынцаў на іх нізкіх конях. He паспелі яны наблізіцца да Слоніма, як сустрэлі аднаго з галоўных дазорных Будзіміна, сына рыцара Дзіміна.
    — Кароль Літвы Міндоўг, ардынцы сумесна з волынянамн захапілі Здітаў, разрабавалі і знішчылі яго, а потым накіровалісь на захад. Князь Слоніма Вілікаіл, ведаючы што ты кароль Літвы, набліжаешся да яго, прасіў спытаць цябе, ісці яго атраду ў чатыры сотні з табой на захад ці не, а таксама ці патрыбны яго шчыты з дошак? Наваградчане з князем Шварнам накіраваліся ў Ваўкавыск.
    — Будзімін, перадай князю Вілікаілу, што няхай яго атрад застаецца ў Слоніме. Калі ён спатрэбіцца, я прышлю ганца. Няхай дапаможа жыхарам Здзітава. За мной прыйдуць яшчэ атрады, ўсіх іх накіраваць у Ваўкавыск.
    Міндоўгу гэта навіна спадабалась тым, што яны паспелі да Слоніма раней чым ардынцы з русінамі. Ён не шкадаваў, што не ўбачыў Яньку, галоўнае што яна ў бяспечнасці. Звяртаючыся да Доўбуда, ён сказаў:
    — Ардынцы з русінамі зразумелі, што ліцвіны ўжо ведаюць аб іх паходзе і падрыхтаваліся да яго. Гэта яны зразумелі па спаленай траве.