На трыццаць дзевяты дзень паходу атрад Ленгвіна вярнуўся. — Кароль Літвы Міндоўг, наш атрад размясціўся ў васьмі вёрст ад Мемельбурга. Дазорные былі выстаўлены ў розныя бокі. Іх колькасць была достатковай, каб наглядаць ад правага рукавы вусця ракі Нёман і да мяжы з лівамі. Калі на дваццаты дзень нашага наглядання, дазорные паведамілі, што з паўднёвага захаду ідзе атрад лацінцев з васямнаццацю рыцарамі і дзевяноста двума збраяносцамі, пад кіраўніцтвам важнага рыцара. Як толькі гэты атрад з’явіўся ў Мемельбургу, адразу ім не спатрэбіліся дровы для крэпасці. Тады я рызыкнуў і вялікую частку нашага атрада накіраваў на паўночны ўсход. Я меркаваў, што гэта лацінскі атрад падышоў да Мемельбурга, каб аб’яднацца з рыцарамі ў крэпасці і ісці далей на паўночны ўсход. Калі ў раніцу яны накіраваліся на паўночны ўсход, я ўпэўніўся, што ў нас усё добра атрымаецца. Нам засталася знайсці выгаднае месца для нападу, такое каб нечакана для іх, яны былі акружэны, і штоб у іх не было магчымасці ўцячы. Такое месца было каля гарадзішча Шкуды (сучасная назва Скуодас) у сямідзесяці вёрст перад зямлямі ліваў. Наш нечаканы для іх напад і абстрэл са ўсіх бакоў, выклікаў у іх паніку, таму мы знішчылі ўсіх лацінцев, ніхто не змагчы ўцячы. У нас адзін забіты, сярод жырмунтаў, дваццаць пяць параненых. У лацінцаў было трыццаць тры рыцара. Памятая аб тваім кароль наказе, я аддаў даспехі і зброю важнага рыцара Траняце, а таксама большасць рыцарскіх даспехаў раздарыў жамойтам. Некалькі даспехаў аддаў ваярам з паселішча жырмунтаў. Калі праходзілі побач і праз паселішча куронаў, мы дэманстравалі нашу пераможную здабычу, таксама і ў жамойцкіх паселішчах. Я з Тумам гутарылі з куронамі розных паселішч. Яны жадаюць супраціўляцца, але сярод іх нема таго хто ўзначаліць супраціў лацінцам, валхвы ў іх старыя. Таму куроны спадзяюцца на нас, ліцвінаў. Болып цяжкае становішчэ і большае жаданне супраціва на поўначы зямлі куронаў, каля мяжы з лівамі, таму што лівы амаль цалкам падуладны лівонскім рыцарам і лацінскай Царкве. — Добра, Ленгвін. Дзякуй. Калі Ленгвін пакінуў іх, Альгерд мовіў: — Кароль Літвы Міндоўг, я лічу што гэты паход за апошніе лета самы паспяховы. — Так, гэтым паходам мы дамагліся таго чаго жадалі. Але лацінскіе рыцары аб’едналісь і ішлі вялікім атрадам штоб выканаць якуюсь патрыбную для іх справу. Мы гэтаму перашкодзілі, але ў гэтай гідры вырасце новы атрад і яны зноў прыйдуць выконваць сваю хрысціянскую працу. Нам патрыбна наладзіць сярод куронаў добрых разведнікаў, штоб ведаць задумкі лацінцаў. На наступны дзень Міндоўг выклікаў да сабе Туму і Вітаслава. Кароль Літвы растлумачыў, што ім трэба пераселіцца ў паселішча жамойтаў. Тума пераселіцца ў паўночнае паселішча жамойтаў і наладзіць хуткаю сувязь з рознымі куронамі праз сваего сябра з Мемельбурга. Вітаслаў паселіцца ў жамойцкае паселішча пасярэдзіне між Тумой і паселішчым Пуцяты, і ад яго трэба навіну хутка перадаць да кароля Літвы. Праз пяць дзён Міндоўг накіраваў з Тумой і Вітаславам шэсць цесляроў штоб пабудавалі два дамы для іх. Таксама з імі былі чатыры коня, якіх трэба было пакінуць для Тумы і Вітаслава. Кароль Літвы выдзяліў Туме шмат падарункаў для куронаў і жамойтаў. Неўзабаве прыбыў гандляр Міхалок. — Кароль Літвы Міндоўг, да князя Данііла Раманавіча прыбыў пасол ад ваяводы Бурундая з запытаннем сустрэчы яго на мяжы галіцкай зямлі з волхоўскай. Данііл Раманавіч замест сабе накіраваў на сустрэчу брата Васілька, старэйшага сына Льва і холмскага біскупа з падарункамі. Ці падарункі не спадабаліся Бурундаю, ці то што Данііл Раманавіч на сустрэчу накіраваў замест сабе іншых, але гэты ардынец раззлаваўся і прымусіў князя Васілька разбіраць усі абарончыя ўмацаванні ўсіх русінскіх гарадоў, якія былі на іх шляху. Ужо разбурылі ўмацаванні ў чатырох гарадах, таму я штоб не трапіць ім на вочы хутка павярнуўся ў Літву. — Міхалок, князь Васілька суправаждае Бурундая са сваім войскам, ці з дружынай? — Кароль Літвы Міндоўг, ён суправаждае са сваёй малой дружынай. — А ў русінаў ёсць весткі пра нашу перамогу над лацінскімі рыцарамі? — He, кароль Літвы, пакуль нема. — Добра, Міхалок. Дзякуй. Убачыўшы ўстрывожаны погляд Альгерда, Міндоўг супакоіл сябра. — Я меркую што Бурундай не пойдзе на Літву, а калі пачуе што мы нанеслі паразу лацінскім рыцарам, то тым болып. Нягледзячы, на ўсё большае ўмацаванне адасобленнасці ўлуса хана Берке ад галоунай стаўкі Арды, саюз між усімі ардынцамі з Нікеяй супраць лацінскага хрысціянства застаецца. Але я накірую ганцоў у паўднёвыя і паўднёва-заходнія княства, штоб адправілі сваіх дазорных для назірання за зямлямі паўднёвага суседа. Наступным днём прыбыў гандляр Волімунт. — Кароль Літвы Міндоўг, тэўтоны і лівонцы сумесна пабудавалі замак на правам берагу ракі Інструч, якая праз адну вярсту ўпадае ў раку Анграппу і дае пачатак асноўнай ракі прускіх самбаў Преголь. Гэты замак знаходзіцца побач з прускім гарадзішчам Карзовін на гары Святога Георгія. Лацінцы далі назву гэтаму замку Георгенбург. Ён прызначаецца дзеля ўзмоцнення хрысціянства сярод прусаў. — Волімунт, атрымліваецца, прусы не гатовы для нападу на лацінцаў? — Так, Кароль Літвы. А на раке Нёман будаўнічые працы па замку пакуль ідуць марудна. Зараз яны не перашкаджаюць нам у гандлярскім паходзе. — Добра, Волімунт. Дзякуй. Калі гандляр пакінуў іх, Міндоўг усталеваўшысь у сваіх ранейшых думках паведаміў: — Я замацаваўся ў сваёй думцы, што лацінцы адчуўшы нерашучасць прусаў, вырашылі яшчэ больш умацаваць сваю перавагу над імі, штоб у далейшым без асцярогі запрашаць на гэтые зямлі перасяленцаў з альманскіх зямель. Тым больш, што на поўдзень ад іх знаходзяцца таксама хрысціяне. — Міндоўг, няўжо мы не дапаможам прусам? — Альгерд, пакуль яны не пачуюць сваю мажлівасць супраціўляцца лацінцам, наша дапамога будзе дарэмнай. Нам лепей і лягчэй дапамагчы куронам і земгалам, тым болып што на поўдзень ад іх знаходзяцца таксама як і яны шматбожцы. А прусы, гледзячы як куроны, ці земгалы з нашай дапамогай перамогаюць лацінскіх рыцараў, пажадаюць таксама іх знішчаць. Праз дзевяць дзён прыбыў ганец ад Ваўкавыскага князя Глеба. — Кароль Літвы Міндоўг, нашы дазорные наглядалі за ардынцамі ў паўночнай часткі валынскай зямлі. Ардынцы пасля разбурэння ўмацаваній русінскіх гарадоў, накіраваліся на захад у зямлі хрысціянскіх ляхаў. — Добра. Дзякуй. А праз дваццаць дзён прыбыў да Міндоўга гандляр Андрэй. Ён паведаміў, што ардынцы пасля зраўнавання ўмацаваній галіцкавалынскіх гарадоў, пайшлі на захад і захапілі хрысціянскіе гарады Люблін і Сандамір. 3 ардынцамі ў гэтым паходзе былі атрады князя Васілька і яго пляменнікаў Льва і Рамана. Перад Калядамі прыбыў полацкі ваяр Сымон. — Кароль Літвы Міндоўг, купец з русінскага Ноўгарада распавеў, што ардынцы правелі перапіс жыхароў не толькі дзеля збірання даніны, а таксама для ўсталявання чысла ваяроў якіх выклікаюць у ардынскае войска. — Для Ноўгарада, дзе ўсі жыхары імкнуцца гандляваць а не ваяваць, гэта будзе цяжка зрабіць. Я меркую, што гэта патрабаванне ардынцаў выклікае шмат незадаволенасці. — Так, кароль Літвы Міндоўг, незадаволенасць ёсць. Пры тым купец думае, што ардынцы патрабуюць ваяроў ад Ноўгарада ў апошнюю чаргу, таму што змяншэнне гандля не выгадна ардынскім гандлярам. —Добра. Дзякуй. Узімку ад куронаў былі весткі, што лівонцы павялічваюць колькасць сваіх рыцараў. На пры канцы зімы Міндоўг атрымаў вестку, што нават кароль Даніі пажадаў накіраваць з Рэвеля, што ў зямлі эстаў, сваіх рыцароў на сумесны з лівонцамі паход супраць Лютвы. А ад курона, які зносіўся з скаловам, у вусця ракі Нёман, пачуў вестку, што сярод прусаў, нават самбаў, ёсць тыя хто супрацоўнічае з хрысціянамі. Пазней, ён жа перадаў, што сярод помезан ёсць ваявода Матто, які стаў актыўным пры- хільнікам лацінскіх хрысціян. Усе гэтые весткі сведчылі, што лацінская Царква вырашыла аб’яднанымі намаганнямі лацінскіх хрысціянскіх ваяроў знішчыць галоўную перашкоду распаўсюджвання іх уплыву ў гэтых зямлях — Лютву. Адно цешыла Міндоўга, што яго чуйка прадбачыла гэта і ён арганізоваў нагляд за супернікам. У пачатку вясны і новага 6768 лета (1260 па хрысціянскаму календары) з’явіўся ў Міндоўга Транята. — Кароль Літвы Міндоўг, я чую што неўзабаве мы будзем ваяваць з хрысціянамі. У мяне ўжо ёсць сотня ваяроў, але трошкі нехапае даспехаў і мячоў. — А хто навучае іх бітвам на мечах? — Кароль Літвы Міндоўг, я з сваім памочнікам навучаем. — Добра. Альгерд, выдай Траняце і яго ваярам даспехі і мечы. Міндоўг задумаўся, чаму так атрымалась што Траняце я ўдзяляў менш часу, чым старэйшаму сыну Войшалку, а рысы характара і імкненне да жыцця, значна больш маі ў Траняты, чым у Войшалка? Так, у іх розныя выхаванні. Міндоўгу было добра вядома жыццё ў паселішча Даўга. Жыхары паселішча не імкнуліся наладзіць сваё жыццё як у ліцвінаў Наваградка, яны гэтага жыцця не ведалі і не імкнуліся ведаць. Для іх жыццё было добрае, калі яно было лепей чым у суседа гэтага жа паселішча. Да іх прышоў князь ліцвінаў, пабудаваў ім самы лепшы дом у паселішча, і на гэтым усе іх мары скончылісь. Дзіўна што ў гэтым нерухомым асяродзе з’яўляецца дзіця, якое вельмі цікавіцца ўсімі незвыклымі рэчамі, потым незвыклымі гульнямі, як сражэнні на драўляных мечах, а ў дарослым узросце жадае ўсімі кіраваць і ведае што для гэтага патрэбна. Міндоўг не навучаў яго быць князем, ён толькі абвясьціў жамойтам, што Транята іх князь. Уладар Літвы прыгадаў што яго тата князь Рынгольд таксама не навучаў яго як стаць добрым князем. Міндоўг самастойна вырашыў стаць моцным ваяром, і стаў ім з дапамогай рыцара Эйсманта. Таксама Транята самастойна знайшоў шлях палепшэння не толькі свайго жыцця, а і жыцця сваіх супляменнікаў. На дваццаты дзень вясны, кароль Літвы накіраваў свайго ганца да Тумы ў паўночнае паселішча жамойтаў. Ганцу трэба было перадаць наказ Міндоўга, штоб ён з дапамогай куронаў выведаў у якіх паўночных паселішчах куронаў каля мяжы з лівамі, супраціўляюцца хрысціянізацыі, а якіе цалкам падпарадкаваны лацінянам. У тых паселішчах трэба знайсці куронаў якіе супраць лацінскай хрысціянізацыі. Да Купалля трэба паведаміць аб гэтым. Перад Купаллем у Воруту прыбыў гандляр Міхалок. Ён распавеў каралю Літвы, што ардынцы прымушаюць галіцка-валынскіх князёў правесьці перапіс жыхароў гарадоў і паселішч.