— Супраць якіх хрысціян збіраюцца ваяваць? — Вялікі князь Літвы, гандляр казаў, што ваяваць будуць на Каўказе супраць хрысціянскіх войскаў хана Хулагу. Жонка хана Хулагу з несторіанскіх хрысціян. А гандляр казаў, што хан Берке прыняў іслам пад уражаннем ад наложніцы мусульманкі Рісаль, а потым ад зносін з арабам Нажмудіном Мухтар аз Західій. Пасля таго, як Сымон пакінуў іх, Міндоўг выказаўся: — Альгерд, памятаеш як гандляр Андрэй тлумачыў вайну паміж ханам Берке і ханам Хулагу? — Так Міндоўг. Ён меркаваў што гэта вайна за ўплыў на важныя гандлярскія шляхі, а Сымон выказаў думку, што гэта з-за асабістых пачуццёў да сваіх дзявіц і прыняцця іх веравызнання. Я схільны да думкі гандляра Андрэя. — Так, безумоўна ўплыў на гандлярскія шляхі вельмі важны, але і асабістыя пачуцці шмат вырашаюць. Захапленне цудоўнай дзявіцай моцна ўплывае на жыццё, але гэта не даўгавечна, а потым застаюцца звычкі на якіх будаваўся характар і ўжо цяжка штосьці рэзка меняць. Але гэта думка не адносна хана Берке, a агульны погляд. Хан Берке вялікую частку свайго жыцця быў пад старэйшым братам, ханам Бату. Я таксама рос з старэйшым братам, таму я меркую што Берке больш разважаў у тым ліку крытычна адносна дзей хана Бату. Мусульмане больш адукаваны, чым хрысціяне, юдэі і прыхільнікі шаманства. На поўдні іслам больш распаўсюджван, чым іншые веравызнанні. Яшчэ гандляр Міхайла казаў, што каля вялікай ўсходняй ракі Ітіль у тартараў іслам. Сарай Берке знаходзіцца сярод мусульман, таму мне дзіўна што хан Бату не быў прыхільнікам ісламу. Хан BepKe стаў першым мусульманінам сярод ардынцаў, што сведчыць аб яго мудрасці і прадбачлівасці. Трэба жыць у добразычлівым асяродзі. Таму я не здзівіўся што ён знішчыў сына і ўнука хана Бату. Берке прадбачыў шмат памылак у іх дзеяній. Берке на маю думку, яшчэ пры старэйшым браце імкнуўся да ўзмоцнення і адзялення Улуса Джучы. Зараз ён будзе дамагацца саюза з мусульманскімі мамлюкамі Егіпта. Можа таму ён даручыў мусульманам праводзіць перапіс і набор сваіх ваяроў са ўсходніх русін. Для мусульман Егіпта гэта будзе яшчэ адно пацвярджэнне прыхільнасьці ісламу хана Берке. Але на мой погляд гэта памылка. Усходнія русіны мяжуюць з зямлямі тартароў, мусульман. Мяжа раздзяляе не толькі зямлі, а і погляды, звычкі, гаворку. Часта за мяжой знаходзіцца вораг. Таму даручаць такую асцярожную працу, як набор ваяроў для свайго войска, іншаверцу і замежніку гэта памылка. Зараз хан Берке засяроджваецца на вайне з ханам Хулагу, а гэта далёкія зямлі, і ва ўгоду гэтаму ён пагаршае сваі справы ў сваіх данніках. А сваі ўнутраныя справы павінны быць галоўнымі. — Міндоўг, а як бы ты зрабіў? — Гэту справу ардынскія баскакі павінны выконваць з русінскімі княз’ямі з іх дружынай, калі жадаюць атрымаць ярлык на княжэнне. Наступным днём прыбыў ганец з Гародні з сумнай весткай. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Жыгімонт памер ад хваробы. Князем гародзенскага княства выбралі яго старэйшага сына Жівінмонта. — Спачуваю ўсім гародзенцам. Выбарам князем Жівінмонта я задаволен. Пасля абвяшчэнне Марце, што яна ужо не каралева, яна не хаваючысь стала больш піць віна. Міндоўг пасля смерці сябра Жыгімонта стаў задумвацца, што смерці блізкіх яму людзей ў апошніе часы, звязаны з варожасцю і варажбой Марты. Асцерагаясь яе, ён перастаў мілавацца з ёй. Для навучэння сыноў, Міндоўг прыцягнул дачку гандляра Андрэя. Вялікі князь папярэдзіў Марту, штоб яна не ўмешывалась у гэтае навучанне. Але яна, калі Міндоўг адсутнічаў у Воруце, знаходзіла магчымасць перашкаджаць навучанню і добрым адносінам сыноў з дачкой Андрэя. Пачуйшы аб гэтым, Міндоўг замыкаў Марту ў яе пакоі, і забараняў прыносіць ёй віна. На другі дзень вясны і новага 6770 лета (1262 па хрысціянскаму календары) да Міндоўга прыбыў полацкі ваяр Сымон. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, сын полацкага князя Таўцівіла Констанцін жадае змагацца з лівонцамі. Таму ён запрашае дазволу на перамовы з князем Аляксандром Яраслававічам аб сумесным паходзе на лівонцаў. — Сымон, чаму аб гэтым запрашае княжыч а не князь Таўцівіл? — Вялікі князь Літвы, князь Таўцівіл асцерагаецца без тваега дазвола замаўляць аб гэтым. А княжыч Констанцін вельмі жадае змагацца. — Добра. Недалёка ад Пскова ёсць крэпасць Вендэн. У гэтай крэпасці знаходзіцца магістр Лівонскага ордэна. Ад нас гэта далёкая крэпасць, а ад Пскова яна блізкая. Калі русіны возьмуць з сабой каменямёты, то гэту крэпасць магчыма знішчыць. Калі мы сумесна знішчым рыцараў Вендэна, то мы сумесна разграбім горад Рыга, які за гэтай крэпасцью. Я зацікаўлен ў гэтым сумесным паходзе. Я накірую ў паход на Вендэн тры сотні ваяроў князя Даўмонта, да іх далучацца дзве сотні полацкіх ваяроў. Пяць соцен ліцвінаў і столькі русінаў. I гэты паход будзе паспяховым. Перадай князю Таўцівілу, шо ў такім разе, я згодзен на гэтую дамову з русінамі. Калі Сымон адправіўся назад у Полацк, рыцар Альгерд спытаў: — Міндоўг, а чаму Траняту не далучыць да Даўмонта? — Альгерд, навіны Сымона нечаканыя для мяне. Траняту я меркаваў далучыць да трох соцен князя Шварна з ваяводам Вітольдам у паход на мазураў. Трэба даць вестку прусам, штоб яны не асцерагаліся мазураў, а змагалісь з тэўтонскімі рыцарамі. Перад Купаллем атрад князя Шварна ў тры сотні наваградцаў і сотня жамойтаў Траняты адправіўся ў зямлі мазураў. Адразу пасля Купалля прыбыў Сымон з Полацку. Ён паведаміў, што паслы князя Аляксандра Яраслававіча дамовіліся з князем Таўцівілом аб сумесным паходзе супраць лацінскіх рыцараў. Князь Аляксандр Яраслававіч згодзен сваім атрадам сумесна з ліцвінамі напасць на крэпасць Вендэн, разбурыць яе і знішчыць усіх рыцараў, а потым напасць і разграбіць горад Рыга. Сумесны штурм Вендэна князь Аляксандр Яраслававіч вызначае на дзесяты дзень восені. — Добра, што ў восені, пасля асноўных палевых прац. Перадай князю Таўцівілу што атрад князя Даўмонта ў восьмы дзень восені прыбудзе ў Полацк, для далейшага сумеснага паходу з палачанамі. Вярнуўшыяся з паходу на мазураў князь Шварн, князь Траняты і ваявода Вітольд прыбылі да Міндоўга. Апавядаў князь Шварн. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Мазавецкі Земовіт схаваўся ад нас у замку Яздава. Пры штурме, ў сумятні бою яго забілі, а яго сына ўзялі ў палон. Потым мы захапілі, паграбілі і спалілі горад Плоцк, а потым калі вярталіся, паграбілі ўсі паселішча мазураў, якія былі на нашым шляху. Сярод усіх нашых ваяроў забіта дзевяць, а паранена дваццаць два ваяра. — Добра. Сына князя Земовіта трымай ў сваім наваградскім замку, я яго абменяю. Дзякую ўсім. Неўзабаве Вялікі князь Літвы абменяў сына Земовіта Конрада на срэбра і ўмову, што мазуры не будуць дапамагаць рыцарам тэўтонаў ваяваць супраць прусаў. Калі прыбыў у Воруту, выкліканы князь Даўмонт, то Міндоўг паведаміў яму аб паходзе з полацкімі ваярамі на поўнач і штурме сумесна з русінамі крэпасці Вендэн. — Князь Даўмонт, твой ваявода Доман сем лет у мінулым, ужо нападаў на крэпасць Вендэн. Тады рыцар Ленгвін з ваярамі выманілі рыцараў з крэпасці. Зараз гэтага не трэба чакаць, лацінцы зрабілі вынік з мінулай памылкі, і больш іх не падманіш. Русінскі атрад будзе з каменямётамі, таму трэба гэту крэпасць разбурыць і знішчыць усіх рыцараў і іншых ваяроў. Калі гэта адбудзецца, то сумесна з русінамі разграбіце горад Рыга. Полацкі княжыч Констанцін вельмі пажадаў змагацца з лацінскімі рыцарамі, паназірай за ім. Увечары Альгерд паведаміў, што князь Даўмонт прыбыў у Воруту сумесна са сваей жонкай. Мабыць тая ўчула, што яе старэйшая сястра доўга хварэя, і вырашыла яе наведаць. — Так, штосьці яна разхварэлася. Знахарка казала што не разумея як яе лячыць, адвары не дапамагаюць. Можа малодшая сястра ведае. Шмат хто кажа, што гэта Ядзя ведзьмарка. Праз дзесяць дзён прыбыў да Міндоўга князь Транята. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Даўмонт рыхтуецца да паходу на поўнач супраць лацінскіх рыцараў, я жадаю далучыцца да яго са сваімі ваярамі. — Транята, да князя Даўмонта далучаюцца дзве сотні полацкіх ваяроў. Іх князь Таўцівіл дамовіўся з русінскім князем аб сумесным паходзе. Перш за ўсё яны з дапамогай русінскіх каменямётаў будуць разбураць крэпасць, а потым знішчаць рыцараў гэтай крэпасці. А ўжо пасля таго, як заб’юць усіх рыцараў, тады пойдуць грабіць горад Рыгу. Так, а не інакш. Калі ты разлічываў, што яны будуць штурмаваць крэпасць, а ты будзеш грабіць Рыгу, то ты памыляешся. У Рызе ёсць моцны гарнізон рыцараў, таму яго магчыма грабіць сумесна з русінамі і толькі пасля знішчэння рыцараў крэпасці Вендэна. Я ведаю што сярод палонных мазураў, ты атрымаў трох цесляроў, таму займайся будаўніцтвам дамоў. — Яны ўжо будуюць дамы. — Добра. Будуць яшчэ паходы. У Рызе жывуць болын гандляры, чым рамеснікі. Як толькі Транята пакінуў іх, Альгерд спытаў: — Міндоўг, а чаму ты думаеш што ён жадае захапіць рамеснікоў? — Мне казалі, што ён дамоўляўся з Даўмонтам, штоб нальшанскія цесляры працавалі ў яго сорак дзён. У восьмы дзень восені прыбыў нальшанскі ганец і паведаміў што атрад князя Даўмонта накіраваўся на Полацк. А праз восем дзён з’явіўся князь Даўмонт. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, калі мой атрад у пяць сотняў ваяроў набліжаўся да крэпасці Вендэн, дазорны папярэдзіў што ўперадзі ідзе ў наш бок атрад лацінскіх ваяроў, сярод якіх пяць рыцараў. Мы гэты атрад акружылі і лёгка знішчылі. На дзяся- ты дзень восені, мы ўзялі ў аблогу крэпасць Вендэн, але русінаў не дачакаліся ні ў гэты дзень, ні ў два наступныя дні. Крэпасць Вендэн без каменяметаў узяць не магчыма. Таму мы знішчылі чатыры паселішча ліваў, якія былі побач з гэтай крэпасцью, а таксама тые якія былі на нашым шляху. Пры вяртанні, паселішча латгалаў і селаў, мы не бурылі. Сярод нашых ваяроў адзін паранены, забітых нема. Княжыча Констанціна пры сутычцы з лацінцамі я накіраваў на звычайных ваяроў, а сам з маімі ваярамі цяжкай конніцы забіў рыцараў. Я заўважыў, што княжыч Констанцін не ўхілялся ад змагання з ваярамі, а наадварот імкнуўся да іх. — Вось як атрымліваецца, калі дамоўляешся з русінскім князем Аляксандрам Яраслававічам. Будзем ведаць. Але, і пры такіх абставінах нездарма схадзілі ў паход. Добра, Даўмонт. Дзякуй. Як толькі князь Даўмонт пакінуў іх, Міндоўг адразу выказаўся: