Гэта адбылося каля паўночнай часткі возера Дурбе, побач з ракой Дурбін. Дазорны ад рыцара Ленгвіна паведаміў, што лацінцы побачыў дым каля паселішча Ліва, абышлі яго з усходу і павярнулі на паўночны ўсход і адразу сустрэлісь з уплывовымі куронамі. Калі да лацінскага войску далучыліся ваяры куронаў, то яны прадоўжылі ісці на паўночны ўсход. Міндоўг апасаўся, што лацінцы павярнуць на ўсход і нават трошкі на паўднёвы ўсход, каб абыйсці возера з поўдня, але яны прадоўжылі ісці на паўночны ўсход і выходзілі на поле, дзе з усходу ў іх была рака Дурбін. Мабыць куроны вывелі іх на гэта поле. Міндоўг накіраваў атрад князя Шварна на сустрэчу з паўднёвай часткай войску лацінцаў і дадаў яму дзве сотні Ленгвіна. Сам уладар Літвы высунуў свой атрад у сярэдзіну лацінцев, а князю Даўмонту трэба было ісці ў атаку на пярэднюю частку войск суперніка. Лацінскае войска сустрэлі спешаные лучнікі ўсіх ліцвінскіх атрадаў. За імі былі бачны толькі лёгкая конніца ліцвінаў. Ваяводы лацінскіх рыцароў засяродзілісь у сярэдзіне сваего войску. Калі лучнікі адстрэлілі сваі запасы стрэл, адразу за імі лёгкая конніца стала па кругавой чарзе кідаць дроцікі ў рыцараў, а за імі трыма клінамі высунулася цяжкая конніца. На вяршыні ле- вага кліну быў рыцар Ленгвін, на вяршыні сярэдняга кліну быў Міндоўг, а на вяршыні правага кліну быў князь Даўмонт. Калі яны наблізіліся да лацінскіх рыцараў, там была лёгкая мітусня, выкліканая не толькі забітымі і параненымі рыцарамі ад ліцвінскіх дроцікаў, а і нечаканым для іх нападу сзаду куронаў. Насустрач Міндоўгу скакаў важны рыцар, з багата ўпрыгожаным шлемам. Міндоўг накіраваў коня так, штобы рыцар у сутычкі быў злева, і выставіўшы левай рукой шчыт, і злёгку адхілівшысь управа, рэзка ўтыкнуў востры канец меча ў вуха рыцара. Гэты прыем ён неаднаразова ўжываў на трэніроўках з збраяносцамі, якія былі ў спецыяльна ўзмоцненых шлемах. Справа за ім скакаў ляўша рыцар Яўнут, які моцным ударам знізу адвеў пагрозлівы ўдар рыцара лацінцаў. Праскаківая забітага важнага рыцара, Міндоўг рубяшчым ударам зверху трапіў па спіне рыцара справа. I хаця лацінскіе рыцары былі ў белых накідках з чорным крыжам, якія прыкрывалі даспехі, але Міндоўг адчуў, што KaHeu яго мяча рассек кальчугу і параніў рыцара. Праз імгненне, і рыцар справа Яўнут і рыцар злева Лясота, былі побач з каралем Літвы. Ён трошкі прытрымаў сваего коня і рыцары адразу зразумелі, што ў далейшым яны вольны не ахоўвывать яго. Конь Міндоўга Хуткі быў вельмі паслухмяны, ў адрозненне ад мінулага коня Імклівага. Міндоўг, ці ад таго, што шмат хваляваўся апошнія тры дні, ці ад таго што пастарэў, усёж адчуў стомленасць. Ён гэта адчуў, калі ўбачыў, што лацінскіе рыцары разгублены і ледзь адбіваюцца ад колькасна перавышаючых іх ліцвінаў. Міндоўг прымеціў, што Яўнут і Лясота былі вельмі задаволеныя, калі ім не патрэбна было ахоўвываць караля, і яны рынуліся на лацінскіх рыцароў. Таксама збраяносцы з скрываўленымі мечамі імкнуліся да яшчэ не забітых лацінскіх рыцараў. Міндоўг адчуў зайдрасць гэтым маладым ваярам, прышоў іх час. Таму чаму яны амаль штодзённа навучаліся, зараз магчыма выпрабаваць супраць моцнага і лютага ворага, а заадно выявіць сваё майстэрства перад каралём Міндоўгом. У вяршыні адзінага кліна лацінскнх рыцароў супраць караля былі ўплывовые асобы хрысціянскага ордэна, яны былі больш кіраўнікамі, чым моцнымі рыцарамі. А іншые рыцары былі больш умелымі ваярамі, фанатыкамі. Зараз яны змагаліся без захаванне вайсковага парадку. Кожны лацінскі рыцар змагаўся супраць дваіх ліцвінскіх збраяносцаў, змагаўся фанатычна, мабыць не за сваё жыццё, a за сваю веру. Ліцвінскаму збраяносцу достаткова было цяжка параніць коня рыцара, штоб потым было лягчэй яго забіць, але збраяносцы гэтага не рабілі. Міндоўгу спадабалось, што яго збраяносцам патрэбна была перамога ў майстэрстве ваяра, а не звычнае забойства. He ўсе лацінскія рыцары прынялі бой, некаторые адразу кінуліся ўцякаць, мабыць асабістае жыццё ў іх больш каштоўнае, чым веравызнанне. Але ўцякаць ім не было куды, з усходу перашкаджала рака Дурбін, з поўначы былі атакуючыя іх куроны, ў іншых накірунках іх атакавалі ліцвіны. Неўзабаве да Міндоўга наблізіўся радасны князь Шварн, мабыць пагоня для яго справа не толькі не каралеўская, а і не княская. — Кароль Літвы Міндоўг, я забіў двух рыцараў! — Добра, князь Шварн. А дзе рыцар Ленгвін? — Калі рыцар Ленгвін напаў на паўднёвую частку рыцароў, лацінцы кінуліся на поўдзень уцякаць. Я са сваімі ваярамі кінуўся за імі. Дваіх забіў, а астатніх забілі маі ваяры. А рыцара Ленгвіна я яшчэ не бачыў. Міндоўга агарнула трывога, чуйка прадказала кепскае здарэнне. — Князь Шварн, трэба яго хутка знайсці і мяне паведаміць. Князь паскакаў на поўдзень, а Міндоўг не змог супакоіцца. Рыцары Яўнут і Лясота ў апошніе паходы былі заўседы побач з Ленгвіном. Зараз яны побач са мной, а незвыклыя да Ленгвіна ваяры магчыма зрабілі штосьці нечаканае. За князя Даўмонта ён не хваляваўся. Магутны рыцар з доўгім мечом, забіваў суперніка які той толькі марыў наблізіцца да яго. Да Міндоўга падскакаў ваяр і паведаміў: — Кароль Літвы Міндоўг, рыцара Ленгвіна знайшлі з кроватачывым ротам, а пабач з ім два забітых нашых ваяра і два забітых лацінскіх рыцара. Ваяр суправадзіў Міндоўга да Ленгвіна. Увесь у крыві, ён выглядаў вельмі бледным. Яму спрабавалі дапамагчы, затрымаў- шы кроў сплясневелым хлебам, але надзея была малая. Хутчэй за ўсё, лацінскі рыцар сваім мячом трапіў яму з левага боку ў рот. Ведаючы майстэрства рыцара Ленгвіна, Міндоўг не змог сабе ўявіць, як гэта атрымалась. Ён шмат забіваў сам, шмат бачыў забітых і цяжка параненых сваіх ваяроў, але ніколі смерць свайго паплечніка не была такой нечаканай і ўплывовай на яго. Кароль ужо быў прызвычаен да думкі, што якія б не былі цяжкія і непрадбачаные заданні ў паходзе, Ленгвін з імі спраўляўся. Рос сіратой, не мея вялікого росту, ён за кошт упартай працы ваяра і імклівага розуму, дамогся таго што Міндоўг яму даручаў кіраваць самымі цяжкімі і адказнымі паходамі. У толькі што мінулай сутычкі з лацінскімі рыцарамі, Міндоўг адчуў сабе старым. Ён вырашыў, што гэты паход будзе для яго апошнім. Гэта ён вырашыў, ведаючы што ёсць Ленгвін, які будзе кіраваць лепей за яго. А зараз утварылася пустата. Да яго наблізіліся і князь Даўмонт, і ўплывовыя куроны. Хтосьці дзякаваў, хтосьці запытваў аб размеркаванні здабычы, a ў яго толькі адклалась у памяці што трэба ўсё аддаць куронам. На гэтым полі было забіта сто пяцьдзясят шэсць тэўтонскіх, лівонскіх, дацкіх і свейскіх рыцароў і больш адзінаццаці сотняў іншых ваяроў. Палонныя ваяры казалі, што сярод забітых былі магістр Лівонскага ордэна Бурхард фон Хорнхаўзен, прускі маршал Генрых Ботель і свейскі прынц Карл, а таксама тры комтуры. Пасля вяртанне з самага доўгага сваего паходу, Міндоўг адразу пажадаў лазню, а пасля яе яго чакала, як яму здалася, засумвавшаяся Марта. Наступным днём ён прыняў удзел у пахавані рыцара Ленгвіна. А ў вечары, гуляючы ў шахі з рыцарам Альгердам, ён пачуў ад яго, што Марта сваімі прыдзіркамі і капрызамі давяла кухарку і дзве служанкі да плачу. Міндоўга гэта скарга раззлавала і ён паведаміў ей, што ён больш не кароль, а яна не каралева. У Марты здарылась істэрыка, а Міндоўг успрымаў гэта спакойна. Пакідая зямлі куронаў, Міндоўг указаў Туме, застацца ў паўночным паселішча жамойтов, штоб рэгулярна паведамляць яго аб падзеях у гэтых і ў іншых зямлях. Тума, для якога раней пабудавалі добры дом, прасіў з здабычы рыбалоўные прылады, a таксама штоб да яго прыбыла жонка з малодшым сынам. Прыбыўшы да Міндоўга гандляр Міхалок паведаміў, што князь Земавіт Мазавецкі зноў заключыў мірнаю дамову з Тэўтонскім ордэнам. У пачатку восені прыбыў ганец з Эйсманты. Ён паведаміў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, наш князь Эйсмант пасля хваробы памёр. А перад смерцю ён прапанаваў абраць князем замест сабе свайго ўнука Яраша. Калі далі згоду на гэта ў нас, a таксама Яраш і яго маці Тэкля, тады ён у вечары памёр. Учора князя Эйсманта пахавалі. Зараз князь Яраш з’яўляецца князем нашага Эйсмантцкага княства і адасобнога ятвяжскага княства. — Добра. Перадай князю Ярашу і ўсім жыхарам абодвух княстваў, што я задаволены гэтым выбарам. Калі ганец пакінуў іх, абодва доўга маўчалі, а потым Міндоўг сказаў: — Ты жа ведаеш, што ён для мяне быў другім татам. Я спадзяюся, што ён паспеў перадаць сваё майстэрства не толькі сыну, а і ўнуку. He ведаю як для сына, але для мяне ён яшчэ перадаў тое, што заўсёды трэба шанаваць продкаў і прытрымлівацца кодэкса гонару рыцара. Але ён ужо быў вельмі стары. 3 растокскіх пераселенцаў засталіся мы з табой Альгерд, да яшчэ князь Доўбуд. — Я старэйшы з вас. Таму я першы ў гэтай чарге. — Альгерд, ты аб гэтым нават і не думай. Перад Калядамі прыбыў полацкі ваяр Сымон. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ва ўсходніх русінаў жыхары якія не прынялі хрысціянства, вельмі абураны тым, што русінскія царкоўнікі дапамагаюць ардынскім баскакам праводзіць перапіс жыхароў і ўсталёўваць чысла — колькасць мужчын для войска ардынцаў. А самых гэтых царкоўнікоў ў спіс не ўключалі. Абураные русіны не дапушчаюць іх да сваіх дамоў. — Сымон, яны групуюцца ў якіясь атрады супраціву? — He, Вялікі князь Літвы, атрадаў там нема, аб’еднаюцца толькі з суседамі, два, тры, ці чатыры гаспадара. — Добра, Сымон. Дзякуй. Наступным днём да Міндоўга з’явіўся гандляр Андрэй. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у галоўнай юрце Арды памер вялікі хан Мунке. Новым Вялікім ханам абралі Хубілая, які жадае аслабіць уплыў хана Берке на ўсю Арду. Яго стаўленнік хан Хулаху ўварваўся ў Каўказ, зямлі якіе падпарадкаваны хану Берке. Але супраць хана Хулаху выступілі мамлюкі, і разбіўшы яго войска, адрадзілі Аббасінскі Халіфат. Гэта мусульманіну хану Берке спадабалось. Зараз ёсць весткі, што хан Берке прагне замест хрысціянскіх памочнікаў баскакаў заменіць на мусульманскіх, тым больш што ёсць шмат абураных перапісчыкамі нехрысціянскіх жыхыроў. — Гандляр Андрэй, можа хан Берке адвярнуўся ад саюза з нікейскай хрысціянскай Царквой? — He, Вялікі князь Літвы, ён гэта робіць толькі штоб узмоцніцца ў барацьбе сярод сваіх ардынскіх ханаў. А да нікейскай Царквы ён па-ранейшаму саюзнік. Зараз ён у сваёй стаўкі Сарай Берке будуе цагельную царкву дзеля хрысціянскіх несторіанскіх русінаў. Там будзе Сарайская епархія. Адразу пасля Калядаў, прыбыў ганец ад Тумы.