Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

Міндоўг

Гістарычная хроніка
Валер Жыгман

Выдавец:
Памер: 256с.
Мінск 2021
140.09 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
зяюся, што пасля гэтага ўсе шматбожцы будуць рыхтавацца для ўсеагульнага супраціва лацінскнм хрысціянам.
На семнаццаты дзень вясны і новага 6765 лета (1257 па хрысціянскаму календары) атрад ліцвінаў у чатыры сотні ваяроў накіраваўся на поўнач.
У атрадзе Ленгвіна было дзве сотні наваградчан і дзве сотні воруцкіх ваяроў, а таксама тры дзесяткі ваяроў Траняты. У атрадзе знаходзіліся Кодрун, Тума і два дзесятка дазорных. Накіраваліся яны спачатку ў паселішче Путяты, а потым ім трэба яшчэ 60 вёрст на поўнач у месца, дзе іх будуць чакаць два ворутскіх цесляраз двума пабудаванымі дамамі. Гэтых цесляроў замяняць чатыры воруцкіх цесляра і тры жамойцкіх. Ад гэтага месца на трох лодках паплывуць уніз па раке Нёман, спачатку Тума з шасцю дазорнымі і двума цеслярамі. Ім трэба спыніцца за дваццаць вёрст да вусце ракі, і дамовіўшыся з тутэйшымі скаловамі, падрыхтаваць месца адпачынку ліцвінскага атрада.
Пасля адплыцця Тумы з дазорнымі, праз два дні атрад Ленгвіна накіруецца ўздоўж правага берага ракі Нёман на поўнач.
У вясновае раўнадзенства на Саракі прыляцелі буслы, паўсюды ў гарадах і ў паселішчах Гукалі вясну. Нават наваградскі князь Шварн з Адэліяй прымалі ўдзел у Гуканне вясны, вадзілі карагоды. Паўсюды ў Літве пяклі 40 булачак, штоб у доме быў лад і дабрабыт.
У гэтыя святочныя дні, Міндоўг не спыняўся абдумываць акалічнасці паўночнага паходу атрада Ленгвіна. Гэты паход павінен быць паспяховым, інакш шматбожцы засумневаюцца ў цяперашняй сіле Міндоўга і яго ваяроў. Толькі паспяховы паход супраць лацінскіх рыцараў уздыме шматбожцаў на ўсеагульны супраціў лацінскім хрысціянам, а без яго рыцары па асобку лёгка знішчать шматбожцаў.
Як толькі скончылісь святочныя дні, ганец з Наваградка прынёс сумную навіну, памёр гандляр Міхайла. Ён даўно і цяжка хварэў. Мінула мабыць два лета, як ён захварэў пасля паўднёвага гандлярскага паходу. Гандлярства небяспечная праца, асабліва ў паўднёвых зямлях. Хворая вада, хворая ежа, хворыя людзі штодзенныя спадарожнікі гандляроў на поўдні. Гэтага не мінуюць і вельмі дасведчаныя, і разумныя людзі. Міндоўг
як толькі прыбыў у гэтыя мясціны, знайшоў у асобе гандляра Міхайла вельмі начытанага і добразычлівага наваградчаніна. Міхайла ў кожны час, калі да яго прыходзіў, адразу адкладаў сваі справы і ахвотна зносіўся. Гэтые зносіны былі прыемные не толькі Міндоўгу, а і Міхайлу. Зараз з’явіўся дасведчаны і начытаны былы кіеўскі гандляр Андрэй, але зносіны з ім не былі гэтакімі шчырамі і сяброўскімі, як з Міхайлам.
У пахаванні прымалі ўдзел усі жыхары Малага замка, дзе ён жыў, і большасць жыхароў з пасада. Былі на пахавані Міхайла наваградскі князь Шварн з Адэліяй. Міндоўгу было прыемна адчуваць, што Шварн успрырмае радасць і гора ў яднані з наваградчанамі. На дваццаць восьмы дзень паходу атрад Ленгвіна вярнуўся.
— Кароль Літвы Міндоўг, на ўсім шляху ўздоуж ракі Нёман нашы дазорные ўбачылі толькі адно паселішча, яно знаходзіцца на левым берагу ракі ў зямле скаловаў, і прыблізна ў трыццаці вёрст ад левага рукавы вусця ракі. Скаловы добра ставіліся да нашых дазорных. Ад правага рукава вусця ракі Нёман мы аддаліліся на поўнач на мяжу з куронамі. Там атрад размясціўся ў дзесяці вёрст ад Мемельбурга. Дазорные былі выстаўлены ў розныя бокі. Тума, пабываўшы ў знаёмага курона, паведаміў што атрад лівонскіх рыцараў вярнуўся ў замак, алё колькасць яго паменшылась на два рыцара і дзесяць збраяносцаў. Куды накіровывалісь рыцары і дзеля чаго, куронцы не змаглі высветліць. У горадзе чатырнаццаць дамоў. Узяўшы горад з замкам у аблогу дазорнымі, мы не змаглі наблізіцца да прычала. Да карабелей і прычала магчыма было наблізіцца толькі каля брамы замка. У раніцы, калі яшчэ не світало, па падказке знаёмага курона, мы ўзялі ў палон усіх ахрышчаных куронаў. А калі пачалося світаць, самыя лепшыя лучнікі стрэлілі ад бліжэйшага да прычала дома ў два карабелі на прычале. Бліжэйшы вялікі карабель запаліўся, а другі хутка адчаліў і мы не змаглі яго запаліць. Насціл моста з начы быў уцягнут у замак. Мы разрабавалі горад, але дома не запальвалі. Жыхароў горадскіх дамоў мы пазбіралі ў крайні дом і ахоўвалі іх.
— Ленгвін, корабель адплыў да таго як ваяры захапілі горадскія дамы?
— Так, кароль Літвы Міндоўг, перад горадам мы спешылісь і на самым пачатку світання, мы ціха захапілі горадскія дамы. 3 уцекшага карабеля не было бачна колькі нас.
— Добра, далей.
— Кароль Літвы Міндоўг, тое сухое трысце якое мы бралі з сабой, у паходзе панамакала і было непрыдатнае, таму мы падцягвалі ўсё драўлянае з горадскіх дамоў да сцяны замка. Запальвалі пад прыкрыццем дошак і шчытоў з горадскіх дамоў, адначасова стрэляя ў бойніцы сцяны стрэламі з запалянымі наканечнікамі. 3 гэтакімі наканечнікамі стрэлялі ўнутр замка, але за чатыры дні замак так і не запаліўся. Мы спрабавалі пабудаваць мост, але доўгай корабельнай хвоі там не знайшлі. 3 малых лодак не атрымалась зрабіць мост. Спрабавалі пераплыць раку на конях, але круты і глыбокі бераг не дазволіў зачапіцца за вельмі вузкі бераг каля замку. На чацвёрты дзень аблогі замка, дазорные паведамілі, што да Мемельбурга накіровываецца рыцарскі атрад з васямнаццацю рыцарамі і амаль у сотню збраяносцаў. Мы не паспелі іх атрад акружыць, алё наша сотня цяжкіх коннікаў зайшла ім у канец атрада, а спераду іх сустрэлі спешаные лучнікі з доўгімі дзідамі. 3 левага боку іх сустрэлі лучнікі, а за імі былі лёгкія коннікі. Калі за пяреднімі лучнікамі з’явіліся лёгкія коннікі, а ззаду цяжкія коннікі, і лацінцы ўбачылі мноства нашых ваяроў, у іх пачалася паніка і яны кінуліся на ўцёк. Мы забілі дзевяць рыцароў і каля восьмідзесяці збраяносцаў, астатнія ўцяклі. Сярод нашых ваяроў нема забітых і толькі пяцёра параненых.
— Ленгвін, а як праявіў сабе Траняты і яго жамойты?
— Кароль Літвы Міндоўг, Траняты выканваў усе ўказы сотніка і яго жамойты былі паслухмяны. Па заканчэнне бою, я дазволіў яму узяць сабе рыцарскі меч і надзець даспехі рыцара.
— Добра, рыцар Ленгвін. Дзякуй.
Пасля выхаду Ленгвіна, Альгерд пацікавілся:
— Міндоўг, ты меркуеш што гэтага паходу і бою з рыцарамі дастаткова, каб шматбожцы пажадалі зноў супраціўляцца лацінскім хрысціянам?
— Альгерд, спадзяюся што будзе дастаткова. Цяпер трэба чакаць Волімунта, можа ён сустракаўся з прусамі і яны выказаліся аб сваіх думках.
Праз дзявяць дзён прыбыў гандляр Волімунт.
— Кароль Літвы Міндоўг, скалоў які жыве ў канцы левага рукава вусця ракі Нёман казаў, што ліцвіны нанеслі паразу лівонскаму атраду, забілі некалькі рыцараў. Яму гэта паведаміў скалоў, які жыве каля правага рукава вусця ракі.
— Волімунт, а казаў ці ён што скаловы і іншые прусы цяпер будуць нападаць на хрысціянскіе замкі і атрады?
— Кароль Літвы Міндоўг, ён меркаваў што скаловы аб’яднаюцца з іншымі прусамі і будуць забіваць хрысціян.
— А гэты скалоў, які знаходзіцца ў канцы левага рукава вусця ракі, ен з кім жыве?
— Кароль Літвы, там два дамы і дзве сям’і. Праз іх зносяцца скаловы абодвух берагоў ракі Нёман.
— Волімунт, там яшчэ ўверх па раке ёсць паселішче скаловаў. Яны ўдзельнічаюць у супраціве хрысціянам?
— Кароль Літвы, гэта рыбаловы. Спачатку іх таксама было дзве сям’і ў двух дамах, а зараз там восем дамоў. Хрысціяне яшчэ не натрапілі на іх, таму яны не ўдзельнічаюць у супраціве хрысціянам. Але я меркую што неўзабаве рыцарам будзе патрэбен замак уверху па ракі, штоб кантраляваць гандлярскі шлях і ліцвінскія вайсковыя перамяшчэнні.
— Добра, Волімунт. Дзякуй.
Увечары гуляючы ў шахі, Альгерд зноў паскардзіўся на Марту якая нервуе ўсіх на кухні. Апошнім часам у яе з’явілася звычка патрабаваць перад вячэрай келіх чырвонага віна.
— А я здзіўляюся, чаму яна мала п’е віна на вячэры, а потым выглядае як шмат выпіўшая. Так Марта вельмі дзіўная. Аднойчы я ёй казаў, што пачаў адкрыта ваяваць супраць лацінскнх хрысціян, і таму мне трэба не дазваляць звяртацца да мяне, як да кароля, а вяртацца да зварота Вялікі князь. Яна адразу зірнула на мяне, як на здрадніка, але гэта было імгненне, а потым яе позірк зьмяніўся на звычны, самоўпэўнены каралеўскі. I спакойна запэўніла мяне, што яна заўседы будзе каралевай. Што дзіўна, ўжо мінула больш за лета, а я па-ранейшаму не магу дазволіць звяртацца да мяне інакш чым, як да караля. У мяне такое адчуванне, што яна ведае маю і сваю будучыню, прытым цалкам упэўнена ў гэтым. Ужо не аднойчы ў мяне ўзнікала думка звяр-
нуцца да яе, штоб яна прадказа будучыню Літвы, але я заўседы спыняўся з-за таго, што як толькі я яе аб гэтым папрашу, яна адразу будзе адчуваць сабе больш моцнейшай за мяне.
— Міндоўг, у мяне таксама было падазрэнне, што яна прадказальніца, і не толькі яна, а і яе малодшая сястра. Мяне павядамлялі, што яе бачылі за ведзьмарскімі рытуаламі ў нальшанскай зямлі. Цябе не здзіўляе, што яна да гэтага часу не нарадзіла дзіця князю Даўмонту?
— Здзіўляе. Але яшчэ больш мяне здзіўляе, тое што Марта нарадзілася і доўгі час жыла не ў горадзе, нават не ў паселішча, сярод іншых людзей, а ў адзінокім доме лясніка, сярод звяроў. Калі я ўпершыню яе ўбачыў у памерлага Вісмунта, яна не выглядала здзічэлай. Памятаю мне тады казалі, што яна дачка лясніка і гэта мяне здзівіла. Марта ужо тады была ўпэўненай ў сабе гаспадыняй. А зараз так і наогул жадае кіраваць мною і ўсемі іншымі. Як так магчыма, хутка ператварацца ад сяброў звяроў да асобы жадаючай кіраваць усімі ўплывовымі людзьмі з розных княстваў? Памерлы наваградскі князь Ізяслаў гаварыў, што на палявані быў у гэтага лясніка. У апошняе яго паляванне там, жонка лясніка памерла. А сам ляснік памёр пасля вяселля Марты з Вісмунтом, тады яна сваю маладзейшую сястру ўзяла да сабе ў Любчу. Большасць жыцця Марты з сястрой ляснік даглядаў за імі адзін. Я ўпэўнен, што ў яго не было часу распавядаць сваім дачкам пра асабістасці жыцця выдатных імператараў і ваяводаў, як гэта рабіла мая маці мне з братам. Я сумневаюсь, што ён штосьці такое ведаў. Аднак яго старэйшая дачка лічыць, што раптоўна апынуцца замужам за князем достаткова штоб кіраваць іншымі.
— Так, Міндоўг. Яна лічыць што достаткова закахаць у сабе князя, ці нават караля і ужо магчыма адчуваць сабе ўпэўненай ва ўсім што гавораш, ці робіш, толькі таму што ты каралева. Яна стала гэтакай гонарлівай пасля таго, як стала каралевай.