А наступным днём прыбыў ганец з чаканымі весткамі ад Тумы. — Кароль Літвы Міндоўг, Тума перадаў, што ёсць адно рыбацкае паселішча Ліва (Лібава, сучасная назва Ліепая), дзе амаль усе ахрысціўшыяся. Гэта паселішча куронаў, але пасля таго як лацінцы захапілі зямлю ліваў, то шмат ахрышчаных ліваў прыйшлі ў гэтае рыбацкае паселішча на берагу мора, і пад пагрозай хрысціянскіх рыцароў пабудавалі сабе дамы і прымусілі куронаў ахрысціцца. Але ў адной сям’і, рыбак ажаніўшыйся на дачцэ валхва з суседнега паселішча, запрацівіўся прымусу ліваў. Калі ліваў стала ў гэтым паселішча столькі сколькі куронаў, то ён пераселіўся з жонкай ў суседнее паселішча. У іншых куронскіх паселішчах ахрышчаных мала, больш шматбожцаў. — Гэтае рыбацкае паселішча Ліва, побач з мяжой зямлі ліваў? — He, кароль Літвы Міндоўг, яно на захад ад гарадішча Шкуды, дзе лётась атрад ліцвінаў знішчыў шмат лацінскіх рыцараў, а мяжа з лівамі на поўнач ў трыццаці вёрст. На ўсход у сарака вёрст мяжа з земгаламі. — У іншых куронскіх паселішчах ёсць уплывовыя жыхары, імкнувшыеся да супраціва лацінскім хрысціянам? — Так, кароль Літвы Міндоўг, Тума казаў што ва ўсіх куронскіх паселішчах ёсць такія. — Добра, дзякуй. 3 ранейшых вестак, Міндоўг ведаў што лацінскіе рыцары збіраюцца ў Мемельбурге і ў зямле самбаў. Мабыць яны аб’яднанным войскам накіруюцца ў Літву праз зямлі самбаў, скаловаў і мазураў, уздоуж левага берага ракі Нёман. Міндоўг пажадаў павярнуць іх на поўнач да куронаў, у асяродзе супраціўляюшчыхся лацінянам шматбожцаў. На Купалле Мін- доўг выклікаў да сабе Шварна, Ленгвіна, Вітольда, Даўмонта і Траняту. — Лацінцы рыхтуюць аб’яднаннае войска каб пайсці на Лютву. Па звестках яны аб’яднаюцца між Мемельбургом і зямлёй самбаў, і накіруюцца хутчэй за ўсё ўздоуж левага берага ракі Нёман. Калі яны прыйдуць туды, то ім дапамогуць з ежай і магчыма з ваярамі хрысціянскіе мазуры, нам патрыбна іх накіраваць у зямлю куронаў, жадаючых ім супраціўляцца. Таму табе, князь Даўмонт, трэба з шасцю сотнямі ваяроў на дзесяты дзень Купалля знішчыць адно рыбацкае паселішча Ліва ахрышчаных куронаў і ліваў. Гэта паселішча Ліва знаходзіцца ў трыццаці вёрст на паўночны захад ад гарадзішча Шкуды, дзе летась атрад Ленгвіна знішчыў лацінскіх рыцараў. Таму двое жамойтаў з сотні Траняты сумесна з Дангайла, які ведае гаворку жамойтаў, будуць суправаждаць атрад князя Даўмонта ў лес, адкуль з’явіліся лётась ваяры Ленгвіна перад атрадам лацінскіх рыцароў. Убачыў здзіўлены твар Даўмонта, Міндоўг дадаў: — Я зараз не чакаю пагрозы ад русінаў, не з усходу, не ад поўдня. Таму князь Даўмонт, пазбірай ваяроў і з Крэва. Я з пяццю сотнямі ворутскіх ваяроў і дзве сотні ваяроў Ленгвіна накіруемся ў месца побач з Мемельбургом, і будзем там на дзесяты дзень Купалля. Князь Шварн і Вітольд з трыма сотнямі наваградскнх ваяроў, а таксама сотня Траняты накіруюцца на адзін дзень раней у гэтае жа месца. Калі мой атрад падыйдзе да месца каля Мемельбурга, атрад князя Шварна адразу накіруюецца на поўнач у бок паселішча Шкуды. На дзесяты дзень Купалля, атрад князя Даўмонта будзе чакаць курон, з маёй пазнакай вышытай пагоні. Ён накіруе вас на паселішче Ліва. Гэта паселішча трэба разграбіць, увесці ў палон маладых жанчын і дзяцей да зямлі жамойтаў, а ахрышчаных куронаў і ліваў забіць. Дамы ў большасці спаліць, курон пакажа якія не паліць. Пасля гэтага брат гэтага курона паскача ў Мемельбург з весткай, што ліцвіны напалі на яго паселішча, спалілі дамы і ўвялі жыхароў у палон, і што ліцвіны пасля яго паселішча накіраваліся ў бок мяжы з зямлёй ліваў. Я меркую, што аб’яднаный атрад лацінскіх рыцароў накіруецца ў бок паселішча Ліва. У зямлі куронаў ёсць разведнікі, якія знайшлі ўплывовых куронаў прыдатных на су- месны з намі супраціў лацінскім рыцарам. У гэты паход трэба ўзяць усіх сваіх дазорных і шмат ганцоў, праца для іх будзе адказная. Князю Эйсманту я ўкажу прыбыць у Гародню і сумесна з Жыгімонтам быць насцярожа ад нападу лацінскіх рыцараў. Адразу пасля сустрэчы з князямі і ваяводамі, Міндоўг адаслаў сваего ганца да Тумы з растлумачэннем далейшых дзей яго і памочнікаў куронаў. Асноўные палевыя працы скончылісь, таму неабходныя сотні ваяроў былі хутка згуртаваны. 3 атрадам князя Шварна таксама накіраваліся рыбакі, паляўнічыя і ляснічыя, для папаўнення ежы. ГЛАВА 20 ПЕРАМОЖЦА Спераду атрада Міндоўга, які праходзіў паселішча жамойтов, быў рыцар Ленгвін, добра знаёмы жыхарам гэтых паселішч. Міндоўг рухаючысь услёд за двума сотнямі ваяроў Ленгвіна, заўважыў што жамойты не асцярогаясь суправождаюць поглядамі ліцвінаў, а маладыя жамойты збліжаючыся бліжэй да ліцвінаў, з цікавасцю разглядаюць даспехі і збрую вершнікаў. Уладар Літвы з здавальненнем азначаў, што яго надзея на Траняту, як на жамойцкага князя, дае добры вынік. На дзясяты дзень Купалля атрад Міндоўга прыбыў у дамоўленае месца, і адразу яму насустрэч зблізіўся ўстрывожаны князь Шварн. — Кароль Літвы Міндоўг, нашы куроны паведамілі, што з ранку вялікі атрад лацінцаў, у якім было каля сотні рыцароў і тры сотні збраяносцаў накіраваўся на паўднёвы захад. — Князь Шварн, рыцар Ленгвін, мне зараз патрэбен ваяр, які добра ведае гаворку скаловаў і ўмела плавае. Трэба пераплыць раку Нёман і сустрэцца з рыбакамі скаловаў. — Кароль Літвы Міндоўг, у маёй сотні ёсць такі, ваяр Мілігеда. — Пакліч яго. Князь Шварн, дазорные выстаўлены да ракі Нёман? — Так, кароль Літвы Міндоўг, учора дазорныя накіраваліся да ракі Нёман, а на поўначы да гарадзішча Шкуды. Учора ў вечары да крэпасці Мемельбурга прыбылі з поўначы лацінскіе рыцары і збраяносцы. Убачыўшы Ленгвіна з ваяром, Міндоўг звярнуўся да ваяра: — Мілігеда, табе трэба пераплыць раку Нёман і сустрэцца з рыбакамі скаловамі ў усцья левага берага ракі. Там у двух дамах жывуць скаловы, аддаш ім манету срэбра і ад майго імя скажаш, што мне патрэбна ведаць куды накіраваўся атрад лацінскіх рыцароў і дзеля чаго. Калі яны накіраваліся на поўдзень штоб ісці на Літву, то на беразе Нёмана трэба запаліць тры малых вогнішча, а калі яны не вызначылісь, то няхай будзе адно вогнішча. А калі яны вызначылісь, але ідуць не на поўдзень і Літву, то трэба пагасіць вогнішча. Пасля іх табе трэба пайсці ўверх па берагу ракі да паселішча рыбакоў скаловаў і ім таксама аддаць адну манету срэбра з гэтакімі умовамі. Зразумело? — Так, кароль Літвы Міндоўг. Зразумело, я выканаю гэты ўказ. — Добра, Мілігеда. Зараз табе выдадуць манеты і цябе будуць суправаждаць двое дазорных, якія будуць чакаць на гэтым берагу тваіх сігналаў, а таксама сухая адзежа і конь. У вечары дазорные паведамілі, што ў замак Мемельбурга прыскакаў курон, а праз кароткі час, ён сумесна з яшчэ аднім вершнікам накіраваліся на паўднёвы захад. Міндоўг вельмі хваляваўся, абставіны складаліся так, што калі лацінцы вырашат ісці гэтай вялікай колькасцю рыцараў, да яшчэ тэўтонскіх рыцараў на Літву, то яны пройдуць праз мазурскія зямлі і нападуць на Гародню. I на гэтым шляху нідзе ім не ўладкуеш пастку, і нечакана нападаць не атрымаецца. А без гэтага бой з шматлікімі хрысціанскімі фанатыкамі не прадвяшчаў добрага выніка. Ён спадзяваўся на курона, на тое што той змагчы пераканаць лацінцаў ісці на сустрэчу ліцвінскаму войску і вызваліць куронаў з палону. Міндоўг разлічываў, што лацінцы падумаюць аб магчымасці ліцвінаў напасць на арцыбіскупа Рыжскага і разграбіць Рыгу. Кароль Літвы ўлічываў вялікую колькасць рыцароў, прышедшых з поўначы ў Мемельбург. Мабыць гэта рыцары з Вендэна і частка рыцароў з гарнізона Рыгі. Таму ліцвіны без моцнага супраціва пажадаюць напасць на Рыгу. У гэтых умовах нявызначанасці, атрад князя Шварна застаўся побач з атрадам Міндоўга. На наступны дзень, дазорные паведамілі што на левам берагу Нёмана і ў усцья,і ў паселішча рыбакоў, адно вогнішча. Пакуль лацінцы не вызначылісь, Міндоўг вырашыў што калі лацінцы ўсёж пойдуць на Літву, то ён загадае князю Даўмонту разграбіць Рыгу, і па магчымасці захапіць, ці забіць арцыбіскупа Рыжскага. Трэба скарыстацца адсутнасцю лацінскіх ваяроў у гэтай мясцовасці і ў гэты час. Надыходзячая ноч была самая неспакойнай за апошніе лета для Міндоўга. Раніцай дазорны, які быў насупраць паселішча рыбакоў, паведаміў што ваяр Мілігедо пераплыў на правы бераг і паведаміў, што лацінскае вялікае войска вяртаецца ў Мемельбург. Доўгачаканая добрая вестка ўзняла Міндоўга на хуткія, але абдуманыя ўказы. Адразу ён накіраваў ганца і дазорнага да князя Даўмонта. Князю трэба было на ўсходзе ад паселішча Ліва выбраць выгадную для бою з лацінцамі мясцовасць. Таксама трэба з дапамогай курона, які сустракаў Даўмонта, згрупаваць уплывовых куронаў на сустрэчу з ваяводамі лацінскага войска, штоб яны накіравалі іх у патрыбную для ліцвінаў мясціну. Міндоўг асцярагаўся, што войска лацінцев ад Мемельбурга накіруецца напрамкі да Рыгі, і на гэтым шляху трэба чакаць уплывовым куронам. У кагосці з гэтых куронаў абавязкова на шыі павінен быць крыж. Міндоўг меркаваў, што лацінцы каб адпусціць курона, які прынёс ім вестку, пажадаюць паглядзець на спаленае паселішча, таму трэба пры набліжэнні лацінцаў зноў трошкі падпаліць рэшкі дамоў. Мабыць убачыўшы дым, яны адразу павярнуць на Рыгу, на ўсход. Таксама куронам трэба пазбіраць сваіх ваяроў і прапанаваць лацінцам сумесна з імі напасць на ліцвінаў. А на самой справе, калі ліцвіны пачнуць атакаваць рыцароў, то яны павінны атакаваць лацінцаў з тылу. Потым Міндоўг адправіў атрад князя Шварна ў тым жа накірунку. Калі войска лацінцаў наблізілісь да Мемельбурга, дазорные паведамілі, што рыцароў у гэтым войску дзве сотні, a збраяносцаў і іншых ваяроў каля дванаццаці сотняў. Такой вя- лікай колькасці рыцараў Міндоўг не чакаў, але цяжкай конніцы ліцвінаў было ўтроя болып, таму ён не сумневаўся ў перамозе. Свой атрад ён павёў на дзесяць вёрст наперадзе магчымага шляху лацінцаў і на сем вёрст на ўсход. Замыкалі ліцвінаў дзве сотні ваяроў Ленгвіна. Большасць дазорных і ганцоў былі падпарадкаваны рыцару, і ад іх працы шмат у чым залежаў поспех паходу. Ганец ад дазорных паведаміў, што лацінскае войска пасля Мемельбурга накіравалася ў бок паселішча Ліва. Гэта было лепей, чым на Рыгу. Міндоўг адправіў свайго ганца з гэтай навінай да ўплывовых куронаў, ім трэба было наблізіцца да паселішча Ліва. Войска ліцвінаў здейснівала ўсе тые крокі, якіе рабілі лацінцы, толькі паўночнее і ўсходнее. Калі лацінцы прыпыняліся, то і ліцвіны па весткам дазорных прыпыняліся, а калі лацінцы ішлі далей, тады і ліцвіны ішлі далей. Нарэшце атрад Міндоўга сустрэўся з атрадамі князёў Шварна і Даўмонта.