— Князь Эйсмант, кал і я прапанаваў Даўмонту ў нальшанскія князі, я не чакаў, што ён пакіне цяжарную Тэклю. Я быў вельмі здіўлен, што ен прыбыў адзін без Тэклі. Даўмонт быў рашучым, а мне цяжка было здагадывацца аб чым яны дамовіліся. — Міндоўг, я цябе разумею. Мабыць у апошнія лета кодэкс гонара рыцара змяніўся, і я не змог слушна выхаваць яго. Міндоўг, калі пачуў, што Эйсмант звярнулся да яго без княжацкага тытула, зразумеў, што настаўнік яго не вінаваціць, і быў вельмі задоволен гэтым. — Эйсмант, колькі лет сыну Тэклі? — Ужо пяць лет. Вялікі, моцны хлопчык, клікаць яго Яраш. — Тэкля дазволяе бачыцца з унукам? — Так, Тэкля дазволяе. Яна нічога дрэннага пра Даўмонта не кажа, а вось яе тата князь Ігелд ворожа адносіцца да мяне. Я калі да іх наведваюся, то ён да мяне не выходзіць. Я не толькі наведваю сваего ўнука, я таксама перадаю ім мечы і трэнірую іх ваяроў у бітвах на мечах. Чуў што Даўмонт ажаніўся. Дзяцей пакуль нема? — Нема. Даўмонт ажаніўся на малодшай дачцэ лесніка, а я на старэйшай. Яны абодвы пакуль не цяжарны. Яны ці чароўніцы, ці вядзьмаркі. Іншы раз так прывабіць, што нема сіл ёй супрастояць. У Гародні князь Эйсмант накіраваў сваю сотню на поўдзень. Да гэтага рыцар Ленгвін імкнуўся пагутарыць з Міндоўгам, але ён заўседы быў пабач з Эйсмантам. Па загаду Вялікага князя ва ўсе начлегі, варты і дазоры былі з двух сотняў ваяроў Ленгвіна. Да Гародні Вялікі князь абдумваў, як аднесцісь да Ленгвіна, што ен накіраваў свае дзве сотні вакол узвышша, якое схавала перамяшчэнне яго атрада ад рыцараў. Гэтым абыходам ён зблізіўся з заднімі лацінцамі, калі атрад Міндоўга ўпарта змагаўся з рыцарамі, і ужо былі забітыя сярод ліцвінаў. Усёж такі Міндоўг прышоў да высновы, што вельмі нечаканае нападзенне на рыцароў ззаду было тое, што ўвагнала рыцароў у паніку, і зблі- зіла да іх разгрому. Пасля Гародні рыцар Ленгвін звярнуўся да Вялікага князя, з апраўданнем сваего абыхода узвышша, але Міндоўг адразу прыпыніў і супакоіў рыцара, што ён усё выканаў добра. Сустракаюшчы Міндоўга, Альгерд адразу паведаміў, што навін нема. А праз дзесяць дзён прыбыў ганец з Капыля. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, гандляры кажуць, што ардынскі хан Бату пачаў будаваць свой горад-стаўку, каля вусця ракі Ітіль, якая ўпадае ў Хазарскае мора. — Каліст, ен што не накіраваўся далей на ўсход для выбару Вялікага хана? — Вялікі князь, хан Бату не накіраваўся на выбары, а застаўся каля ракі Ітіль. Застаўшысь з Альгердом, Міндоўг дапусціў, што хан Бату яшчэ не подрыхтаваў патрыбные абставіны і людзей для абрання яго Вялікім ханам. Відаць цяпер там вядзецца лютая барацьба за пасаду Вялікага хана. Перад Калядамі ў Воруту прыбыў полацкі ваяр Капысь. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Яраслаў Усевалодавіч быў закліканы да хана Бату. Прыбыўшы да яго з дарамі, ён быў прызначан князем уладзіміра-суздальскім і кіеўскім. У Кіеў ён не паехаў, а пасадзіў там сваім намеснікам ваяводу Дзьмітра Ейковіча. — Гэта той ваявода, які кіраваў абаронай Кіева? — Так, Вялікі князь, гэта ён. А сам Яраслаў Усевалодавіч сваім сталом абраў Уладзімір. — Капысь, нагадай мне колькі рыцараў Лівонскага ордэна знішчылі ваяры Андрэя Ярославовіча і Аляксандра Ярославовіча летась? — Вялікі князь, казалі што два дзесяткі рыцараў знішчылі. — Добра, Капысь. Дзякуй. Застаўшысь удвух, Міндоўг выказаўся: — У тым, што ардынцы прызначаць здрадніка Яраслава Усевалодавіча самым галоуным князем русін, я быў упэунен. А тое, што ён прызнача сваім намесьнікам у Кіеве ваяводу Дзьмітра Ейковіча, гэта нечакана. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мы жа не ведаем як паводзіў гэты ваявода пасля захопу Кіева. Можа ен дапамог ардынцам лёгка захапіць Галіч і іншые горады. Напярэдадні вясны і новага 6752 лета (1244 па хрысціянскім календары), у Воруту прыбыў ганец ад Данііла Рамановіча. Ён перадаў просьбу свайго князя дапамагчы захапіць горад Сандамір. Ганец перадаў два кошаля сярэбраных манет і сказаў, што будзе достаткава тры сотні ваяроў. Міндоўг пагадзіўся дапамагчы Даніілу Рамановічу. Аднаго ганца ён накіраваў у Ваўкавыск з прапановай да князя Даў’ята падрыхтаваць адну сотню ваяроў для паходу на ляхаў. А сам з галіцкім ганцом адправіўся ў Наваградак. Там Вялікі князь прызначыў ваяводу Вітольда на чале атрада ліцвінаў, які накіруецца да ляхаў на дапамогу галіцкаму князю. Вітольд згуртаваў дзве сотні ваяроў і яны накіраваліся у Ваўкавыск. Калі Вялікі князь вярнуўся з Наваградка, Альгерд спытаў яго: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, растлумач навошта нам дапамагаць Данілу Раманавічу? — Альгерд, ён наш сусед і адзін, хто можа супернічаць з Яраславам Усевалодавічам. — Міндоўг, Данііл Рамановіч вельмі баязлівы, і калі ён не разумее, што супрастаяць Яраславу Усевалодавічу, гэта супрацьстаяць Ардзе, то хутка зразумее і не будзе яму супрацьстаяць. — Альгерд, гэтым паходам мы ні чым не рызыкуем. Нам прапанавалі дапамагчы знішчыць лацінцаў з іх прапаведнікамі, мы дапамаглі. Гэта на карысць Ардзе і Нікеі. Таксама гэта дапамога суседу, ён будзе думаць, што мы заўсёды гатоўны яму дапамогчы. — Міндоўг, а калі ты спытаў у Капыся, колькі рыцараў знішчылі русіны летась на поўначы, то ты ужо штосьці надумаў? — Альгерд, перад з’яўленнем галіцкага ганца, я думаў аб адным паходзе. Сёлета мы дапамоглі прусам знішчыць лацінскіх рыцараў. Ёсць жаданне дапамагчы паўстаўшым куронам. Лівонскі ордэн дамовіўся з русінамі, таму яны засяроджваліся задушыць паўстанне куронаў. — Але Міндоўг, яны будуць чакаць тваёй дапамогі куронам. Яны жадаюць адпомсціць цябе за паразу пры Саўле. — Альгерд, гэта зразумела. Але яны будуць чакаць мой атрад у зямлях куронаў. А я жадаю напасць на іх галоўны замак, гэта не Рыга, а якісь каля Рыгі. Так, я ніколі не штурмаваў лацінскі замак. Шчыра прызнаюсь, я не ўпэўнен, што змагу штурмам узяць мураваны замак у чужынскай зямлі. Гэта вельмі далёкі паход па чужынскай зямлі. На доўгі штурм не хопіць харчоў, ваяроў і сродкаў штурму. Таму трэба разлічываць на таемнасць, нечаканасць і дасканалыя разведніцкне весткі. У нас ёсць Кодрун і Мікола, ў іх ёсць вопыт здабычы разведніцкіх вестак. — Міндоўг, гэта вельмі рызыковы паход, з якога мы нічога не здабудзем. — Альгерд, па-першае, мы дапаможам куронам, і зноў жа стрымаем узмоцненне лацінскіх рыцараў, па-другое больш важнае, абаронім сябе. Якім чынам? Зараз князь Яраслаў Усевалодавіч амаль з усякага русінскага княства можа атрымаць у свой атрад шмат сотняў ваяроў. Я меркую, што Яраслаў Усевалодавіч, калі стаў князем больш ваяўнічай чудзі, чым наўгародцамі і кіяўлянамі, вельмі жадае адпомсціць сваему крыўдзіцелю. Я упэўнен, што ён добра памятае сваю паразу пад Крэвам. Таму меркую, што калі яго прызначалі на гэтае княжэнне, ардынцы яго папярэджвалі не чапаць Літву, калі яны знішчаюць лацінскіх рыцараў. Таму, што гэта на карысць Арды і Нікеі. Знішчыўшы лівонскіх рыцараў, мы забараняем Яраславу Усевалодавічу нападаць на нас. Зразумело? — Зразумело, Вялікі князь. Праз шэсць дзён вярнуліся з паспяховага паходу атрад ваяводы Вітольда. У атрадзе загіблых не было. Параненых у ваўкавыскай сотні было чацвёра, а сярод наваградцаў сямёра. Міндоўг пацікавіўся ў Вітольда, як ваявалі яго пятнаццаці і шаснаццаці летнія ваяры. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, я іх дадаў да дзесятніка Гедзівіла. Пасля бою ён адзначыў, што ўсе сямёра вельмі імкнуліся ў бой. У час бою ўсе праявілі сябе ўмелымі ваярамі. Ніхто з іх нават не паранены. — Добра Вітольд. Дзякую. У вечары, Вялікі князь пазбіраў усіх маладых ваяроў, якія былі ў гэтым паходзе, і ў прысутнасці рыцара Альгерда, рыцара Дзіміна і валхва Воята, абвесціў, што яны цяпер яго збраяносцы. Напярэдадні свята Яна Купалы, Міндоўг выклікаў да сабе Кодруна і Міколу, і растлумачыў ім заданне ў Лівоніі, а таксама папярэдзіў, што яно вельмі таямнічае. Воруцкі каваль Фрол вырабіў два дзесяткі штылетаў па ўзору саксонскага, які быў у Альгерда, і два дзесяткі разнастайных нажоў. Костарезный майстер па саксонскага ўзору вырабіў ручкі для штылет, і разнастайные для нажоў. Кодрун, як і перад Лівонскім паходам восем лет таму, таксама працаваў як костарэз. Калі скончацца палявыя працы, Міколу і Кодруну трэба накіравацца ў Лівонію, спачатку ў Рыгу на торжышчэ, а потым да замку магістра Лівонскага ордэна. Наглядая за замкам магістра, Міколе як даследчанаму ваяру, трэба ацэніць яго абараназдольнасць і жыццё рыцараў, іх распарадак. Праз трыдцать дзён Мікола і Кодрун вярнуліся ў Воруту. Першым распавеў Кодрун. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, спачатку хутка купілі адзінаццаць нажоў, тады я прыховаў чатыры нажы і тры лепшые штылеты. А калі падышлі да мяне тры рыцара, я да іншых штылетаў дадаў тры лепшых штылета. Самы ўплывовы з гэтых рыцараў стаў прымераць штылет да сваей далоні. Я заўважыў, што яго далонь шырэй чым трэба і паказаў яму, што хутка дароблю пад яго далонь. Пакуль дарабляў штылет, я учуў што ён накіруется ў замак Вендэн, на капітул Лівонскага ордэна. Іншые рыцары вельмі паважліва вымаўлялі слова капітул. Я зразумеў, што гэта якісьта іх уплывовы сход. Мы высачылі яго. Ён сумесна з аднім рыцарам накіраваўся на паўночны ўсход ад Рыгі. Мы асцярожна за імі сачылі вёрст сем, а потым вырашылі не рызыковать і паўсталі. Замак знаходзіцца ў шэсцьдзесят вёрст ад Рыгі. Мікола дадаў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, замак знаходзіцца на гары, побач рака, шырыной семдзесяць крокаў. На другім берагу ракі гара, мабыць рака глыбокая. Замак мураваны на высокай крутой гары. Уваход у замак толькі праз вузкі драўляны мост, шырыной два кроку, даўжынёй дваццаць пяць крокаў. Роў пад мостам дзевяць сажняў. Пад мостам рака сужаецца. Тры мураваные круглыя вежы паміж сценамі вышынёй дванаццаць сажняў. Малое паселішче латгал знаходзіцца каля ракі Гаўя. Каля замка пачалі будаваць царкву. У замку нязьменна знаходзяцца трыццаць рыцароў. Калі быў у іх сход, там было на восем рыцараў больш. Таксама у замку знаходзяцца трыццаць збраяносцаў і каля сарака слуг. Большасць слуг з паселішча латгалаў ля ракі. Гэтыя латгалы ўсе хрысціяне, мы бачылі як яны крыжападобна рухаюць правай рукой. Калі ў замак прывозілі даніну, то іх суправаждаў рыцар і збраяносец. Перад мостом іх сустракалі збраяносцы, потым калі даніну разгрузілі, рыцар і збраяносец накіроўваюцца ў замак, а замест іх прыходзяць слугі і даніну па мосце перасоўваюць ў замак. Я меркую, што замест іх слуг па мосце прайсці не магчыма. Перад мостам збраяносцы дазваляць прайсці толькі ім вядомым слугам. Гэты замак па даўжыні і шырыне такі як наш ворутскій, але ён мурованый і вышей за наш.