Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
МІНЕРАЛЫ, ГОРНЫЯ ПАРОАЫ
A
Алмаз
МІНЕРААЫ
Антыманіт
ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Апал
Апатыт
Араганіт
Артаклаз
Б
Барніт
Берыл
в
Вівіяніт
л
т
Г
Лабрадор
Танталіт
Ліманіт
Тапаз
Галіт
Турмалін
Гематыт
м
Гётыт
Магнетыт
Ф
Гіпс
Гранат
Манацыт
Марказіт
Фасфарыт Фенакіт
д
Медзь Мускавіт
Флюарыт
Даламіт
X
Дыстэн
п
Халцэдон
Пірацін
Халькапірыт
Золата
Пірыт
Хларыт
I
Р
ц
1
Рутыл
Цыркон
Ільменіт
к
с
Сідэрыт
ш
Шэеліт
Кабальцін
Сільвін
Кальцыт
Стаўраліт
э
Касітэрыт
Сфалерыт
Кварц
Сфен
Эпідот
ГОРНЫЯ ПАРОАЫ
ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
A
г
л
Абсідыян
Гаручы сланец
Ліпарыт
Андэзіт
Гнейс
Граніт
п
Б
д
Парфірыт
Базальт
Пегматыт
Баксіт
Дыярыт
Бурштын
с
в
Вугаль
Вугаль буры
Вулканічны туф
к
Кварцыт
Сіеніт
Бурая лясная 67
Дзярновая глеістая 86
Дзярнова-глеяватая 84
Дзярнова-карбанатная 66
Дзярнова-падзолістая 70
ГЛЕБЫ
ІІРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Дзярнова-падзолістая глеістая 82
Дзярнова-падзолістая глеяватая 81
Дзярнова-падзолістая глеяватая з ілювіяльна гумусавым гарызонтам 83
Дзярнова-падзолістая моцназмытая 93
Дзярнова-падзолістая на марэнных суглінках 73
Дзярнова-падзолістая на марэнным супеску, падасланым
марэнным суглінкам 74
Дзярнова-падзолістая на супеску, падасланым рыхлым пяском 75
Дзярнова-падзолістая слабападзолістая 77
Дзярнова-падзолістая слабападзолістая заглееная ўнізе 78
Дзярнова-падзолістая часова залішне пераўвільготненая 79
Дзярнова-палева-падзолістая 71
Падзолістая 69
Пойменная дзярнова-глеяватая 92
Пойменная дзярновая слабаразвітая 91
Тарфяна-балотная верхавога тыпу магутная 89
Тарфяна-балотная нізіннага тыпу сярэднемагутная 88
Тарфяна-глеістая нізіннага тыпу 87
МІНЕРАЛЫ
ГОРНЫЯ ПАРОДЫ
ГЛЕБЫ
УЛ. Фядотаў, А.М. Цьтмнак
МІНЕРААЫ, ГОРНЫЯ ПАРОАЫ
1 ГАЕБЫ РОДНАГА КРАЮ
КНІГА ДЛЯ НАСТАЎНІКА
МІНСК
«НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1987
ББК 74.264.4 Ф99
РэцэнзентУ. У. Сцяцко, дац. БДУ імя У. I. Леніна, канд. геагр. навук
Ф99
Фядотаў У. Л., Цытлёнак A. М.
Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка.— Мн., Нар. асвета, 1987.— 111 с.: іл.
Кніга змяшчае карысную інфармацыю пра важнейшыя мінералы, горныя пароды, глебы БССР, дапаможа настаўніку эфектыўна рашань вучэбна-выхаваўчыя задачы па вывучэнню прыроды роднага краю, выхаванню беражлівых адносін да яе, выкананню вучэбка-даследніцкай работы на прышкольным участку, у вытворчай вучнёўскай брыгадзе. Будзе садзейнічаць экалагічнай адукацыі вучняў, далучэнню іх да выканання Харчовай праграмы. Адрасуецца настаўнікам.
4306010000—106
ф 25—87 ББК 74.264.4
МЗОЗ(ОЗ)—87
© Выдавецтва «Народная асвета», 1987.
Уводзіны
Мінералы, горныя пароды, глебы — найважнейшыя кампаненты прыроды. Іх ролю ў фарміраванні ландшафтаў, у жыцці раслінных і жывёльных арганізмаў, чалавека цяжка пераацаніць. I невыпадкова ў школьных праграмах па прыродазнаўству, батаніцы, геаграфіі вывучэнню іх удзяляецца многа ўвагі.
На сучасным этапе развіцця чалавечага грамадства значэнне навукі пра зямлю істотна ўзрастае. Моладзь павінна ведаць аб прыродных багаццях сваёй краіны, роднага краю, аб неабходнасці беражлівага, ашчаднага іх выкарыстання.
Вывучэнне вышэйназваных прыродных аб’ектаў, іх прыкладнога значэння, ролі ў кругавароце рэчываў у прыродзе і ў працэсах функцыяніравання жывых арганізмаў варта аднесці да разраду складаных пытанняў, вывучэнне якіх школьнікамі патрабуе ад настаўніка грунтоўных ведаў. Раскіданасць матэрыялу па розных крыніцах, разрозненасць інфармацыі пра мінералы, горныя пароды і глебы ўскладняе работу настаўніка.
Прапанаваны дапаможнік мае характар даведніка-вызначальніка па мінералах, горных пародах, глебах Беларусі. Спадзяёмся, што ў ім настаўнік знойдзе карысную інфармацыю, якая дапаможа яму больш эфектыўна рашаць вучэбна-выхаваўчыя пытанні па прыродазнаўству, батаніцы, геаграфіі і іншых дысцыплінах. Грунтоўныя веды пра мінералы, горныя пароды, глебы дазволяць паўней рэалізоўваць патрабаванні школьнай рэформы аб узмацненні політэхнічнай накіраванасці навучання, аб паляпшэнні працоўнага выхавання школьнікаў і прафарыентацыйнай работы сярод моладзі.
Уводзіны, раздзелы «Прыродныя ўмовы тэрыторыі БССР», «Глебы» напісаны У. Л. Фядотавым, «Мінералы», «Горныя пароды» — A. М. Цытлёнкам.
Прыродныя ўмовы тэрыторыі БССР
Тэрыторыя Беларусі разметчана ў заходняй частцы Рускай раўніны ў басейнах верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны і верхняга цячэння Нёмана. Займае плошчу, абмежаваную каардынатамі 51 ° 16'—56°10' п. ш. і 23°1 Г—32°47' у. д., каля 207,6 тыс. км2. Працягласць з поўначы на поўдзень каля 560, а з захаду на ўсход — 650 км. Плошча зямельных рэсурсаў рэспублікі 20 759,5 тыс. га.
У адпаведнасці з геаграфічным становішчам тэрыторыя характарызуецца своеасаблівасцю геалагічнай будовы і прыродных умоў. Ніжэй прыводзіцца іх кароткая характарыстыка, якая дае магчымасць лепш зразумець характар і накіраванасць глебаўтваральных працэсаў, заканамернасць размеркавання і распаўсюджання мінералаў, горных парод, глеб.
Геалагічная будова і карысныя выкапні. Нетры Беларусі багатыя разнастайнымі мінеральнымі рэсурсамі. Без выкарыстання мінеральнай сыравіны ці нрадуктаў яе перапрацоўкі не абыходзіцца цяпер ні адна галіна прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі.
У сваёй штодзённай дзейнасці чалавек цесна звязаны з выкарыстаннем жыццёва неабходных яму зямных багаццяў. Аднак рытм выкарыстання прыродных рэчываў такі вялікі, што іх рацыянальная распрацоўка і ахова справядліва ўзведзены ў ранг дзяржаўнага закона.
Высокая «цана» карысных выкапняў абумоўлена, перш за ўсё, абмежаванасцю іх распаўсюджання ў зямной кары. Таму мэтазгоднае выкарыстанне зямных нетраў для патрэб чалавека стала найважнейшай задачай сучаснасці. Гэта акалічнасць ставіць новыя патрабаванні да ўсебаковага вывучэння мінеральных багаццяў.
Карысныя выкапні (мінералы і горныя пароды) Беларусі звязаны са структурамі (геламі) рознага геалагічнага ўзросту. Апошнія вылучаны паводле глыбіні залягання старажытнага (дакембрыйскага) крышталічнага фундамента і з’яўляюцца ўмяшчальняю каля 1000 радовішчаў больш чым 40 відаў мінеральнай сыравіны. У нетрах рэспублікі знойдзены нафта, газ, торф і буры вугаль, гаручыя сланцы і мела-мергельныя пароды, рудапраяўленні чорных і каляровых металаў, сыравіна для атрымання алюмінію, фасфарыты і даламіты, магутныя за-
лежы каменных і калійных солей, разнастайныя будаўнічыя матэрыялы і многія іншыя карысныя выкапні. Пераканаўчай ілюстрацыяй гэтага служаць мінералы, пададзеныя ніжэй. Гэта толькі невялікая частка багатага арсенала прыродных рэчываў, выяўленых на тэрыторыі Беларусі. Наша рэспубліка перспектыўная ў адносінах пошукаў новых відаў мінеральнай сыравіны, колькасць якіх з кожным годам узрастае.
Для тэрыторыі БССР характэрна складаная геалагічная будова. Яе галоўныя элементы — дадатныя (з прыўзнятым фундаментам) і адмоўныя (з апушчаным фундаментам) тэктанічныя структуры, якія маюць разнастайныя тыпы разрэзаў і прасторава ахопліваюць розныя ўчасткі рэспублікі.
Асноўнай дадатнай структурай з’яўляецца Беларускі крышталічны масіў — вобласць параўнальна неглыбокага залягання дакембрыйскага фундамента, якая тэрытарыяльна супадае з заходнімі і цэнтральнымі раёнамі рэспублікі. У аснове ён складзены моцна метамарфізаванымі пародамі архею і пратэразою, якія вышэй пераходзяць у асадкавыя напластаванні сярэдняга дэвону, верхняга мелу і маладзейшых утварэнняў кайназою.
Прыпяцкая ўпадзіна — найбольш буйная адмоўная структура, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі. Mae надзвычай складаную будову, у якой прыкметную ролю адыгрываюць сярэднеі верхнедэвонскія пароды (больш за 4000 м), якія змяшчаюць вялікія залежы нафты і калійных солей. У разрэзе ўпадзіны выяўлены таксама каменнавугальныя пермскія і меза-кайназойскія адклады. Дзве іншыя ўпадзіны — Брэсцкая і Аршанская — размешчаны адпаведна на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе.
Разрэз адкладаў Брэсцкай упадзіны вельмі характэрны і адрозніваецца ад іншых прысутнасцю не толькі верхнепратэразойскіх парод, але і адкладаў кембрыю, ардовіку, сілуру, карбону, а таксама мезазою і кайназою.
Аршанская ўпадзіна складзена магутнай тоўшчай (да 1000 м) пратэразою, на якой залягаюць няярка выражаныя пароды сярэдняга і верхняга дэвону, прыкрытыя антрапагенам. Побач з адзначанымі вылучаны і іншыя структурныя элементы, якія злучаюць (або раздзяляюць) асноўныя структуры. Да іх належыць: Жлобінская (злучае Прыпяцкую і Аршанскую ўпадзіны), Палеская (злучае Прыпяцкую і Брэсцкую ўпа-
дзіны) і Латвійская седлавіны. Апошняя размешчана паміж Аршанскай і Прыбалтыйскай упадзінамі. У разрэзе Жлобінскай седлавіны вызначаны пароды верхняга дэвону, мезазою і кайназою. Палеская седлавіна складзена пародамі пратэразою, мелу, кайназою. Латвійская седлавіна ўтворана адкладамі пратэразою, дэвону і антрапагену. Такім чынам, умовы і часавыя адрэзкі ўтварэння асноўных тэктанічных структур неаднолькавыя. Выразна прасочваецца выпадзенне з разрэзаў або наяўнасць асобных слаёў і гарызонтаў, складзеных рознымі па паходжанню і складу пародамі.
Клімат. Кліматычныя ўмовы Беларусі ў асноўным вызначаюцца становішчам яе тэрыторыі ва ўмераных шыротах, перавагай раўніннага рэльефу і ўплывам пануючых заходніх паветраных плыней. Клімат рэспублікі ўмерана кантынентальны. Сярэднегадавыя тэмпературы хістаюцца ад 4-7,4 °C на паўднёвым захадзе да 4-4,4 °C на паўночным усходзе; гадавыя паступленні сумарнай сонечнай радыяцыі паступова ўзрастаюць ад 84 ккал/см2 на поўначы да 97 ккал/см2 на поўдні.
Сярэднегадавая колькасць атмасферных ападкаў складае ад 500—600 мм на нізінах да 600—700 мм на ўзвышшы і раўніне. За цёплы перыяд года выпадае 70—72 % гадавой сумы ападкаў. Па гідралагічнаму рэжыму тэрыторыя рэспублікі належыць да зоны дастатковай увільготненасці, у глебах часцей складваецца прамыўны тып воднага рэжыму.
Зімой прамярзанне глебы на паўднёвым захадзе складае звычайна 40—50 см (макс. 100—110 см), на паўночным усходзе — 50—70 см (макс. 110—135 см).
У межах Беларусі вылучаюць наступныя кліматычныя вобласці: паўночная — умерана цёплая, вільготная, галоўным чынам у межах Паазер’я; цэнтральная — цёплая, умерана вільготная (Беларуская града і прылеглыя ўзвышшы); паўднёвая — цёплая, няўстойліва вільготная (Палессе).