Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
31.99 МБ
Радовішчы: на Урале, Кольскім паўвостраве, Украіне, у Сібіры. На Беларусі. сустракаецца на поўдні, у межах МікашэвіцкаЖыткавіцкага выступа крышталічнага фундамента.
Будаўнічы і дэкаратыўна-вырабны камень.
3.	ДЫЯРЫТ	
Назва ад грэчаскага «дыярыцэйн» — «адрозніваць».
Да дыярытаў належыць даволі вялікая група сярэдніх глыбінных магматычных парод, якая налічвае
разам з выцеклымі аналагамі каля 77 разнавіднасцей. 3 іх 15 — глыбінныя і 34 — жыльныя пароды.
Афарбоўка шэрая, цёмна-шэрая, зеленавата-шэрая, цёмна-зялёная, карычнева-зялёная. Складаецца з плагіяклазу (андэзіну) і рагавой падманкі. Другарадныя мінералы прадстаўлены артаклазам або мікраклінам, аўгітам, чорнай слюдой (біятытам), а таксама макраскапічна распазнавальнымі пірытам, пірацінам, гранатам, рутылам і інш.
Будова раўнамерна тонкаабо сярэднезярністая, радзей парфіравая з зярністай асноўнай масай.
Радовішчы: на Урале, у Закаўказзі, Крыме, Сібіры, на Далёкім Усходзе. Нетры Беларусі багатыя на дыярытавыя пароды. Значныя запасы сярэднеі дробназярністых дыярытаў, дыярытавых парфірытаў сканцэнтраваны на паўднёвы ўсход ад Мікашэвіч (Лунінецкі р-н Брэсцкай вобласці).
Будаўнічы і абліцовачны камень. 3 дыярыту вырабляюць дэталі розных машын і агрэгатаў для станкабудаўнічай, металургічнай і фарфора-фаянсавай .прамысловасці, жорны і вальцы для млыноў.
4.	СІЕНІТ
Названы па Сіене — раён Асуана (Esiner).
Група сіеніту аб’ядноўвае каля 400 тыпаў магматычных парод; з іх амаль 140 глыбінных, 110 жыльных і 150 выцеклых. Афарбоўка шэрая, цёмна-шэрая, чырванаватая, чырвоная, зеленаватая.
Адна з разнавіднасцей гэтай групы — нефелінавы сіеніт — складаецца з палявога шпату і нефеліну. У невялікай колькасці змяшчае рагавую падманку, піраксен, біятыт. Некаторыя разнавіднасці нефелінавых сіенітаў атрымалі назву па месцу знаходкі: хібініт, міяскіт, марыупаліт. Па будове сярэдне-буйназярністая парода. Глыбінная па паходжанню і сярэдняя ў залежнасці ад колькасці кварцу.
Радовішчы: на Паўднёвым Урале, у Хібінах, на Украіне, у Таджыкістане, Арменіі, на Далёкім Усходзе. На Беларусі сустракаецца на поўдні ў межах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступа крышталічнага фундамента.
Будаўнічы і абліцовачны камень. Выкарыстоўваецца для атрымання алюмінію, соды, паташу, у вытворчасці крышталю.
5.	ЛІПАРЫТ
Назва дадзена па месцу знаходкі на востраве Ліпары ў Італіі. Сінонім — рыяліт.
Да ліпарытаў (згодна з міжнароднай тэрміналогіяй рыялітаў) належаць кіслыя, багатыя кварцам пароды, што з'яўляюцца выцеклымі аналагамі гранітаў. Колер шэры, светла-шэры, жаўтаваты, чырванаваты, чырванавата-буры.
Складаюцца з каліевага палявога шпату (каля 42%), прадстаўленага санідзінам, плагіяклазу (23 %), кварцу (33 %), біятыту (2%). Парфіравыя ўкрапіны складаюцца пераважна з палявых шпатаў і кварцу, радзей біятыту. Рознасці са шклістай асноўнай масай слаба прасвечваюць у тонкіх асколках.
Ліпарыты вылучаюцца шчыльнай, напаўшклістай, парфіравай будовай з украпінамі палявога шпату і кварцу. Яны належаць да ўтварэнняў адносна маладога (палеаген-неагенавага) геалагічнага ўзросту.
Выцеклая кіслая магматычная парода. Зыходным матэрыялам служыць гранітная, насычаная га-
замі магма. Разліваючыся па трэшчынах, лавы зацвердзяваюць і часта ператвараюцца ў вулканічнае шкло (абсідыян) і пемзу.
Радовішчы: на Паўночным Каўказе (р-н Мінеральных Вод), у Крыме, Арменіі, Азербайджане, на Камчатцы. На Беларусі сустракаецца ў ніжнім пратэразоі (жыткавіцкая і аўруцкая серыі) у паўднёвай частцы рэспублікі.
Будаўнічы і дэкаратыўны камень.
6.	АНДЭЗІТ
Названы па месцу знаходкі ў Андах (Паўднёвая Амерыка).
Належыць да сярэдніх (па коль касці кварцу) выцеклых магматычных парод. У залежнасці ад складу афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай.
Па мінералагічнаму складу андэзіт не адрозніваецца ад дыярыту, выцеклым аналагам якога ён з’яўляецца. Складаецца пераважна з плагіяклазу (46 %) і рагавой падманкі (31 %), змяшчае таксама магнетыт (3%), апатыт і 20 % вулканічнага шкла.
Будова шчьільная або парфіравая з тонказярністай, амаль
шчыльнай асноўнай масай, часам туфападобнай.
Кайнатыпная (палеаген-неагенавая) выцеклая парода, эфузіўны эквівалент дыярыту.
Радовішчы: на Каўказе, Далёкім Усходзе, Камчатцы. На Беларусі сустракаецца ў ніжнім пратэразоі (аўруцкая серыя) у паўднёвай частцы рэспублікі.
Будаўнічы матэрыял. 3 андэзітамі звязана меднасульфіднае арудненне.
7.	ПАРФІРЫТ
Назва ад грэчаскага «парфірас» — «пурпурны».
Складаецца з плагіяклазу (алікаклаз і андэзін), біятыту, амфіболу і менш развітога піраксену. Украпіны ўтвораны галоўным чынам зярнятамі палявых шпатаў, радзей біятытам і амфіболам. Буйныя ўкрапіны парфірыту — звычайна цьмяныя прадаўгаватыя зярняты палявых шпатаў белага, жаўтаватага і зеленаватага колеру.
Палеатыпная (пермакарбонавая ці больш старажытная) выцеклая парода.
Радовішчы: на Урале, Каўказе, у Закаўказзі, на Украіне, у Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Алтаі, Далёкім Усходзе, ва Усходняй Сібіры. На Беларусі сустракаецца ў ніжнім пратэразоі поўдня (жыткавіцкая серыя).
Будаўнічы матэрыял.
8.	БАЗАЛЬТ
Назва ад лацінскага «базальтэс» — «сапсаваны», «зламаны».
Да групы базальту адносяць выцеклыя магматычныя пароды цёмна-шэрага або чорнага колеру. Гэта найбольш распаўсюджаныя выцеклыя пароды нашай планеты. Падраздзяляюцца на ўласна базальты і базальтоіды. Апошнія адрозніваюцца больш складаным мінералагічным складам і наяўнасцю значна большай колькасці пародаўтваральных мінералаў.
Складаюцца ў асноўным з палявых шпатаў (лабрадору) і прыкладна такой жа часткі базальтычнага аўгіту (тытанаўгіту), a таксама алівіну, тытанамагнетыту і апатыту. Маюць масіўную або парфіравую будову. Звычайна шчыльныя, тонказярністыя, част-
кова шклістыя, радзей сярэднезярністыя пароды. Украпіны — пераважна цемнаколерныя мінералы: піраксен, базальтавы амфібол і радзей цёмна-шэрыя плагіяклазы. Некаторыя базальты змяшчаюць буйныя шарападобныя ўтварэнні жоўта-зялёнага алівіну.
Радовішчы: у Арменіі, на Украіне (Данецкая і Львоўская вобласці), Алтаі, у Забайкаллі, на Камчатцы. На Беларусі сустракаецца ў складзе валынскай серыі пратэразою Брэсцкай упадзіны.
Будаўнічы, абліцовачны, кіслотатрывалы матэрыял.
9.	ВУЛКАНІЧНАЕ ШКЛО — АБСІДЫЯН
Названы ў гонар рымляніна Абсідыянуса, які ўпершыню прывёз гэту пароду з Эфіопіі.
Выцеклая магматычная парода непастаяннага хімічнага саставу, чорнай, шэрай, чырвона-бурай або сургучнай афарбоўкі; часам — зеленаватай, цёмна-зялёнай. Як правіла, не мае крышталічных утварэнняў. У асноўным гэта насычаныя крэменекіслатой або перанасычаныя ёю шклістыя пароды.
Утвараюцца з кіслых (гранітных) або сярэдніх (сіенітавых) расплаваў ва ўмовах хуткага астывання.
Будова шклістая, шчыльная; аднародны або плямісты, часта паласаты, са слядамі цячэння.
Радовішчы: у Арменіі, Грузіі, Азербайджане, Закарпацці, Сярэдняй Азіі, Прымор’і, на Камчатцы, Курыльскіх астравах. На Беларусі сустракаецца на поўдні разам з туфамі ў валынскай серыі верхняга пратэразою.
Выкарыстоўваецца для вырабу пеністага шкла, лёгкага, моцнага і цеплаізаляцыйнага матэрыялу і як вырабны камень.
10.	ВУЛКАНІЧНЫ ТУФ
Назва ад лацінскага «тофус» — так у старажытнасці называлі пароды, што ўзніклі пры вулканічных вывяржэннях у Паўднёвай Італіі.
Дробнаі тонкаабломкавыя туфы складаюцца з сцэментаваных частачак вулканічнага пяску (0,91 — 2 мм) і попелу (менш за 0,1 мм). Паверхня абломкаў шурпатая, шлакападобная. Больш за 90 % па аб’ёму складае абломкавы матэрыял з эфузіўных парод, Афарбоўка шэрая, ружовая, чырванаватая, шэра-зялёная, ліловая.
Будова абломкава-порыстая. На фоне асноўнай масы, якая мае порыстую будову, украпаны абломкі рознай велічыні, формы і афарбоўкі. Утвараецца ў выніку вулканічных выбухаў і далейшай цэментацыі і ўшчыльнення абломачнага матэрыялу.
У СССР каля 80 % вулканічнага туфу здабываюць у Арменіі. Есць таксама ў Грузіі і Кабардзіна-Балкарыі. На Беларусі сустракаецца сярод эфузіваў валынскай серыі верхняга пратэразою Брэсцкай упадзіны.
Каштоўны будаўнічы і абліцовачны матэрыял.
Будова крышталічна-зярністая, масіўная. Цвёрды, звонкі. На зломе бліскучы. Паверхня зярнят няроўная.
Асноўная маса кварцытаў утварылася ва ўмовах рэгіянальнага метамарфізму з кварцавых пясчанікаў.
Радовішчы: у Карэліі (на поўдзень ад Петразаводска — славуты дэкаратыўны шокшынскі кварцыт), на Украіне (крыварожскія жалезістыя кварцыты), у Курскай магнітнай анамаліі, на Алтаі, Урале, ва Усходняй Сібіры. На
Беларусі сустракаецца ў раннеархейскіх метамарфічных утварэннях крышталічнага масіву.
Будаўнічы, абліцовачны, дэкаратыўны камень.
11.	КВАРЦЫТ
12. ГНЕЙС
Складаецца пераважна з кварцу, таму так і называецца.
Метамарфічная парода, мае розную афарбоўку, якая абумоўлена зыходнай афарбоўкай парод да відазмянення і колерам новаўтвораных мінералаў. Звычайна светла-шэры і шэры. У склад пароды могуць уваходзіць: дробналускаватыя блюды (мускавіт або біятыт),хларыд, рагаваяпадманка, графіт, гематыт або магнетыт, гранат, радзей палявы шпат, дыстэн, сіліманіт.
,	-Зм I
Назва ад славянскага «гнус» — «гнілы», за здольнасць гэтай пароды хутка выветрывацца і разбурацца.
Афарбоўка светла-шэрая, шэрая, цёмна-шэрая, жаўтаватая, карычневая, чырванаватая.
Складаецца з кварцу, біятыту або мускавіту і палявога шпату (артаклазу, плагіяклазу), радзей рагавой падманкі. Падраздзяляецца на артагнейсы, якія ўзніклі з магматычных парод (гранітавыя, кварцава-дыярытавыя, сіенітавыя гнейсы), і парагнейсы, утвораныя з асадкавых парод (двухслюдзяныя, гранатавыя, сіліманітавыя гнейсы).
Маюць зярніста-сланцаватую будову; зярняты ад тонкіх да буйных.
12
Узнікненне гнейсаў звязана з інтэнсіўным рэгінальным метамарфізмам кіслых магматычных.і гліністых асадкавых парод.
Радовішчы: у Карэліі, на Украіне, Урале, Каўказе, у Сярэдняй Азіі. На Беларусі сустракаецца ў верхнім пратэразоі (Чырвона-Слабадская плошча) і ніжнім пратэразоі (Паўднёва-Усходняя частка Прыпяцкай упадзіны).
Будаўніча-дарожны матэрыял.
13.	БАКСІТ
Назва дадзена па месцу знаходкі ў Боксе (Паўднёвая Францыя).
Асадкавая парода хімічнага паходжання — сумесь гідратаваных аксідаў алюмінію. Афарбоўка белая, шэрая, ружовая, цагельначырвоная, чырвона-бурая, зялёная, чорная. Колер у парашку