Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
31.99 МБ
Чысты апал бясколерны, непразрысты, мае афарбоўку блізкую
да малочнай або афарбаваны ў няяркія тоны рознымі прымесямі. Па колеру адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці апалу — белы і чорны. Белы можа быць жаўтаватым, а чорны часцей за ўсё бывае цёмна-шэры або сіні. Прыкметна вар’іруе ступень празрыстасці. Празрыстыя і паўпразрыстыя ўзоры валодаюць апалесцэнцыяй (пералівы колераў), якая ўзнікае дзякуючы рассейванню святла дробнымі часцінкамі. Рэнтгенаструктурны аналіз і вывучэнне пад электронным мікраскопам выявілі ў апале крышталічныя часцінкі надзвычай малых памераў. Удалося высветліць, што ў аморфным апале ёсць асобныя ўчасткі, якія складаюцца са шчыльна ўпакаваных сферычных часцінак крэменязёму памерам 1500—4000 А. Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты. Рысы не дае. Зямлістыя рознасці маюць белую рысу. Цвёрдасць 5,5—6,5. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 1,9—2,3. У залежнасці ад афарбоўкі і характару апалесцэнцыі (вясёлкавых пераліваў колеру) вылучаюць яго разнавіднасці: белы апал — светлы, празрысты са светла-блакітнай апалесцэнцыяй; чорны апал — чорны, цёмна-фіялетавы, сіні, зялёны, бардовы з
чырванаватай апалесцэнцыяй; арлекін — з пералівам каляровых плям на чырванаватым фоне; вогненны апал — жоўты, чырвоны з вогненнай апалесцэнцыяй; гіяліт, або мюлерава шкло (ад імя вучонага, які вылучыў гэту разнавіднасць),— празрысты, чысты, як шкло; кахалонг — блакітнавата-белы, фарфорападобны, моцна порысты з перламутравай апалесцэнцыяй; гідрафан — шэры, эфект ірызацыі праяўляецца пасля змочвання вадой і многія іншыя.
Радовішчы: у Жытомірскай і Кіеўскай абласцях, Казахстане, Чыцінскай вобласці, Закаўказзі, на Алтаі, у Забайкаллі, Якуціі. На Беларусі сустракаецца на паўднёвых схілах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступа ў туфагенных пародах валынскай серыі верхняга пратэразою.
Выкарыстоўваецца як каштоўны і вырабны камень.
18.	ГЕМАТЫТ — Ре2Оз
Назва ад грэчаскага «айма» — «кроў», па колеру мінералу і парашку.
Колер выразнакрышталічнага гематыту сталёва-шэры да чорнага, у зямлістых рознасцей — вішнёва-чырвоны, ярка-чырвоны. Бляск металічны, металападобны, матавы. Цвёрдасць 5—6. Спайнасць адсутнічае. Злом паўракавісты. Рыса вішнёва-чырвоная, чырванавата-карычневая. На тонкіх сколах адсвечвае чырванаватым колерам. Крохкі. Шчыльнасць 5,256. Немагнітны. Сінгонія трыганальная.
Зярністы, шчыльны, нацечны, зямлісты, ліставаты, лускаваты, аалітавы. Пласціністыя або таблітчатыя крышталі. Тонкараспылены гематыт афарбоўвае пароды і мінералы (яшму, мармур, сільвін і інш.), надаючы ярка-чырвоны колер.
Радовішчы: на Урале, Украіне (Крывы Рог), у Курскай магнітнай анамаліі. На Беларусі гематыт сустракаецца ў межах крышталічнага фундамента на поўдні (Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ, туфагенныя пароды валынскай серыі).
Важная руда на жалеза.
19.	МАГНЕТЫТ — Fe3O4
Назва, відаць, ад мясцовасці Магнезія ў Фесаліі (Грэцыя). Некаторыя аўтары звязваюць з легендай пра пастуха Магнеса, які як быццам упершыню выявіў мінерал на гары Ida.
Колер жалезна-чорны. Бляск металічны, металападобны, матавы. Цвёрдасць 5,5—6,5. Крохкі. Рыса чорная. Спайнасць адсутнічае. Злом няроўны. Магнітны. Пры
моцным награванні траціць магнітныя ўласцівасці, якія аднаўляюцца пасля астывання. Непразрысты. Шчыльнасць 5,175. Сінгонія кубічная. Зярністы, шчыльны, рыхлы (магнетытавы пясок); урослыя і нарослыя крышталі.
Радовішчы: у Курскай магнітнай анамаліі, Урале, у Горнай Шорыі, Мурманскай вобласці, Карэліі, Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі сустракаецца ў Аколаўскім радовішчы жалезістых кварцытаў з перавагай сілікатна-магнетытавых рознасцей (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці), Навасёлкаўскім радовішчы ільменіт-магнетытавых руд (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).
Найважнейшая сыравіна для атрымання чыгуну і сталі.
20.	ЛІМАНІТ — Fe2O3-nH2O
Назва ад грэчаскага «луг», за знаходжанне ў балотах.
Колер буры, іржава-буры, карычневы, вохрыста-жоўты, чорны. Бляск металападобны, шаўкавісты, смаляны, матавы. Цвёрдасць хістаецца ад 1 у рыхлых і зямлістых, багатых на ваду, да 4—5,5
у шчыльных, нацечных рознасцей. Рыса іржава-бурая або вохрыстажоўтая. Аморфны. Злом ракавісты або зямлісты. Тонкія сколы адсвечваюць чырванаватым колерам. Шчыльнасць 3—4. Немагнітны, але пры награванні набывае магнітныя ўласцівасці. Гэты мінерал лёгка раствараецца ў салянай кі•слаце.
Шчыльны, нацечны, зямлісты, парашкападобны, у выглядзе жаўлакоў і канкрэцый салітавага складу (бабовыя балотныя руды). Утварае псеўдамарфозы па пірыту, марказіту, сідэрыту і іншых мінералах.
Радовішчы; у Крыме, на Паўночным Каўказе, еўрапейскай частцы СССР — Тульскае, Ліпецкае і Хапёрскае, на Урале, у Казахстане. На Беларусі выяўлена каля 250 залежаў ліманіту (бабовай балотнай руды). Сустракаецца ў Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці; Барысаўскім, Смалявіцкім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці; Дзятлаўскім і Навагрудскім раёнах Гродзенскай вобласці і інш.
Сыравіна для атрымання жалеза. Зямлістыя, парашкападобныя рознасці выкарыстоўваюцца для вырабу фарбаў.
20
21.	ГЕТЫТ — FeOOH
Назва ў гонар паэта і вучонага I. В. Гётэ (1749—1832). Сінонім — ігольчатая жалезная руда. Часта састаўная частка ліманіту.
Колер цёмна-карычневы да жоўта-бурага. Бляск алмазна-металічны, у валакністых рознасцей — шаўкавісты. Цвёрдасць — 5—5,5. Рыса бура-жоўтая. Спайнасць дасканалая. Злом няроўны. Шчыльнасць 4,3. Сінгонія рамбічная.
Шчыльны, пупышкападобны, гронкападобны, лускаваты, аалітавы; у выглядзе жаўлакоў, канкрэцый, сталактытаў з канцэнтрычнай або радыяльнавалакністай структурай; крышталі дробныя, пласціністыя або ігольчатыя.
Распаўсюджаны аналагічна ліманіту. Змяшчае да 90 % жалеза і з’яўляецца важнай жалезнай рудой.
22.	ІЛЬМЕНІТ — FeTiO3	
Назва па месцу знаходкі ў Ільменскіх гарах Паўднёвага Урала.
Колер жалезна-чорны, цёмнабуры. Бляск металападобны, ме-
талічны. Цвёрдасць 5—6. Рыса чорная або бурая. Спайнасць адсутнічае. Злом ракавісты. Непразрысты. Слабамагнітны. Шчыльнасць 4,72. Разнавіднасці: магнезіяльны гейкіліт і пірафаніт, які змяшчае марганец. Сінгонія трыганальная.
Суцэльныя шчыльныя масы, няправільнай формы зерні, украпіны, тонказярністыя агрэгаты, урослыя і нарослыя друзы, тоўстатаблітчатыя, пласціністыя крышталі.
Радовішчы: у пегматытах Паўднёвага Урала, у Заходняй і Усходняй Сібіры, Днепрапятроўскай вобласці. На Беларусі сустракаецца ў Навасёлкаўскім рудным вузле (Гродзенская вобласць).
Важная тытанавая руда. Утварае сплавы высокай трываласці, якія знайшлі прымяненне ў ракетнай і касмічнай тэхніцы, ядзернай энергетыцы, аўтаі суднабудаванні, пры вырабе глыбакаводных
23. КАСІТЭРЫТ SnO2
Назва ад грэчаскага слова, што азначае «волава».
Колер жаўтавата-карычневы, чырванавата-карычневы, карычне-
ва-чорны, буры, чорны, шэры; зрэдку бывае бясколерны. Бляск алмазны, тлусты, металападобны, матавы. Цвёрдасць 6—7. Рыса бледна-жоўтая, карычняватая. Спайнасць адсутнічае. Злом паўракавісты, няроўны. Крохкі. He магнітны, але чорныя, багатыя жалсзам рознасці прыцягваюцца электрамагнітам. Касітэрыт светлай афарбоўкі прасвечвае, цёмныя рознасці слаба празрыстыя ў тонкіх сколах. Шчыльнасць 6,3—7,2. Сінгонія тэтраганальная.
Суцэльныя зярністыя масы, нацечныя, радыяльна-валакністыя агрэгаты, украпіны зярнят няправільнай формы. Крышталі звычайна дробныя, прызматычныя, радзей ігольчатыя. Разнавіднасць: дравяністае волава — буры, нацечны, падобны на драўніну касітэрыт.
Радовішчы: у Якуціі, Магаданскай вобласці, Чукоцкай нацыянальнай акрузе, Прыморскім і Хабараўскім краях, Забайкаллі. На Беларусі сустракаецца ў пегматытавых гранітах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступа крышталічнага фундамента.
Найважнейшая руда на волава. Яно выкарыстоўваецца для вытворчасці сплаваў (бронза, латунь, прыпой, бабіт).
24.	ТАНТАЛІТ — (Fe, Мп) (Nb, Та)2О6
Назва дадзена ў гонар Тантала, героя грэчаскай міфалогіі, за «танталавыя мукі» пры растварэнні мінералу ў кіслотах.
Колер чорны, цёмна-карычневы, чырванавата-карычневы, буры, чырвоны, рэдка жоўта-буры. Бляск металападобны, смалісты. Цвёрдасць 6,5. Рыса ў залежнасці ад колькасці жалеза і марганцу вар’іруе ад чорнай да чырванаватабурай. Спайнасць сярэдняя. Злом ракавісты. У тонкіх асколках і зрэзах адсвечвае чырванаватакарычневым колерам. Шчыльнасць 8,2. Сінгонія рамбічная.
Дробныя пляскатыя прызматычныя, таблітчатыя, пласціністыя і радзей ігольчатыя і пірамідальныя крышталі, зросткі з крышталямі іншых мінералаў памерам 1—2 мм і меней. У пегматытавых жылах зросткі танталіту часам дасягаюць 5 і нават 10—20 см.
Радовішчы: у Сібіры, на Урале, у Казахстане, на Кольскім паўвостраве. На Беларусі рэдказямельная мінералізацыя сустракаецца ў межах Жыткавіцкай зоны рудапраяўлення, дзе танталіт выяўлены ў асацыяцыі з тапазам, шэелітам, вальфрамітам, галенітам, сфалерытам, фенакітам і інш.
25.	РУТЫЛ — ТіО2
26.	ГІПС — CaSO4 • 2Н2О
Назва ад лацінскага «чырвоны».
Колер жоўты, чырвоны, буры, чорны. Бляск алмазны, металападобны. Цвёрдасць 6—6,5. Рыса жоўтая, светла-бурая. Спайнасць у адным напрамку дасканалая, у другім — сярэдняя. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 4,2—4,4. Сінгонія тэтраганальная. Разнавіднасць—сагеніт (ігольчаты рутыл).
Зярністыя агрэгаты; прызматычныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі. На гранях прызматычных крышталяў вертыкальная штрыхоўка.
Распаўсюджаны мінерал. Сустракаецца ў магматычных, метамарфічных і асадкавых торных пародах. Звычайны ў пегматытах, гнейсах і слюдзістых сланцах.
Радовішчы: на Урале (Свярдлоўская вобласць). На Беларусі россыпныя радовішчы рутылу, цыркону, ільменіту прымеркаваны да пясчана-гліністых парод палеагенавага ўзросту Брэсцкай упадзіны (в. В. Матыкалы, В. Курніца, Смабрава, Навасёлкі, Оса); у Лельчыцкім, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці і на ўчастку г. п. Антопаль.
Пры скопішчах з’яўляецца важнай тытанавай рудой.
Назва ад грэчаскага «тынкоўка».
Бясколерны, бёлы, шэры, жаўтаваты, ружовы, чырвоны, сіні,
чорны. Нярэдка празрысты. Бляск шкляны, перламутравы, шаўкавісты, матавы. Цвёрдасць 2. Рыса белая. Спайнасць у адным напрамку дасканалая, у другім — сярэдняя, у трэцім недасканалая. Злом ракавісты. Шчыльнасць 2,3. Сінгонія манаклінная.