Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
31.99 МБ
больш бляклы, чым у куску. Глінападобны.
Складаецца з розных мінералаў — гідраксідаў алюмінію, якія колькасна змяняюцца.
Будова аалітавая, бабовая.
Па паходжанню баксіты дзеляцца на латэрытныя і калоіднаасадкавыя (прыбярэжна-марскія і кантынентальныя). Залягаюць у выглядзе пластоў у тоўшчьі марскіх або кантынентальных адкладаў.
Радовішчы: на Урале, у Заходняй і Усходняй Сібіры, Казахстане, Архангельскай, Ленінградскай, Белгарадскай абласцях Комі АССР, Узбекістане. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца значныя баксітавыя і баксіт-даўсанітавыя рудапраяўленні (Гомельская вобласць).
Галоўная руда на алюміній.
14.	ГАРУЧЫ СЛАНЕЦ
Назва дадзена па сланцаватай будове і здольнасці гарэць.
Гліністыя або мергелістыя пароды, узбагачаныя арганічным рэчывам. Афарбоўка светла-каштанавая, жаўтаватая, шэрая, чорная.
У склад уваходзіць высокая колькасць вадароду (7—8 %) і лятучых рэчываў (30—70 %) — вуглевадародаў, вуглякіслага газу, серавадароду, вільгаці. Распадаецца на пліткі. Лёгкі. Загараецца ад запалкі. Пры гарэнні вылучае спецыфічны пах паленай гумы, моцна куродыміць. Пры колькасці ў вугалі ад 20 да 60 % сланцавай гліны пароду называюць гаручым сланцам.
>	14
/
f
Будова сланцаватая, уяўляе тонкае чаргаванне вугальных і гліністых праслоек.
Узнікненне гаручых сланцаў звязана з асяданнем у вадаёмах.
Радовішчы: у Эстоніі, Ленінградскай вобласці, Сярэднім Паволжы. Шырокае распаўсюджанне гаручых сланцаў на поўдні Беларусі дало магчымасць вызначыць гэту тэрыторыю як Беларускі сланцавы басейн (поўдзень Мінскай вобласці, Гомельская і часткова Брэсцкая вобласці).
Выкарыстоўваецца як паліва і тэхналагічная сыравіна.
15.	БУРЫ ВУГАЛЬ
Названы па афарбоўцы вугалю і яго рысы. Належыць да гаручых асадкавых парод арганагеннага паходжання.
Афарбоўка бурая або чорнабурая. Бляск матавы або тлусты. Рыса бурая. Лёгкі. Суцэльны, шчыльны або зямлісты. Аморфны. Загараецца ад запалкі, полымя куродымлівае, з моцным пахам.
Складаецца з гумінавых кіслот з прымессю вуглевадародаў і высокамалекулярных вугляродзістых рэчываў. Змяшчае: вугляроду — 67—75 %, вадароду — каля 50 %, сумарна кіслароду і азоту — ад 17 да 30 %. Натуральная вільготнасць 10—25 %, радзей да 40%.
Па паходжанню і ўласцівасцях бурыя вугалі дзеляцца на зямлістыя, ксіліты, лігніты і камякаватыя. Да шчыльных бурых вугаляў належаць смалістыя вугалі.
Радовішчы: Падмаскоўны, Данецкі, Ленскі, Канска-Ачынскі, Тунгускі, Кузнецкі, Тургайскі, Таймырскі вугальныя басейны. На Беларусі значныя запасы бурых вугаляў выяўлены ў каменнавугальных, юрскіх і неагенавых адкладах Прыпяцкай і Брэсцкай упадзін. Выкарыстоўваецца як энергетычная сыравіна.
16.	БУРШТЫН
Назва ад літоўскага слова, якое ў перакладзе азначае «выкапнёвая смала».
Складаецца з вуглевадародаў з прымесямі серы. Афарбоўка мядова-жоўтая, васкова-жоўтая, вінна-жоўтая, бурая, блакітная, зялёная, чорная, шэрая. Налічваюць да трохсот адценняў бурштыну. Бляск шкляны. Рыса белая. Цвёрдасць нізкая. Злом ракавісты.
Аморфны. Плавіцца ў полымі свечкі. Электрызуецца пры трэнні. Лягчэй за ваду. Разнавіднасці: геданіт — васкова-жоўты, глесіт— буры, непразрысты, стантыеніт — чорны, крохкі, бакерыт — цёмны, пругкі.
Паходжанне звязана з працэсамі акамянення некаторых старажытных хвойных раслін
Радовішчы: у Калінінградскай вобласці, Літве, Латвіі, на Украіне. На Беларусі сустракаецца ў Гродзенскай і Мінскай абласцях.
Выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай, парфумернай, хімічнай прамысловасці, а таксама для вытворчасці ювелірных вырабаў, для атрымання супрацькаразійных пакрыццяў. Бурштынавая кіслата — каштоўны медыцынскі прэпарат. У лазернай тэхніцы прымяняецца як дыэлектрык.
17.	КАМЕННЫ ВУГАЛЬ
падобныя на драўнінны вугаль, называюцца фюзенам.
Па колькасці газу дзеліцца на разнавіднасці, прыведзеныя ў табліцы:
Вугаль
Лятучыя кампа-
<енты ў %
Цеплатворная здольнасць, ккал/град
Даўгаполымны


вугаль Газаполымны
35—40
8000
вугаль
35-40
8000
Тлусты (коксавы) вугаль
20—33
8400
Газавы вугаль Кавальскі
33—35

вугаль
Бедны вугаль
15—20

(паўантрацыт)
5—12
8700
Антрацыт
5—10
8700
Па паходжанню дзеліцца на сапрапелевы (сапрапеліты) і гумусавы (гумаліты).
Колер чорны, шаравата-стальны, цёмна-шэры. Рыса чорная. Бляск матавы, шаўкавісты. Цвёрдасць 1—3. Спайнасць адсутнічае. Суцэльны, шчыльны, палоскаваты, слаісты. Аморфны. Крохкі, лёгка расколваецца па трэшчынах на
Назва дадзена па камяністаму выгляду і дастаткова высокай цвёрдасці.
Складаецца з чаргаваных палос, якія маюць шкляны і матавы бляск. Бліскучая частка называецца вітрэнам, матавая — дзюрэнам, а валакністыя ўчасткі пароды,
асобныя пліткі. Злом ракавісты, вуглаваты, няроўны. Будова шчыльная.
Загараецца ад запалкі або свечкі, гарыць яркім полымем.
Радовішчы: ва Усходняй Сібіры, у еўрапейскай частцы СССР, на Урале. На Беларусі сустракаецца ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях (Ельскае, Заазерскае, Хойніцкае, Петрыкаўскае радовішчы).
Вугаль — найважнейшы від горна-прамысловай прадукцыі. Выкарыстоўваецца як гаручыя карысныя выкапні, для атрымання свяцільнага газу, каменнавугальных смол, коксу для металургіі, фарбавальнікаў у тэкстыльнай прамысловасці, нафталіну, пластмас, медыкаментаў. 3 каменнавугальных смол атрымліваюць сахарын, эсенцыі, парфумерныя экстракты, фотаматэрыялы, выбуховыя рэчывы, дахавы матэрыял.
Вучэбнае выкарыстанне мінералаў і горных парод. Школьныя курсы прыродазнаўства, хіміі і асабліва фізічнай геаграфіі насычаны геалагічнымі звесткамі, сярод якіх значны па аб’ёму матэрыял прыпадае на мінералы і горныя пароды. У апошнія гады веды па геалогіі шырока выкарыстоўваюцца ў факультатыўных курсах, якія садзейнічаюць развіццю рознабаковых інтарэсаў і здольнасцей вучняў, іх ранняй прафарыентацыі.
У пачатковых класах настаўнік знаёміць вучняў з асноўнымі элементамі нежывой прыроды. У далейшым (4—7 кл.) гэтыя веды паглыбляюцца і пашыраюцца. Пры гэтым павінны вырашацца наступныя асноўныя задачы:
вывучэнне геалагічных заканамернасцей на фактычным матэрыяле, што садзейнічае выпрацоўцы ў вучняў навукова-матэрыялістычнага светапогляду;
развіццё здольнасці назіраць за элементамі прыроды, фіксіраваць назіранні, складаць апісанні і самастойна тлумачыць з’явы прыроды, яе адзінства;
паглыбленне ведаў аб мясцовай прыродзе, далучэнне вучняў да высвятлення, уліку і аховы мясцовых карысных выкапняў;
набыццё вучнямі спецыяльных уменняў і навыкаў, што садзейнічае іх падрыхтоўцы да далейшай практычнай дзейнасці.
Вывучэнне мінералаў і горных парод пачынаюць з правільнага выбару геалагічных аб’ектаў. Па'родаўтваральныя мінералы і руды, што адыгрываюць першаступеннае значэнне для народнай гаспадаркі сваёй рэспублікі, краю, павінны стаць абавязковымі аб’ектамі назіранняў. 3 горных парод адбіраюцца шырока распаўсюджаныя і розныя па паходжанню, вядомыя ў сваёй мясцовасці. Адным з крытэрыяў выбару з’яўляецца знешні выгляд мінералаў і горных парод. Яны павінны быць прадстаўлены ўзорамі добрай захаванасці з тыповымі адзнакамі вывучаемых мінералаў і горных парод.
Пры навучанні выкарыстоўваюцца калекцыі раздатачнага матэрыялу і дэманстрацыйныя. Яны могуць папаўняцца за кошт збораў мясцовага матэрыялу. Вызначэнне мінералаў і горных парод ажыццяўляецца на аснове іх складу і ўласцівасцей пры дапамозе вызначальнікаў і неабходнага абсталя-
вання: 1) шкалы цвёрдасці Маоса; 2) лупы; 3) кавалачкаў шкла; 4) фарфоравых неглянцаваных пласцін (бісквітаў); 5) набораў хімрэактываў (разбаўленая саляная кіслата, вада, газа, шкіпінар); 6) спіртавых гарэлак.
Колер мінералаў (у тэме «Фізічныя ўласцівасці») разглядаецца на ўзорах, для якіх афарбоўка з’яўляецца важнай дыягнастычнай адзнакай (магнетыт, малахіт і інш.), падкрэсліваецца іх ідыяхраматызм. Кварц, гіпс, турмалін і іншыя мінералы выкарыстоўваюцца ў якасці прыкладаў алахраматызму (прыўнесенай афарбоўкі). Несапраўдная афарбоўка (псеўдахраматызм) дэманструецца на прыкладзе халькапірыту, барыту, лабрадору.
На раздатачным матэрыяле вызначаюцца розныя віды бляску, змена цвёрдасці і колеру рысы, спайнасць і злом, крышталаграфічныя асаблівасці (сінгоніі) мінералаў. Асабліва падкрэсліваюцца тыя ўласцівасці, якія характэрны толькі некаторым мінералам. На-
прыклад: магнітнасць магнетыту, коўкасць галеніту (свінцовага бляску), крохкасць серы і апатыту, тэрмасвячэнне флюарыту і гэтак далей.
Свячэнне плавіковага шпату пры награванні надоўга запамінаецца вучням.
Вывучэнне горных парод праводзіцца на аснове вызначэння іх мінералагічнага складу і будовы. Высвятляецца іх паходжанне (магматычнае, ■ асадкавае, метамарфічнае).
Высвятляецца роля мінералаў і горных парод як карысных выкапняў, іх распаўсюджанне на тэрыторыі рэспублікі і роднага краю, а таксама характар і інтэнсіўнасць выкарыстання для патрэб народнай гаспадаркі, меры па іх ахове.
У нашай рэспубліцы з кожным годам адкрываюцца новыя віды мінеральнай сыравіны. Выкарыстанне новай інфармацыі па мінералах і горных пародах з’яўляецца абавязковым у практычнай дзейнасці настаўніка.
ФАКТАРЫ
ГЛЕБАУТВАРЭННЯ
Глебай называюць верхні слой зямной кары, які ўтварыўся і фарміруецца пад уплывам атмасферных і біялагічных фактараў і з’яўляецца ўрадлівым.
Глеба — функцыя сукупнага ўздзеяння на глебаўтваральную (м а ц я р ы н с ку ю) пароду клімату, р а сліннасці, рэльефу, жывых арганізмаў. Усё больш магутным фактарам глебаўтварэння становіцца вытворчая дзейнасць чалавека — унясенне ўгнаенняў, вапнаванне, меліярацыя, апрацоўка глебы і г. д.
Істотнай асновай утварэння глебы з’яўляецца глебаўтваральная парода'— яна ў многім вызначае склад і ўласцівасці глебы. Таму пры вывучэнні глебавага покрыва канкрэтнай тэрыторыі важнае значэнне мае інфармацыя пра яе глебаўтваральныя пароды, іх генезіс, склад і ўласцівасці.
Глебаўтваральныя пароды на тэрыторыі Беларусі — гэта складаны комплекс асадкавых адкладаў антрапагеннага перыяду. Карэнныя пароды (дэвонскія, мелавыя, неагенавыя і інш.) выходзяць на дзённую паверхню толькі ў асобных пунктах і таму не маюць істотнага значэння як глебаўтваральныя пароды.
У паўночнай частцы Беларусі шырока распаўсюджаны ледніковыя і азёрна-ледніковыя сугліністыя і гліністыя адклады, а таксама часткова пяскі; сустракаюцца сугліністыя і пясчаністыя ўтварэнні алювіяльнага генезісу. Магутнасць чацвярцічнага покрыва 20—80 м.