Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
31.99 МБ
Ліставатыя, лускаватыя агрэгаты. Спайныя лускавінкі гібкія, але не пругкія. Мяккі, цвёрдасць 2—3.
Радовішчы: на Урале, Паўночным Каўказе, у Цэнтральным Казахстане. На Беларусі сустракаецца ў зоне сульфідна-меднай мінералізацыі, характэрнай для туфагенных утварэнняў валынскай серыі пратэразою.
Некаторыя хларыты пры значных скопішчах выкарыстоўваюцца як руда на жалеза.
(К, Na) [Si3A108]
Назва паходзіць ад грэчаскіх слоў, якія ў перакладзе азначаюць «прамы» і «трэшчына»; за прамы вугал паміж плоскасцямі спайнасці. Належыць да групы каліева-натравых палявых шпатаў.
Колер ружовы, чырвоны, жоўты, белы. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці жамчужны або перламутравы. Рысы не дае. Спайнасць дасканалая ў двух напрамках пад вуглом 90°. Цвёрдасць 6. Шчыльнасць 2,56. Сінгонія манаклінная.
Зярняты няправільнай формы. Прызматычныя, таблітчатыя крышталі, двайніковыя зросткі. Разнавіднасці: сонечны камень з залацістым бляскам, месячны камень — блакітнавата-серабрысты.
Радовішчы: у Карэліі, на Украіне. На Беларусі сустракаецца ў магматычных і метамарфічных пародах крышталічнага фундамента.
Прымяняецца ў керамічнай прамысловасці, вытворчасці фарфору, фаянсу, эмалей, палівы, у шкляной прамысловасці.
49.	ЛАБРАДОР—АЬ50_30, Ап50„yeAb = Na [AISi3O8]„
An =Са [АІзЗігОз]
Назва дадзена па месцу знаходкі, упершыню знойдзены каля паўвострава Лабрадор (1770 г.).
Колер шэры, зеленавата-шэры, цёмна-шэры. Бляск шкляны. На цёмна-шэрым фоне можна ўбачыць блікі зялёнага, сіняга, жоўтага або чырвонага колеру. Рысы не дае. Спайнасць дасканалая ў двух напрамках. Злом няроўны, ступеньчаты. Вугал паміж плоскасцямі спайнасці на 3,5—4° меншы за прамы. Шчыльнасць 2,6. Сінгонія трыклінная. Натрава-вапнавы палявы шпат, ізаморфная сумесь двух мінералаў — альбіту і анартыту; працэнтная колькасць анартыту — 51—70 %. Цвёрдасць 6— 6,5.
Суцэльны буйназярністы; крышталі рэдкія.
Радовішча на Украіне. На Беларусі сустракаецца ў габра-базальтавых пародах крышталічнага фундамента.
Выкарыстоўваецца як абліцовачны і дэкаратыўны камень.
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ
Зямная кара складаецца з розных па будове і паходжанню горных парод. Гэта натуральныя мінеральныя агрэгаты або аднамінеральныя ўтварэнні пэўнага складу і будовы, якія ўзніклі ў выніку геалагічных працэсаў і залягаюць у зямной кары ў выглядзе самастойных аб’ёмных цел (слаі, лінзы, складкі, масівы і г. д.). Незалежна ад паходжання і ўмоў утварэння горныя пароды цесна звязаны паміж сабой.
Па паходжанню іх дзеляць на магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя.
Магматычныя горныя пароды ўтвараюцца ў выніку астывання гарачага сілікатнага расплаву — магмы. У залежнасці ад месца і ўмоў утварэння сярод іх адрозніваюць глыбінныя (інтрузіўныя) і выцеклыя (эфузіўныя). Першыя ўзнікаюць ніжэй за паверхню зямлі ва ўмовах высокіх ціскаў і тэмператур пры актыўным уздзеянні лятучых кампанентаў (газаў, пары вады і г. д.). Зямная кара мае добрую тэрмаізаляцыю, і ў выніку павольнага зацвердзявання (часам яно працягваецца мільёны гадоў) усё рэчыва магмы выкрышталізоўваецца, г. зн. становіцца зярністым.
Выцеклыя магматычныя пароды ўтвараюцца на паверхні або блізка да яе пры хуткім астыванні ва ўмовах атмасфернага ціску і адсутнасці газаў-мінералізатараў.
Глыбінныя і выцеклыя магматычныя горныя пароды пры падобным мінералагічным саставе маюць розную будову (структуру) і склад (тэкстуру).
Пад структурай падразумяваюць сукупнасць адзнак будовы пароды, якія характарызуюць ступень яе крышталічнасці, абсалютныя і адносныя памеры мінеральных зярнят, а таксама
форму і ўзаемаадносіны мінералаў, што складаюць пароду. Магматычныя горныя пароды маюць наступныя найбольш распаўсюджаныя структуры: зярністую (крышталі рознай велічыні і формы), шчыльную або шклістую (галоўным чынам аморфнае шклістае рэчыва), порыстую (лёгкая парода, утвораная пры выдаленні з магмы газаў), абломкава-порыстую (зацвярдзелы абломкавы матэрыял, утвораны пры вулканічных выбухах) і парфіравую (на шчыльным шклістым фоне звычайна добра выяўленыя крышталі).
Тэкстура — сукупнасць адзнак будовы пароды, абумоўленых арыенціроўкай, адносным размяшчэннем састаўных частак і спосабам запаўнення прасторы. Для магматычных парод характэрны масіўная (зярняты мінералаў размешчаны раўнамерна і бязладна), таксітавая (асобныя ўчасткі пароды розняцца саставам і будовай) і сферычная (мінералы ў пародзе размешчаны канцэнтрычнымі слаямі) тэкстуры.
Класіфікуюць магматычныя горныя пароды па працэнтнай колькасці крэменекіслаты. Вылучаюць наступныя асноўныя групы: кіслыя — колькасць крэменекіслаты 75—65 %; сярэднія — 65—52 %; асноўныя — 52—40 %; ультраасноўныя — менш за 40 %.
Кіслыя магматычныя пароды маюць светлую афарбоўку (многа кварцу), сярэднія — шэрыя або ружавата-шэрыя, асноўныя — цёмна-шэрыя, ультраасноўныя — цёмна-зялёныя, чорныя. Кіслыя пароды — лёгкія, асноўныя і ультраасноўныя вельмі цяжкія.
Асадкавыя горныя пароды ўтвараюцца ў выніку выветрывання іншых парод і асядання іх у водным або паветраным асяроддзі.
Яны змяшчаюць большасць (да 70 %) карысных выкапняў. Па паходжанню асадкавыя пароды дзеляцца на абломкавыя, гліністыя, хемагенныя і арганагенныя. Гліністыя складаюць каля 40 %, абломкавыя — 30 %, карбанатныя (вапнякі і даламіты) — 25 %, астатнія пароды — 5 %.
Абломкавыя пароды ўтвараюцца шляхам механічнага драблення (ветрам, бягучымі водамі, лёдам і г. д.). Яны падраздзяляюцца на вуглаватыя і абкачаныя (шчэбень, галька), рыхлыя і сцэментаваныя (пясок, пясчанік). Па велічыні (дыяметру) абломкаў адрозніваюць груба-, буйна-, сярэдне-, дробнаі тонкаабломкавыя асадкавыя пароды.
Гліністыя пароды ўзнікаюць пры хімічным выветрыванні адкладаў. Яны прадстаўлены глінамі і аргілітамі з памерам зярнят меншым за 0,01 мм.
Хемагенныя пароды выпадаюць у асадак у выніку хімічных рэакцый. Сярод іх паводле хімічнага саставу вылучаюць: хларыдныя, сульфатныя, карбанатныя, жалезістыя, крамяністыя, фасфатныя і марганцавыя хемагенныя пароды.
Пароды арганагеннага паходжання ўтвараюцца ў выніку накаплення арганічных рэшткаў (раслінных і жывёльных). Іх дзеляць на карбанатныя (вапнякі, мел), крамяністыя (трэпел) і вугляродзістыя (торф, вугалі). Асадкавыя горныя пароды маюць зярністую, абломкавую, шчыльную, зямлістую (лёгка расціраюцца ў руках) структуру.
Метамарфічныя горныя пароды ўтвараюцца ў выніку відазмянення магматычных і асадкавых горных парод пад уздзеяннем такіх фактараў, як ціск, тэмпература, лятучыя кампаненты (газы, пара) і поравыя растворы. Працэсы відазмянення (метамарфізму) адбываюцца ў зямной кары са зменай першапачатковага рэчыва або без яе, без яўнага пераплаўлення. Метамарфічныя пароды маюць зярністую, сланцаватую (тонкія плітачкі) і зярніста-сланцаватую (чаргаванне зярнят і плітак) будову.
Вызначэнне горных парод. Карыстаючыся «Ключом да вызначэння горных парод», неабходна захоўваць наступны парадак. Вызначыць: 1. Будову горнай пароды. 2. Склад аднародны ці неаднародны (з аднаго мінералу або некалькіх). 3. Цвёрдасць (пакідае драпіну на шкле ці не). 4. Колер. 5. Асноўныя мінералы. 6. Іншыя ўласцівасці. 7. Знайсці апісанне і рысунак горнай пароды па яе парадкаваму нумару.
КЛЮЧ ДА ВЫЗНАЧЭННЯ ГОРНЫХ ПАРОД
I.	Будова зярністая
Склад неаднародны: колер светла-шэры, светла-ружовы; асноўныя мінералы: кварц, артаклаз, рагавая падманка,
слюда	11
Будова буйназярністая	2
1 Нумар горнай пароды.
Колер зеленаваты, зеленавата-шэры; асноўныя мінералы: палявы шпат, нефелін	4
Будова сярэднезярністая: колер шэры, цёмна-шэры; асноўныя мінералы: палявы шпат, рагавая падманка, аўгіт	3
Склад аднародны: будова тонказярністая; складаецца з кварцу	11
Колер чорны, цёмна-шэры; цьмяны, шурпаты, цяжкі; кварцу няма	8
II.	Будова парфіравая (на шчыльным або порыстым фоне асобныя зярняты мінералаў)
1.	Узор пакідае драпіну на шкле: колер белы, светла-шэры, украпіны кварцу	5
Колер цёмна-шэры, чорны, украпіны палявога шпату, рагавой падманкі, аўгіту	6
Колер цёмна-зялёны, украпіны палявога шпату бслага, жвўтага або зялёнага колеру	7
III.	Будова аалітавая (складаецца з дробных шарыкаў)
1.	Склад аднародны: колер белы, шэры, цагельна-чырвоны, тонкі навобмацак 13
IV.	Будова шчыльная (паверхня пароды гладкая)
1.	Узор пакідае драпіну на шкле: колер шэры, чорны, буры; шклопадобны, злом ракавісты 9
2.	Узор не пакідае драпіны на шкле: колер буры, чорны; парашок буры; гарыць	15
Колер чорны, сталёва-шэры; парашок чорны; гарыць . . 17
Колер жоўты; парашок белы; гарыць	16
V.	Будова порыстая (парода лёгкая)
1.	Склад неаднародны: на фоне порыстай масы абломкі рознай велічыні і колеру, формы	10
VI.	Будова зярніста-сланцаватая (чаргаванне палос зярністай і тонкаплітчатай будовы)
1.	Склад неаднародны: колер і састаў, як у граніту .	.12
VII.	Будова сланцаватая (лёгка колецца на тонкія пліткі)
1.	Склад аднародны: гарыць	14
1. ГРАНІТ
2.	ПЕГМАТЫТ
Назва ад лацінскага «гранум» — «зерне» і італьянскага «граніто» — «граніт».
Афарбоўка светлая: светла-шэрая, шэрая, жаўтаватая, ружовая, чырванаватая. Складаецца з кварцу (10—50 %), артаклазу і мікракліну, у меншай колькасці плагіяклазу (алігаклаз, альбіт) і слюды (іх колькасць 40—80 %). Цемнаколерныя мінералы прадстаўлены біятытам, рагавой падманкай, піраксенам. Могуць змяшчаць турмалін, тапаз, касітэрыт. Група гранітаў вялікая і налічвае каля 120 разнавіднасцей.
Будова раўнамерназярністая, радзей парфіравая. Пры парфіравай будове асноўная маса зярністая, а ўкрапіны дасягаюць 8 см. У залежнасці ад дыяметра зярнят граніт бывае буйна-, сярэдне-, дробнаі тонказярністы.
Граніт — парода яўна крышталічная, глыбіннага паходжання.
Радовішчы: у Варонежскай вобласці, Карэліі, на Украіне, Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры. На Беларусі сустракаецца ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
Будаўнічы і абліцовачны матэрыял.
Назва ад грэчаскага «пегма», «пегмафос» — «моцная сувязь», за цеснае ўзаемнае прарастанне кварцу і палявога шпату. Сінонім — пісьменны граніт, яўрэйскі камень.
Жыльная магматычная парода светла-шэрага, белага, чырванаватага колеру, складаецца з кварцу (25 %) і палявога шпату (75%). Будова буйназярністая."
Паходжанне глыбіннае, жыльнае; крышталізуецца з багатых на лятучыя кампаненты (вада, фтор, бор) рэшткавых раствораў.