Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
Цэнтральная частка рэспублікі характарызуецца пераважным распаўсюджаннем марэнных глін, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных адкладаў. Іх масівы нярэдка раздзяляюцца шырокімі
флювіягляцыяльнымі і старажытнаалювіяльнымі пясчанымі і супясчанымі адкладамі.
У паўднёвай частцы шырока сустракаюцца водна-ледніковыя і старажытнаалювіяльныя добра сартаваныя пяскі, супескі і менш — пылаватыя суглінкі; магутнасць асадкавых парод 10— 70 м.
На Беларусі распаўсюджанай глебаўтваральнай пародай з’яўляецца торф.
Такім чынам, на тэрыторыі БССР сустракаецца вялікае мноства генетычных разнавіднасцей глебаўтваральных парод. Кароткая характарыстыка найбольш распаўсюджаных прыведзена ніжэй.
Уласна-ледніковыя (марэнныя) адклады характарызуюцца завалуненасцю, адсутнасцю слаістасці і сартаванасці. Прадстаўлены пераважна валуннымі суглінкамі, супескамі, пяскамі, радзей — глінамі. Значная колькасць аксідаў жалеза надае суглінкам і глінам чырвона-буры колер.
Водна-ледніковыя (флювіягляцыяльныя) адклады ўтвараюцца пад уплывам акумулятыўнай дзейнасці патокаў талых ледніковых вод. Гэтым адкладам уласціва косая і дыяганальная слаістасць. Прадстаўлены комплексам парод камаў (змешаныя буйнаі дробназярністыя пяскі, супескі з праслойкамі суглінкаў і глін), озаў (грубы пясчана-гравійнагалечны матэрыял, гравійныя і розназярністыя пяскі, супескі), зандраў (розназярністыя пяскі, пясчана-гравійна-галечныя адклады).
Азёрна-ледніковыя адклады ўтвараюцца ў выніку седыментацыі пераважна дробназярністага матэрыялу на дне прыледніковых азёрных басейнаў. Для гэтых адкладаў характэрна чаргаванне гліністых праслоек з пясчаністымі. Прадстаўлены стужачнымі глінамі, цяжкімі суглінкамі, супескамі, а па краях старажытных азёрна-ледніковых басейнаў — тонкаі дробназярністымі пяскамі.
Алювіяльныя адклады сваім паходжаннем абавязаны паводкавым водам, якія прыносяць у пойму ракі завіслыя матэрыялы. Вызначальнымі адзнакамі гэтых адкладаў з’яўляюцца слаістасць, сартаванасць, адшліфаванасць часцінак.
Лёсы ўяўляюць сабою неслаістую, аднародную, тонказярністую карбанатную светла-жоўтага або палевага колеру пароду. Механічны склад яе вар’іруе ад пылаватых цяжкіх.су-
глінкаў да пылаватых супескаў. Магутнасць лёсавых адкладаў хістаецца ад 0,5 да 12 м. Сустракаюцца таксама лёсападобныя адклады (суглінкі, супескі), якія адрозніваюцца ад тыповых лёсаў слаістасцю, наяўнасцю тонкіх праслоек пяскоў і супескаў, ракавінак малюскаў.
Лёсы і лёсападобныя адклады аб’ядноўваюцца пад назвай «лёсападобныя пароды». Паходжанне іх полігенетычнае. Мяркуюць, што водныя фактары былі рашаючымі ў седыментацыі лёсавага матэрыялу.
Эолавыя адклады ўтварыліся пад уздзеяннем ветру. Матэрыял, з якога яны складаюцца, сартаваны, выражана косая слаістасць. Сустракаюцца галоўным чынам у паўднёвай частцы рэспублікі, прадстаўлены ў асноўным дробназярністымі пяскамі.
Варта адзначыць, што на тэрыторыі рэспублікі аднародных глебаўтваральных парод не так многа. Пераважаюць пароды двухі трохчленнай будовы, г. зн. у межах глебавай тоўшчы сустракаюцца 2—3 пароды, якія адрозніваюцца генезісам, механічным складам.
Глебаўтваральныя працэсы і тыпы глеб. Падзолісты працэс. Найбольш яскрава праяўляецца пад полагам хвойнай расліннасці з мохавым покрывам пры дастатковым і.залішнім увільгатненні, на суглінках і глінах. У гэтых умовах (устойлівая кіслая рэакцыя, прамыўны тып воднага рэжыму, прысутнасць агрэсіўных арганічных кіслот) глебаўтваральны працэс суправаджаецца энергічным вымываннем з верхняй часткі глебы лёгкарастваральных злучэнняў, глыбокім разбурэннем глебавых мінералаў. Пры гэтым прадукты разбурэння пераходзяць у раствор і разам з вадой і кіслотамі перамяшчаюцца ўніз, а крэменязём, як найбольш устойлівае злучэнне, застаецца ў верхняй частцы глебавага профілю і фарміруе бялёсы гарызонт, які атрымаў назву падзолістага або элювіяльнага. Ен бедны па хімічнаму саставу, бесструктурны, з павышанай кіслотнасцю. Частка рэчываў, вынесеных з ляснога подсцілу і падзолістага гарызонта, замацоўваецца ніжэй элювіяльнага гарызонта, утвараючы гарызонт умывання, або ілювіяльны гарызонт. Гэты глебавы гарызонт адрозніваецца абагачанасцю гліністымі часцінкамі, аксідамі жалеза, алюмінію і шэрагам іншых злучэнняў, мае найчасцей чырвона-буры колер.
Мяркуюць, што падзолісты працэс глебаўтварэння можа
спалучацца з лесіважам— працэсам, пры якім з верхніх гарызонтаў выносяцца гліністыя часцінкі без іх разбурэння.
Дзярновы працэс развіваецца пад лугавой травяністай расліннасцю на любых пародах, а пад травяністымі або мохава-травяністымі лясамі — на карбанатных пародах. Шматгадовая травяністая расліннасць энергічна ўзбагачае глебу арганічным рэчывам. У яго саставе адносна многа кальцыю, магнію і іншых попельных элементаў. Раскладанне арганічнага рэчыва ажыццяўляецца пераважна бактэрыямі. У саставе гумусу пераважаюць гумінавыя кіслоты. Рэагуючы з асновамі, яны даюць нерастваральныя ў вадзе солі — гуматы. Асаблівую каштоўнасць маюць гуматы кальцыю і магнію ва ўтварэнні водатрывалай зярніста-камякаватай структуры. Рэакцыя асяроддзя атрымліваецца блізкай да нейтральнай, таму што асновы практычна поўнасцю нейтралізуюць глебавыя кіслоты.
Такім чынам, характэрнай асаблівасцю дзярновага працэсу з’яўляецца назапашванне гумусу, пажыўных рэчываў і стварэнне водатрывалай структуры ў верхнім гарызонце.
Балотны працэс глебаўтварэння адбываецца ва ўмовах працяглага застою вілыаці . і недахопу кіслароду ў профілі глеб. Раскладанне раслінных рэшткаў ажыццяўляецца галоўным чынам анаэробнымі бактэрыямі, ідзе марудна і не да канца — назапашваецца торф. Характарызуецца торфаўтварэннем, збядненнем на элементы попельнага жыўлення і заглейваннем.
Заглейванне — біяхімічны працэс пераўтварэння аксіду жалеза (III) у аксід жалеза (II). Ен адбываецца пад уздзеяннем анаэробных мікраарганізмаў, якія забіраюць ад аксідных форм жалеза частку кіслароду. Суправаджаецца дыспергацыяй гліны.
Часта балотныя глебы ўтвараюцца шляхам зарастання і затарфавання вадаёмаў (азёр, сажалак і г. д.).
Саланчаковы працэс глебаўтварэння праяўляецца толькі ў некаторых, так званых выпатных мясцінах, пры наяўнасці ўзыходных токаў мінералізаваных грунтавых вод. Пры гэтым расход вады з глебы перавышае колькасць вады, што паступае з атмасфернымі ападкамі. Саланчаковы працэс часцей адбываецца на лугах і нізінных балотах поўдня рэспублікі з утварэннем карбанатна-жалезістых глеб, якія змяшчаюць значную колькасць вапны і жалеза ў верхніх гарызонтах.
Буразем ны працэс глебаўтварэння праходзіць ва ўмераным цёплым клімаце з прамыўным тыпам воднага рэжыму
на добра дрэніраваных участках. Найбольш выразна праяўляецца на рыхлых глебаўтваральных пародах пад шыракалістымі і хвойна-шыракалістымі лясамі. Біялагічны кругаварот рэчываў, што складваецца ў такіх умовах, прыводзіць да назапашвання ў верхняй частцы глебы калоідна-гліністых фракцый і асноўных аксідаў (СаО, MgO, Ре20з, Р2О5 і г. д.); працэс суправаджаецца загліненнем — утварэннем другасных гліністых мінералаў.
Апісаныя працэсы глебаўтварэння абумовілі распаўсюджанне на тэрыторыі БССР наступных тыпаў глеб: дзярнова-карбанатныя, бурыя лясныя, падзолістыя, дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя забалочаньія, тарфяна-балотныя, пойменныя (алювіяльныя) дзярноваі тарфяна-балотныя. Тыпы глеб дзеляцца на падтыпы ў залежнасці ад ступені праяў.лення асноўнага працэсу глебаўтварэння. Вылучэнне больш дробных таксанамічных адзінак (роды, віды, разнавіднасці) заснавана на ўліку генезісу глебаўтваральнай пароды, яе будовы, механічнага складу.
На глебавай карце БССР (1982 г., М 1:2 500 000) вылучана 27 асноўных глебавых разнавіднасцей.
1. ДЗЯРНОВА-
КАРБАНАТНАЯ
Сустракаецца ў выглядзе дробных плям і астравоў сярод дзярнова-падзолістых глеб ва ўсіх абласцях, дзе ёсць выхады на паверхню карбанатных парод. На Беларусі займае 31 тыс. га, або 0,3 % даследаванай плошчы.
Развіваецца на карбанатнай марэннай гліне. Марфалагічная будова глебавага профілю: Ad — дзярніна, спляценні каранёў злакава-струкавых раслін; Аі — гумусавы гарызонт цёмна-шэрага колеру, легкагліністы, зярністакамякаватай структуры, рыхлы, пераход у наступны гарызонт слаба выяўлены, няроўны; В — ілювіяльны гарызонт чырванавата-бурага колеру з белымі пляма-
мі мергелю, легкагліністы, прызматыЧна-глыбістай структуры, ушчыльнены, пераход у ніжні гарызонт паступовы; С — глебаўтваральная парода, мала змененая глебаўтварэннем абмергеляваная гліна бурага колеру.
Такім чынам, тыповыя дзярнова-карбанатныя глебы, марфалагічная будова якіх прыведзена вышэй, маюць добра развіты гумусавы гарызонт, які паступова пераходзіць у глебаўтваральную пароду.
У залежнасці ад ступені выяўленасці працэсу глебаўтварэння і яго асаблівасцей, акрамя дзярнова-карбанатных тыповых глеб, вылучаюць яшчэ дзярнова-карбанатныя вышчалачаныя і дзярновакарбанатныя ападзоленыя. Кожны з названых падтыпаў мае
свой марфалагічны профіль, свае спецыфічныя ўласцівасці.
Дзярнова-карбанатныя тыповыя глебы характарызуюцца параўнальна высокай колькасцю гумусу (4—6 %), нейтральнай рэакцыяй асяроддзя ў верхніх гарызонтах і слабашчолачнай у ніжніх, высокай ступенню насычанасці асновамі (95—98 %) і вялікай ёмістасцю абмену катыёнаў (40— 55 мг-экв на 100 г глебы), абагачанасцю гумусавага гарызонта элементамі жыўлення раслін.
Па ўзроўню ўрадлівасці дзярнова-карбанатныя сугліністыя глебы стаяць на першым месцы і ацэньваюцца максімальным балам 100. Таму амаль усе яны ўзараны (72 %), і толькі невялікія ўчасткі заняты пад сенажацямі і пашай.
Глыбокае ўзворванне, унясенне мінеральных угнаенняў — неабходныя першачарговыя мерапрыемствы па падтрыманню і павышэнню ўрадлівасці дзярнова-карбанатных глеб.
2. БУРАЯ ЛЯСНАЯ
Сустракаецца галоўным чынам у заходняй частцы рэспублікі на багатых па мінералагічнаму складу супесках і пясках, нярэдка падасланых з глыбіні не меншай за 1 м марэннымі суглінкамі.
Развіваецца на рыхлым супеску, падасланым пяском. Марфалагічны профіль слаба дыферэнцыраваны і складаецца з генетычных гарызонтаў: Ао — лясны подсціл
Дзярнова-карбанатная глеба, якая развіваецца на карбанатнай марэннай гліне
шаравата-бурага колеру, складаецца з мёртвага ападу ігліцы, лісця, кары, галінак; Аі — гумусава-акумулятыўны гарызонт цёмна-шэры з карычневым адценнем, нетрывалай камякаватай структуры, слаба ўшчыльнены, каранёвая сістэма густая, рыхласупясчаны, пераход у наступны гарызонт слаба прыкметны; АіВ। — гумусаваілювіяльны гарызонт буравата-шэрага колеру, супясчаны, нетрывалай камякаватай структуры, слаба ўшчыльнены, пераход у наступны гарызонт прыкметны; В — ілювіяльны гарызонт карычневабурага колеру, з глыбінёй інтэнсіўнасць афарбоўкі змяншаецца, пясчаны, рыхлы, бесструктурны, пераход у наступны гарызонт слаба выражаны; С — мала змененая глебаўтварэннем парода шаравата-жоўтага колеру, рыхлы пясок.