Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю

Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1987
31.99 МБ
Класіфікацыя мінералаў. Па хімічнаму саставу і будове прыродныя злучэнні групуюцца ў 9 асноўных класаў: самародныя элементы, сульфіды, галагеніды, аксіды і гідраксіды,
Рыс. 1. Найбольш распаўсюджаныя формы сінгоній:
крышталаграфічных
1—	3 — трыкліннай; 4—5 — манакліннай; 6—9 — рамбічнай; 10—13 — трыганальнай; 14—16 — гексаганальнай; 17—20 — тэтраганальнай; 2/—25 — кубічнай.
карбанаты, сульфаты, фасфаты, сілікаты, арганічныя злучэнні.
Вызначэнне мінералаў (з выкарыстаннем «ключа да вызначэння»). Спачатку вызначаюць цвёрдасць, бляск, колер і рысу, затым іншыя ўласцівасці і толькі потым знаёмяцца з апісаннем і адбіткам мінералу па яго парадкаваму нумару.
КЛЮЧ ДА ВЫЗНАЧЭННЯ МІНЕРАЛАЎ
I.	Мінералы з цвёрдасцю да 2 уключна
1.	3 металічным бляскам: колер шэры	41
2.	Са шкляным бляскам:
бясколерны, белы, слабаафарбаваны	26
горка-салёны на смак	13
колер блакітны, сіні	31
II.	Мінералы з цвёрдасцю вышэй 2 да 3 уключна
1.	3 металічным бляскам:
колер жоўты	1
колер чырвоны, рыса чырвоная	2
рыса шэрая да чорнай	Ю
2.	Са шкляным бляскам:
бясколерны, белы	32
ліставаты, лускаваты	46
колер зялёны	47
III.	Мінералы з цвёрдасцю вышэй 3 да 4 уключна
1.	3 металічным бляскам:
колер жоўты, рыса шэрая да чорнай	9
магнітны 	3
2.	Са шкляным бляскам:
колер белы, рыса белая; закіпае ад HC1 у куску .... 33
закіпае ад НСІ у парашку	34
колер сіні, фіялетавы, зялёны	14
3.	3 алмазным бляскам:
колер чырвоны, буры	6
Нумар мінералу.
IV.	Мінералы з цвёрдасцю вышэй 4 да 5 уключна
1.	Са шкляным бляскам: колер белы, чырвоны, буры	27
колер буры, карычневы	35
2.	3 алмазным бляскам: бясколерны, белы, жоўты ... 28
3.	3 матавым бляскам: колер жоўты, буры	20
колер шэры да чорнага	29
V. Мінералы з цвёрдасцю вышэй 5 да 6 уключна
1.	3 металічным бляскам: колер чырвоны, буры, рыса вішнёва-чырвоная	18
рыса шэрая да чорнай	11
колер чорны	22
2.	Са шкляным бляскам: колер шэры, ружовы	48
колер карычневы, буры	30
3.	3 алмазным бляскам: колер буры, карычневы, рыса белая	40
рыса бура-жоўтая	21
4.	3 васковым бляскам: бясколерны, белы, жоўты	17
VI. Мінералы з цвёрдасцю вышэй 6 да 7 уключна
1.	3 металічным бляскам:
колер жоўты, рыса чорная; крышталі кубічныя .... 5 крышталі таблітчатыя, пірамідальныя	7
колер чорны, рыса шэрая	19
колер карычневы, рыса чорная	24
2.	Са шкляным бляскам: бясколерны, белы	15
колер зялёны	41
колер блакітны, сіні	43
колер шэры	да чорнага	-49
3.	3 алмазным	бляскам:	колер карычневы	23
колер чорны	25
4.	3 васковым бляскам:
бясколерны, белы, блакітны	16
2 Зак. 2680
17
VII. Мінералы з цвёрдасцю вышэй 7
1.	Са шкляным бляскам: цвёрдасць 7—7,5
колер чырвоны	39
колер буры, карычневы крышталі ў выглядзе крыжападобных двайнікоў ... 42 колер чорны, ружовы, зялёны
крышталі прызматычныя з падоўжнай штрыхоўкай ... 44 цвёрдасць 7,5—8
колер зялёны; крышталі прызматычныя, шасцівугольныя 45 бясколерны, блакітны; моцна электрызуецца пры трэнні 38 бясколерны, жоўты; агрэгаты: двайнікі, разеткі .... 36
2.	3 алмазным бляскам: колер карычневы	37
цвёрдасць 10 бясколерны, белы, блакітны	3
1.	ЗОЛАТА — Au
Назва паходзіць ад старажытнаславянскага «сол» — «сонца». Без прымесей сустракаецца рэдка (серабрыстае золата — электрум, паладзістае, родзістае, медзістае, вісмуцістае).
Колер золата ў куску і парашку залаціста-жоўты; у залежнасці ад змесціва серабра можа змяняцца да серабрыста-белага. Медзістае золата набывае ружовае адценне. Цвёрдасць 2,5—3,0. Бляск металічны. Спайнасць адсутнічае. Злом
кручкаваты. Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Вельмі цяжкае, шчыльнасць 15,6—18,3. Коўкае, цягучае, расплюшчваецца ў 500 разоў танчэй за чалавечы волас. Гарошына золата выцягваецца ў нітку даўжынёй 15 км. Электраправоднае ў меншай ступені, чым серабро, медзь. Тэмпература плаўлення 1062°, кіпіць пры 2970°, утвараючы зеленавата-жоўтую пару.
Сустракаецца ў выглядзе ўкрапін у кварцы, дэндрытаў, прожылкаў, лісточкаў, дробных зярнят, самародкаў («Чароўны трохвугольнік» — 36 кг 22 г, Урал; «Пліта Халтэрмана» — 275 кг, Аўстралія). Буйныя крышталі сустракаюцца рэдка.
У нашай краіне золата ў асноўным здабываецца ў паўночнаўсходніх раёнах. На тэрыторыі Беларусі залатаноснасць у значнай ступені можа быць звязана з гра-
нітнымі пародамі Беларускага крышталічнага масіву.
Прымяняецца ў рэактыўных рухавіках, касмічных апаратах, ядзерных рэактарах, электроніцы, радыётэхніцы, хіміі, медыцыне, ювелірнай справе. Валютны матэрыял.
2. МЕДЗЬ — Cu
Назва па месцу знаходкі на в. Кіпр. Змяшчае прымесі серабра, жалеза, золата, мыш'яку.
Колер у куску і парашку медначырвоны, часта з зялёным, бурым ці чорным налётам. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3,0. Спайнасць адсутнічае. Злом кручкаваты. Крышталаграфічная, як і зо* лата. Шчыльнасць 8,4—8,9. Коўкая, цягучая. Добра праводзіць электрычнасць. Суцэльныя масы, ніцепадобныя ўтварэнні.
Павышаная колькасць медзі адзначана ў верхнім дэвоне і верхняй юры Аршанскай упадзіны, верхняй пермі Брэсцкай упадзіны і перматрыясавых пародах Прыпяцкай упадзіны. Састаўная частка медных руд.
Прымяняецца ў электратэхнічнай прамысловасці, у металургіі, у дакладных прыборах.
3.	АЛМАЗ — С
Назва ад грэчаскага «адамас» — «непераможны», «непераадольны». Вядомы з часоў Плінія. Пачынаючы з сярэдневякоўя ў рамана-германскіх мовах атрымаў назву ад лацінскага «адамант», а ў далейшым — «дыямант».
Складаецца з чыстага вугляроду. У якасці прымесей прысутнічае аксід жалеза (III) і крэменязём са слядамі вапны і магнезіі. Колькасць прымесей не перавышае 5 %.
Шчыльная «ўпакоўка» атамаў алмазу абумоўлівае непаўторны аптычны эфект, высокую механічную ўстойлівасць, звышвысокую цеплаправоднасць (пры малым каэфіцыенце цеплавога расшырэння) і электрычную супраціўляльнасць.
Афарбоўка вар’іруе ад бясколернай або блакітнавата-белай да жоўтай, бледна-ружовай, чырванаватай, бурай, радзей зялёнай і сіняй, пераходзячы часам у амаль чорны колер. Бляск моцны, алмазны. Цвёрдасць 10. Самае цвёрдае рэчыва ў прыродзе, у 1000 разоў цвярдзейшае за кварц і ў 150— 180 разоў — за карунд. Цвёрдасць розная ў розных напрамках, што
дазваляе апрацоўваць алмаз. Шліфуецца толькі алмазам. Сінгонія кубічная. Валодае спайнасцю. Злом ракавісты. Паказчык праламлення высокі — 2,417. Шчыльнасць — 3,52, адыгрывае важную ролю для назапашвання ў россыпах. Крохкі. Устойлівы да кіслот і награвання. Без доступу кіслароду вытрымлівае кароткачасовы нагрэў да 2000°. Пры прапальванні без паветра пераходзіць у графіт. He раствараецца ў кіпячай сернай, азотнай, плавіковай, хлорнай кіслотах і іх сумесях.
Асноўная здабыча алмазнай сыравіны — у Якуціі. Сінтэтычны алмаз атрымліваюць з граніту і рэчываў, якія змяшчаюць вугаль, з 50-х гг. у СССР і ЗША.
Прымяняецца ў электратэхнічнай, радыёэлектроннай, металаапрацоўчай, шкляной, керамічнай, нафтавай, гадзіннікавай прамысловасці, ювелірнай справе, касмічных даследаваннях.
4.	АНТЫМАНІТ — Sb2S3
Назва ад старажытналацінскага «antimo» — «сурма».
Колер у куску і парашку свінцоваці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталяў. Злом драбнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,66. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.
У асноўным радовішчы ў Кіргізіі, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Краснаярскім краі, Якуціі. На Беларусі сустракаецца (разам з пірытам, сфалерытам, калькапірытам і інш.) у межах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу крышталічнага фундамента.
Важнейшая руда на сурму.
5.	ПІРЫТ — FeS2
Назва ад грэчаскага «агонь».
Колер светлы, латунна-жоўты. Бляск металічны. Рыса чорная з зеленаватым адценнем. Цвёрдасць 6—6,5. Спайнасць вельмі недасканалая. Злом няроўны. Сінгонія кубічная. Шчыльнасць 4,9— 5,2. Крохкі, асабліва пры абагачэнні золатам. Грані кубічных крышталяў маюць штрыхоўку. Суцэльныя зярністыя і шчыльныя масы, крышталі і іх зросткі.
Асноўныя радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Закаўказзі. На Беларусі сустракаецца ў пародах рознага складу і ўзросту. Інтэн-
сіўная пірытызацыя адзначана ў эфузіўных пародах ніжняга пратэразою на поўдні рэспублікі.
Сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты.
6.	СФАЛЕРЫТ — ZnS
Назва ад грэчаскага «непастаянны» або «зменлівы», за непастаянства ўласцівасцей.
Колер жоўты, чырванаваты, бура-чорны. Бляск алмазны. Рыса белая, светла-жоўтая, светла-бурая. Цвёрдасць 3,5—4 (чэрціцца нажом). Спайнасць дасканалая. Злом ракавісты. Шчыльнасць 3,9— 4,1. Крохкі. Сінгонія кубічная, суцэльныя зярністыя масы, зросткі крышталяў, пупышкападобныя, зямлістыя выдзяленні.
Асноўныя радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Таджыкістане, Казахстане, Забайкаллі, на Каўказе. Сустракаецца ў пратэразойскіх пародах поўдня Беларусі.
Важнейшы мінерал для атрымання цынку, кадмію, індыю.
7.	МАРКАЗІТ — FeS2
Назва ад арабскага або маўрытанскага слова, якое ўжывалася для абазначэння пірыту. Паліморфная мадыфікацыя пірыту з болый пастаянным саставам.
Колер латуннаці бронзаважоўты да алавяна-белага на свежым зломе. Бляск металічны. Цвёрдасць 6—6,5. Рыса чорная. Непразрысты. Спайнасць сярэдняя, ярка выражана ў адным напрамку. Злом няроўны. Крохкі. ІІІчыльнасць 4,85—4,90. Моцна анізатропны. Няўстойлівы, пры тэмпературы вышэйшай за 35° пераходзіць у пірыт. Сінгонія рамбічная. У адрозненне ад пірыту ніколі не ўтварае кубічных крышталяў. Адзіночныя крышталі таблітчатай, вострапірамідальнай, коп’епадобнай і радзей прызматычнай формы; нярэдка са скрыўленымі гранямі, якія маюць штрыхоўку, паралельную рэбрам крышталя.
Суцэльныя зярністыя масы, грабеньчатыя зрастанні, пупышкападобныя і нацечныя ўтварэнні, жаўлакі, цесныя зросткі з пірытам. У асадкавых пародах зярняты, што цэментуюць пясчанікі; канкрэцыі, у якіх захоўваюцца замешчаныя марказітам раслінныя і жывёльныя рэшткі. Самастойных
радовішчаў не ўтварае. На Беларусі сустракаецца (разам з іншымі сульфідамі, флюарытам) у пародах рознага літалагічнага складу і ўзросту.
8.	ПІРАЦІН — Fe S
I — п
Назва ад грэчаскага «чырванаваты».
Колер бронзава-жоўты або карычняваты з бурай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 3,5— 4,5. Рыса цёмна-шэрая да чорнай. Непразрысты. He мае ярка выражанай спайнасці. Злом няроўны. Крохкі. Сінгонія гексаганальная або манаклінная ў залежнасці ад суадносіны жалеза і серь' ў розных умовах утварэння. Магнітны, асабліва пры дэфіцыце жалеза.