Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
Падсмейваўся, здаралася, Віт з даччыной набожнасці. Сам ён рэдка наведваў храм, таму нават бліжэйшыя сябры Вітавы не ведалі дакладна пра яго веравызнанне.
— Прызнайцеся,— неаднойчы звярталіся да яго на пірах цікаўныя паклонніцы,— хто ж вы: каталік, праваслаўны ці кальвініст?
— Хрысціянін,— аджартоўваўся шляхціц.
— Чаму ж мы ніколі не бачылі вас у касцёле ці ў царкве?
— Згадзіцеся, пані, у сапраўднага мужчыны заўсёды знойдзецца справа больш важная, чым кленчыць перад абразамі,— усміхаўся Віт. I ўсё прабачалася яму за гэтую шчырую ўсмешку.
Так жыў шляхціц Віт да тых часін, пакуль не пачалася вайна са шведамі і не паўстала пытанне, чый бок
у ёй прыняць гаспадару Вітаўкі: рускі ці шведскі. Доўга думаў над гэтым зухаваты пан, шукаў выгады, ды так ні на што і не адважыўся.
— Я — літвін. Калі мяне не крануць, дык і я нікога не крану,— прыйшло, урэшце, яму ў галаву. I пачаў тады Віт усім гаварыць: ён, маўляў, хрысціянін і не можа супраць аднаверцаў ісці. А рускія ды шведы — усе хрысціяне.
Ведаючы пра храбрасць Вітаву, ніхто не рашаўся абвінаваціць яго ў баязлівасці. Таму толькі паціскала плячыма шляхта, здзіўляючыся гэткаму рашэнню.
— Будуць рабаваць цябе зараз, Віце, і тыя, і гэтыя,— папярэджвалі ганарыстага шляхцюка,— для ўсіх будзеш ворагам. Навошта табе гэта?
— А! Глупства! — адказваў той, пакручваючы вус.— Богаў наказ выконваю — Бог і абароніць. А калі нявартым яго дапамогі акажуся, дык дачка міласць Божую вымаліць. Яна ж у мяне амаль манашка.
Ведаў Віт, пра што гаварыў. Вось ужо некалькі дзён, даведаўшыся пра бацькава рашэнне, не адыходзіла ад абразоў Ірына, упрошваючы Бога ўратаваць яе бацьку ад кулі, а Вітаўку ад разбурэння.
Мабыць, пачулі на нябёсах шчырае маленне, таму што неяк уначы дзіўны голас, нячутны для іншых, узняў з ложка шляхціча Віта.
— Віце, Віце! Устань, Віце, ідзі ў двор! Стрэльні, Віце, у цемру!
Нейкая незразумелая моц гучала ў загадзе гэтым, і, сам не ведаючы навошта, упершыню пан Віт падпарадкаваўся чужой волі. Ён, нібы ў сне, сарваў са сцяны сваю паляўнічую стрэльбу, выйшаў на ганак, наўздагад стрэліў проста перад сабою.
Быццам раскацістае рэха падхапіла гэты гук і паўтарыла два, тры... дзесяць разоў запар. I зразумеў Віт, што гэта ўжо стрэлы з іншых стрэльбаў. Пачуліся крыкі, шум барацьбы, стогны, енк. Збегліся туды ўсе жыхары сядзібы, успыхнулі паходні. Страшэннае відовішча ўбачылася аслупянеламу шляхціцу. Увесь двор сядзібы быў поўны шведаў. Разбіўшыся на два атрады, яны жорстка біліся адзін супраць аднаго. У жаху сачылі за крывавымі падзеямі слугі Вітавы. Сышла ўніз і бледная Ірына. Прыціснуўшыся да бацькі, яна ўздрыгвала ўсім целам, назіраючы шалёнымі вачыма за тым, як людзі ў чужым адзенні забівалі адзін аднаго, пасылаючы перад смерцю праклёны небу на чужой, не вядомай нікому тут мове.
Калі апошнія двое, цяжка параненыя, з хрыпеннем кінуліся ў смяротныя абдымкі, каб праз хвіліну сціхнуць назаўсёды, абвяла позіркам Ірына прыціхлых людзей:
— Дзіва! Дзіва незвычайнае паказаў нам Гасподзь! У крыві ж уласнай маглі ляжаць тут мы, загінуўшы ад рук шведаў. Усявышні выратаваў верных яму, уклаўшы ў бацькаў стрэл вялікую моц. Са стрэлам гэтым вочы шведаў зацягнула заслона, і ўбачылі яны ворагаў у сваіх паплечніках. Схіліцеся ж перад Богам вялікім! Маліся і ты, бацька! Хаця б зараз...
Сказала гэта і ўпала на рукі Вітавы непрытомная Ірына, і прагаварыў дрыготкім голасам шляхціц:
— Ірынінымі маленнямі выратаваліся мы ў гэтую ноч. Пры ўсіх слова даю: тры чвэрці ўсяго багацця, якім валодаю, з гэтых часін будзе належыць маёй дачцэ як пасаг. I няхай узнясецца ў нябёсы купаламі сваімі царква, пабудаваная ўдзячным Вітам!
Мінула шведская навала, і вырасла на двары Вітавай сядзібы мураваная царква. I слава пра цуд, што адбыўся ў Вітаўцы, пайшла па ўсёй зямлі. Прыходзілі паломнікі ў гэтыя мясціны, каб пакланіцца, прыносілі багатыя дары Вітаўскай царкве.
Прайшло некалькі гадоў. Імя Віта сталі вымаўляць як імя аднаго з самых багатых людзей у гэтых мясцінах...
Кажуць, золата псуе чалавека. Няпраўда, яно толькі выкрывае сапраўдную чалавечую існасць. Нечакана набытае багацце паказала, што зух Віт можа быць і незвычайным скупярдой. Хаця па-ранейшаму яго двор быў адкрыты для гасцей. Але ўсё больш хмурым станавіўся ў час такіх прыёмаў раней бесклапотны шляхціц. Ён моўчкі падлічваў, у колькі абыдзецца яму чарговы пір.
Невясёлай стала і Ірына. Хутка Вітавай дачцэ павінна было споўніцца дваццаць гадоў, а бацька ўсё адхіляў ды адхіляў прапановы тых маладых людзей, што прасілі ў яго рукі панны. Дзякуючы незвычайнай прыгажосці, Ірына па-ранейшаму падабалася многім, але ўсё радзей завітвалі на Вітаў двор сваты.
Адмаўляючы ім чарговы раз, супакойваў Віт дачку:
— Адчувае бацькоўскае сэрца, не цябе просіць у мяне гэты маладзён, а твой пасаг, тры чвэрці маёмасці. Пачакай, Ірына, тваё шчасце яшчэ наперадзе.
— Я — пакорлівая дачка,— уздыхаючы, адказвала бледная панна.— Якая б не была бацькоўская воля, я падпарадкоўваккя ёй.
Але час ішоў, і лёс Ірыны трэба было уладкоўваць. Што рабіць? Шкада з любімай дачкой развітвацца — яшчэ больш шкада губляць багацце.
Вось ідзе на споведзь да святара Вітаўскай царквы гаспадар маёнтка.
— Парады тваёй прашу, святы айцец. Ці не грэх багацце, пасланае Богам, аддаваць у несумленныя рукі якога-небудзь маладога блазнюка?
— Грэх,— цвёрда адказвае святар.
— Я так і думаў. Скажы яшчэ, ойча, ці не грахом будзе аддаваць прыгажуню і разумніцу чалавеку, які не кахае і ніколі не ацэніць яе, таму што квапіцца толькі на пасаг?
— Вялікі грэх,— хмурыцца святар.
— I мне так думалася,— ківае галавою Віт.— Дай жа спытаю ў цябе апошняе. Скажы, ці не грахом будзе мужу, які пакляўся перад смяротным жончыным ложкам выканаць яе апошнюю волю, забыцца пра гэтую клятву?
— Гэты грэх з трох будзе самы вялікі,— паважна адказвае святар.— He здзейсні яго, сын мой.
— Што ж,— устае з кален узрадаваны Віт,— я даведаўся пра ўсё, пра што хацеў. Рыхтуйся ж, святы айцец, у нядзелю абвянчаць мяне з паннай Ірынай.
— 3 роднай дачкою! — ускрыкнуў спалоханы святар.
— Ты ведаеш усе таямніцы нашай сям’і, non. Вядома табе, што я даў паміраючай жонцы клятву не браць шлюбу з той, хто не падобны да яе. He сустракаліся мне такія жанчыны. Але хто ж больш падобны да маці, чым роднае дзіця? Узяўшы з ёй шлюб, уберагу я панну Ірыну ад нявартага мужа і захаваю багацце Вітаўкі некранутым.
He паспеў святар запярэчыць, як на алтар з кашаля пана Віта праліўся залаты дождж. I такі шчодры быў ён, што толькі згодна кіўнуў, аблізаўшы раптам перасохлыя вусны, святы айцец.
Быццам празрыстая танюткая свечка з трапяткім цьмяным святлом, што аплывае воскам ля абразоў, раняе слёзы перад іконай Багародзіцы Ірына. I моліць Бога аб літасці да яе, гаротніцы, бледная панна:
— Прасвятлі, міласэрны, розум бацькі майго, бо не ведае, што робіць. He дапусці шлюбу бязбожнага, Госпадзі. He дапусці ганьбы маёй. Лепш Ірыне навек захаваць цноту, самотнай манашкаю сысці ў магілу, чым абраць ложак грахоўны! Абяцае табе, Госпадзі, твая Іры-
на прыняць пастрыг, калі збавіш яе ад горачы чашы гэтай...
У прызначаны дзень з’ехаліся на Вітаў двор шляхетныя госці. У здзіўленні перашэптваліся яны, імкнучыся разглядзець пад густым вэлюмам твар нявесты. Калі ж пайшлі да алтара, адкінуў Віт з твару маладой вэлюм, і выкрыкі гневу і абурэння ўзарвалі царкоўную цішыню. Спыніўся ў нерашучасці святар, але кіўнуў яму шляхціц, і ўзняліся над галовамі грахоўнага бацькі і няшчаснай дачкі залочаныя вянцы.
I тады скацілася па шчацэ Ірыны, упала на падлогу горкая сляза. I была яна такой гарачай, што прапаліла царкоўную падлогу, прайшла скрозь зямлю, і загарэлася вялікае полымя ў яе нетрах.
Затрэслася зямля, застагнала. Выпалі вянцы з рук сведкаў ганебнага шлюбу, пакаціліся па падлозе залатыя пярсцёнкі, якімі так і не паспелі абмяняцца жаніх і нявеста, абваліўся алтар. Замітусіліся ў страху шляхетныя госці, ратуючыся ад нечаканай пагібелі. I толькі адна Ірына ў лёгкім белым адзенні не рушыла з месца. Укленчыўшы, яна ўзняла рукі ў высокім маленні. Вакол яе бушаваў агонь, але ніводная іскрынка не ўпала на Ірыну. Разбуралася ад моцных штуршкоў сядзіба, развальвалася па каменчыку царква, але ніводны з іх нават не зачапіў дзяўчыну.
Ашалелы, спалоханы Віт дарэмна імкнуўся ўберагчыся ад смерці. Разышлася зямля, і знік са страшэнным крыкам у яе нетрах грэшны гаспадар Вітаўкі.
Усё скончылася толькі тады, калі ад апаганенага страшным грахом жытла зухаватага шляхціца не засталося нічога.
Жывымі, але вельмі спалоханымі вярнуліся дамоў госці. Са страхам расказвалі яны, як у час землятрусу да ўкленчанай Ірыны наблізіліся з абодвух бакоў дзіўныя постаці ў белым адзенні са светлымі тварамі. Яны моўчкі знялі з яе галавы вэлюм, надзелі манашскі клабук і зніклі.
Мабыць, і прымроілася ўсё гэта шаноўным панам. лле як бы там ні было, Ірына стрымала слова, дадзенае Богу, і да скону ў святым манастыры замольвала вялікі бацькаў грэх.
3 тых часін пышная, багатая Вітаўка ператварылася ў звычайнае невялічкае паселішча, якіх так шмат на Беларусі.
ТАТЛРСКІ ВЯЗ
то ссячэ яблыню ў час квітнення, застрэліць лань у тую
хвіліну, калі да яе вымя прыпадзе аленяня, заб’е жанчыну ў імгненне, калі ўся існасць яе
напоўнена каханнем,— той I нічым нельга апраўдаць гэтага зла тысячы іншых.
здзейсніць найвялікшае зло. яго. I народзяцца ад аднаго
* * *
Калісьці на месцы горада Століна было толькі маленькае паселішча, аточанае з усіх бакоў лесам. Чалавечае жытло прыляпілася ледзь не да самога ляснога возера. Рыбалоўства было тут асноўнай працай, рыба — асноўным харчам. А вось назва Столін ужо існавала. Рыбакі сцвярджалі, што прыдумалі яе яшчэ самыя першыя жыхары гэтых мясцін. Яны, нібыта гнаныя голадам і пошасцямі, збеглі са сваіх абжытых абшараў у лясы і абжыліся каля возера таму, што першы ж іх улоў быў ажно ў сто велізарных лінёў. Праўда, возера год за годам мялела, а зямля навокал — сушэла. Праз пэўны час возера павінна было знікнуць, змарнець. Зрэшты людзі не сумавалі, бо побач, у лесе, вадзілася шмат дзічыны, і галодная смерць ім пакуль што не пагражала.
Але ў акольных мясцінах з’явіліся злыя ворагі — татары...