• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Скончылі русалкі апавядаць, спрачацца пачалі, хто лепшую гісторыю расказаў. Крычаць, злуюцца, ледзь у валасы адна адной не ўчапіліся. Напалоханы студэнт паспрабаваў пад шумок выбрацца з хмызняку ды збегчы як далей ад гэтых мясцін. Але выдаў яго здраднік-чарот. Зашапацеў, ды так гучна, што пачулі гэта русалкі і спынілі сваю валтузню.
    — Тут хтосьці ёсць,— сказала бялявая.
    — Гэта — чалавек! — ускрыкнула чарнявая.— Ён падслухаў нас!
    — Няхай тады ён нас і рассудзіць,— вырашыла русявая.
    — Няхай рассудзіць! — падхапілі ўсе. Кінуліся яны да спалоханага студэнта, акружылі, шлях да ўцёкаў перагарадзілі.
    — Калі скажаш, хто з нас лепшую гісторыю расказаў — жывога адпусцім. He скажаш — да смерці заласкочам!
    Торкнуў нясчасны студэнт пальцам у тую, што была да яго бліжэй за ўсіх, і вырваўся з русалчынага кола. Залямантавалі русалкі, закрычалі. А тая, якую ён супраць волі вылучыў, наўздагонак кінулася.
    — Стой! Спыніся! — крычыць.— Ты мяне абраў, я Ta66 спадабалася, дык бяры цяпер мяне ў жонкі!
    Ад гэткіх слоў студэнт пабег яшчэ шпарчэй. Прыляцеў, з ног да галавы запэцканы брудам, да хаты бабулькі Міхаліны, куды яго пасялілі на час працы, забег унутр ды дзверы на засоўку зачыніў. Схаваўся ў сваім пакоі, сядзіць на лаве ды цяжка дыхае. А ў вакно нехта ціхенька так стукае, шэпча:
    — Хлопча, хлопча, пусці мяне, сваю жонку! Пусці...
    Ледзь не сканаў студэнт са страху, пакуль дачакаўся ранку. 3 трэцімі пеўнямі стук скончыўся. Тады кінуўся хлопец на ложак ды, як праваліўся, заснуў.
    Прачнуўся — сонца ўжо высока. Бабулька Міхаліна кліча паабедаць. Выйшаў да стала студэнт ды і застыў на месцы, варухнуцца не можа: за сталом побач з гаспадыняю сядзіць яго начная красуня-русалка ды смяецца.
    Дзед Яўсей закурыў, хітра паглядзеў на ўсіх і з усмешкай вымавіў:
    — Тут і тлумачыць нічога не трэба. Студэнт быў хлопец гожы. Запрыкмецілі яго мясцовыя дзеўкі і вырашылі акруціць. Асабліва падабаўся ён тром сяброўкам: Марынцы, Ірынцы ды Інцы. Змовіліся яны са мною, каб я падгаварыў студэнта ноч ля Нарачы правесці. «Ён на дзевак не глядзіць, усё казкі запісвае, ну дык мы яму такіх казак нарасказваем — усё жыццё памятаць будзе»,— вырашылі. Што яшчэ сказаць? Прыгледзеўся студэнт да дзяўчыны, што русалкай у жонкі яму набівалася, сустракацца з ёй пачаў. А праз год зноў прыехаў ды і забраў яе з сабою ў Мінск. А вяселле гулялі ўсім наваколлем. Вось
    толькі якую з трох сябровак: Марынку, Ірынку альбо Інку ён жонкаю назваў, зараз ужо не ўспомню. Імёны ж у іх нейкія аднолькавыя, характары — гэтаксама: шкадлівыя, бы ў коз. А калі дзеўка захоча нашага брата абдурыць, што можа спыніць яе?
    А ў Нарачы заўсёды былі русалкі. I заўсёды будуць, пакуль на нашай зямлі не перавядуцца прыгожанькія хітрухі,— сказаў напаследак дзед Яўсей і выразна паглядзеў у бок сваёй маладзенькай унучкі. У яе былі доўгія каштанавыя валасы і зялёныя, азёрнага колеру, вочы.
    ЗМЕСТ
    Выбар веры 	 3
    Крыніца 	7
    Мрайка — чужое імя	11
    Таямніца глыбінь свіцязянскіх 	15
    Лоскі купец 	18
    Карона Міндоўга 	24
    Купальскае шчасце 	28
    Самотная святая 	 33
    Шэры настаўнік 	38
    Слёзы Рагнеды	42
    Ружа колеру сонечных промняў	47
    Віт і яго грэх 	54
    Татарскі вяз	59
    Судзіслаў, праўнук Перанега	64
    Каралева вужоў 	67
    Смерць Машэкі	72
    Падземная царква	75
    Прымадонна яго яснавяльможнасці 	78
    Жаночы суд	84
    Шлюб Сонца і Месяца	89
    Вянок багіні	93
    Удовіны камяні	95
    Крывавае возера 	98
    Рыцарская пальчатка	102
    Чараўніца-прыгажуня	105
    «Святы» Шэраш 	111
    Царыцына ўзнагарода 	116
    Дуб і сасна 	120
    Верны сябра	123
    Люстэрка	126
    Апошняя ахвяра 	131
    Белыя слупы	135
    Дзве маці	141
    Крэпасць 	146
    Марысін парк 	152
    Млын на сямі колах	157
    Напалеон і яго скарб 	164
    Цыганская песня 	  169
    Бярозавы гай 	174
    Легенда пра недабудаваны касцёл 	 176
    Непрыгожая дзяўчына 	181
    Свяшчэнная галінка	185
    Вядзьмарчына прароцтва 	187
    Сівы воўк	191
    Каханая ратніка 	195
    Прыстанак загубленых душ 	198
    Незвычайныя спадарожнікі 	201
    Бутрым Няміра	206
    Белая лілея Чорнага возера 	211
    Вандроўка каралевы 	 215
    Сіні камень 	218
    Касцёл для маленькай дзяўчынкі	221
    Сонная гара	225
    Спрэчка багоў 	229
    Разбойнік-шавец 	233
    Паненка 	239
    Графскі садоўнік 	243
    Востраў Веча 	249
    Чорная дама Нясвіжа 	252
    Тураўскі вяшчун 	258
    Душа горада	263
    Легенда пра князёўну Соф’ю	267
    Перакрэслены крыж	273
    Прыўкрасная Юдзіта	277
    Нашчадак	283
    Цікаўная манашка	287
    Крылаты храм 	291
    Краіна Гаручай Вады	297
    Бярозка Міцкевіча	299
    Перунова ўлюбёнка 	302
    Выбавенне	306
    Бацькоўская помста 	 309
    Дзве стралы	313
    Маланнін род 	318
    Браты Кракі	324
    Русалчыны гульні	327
    Літаратурна-мастацкае выданне
    МЛЫН НА СЯМІ КОЛАХ
    Беларускія народныя легенды і паданні
    Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
    Запіс і літаратурная апрацоўка I. А. МАСЛЯНІЦЫНАЙ
    Рэдактар С. С. Панізнік Мастак М. Д. Рыжы Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі Тэхнічны рэдактар A. В. Русецкая Карэктар Д. Р. Лосік
    Здадзена ў набор 20.05.98. Падпісана да друку 21.08.98. Фармат 84Х Х108‘/з2. Папера друкарская. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 17,64. Ум. фарб.-адб. 18,06. Ул.-выд. арк. 17,90. Тыраж 5000 экз. Зак. 736.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат ВПП імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    Млын на сямі колах: Беларускія народныя М 72 легенды і паданні. Для сярэд. і ст. шк. узросту / Запіс і літ. апрацоўка I. А. Масляніцынай; Маст. М. Д. Рыжы.— Мн.: Юнацтва, 1998.— 334 с., іл.
    ISBN 985-05-0121-9.
    У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін.
    УДК 882.6-31 -|-398.2(-826)
    ББК 84(4Бен)6-|-82.3(4Бен)
    'ЧПМКІІІІІІШІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ