• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Урэшце князю Барысу ўдалося адштурхнуць тых, хто трымаў яго, ён кінуўся ў церам, але нехта ўжо апярэдзіў князя.
    У тое імгненне, калі высокі юнак вынес з палаючага будынку непрытомную князёўну, абваліўся дах.
    — Чым адплачу я табе за жыццё любімай дачкі? — са слязьмі на вачах спытаўся князь.
    — Дазволь мне аднавіць загінуўшы храм святых Барыса і Глеба,— адказаў юнак.
    — Хіба ты дойлід? Чаму тады я раней не ведаў пра цябе?
    — Гародня — не мая радзіма, князь. Пацягнула мяне сюды прага ўбачыць прыгажосць твайго горада. Ды, мабыць, у нядобрую часіну,— уздыхнуў князеў субяседнік.— А майстэрству дойлідства навучаўся я ў далёкай Візантыі, і настаўнікі былі задаволены маімі поспехамі. Дазволь жа мне пабудаваць храм, каб стаў ён славай Гародні.
    I атрымаў князеў дазвол малады майстар, і выбраў месца для храма на крутым абрыве ля ракі. Такое, каб са званіцы яго бачны быў увесь горад з наваколлем. I, пачаўшы працу, усё назіраў за палётамі птушак, бо хацеў, каб храм быў узнёслы, як шчырая малітва, крылаты, бы анёл. А яшчэ марыў малады майстар,— толькі думка гэтая была патаемнай,— даць храму постаць лёгкую і гордую, як у князёўны Гражыны, бо з той хвіліны, калі ўбачыў яе, ні аб кім іншым і думаць не мог.
    Старасць — мудрая і валодае дарам прадбачання. Сталасць—разважлівая і здольная ахвяраваць уласнымі пачуццямі перад неабходнасцю і абставінамі. Юнацтва — безразважнае і страснае. Гэта — яго грэх.
    Грэшным быў майстар, што палюбіў няроўную сабе. Але грэшнай была і князёўна Гражына.
    Светлым ранкам, збіраючы з сяброўкамі кветкі ў лугах, і вечарам за вышываннем усё часцей спынялася, задуменна апусціўшы пагляд, Гражына. I ўспамінаўся ёй мужны прыгожы твар невядомага юнака, які так пяшчотна прыціскаў яе да сябе, калі выносіў з агню. Яна бачыла яго яшчэ некалькі разоў, і заўсёды пры яе набліжэнні пунсавелі шчокі майстра, і ў хваляванні вялікім спяшаўся ён схавацца ад яе ў натоўпе.
    Ім ніколі яшчэ не даводзілася размаўляць адно з адным, але іншы раз вачыма можна сказаць значна больш, чым словамі.
    Між тым сцены храма вырасталі, і бачнай ужо была смелая задума дойліда. Князь Барыс пачаў моцна цікавіцца работаю, і цяпер яго часта можна было бачыць на
    будоўлі. У Гражыны, якой дазвалялася суправаджаць бацьку, з’явілася магчымасць загаварыць з маладым майстрам. Аднойчы яна спыніла яго, паклаўшы руку яму на плячо.
    — Я часта думаю пра тое: каб не ты, Гражыны больш не было б,— прашаптала дзяўчына.
    — Князёўна,— сумна ўздыхнуў майстар,— я быў бы значна больш шчаслівы, каб вынес тады з полымя не Гражыну са слаўнага роду гарадзенскіх князёў, а Гражыну, адзіным упрыгожаннем якой быў бы вянок з лугавых кветак ды каралі з лясных ягад.
    Успыхнула дачка князя Барыса і засаромелася яна свайго багатага адзення, і залатых пярсцёнкаў, і срэбраных бранзалетаў. I сказаў ёй розум: «Паміж табою і гэтым гожым хлопцам заўсёды будзе ляжаць тваё высокае паходжанне». Але сэрца не згадзілася. I адмовілася яно слухацца сваю прыгожую гаспадыню.
    Усё часцейшымі сталі сустрэчы доўліда з Гражынай. Яны не гаварылі аб будучым, бо не хацелася верыць двум закаханым у тое, што хтосьці асмеліцца груба разбіць іх шчасце. Але час растання ўжо набліжаўся. Гражына была засватана, і княжацкая сям’я з нецярпеннем чакала, калі прыедуць па маладую сваты, каб звезці яе ў Полацк.
    У дзень, калі хтосьці, ці то ад непатрэбнай шкадобы, ці то ад залішняй жорсткасці, расказаў пра гэта майстру, адсек ён у думках крылы свайму храму. I са стогнам адвярнулася ад яго натхненне. I халодным, несагрэтым цеплынёй душы каменнем завяршыў сваю работу дойлід.
    Але людзі не зразумелі гэтага, бо не ведалі нічога пра крылы. I ў дзень асвячэння храма быў ён запоўнены натоўпам. I, любуючыся даволі стройнай, трывалай пабудовай, пахваліў майстра князь Барыс, абяцаючы добрую ўзнагароду за яго працу.
    Але сумны быў майстар, бо занадта многа страціў ён у гэтым горадзе: каханне, упэўненасць у свае сілы, крылы сваёй мары. I ніякімі грашыма нельга было замяніць гэтую страту.
    Калі апусцеў храм, доўга яшчэ стаяў пасярод яго са схіленай галавою майстар. Ён развітваўся назаўсёды са сваім няўдалым стварэннем, таму што на світанку вырашыў пакінуць Гародню назаўсёды.
    Толькі раптам нехта ціха падышоў да яго. Гэта была Гражына.
    — Я не магу без цябе, а мяне аддаюць замуж за іншага,— прагаварыла ледзь чутна князёўна.
    — Ведаю, усё ведаю...— адказаў дойлід.— Добра, што ты прыйшла развітацца са мною. Я буду ўглядацца ў твой твар, пакуль ён назаўсёды не адлюструецца ў маім сэрцы, і, магчыма, гэта потым дапаможа мне пабудаваць штосьці сапраўды добрае.
    — Усе і так задаволены тваёй працай. Гэта — цуд-
    — He трэба так казаць, князёўна,— рэзка абарваў дзяўчыну майстар.— Калі дойліду ўдаецца яго стварэнне, амаль заўсёды яго асляпляюць, каб ніколі больш не змог паўтарыць гэтую прыгажосць. Мяне ж толькі золатам адарылі.
    — Няўжо ж ты хацеў бы, каб цябе замест падзякі катавалі? — жахнулася Гражына.
    — А можа, мне так было б лягчэй? Ніколі не бачыць цябе, прыгожую і чужую,— майстар абняў каханую.— Хадзем на званіцу,— раптам прашаптаў ён страсна,— адтуль бліжэй да Бога. Колькі разоў я маліў яго аддаць цябе мне,— маўчанне было мне адказам. Мабыць, занадта ціхі і далёкі быў мой голас.
    На званіцы вецер з шаленствам ударыў ім у твар. Князёўна пяшчотна прытулілася да майстра, і крыкнуў ён у паветра:
    — Госпадзі! Калі ты чуеш мяне, Вялікі, вазьмі ўсё: талент, моц, жыццё. Але аддай мне тую, каго кахаю!
    Маўчала неба, далёка пад іх нагамі нёс свае хвалі магутны Нёман, перад імі, як на далоні, ляжала Гародня...
    I раптам дойлід уздрыгнуў, убачыўшы нешта страшнае. I, здаецца, у тое ж імгненне ўскрыкнула Гражына:
    — Качэўнікі!
    Чужыя коннікі несліся па вуліцах Гародні з боку Усходняй Брамы. Якім чынам ім удалося прарвацца ў горад — было незразумела.
    — Гражына! Схавайся! — крыкнуў дойлід і кінуўся да вялікага звана.
    Павольна, як быццам з неахвотаю, адгукнуўся ён нізкім густым голасам. Адзін удар... другі... усё мацней і мацней... Пот сцякае па твары ў майстра. Ён не глядзіць уніз, але ведае, адчувае, што ў горадзе ўжо ідзе бітва, бо пачулі, не маглі не пачуць набату гародзенцы...
    Ён не адразу зразумеў, чаму раптоўна кінулася да яго, спыніла, закрыўшы сваім целам, Гражына. Мабыць, жанчыны сапраўды на хвіліну раней мужчын адчуваюць небяспеку?
    Гражына не выратавала ад смерці майстра. Страла, пушчаная трапнай варожай рукою, пранізаўшы цела князёўны, глыбока ўпілася ў Багданавы грудзі...
    I працягваў раскачвацца звон, абуджаны рукамі майстра. Толькі зараз разам з ім ужо разгойдваліся зямля і неба. А потым, не ўтрымаўшыся на нагах, доўга падалі майстар і князёўна са званіцы, з абрыва ў Нёман. Яны падалі, абняўшыся. Яе барвовы плашч абкруціўся вакол яго цела...
    — Як дзіўна,— прашаптала раптам Гражына.— Спачатку мы ляцелі ўсё ўніз, а зараз — у вышыню, у нябёсы. I болю няма. Што значыць гэта, каханы?
    — Толькі тое, што нас ужо няма,— адклікнуўся ён.— He глядзі ўніз. Я баюся, што ты ўбачыш дзесьці ў вадзе альбо на зямлі ля ракі нашы мёртвыя целы.
    Але сам ён схіліў галаву, каб кінуць апошні пагляд на храм.
    — Смерць — больш вялікі майстар, чым я,— прашаптаў ён,— яна дала нам абодвум крылы. Храму ж майму ніколі не лятаць...
    А потым незвычайны свет ахутаў іх з вышыні, і гэта было апошняе, што яны ўбачылі...
    * * *
    — Князь, мы вылавілі іх з вады амаль адразу,— гаварыў усхваляваны ваявода.— 3 цяжкасцю нам удалося іх раздзяліць.
    — 3-за стралы? — глуха спытаўся князь Барыс.
    — He... Яны так моцна абдымалі адзін аднаго,— хаваючы пагляд, вымавіў ваявода.— Калі мы выцягнулі іх з Нёмана, япы былі яшчэ жывыя. Іх вусны варушыліся, быццам яны штосьці гаварылі адно аднаму. Але гэта хутка скончылася...
    Князь Барыс доўга маўчаў. Ён не хацеў, каб гора яго стала бачна ўсім. Ён павінны быў нават зараз заставацца князем.
    Ш поўнасцю знішчаны атрад качэўнікаў? — ціха спытаўся ў ваяводы малодшы князеў брат Глеб.
    — Жывым не застаўся ніводны,— прагучаў ціха адказ.
    Урэшце князь Барыс вымавіў:
    — Мая Гражына кахала гэтага чалавека. Магчыма, яно і лепш, што я не паспеў зрабіць яе няшчаснай. Аддадзім жа князёўну таму, каго яна сама абрала. Няхай іх пахаваюць разам ля храма...
    ♦ ♦ ♦
    У той час, калі зямлі аддавалі целы дойліда і Гражыны, гародзенцы ўбачылі незвычайнае дзіва. На адно імгненне ў храма з'явіліся крылы... Яны тут жа расталі ў халодным паветры. Але з тых часін людзі сталі заўважаць падабенства храма з вялікай птушкай, што на хвіліну замарудзіла, замерла на вяршыні абрыва. Кажуць, гэта ў камяні Каложы перасялілася крылатая душа яе майстра.
    КРЛІНЛ
    глручлй ВАДЫ
    е так, як мы, жылі далёкія нашы продкі. У шкуры звярыныя апраналіся, з каменнымі сяке-
    рамі ды дубінамі выходзілі на паляванне, весела скакалі, калі паляванне гэтае аказвалася ўдалым.
    Тады людзі вельмі шанавалі агонь. Ён ратаваў іх ад холаду, адпуджваў ад чалавечага жытла драпежнікаў, рабіў смачным мяса. Найвялікшай бядой было страціць гэтага добрага сябра. Бо хаця кожны ведаў, як падтрымліваць полымя, таямніца здабычы агню была адкрыта нямногім.
    У тыя далёкія часы моцнае шматлікае племя прагнала сваіх суседзяў з зямлі, дзе яны спакон веку нараджаліся, жылі і паміралі. Пасля жорсткай бойкі ў племені выгнаннікаў амаль не засталося дарослых мужчын. Жанчыны, старыя, дзеці вымушаны былі схавацца ў лесе. Але самае страшнае было тое, што ворагі захапілі іх агонь, гэтым прыгаварыўшы пераможаных да смерці.
    3 плачам і стогнамі сабраліся рэшткі племені на невялічкай палянцы, каб вырашыць, што рабіць далей. Старыя прапанавалі ісці на Захад. Якім бы небяспечным не быў гэты шлях праз гушчар, балоты, туман, трэба паспрабаваць выйсці з лесу, пакуль не надышла ноч з яе жахамі. На месцы заставацца нельга, бо вельмі блізка іх ворагі.
    I рушылі людзі на Захад. Сцямнела, а лесу не было канца. У трывозе правялі ноч, збіўшыся ў гурт, прыціснуўшыся адзін да аднаго. Начныя шолахі, крыкі, савіны рогат абрушыліся на няшчасных з усіх бакоў. Упершыню племя праводзіла ноч без агню. Страх скоўваў сэрцы людзей. Шасцёра ўцалелых мужчын да самай раніцы сутаргава сціскалі ў руках зброю...
    Раніцай жанчыны назбіралі ягад і арэхаў, дзеці прынеслі птушыных яек, якія знайшлі ў гнёздах высока на дрэвах, і племя падмацавалася гэтай беднаю ежай.