• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Постаці коннікаў, бы здані, расталі недзе ўдалечыні, і людзі доўга з непаразуменнем глядзелі ім услед. Готфрыд фон Фірбах спяшаўся на сустрэчу з наваградскімі князямі. Але сяляне яшчэ не ведалі гэтага.
    Для размовы з эльзасцам была выбрана невялічкая вёска. Там ужо чакалі Готфрыда ў акружэнні сваіх дружыннікаў князі. Халодны веснавы вецер пранізваў наскрозь, раздуваў лёгкія, ужо не зімовыя плашчы.
    Калі ўдалечыні з’явіліся крыжакі, старэйшы з князёў пацягнуў каня за павады і павольна паехаў насустрач. Спыніўшы сваіх воінаў, аддзяліўся ад іх і Готфрыд. Яны моўчкі параўняліся і ўважліва агледзелі адзін аднаго.
    — Я рады бачыць так блізка і без зброі свайго дастойнага супраціўніка,— сказаў, урэшце, князь Юры.
    — Навошта наваградскія князі клікалі мяне? — недаверліва прагаварыў эльзасец.
    — Каб атрымаць адказ усяго толькі на адно пытанне: навошта Готфрыд фон Фірбах працягвае змагацца супраць нас, калі з Ордэнам ён даўно парваў усе адносіны?
    Крыжак дапытліва зазірнуў у вочы субяседніка:
    — Адкуль вам вядома гэта?
    — Ад чалавека, якому мы верым.
    — Гэта — няпраўда,— усміхнуўся рыцар.
    — Значыць, сястра Готфрыда фон Фірбаха Берта схлусіла нам? Яна ўпэўнівала нас у тым, што Ордэн адмовіўся ад яе брата.
    Выраз твару эльзасца не змяніўся, але раптоўная бледнасць пакрыла яго.
    — Я не веру, што Берта — ваша палонніца.
    — I гэта сапраўды так, бо яна — наша госця,— князь Юры ўсміхнуўся і зрабіў знак рукой. I тады ад гурта коннікаў за яго спіной аддзяліліся двое. У суправаджэнні князя Васількі да эльзасца наблізілася юная вершніца з вялікімі па-дзіцячы здзіўленымі вачыма.
    Готфрыд ледзь стрымаўся, каб не кінуцца ёй насустрач, бо, сапраўды, гэта была яго пятнаццацігадовая
    сястра. Амаль з нянавісцю ён пачаў углядацца ў твары братоў-князёў, але яны былі светлымі і адкрытымі. He бачыў ён і жаху запалоханай ахвяры ў вачах Берты. Наадварот, заўважыў рыцар, як даверліва глянула дзяўчына ў твар малодшага князя і як пяшчотна адказаў ён сваім паглядам.
    — Я нічога не разумею,— прагаварыў эльзасец.— BepTa, адкуль ты тут? Ты — вольная?
    — Яна вольная,— адказаў за дзяўчыну князь Юры.— Ваша сястра звярнулася да нас з просьбай дапамагчы ёй сустрэцца з вамі. Мы зрабілі гэта, бо заўсёды паважалі свайго моцнага супраціўніка.
    I тады загаварыла дзяўчына:
    — Готфрыд! Нашай сям’і больш няма. Аднойчы раніцай нашы браты былі знойдзены мёртвыя ў сваіх пакоях. Я ведаю: гэта помста Ордэна. Я жывая, дзякуючы цуду. Чалавек, які выратаваў мяне, прывёз сюды, абяцаючы перадаць табе.
    Уражаны, фон Фірбах доўга маўчаў, нізка схіліўшы галаву. Урэшце ён вымавіў:
    — Ці магу я забраць сястру і ехаць?
    — Так. Але падумайце пра яе і сваю будучыню,— адказалі яму.— Мы прапаноўваем вам ганаровую службу. Магчыма, вы згадзіцеся і пяройдзеце на наш бок разам са сваім атрадам?
    Эльзасец раптам засмяяўся і аскаліўся, як драпежнік: — А што можа быць паручыцельствам таго, што, завабіўшы ў пастку, вы не расправіцеся з намі?
    — Маё слова! — палка прагаварыў князь Васілька.— Маё слова і рука вашай сястры, якую я прашу ў вас зараз!
    Юная сястра, успыхнуўшы, апусціла вочы, але на твары яе ўжо з’явілася сарамлівая ўсмешка. Уражаны, працягнуў маладому наваградскаму князю сваю руку мужны эльзасец.
    Гэта здарылася ў тыя далёкія часіны, калі высакароднасць і адвага цаніліся даражэй за золата.
    У маленькай вёсцы Наваградскага княства падалі рукі адзін аднаму заклятыя ворагі.
    А потым скідалі эльзасцы плашчы на веснавую зямлю, і нехта са світы братоў-князёў смалой праводзіў на чорных крыжах рысу, перакрэсліваў іх, робячы з чатырохканцовых каталіцкіх — шасціканцовыя праваслаўныя.
    3 гэтых перакрэсленых крыжоў пачалася гісторыя новага паселішча, якое атрымала назву Мір.
    ПРЫуКРАСНАЯ
    ЮДЗІТА
    весь дзень стаяла немагчымая, трывожная духата. Здавалася,
    паветра такое густое, што ў ім, як у кісялі, вязнуць рукі. Старая Аўгіня зразумела: уначы павінна быць навальніца.
    I сапраўды, маланка быццам разрэзала чорнае неба на кавалкі, грымнуў пярун і халодны лівень абрынуўся на зямлю. Аўгіня запаліла лампадку перад абразамі і перахрысцілася. Яна вырашыла памаліцца за тых, хто ў такое надвор’е вымушаны быць па-за сценамі ўтульнай хаты: за падарожнікаў і жабракоў, за ўсіх, адарваных ад родных мясцін. Успомніла Аўгіня ў малітве і свайго сына, што быў аддадзены ў рэкруты па волі пана.
    За грукатам грома Аўгіня не адразу пачула слабы стук у дзверы. Але ён паўтарыўся больш настойліва, і жаночы голас пракрычаў: «Адчыніце дзеля чалавекалюбства!» Старая паспяшалася да дзвярэй, моўчкі здзіўляючыся, як хутка Бог пачуў яе маленне аб беспрытульных падарожніках. У хату ўвайшла, пакідаючы калюжыны на падлозе, маладая жанчына. Яна прыціскала да грудзей спалоханае трохгадовае дзіця.
    «Цыганка»,— падумала спачатку Аўгіня, але, угледзеў-
    шыся ў госцю, зразумела, што памылілася. Худая смуглявая кабета была хутчэй за ўсё яўрэйкай. Вочы яе хваравіта блішчэлі, цела біла ліхаманка. Аўгіня правяла маладую жанчыну ў хату. Мокрае адзенне было адразу скінута, і на яўрэйцы з’явілася старая Аўгініна сукенка.
    — Ды ты зусім хворая! — жахнулася старая.— Дзе ж ты так прастудзілася, мілая? Я зраблю зараз настой з зёлак. Пап’еш і дзіця папоіш. Павінна стаць лягчэй.
    Госця ўдзячна ўсміхнулася, але раптам яе забіў цяжкі кашаль. I па тым, як разрываў ён грудзі жанчыны, як ліхаманкавыя барвовыя плямы з’явіліся на шчаках яе, зразумела Аўгіня: не доўга жыць на свеце маладой яўрэй-
    цы...
    Ля цёплай печкі падарожнікі прыгрэліся, і хутка гаспадыня пачула дзіўны аповед пра жыццё сваёй госці.
    — Калісьці мяне клікалі Мір’ям,— пачала яна, цяжка дыхаючы,— але пяць гадоў назад я прыняла хрост і цяпер маё імя — Марыя. Я здрадзіла веры сваіх бацькоў з-за кахання. Чалавек гэты быў непадобны на ўсіх, каго я дагэтуль ведала. I ён згаджаўся жаніцца на мне, калі я ахрышчуся. Мы сталі мужам і жонкай па хрысціянскіх звычаях. I бацька мой пракляў мяне. Добрая жанчына, я была дурніцай і думала, што шчасце можа быць вечным. Але мы былі шчаслівымі толькі два гады. Мой муж памёр, калі я хадзіла цяжарная.
    Мір’ям закашлялася і надоўга перарвала свой аповед. Потым слёзы пацяклі з яе вачэй, і яна схапіла за руку Аўгіню:
    — Добрая гаспадыня, я ведаю — мая хвароба смяротная. Я хварэю з тых часін, як асталася ўдавой. Цяжкая праца і гора забілі маё здароўе. Я ўжо чую смерць. Але што будзе з маёй маленькай Юдзітай? У Мастах жыве яе дзед, шынкар Мойшэ. Ён багаты чалавек. У яго Юдзіце было б добра. Але ці прыме ён дачку той, якую пракляў? I ці дайду я да Мастоў? Мне так дрэнна, усё цела быццам агнём гарыць. Абяцай мне, добрая жанчына, што калі я памру ў тваёй хаце, ты не пакінеш у бядзе дзіця. Трэба паведаміць дзеда Юдзіты, сказаць яму, што на дзіцятцы няма таго граха, што на яе маці. Яна — няхрышчаная,і ён можа выхаваць яе ў іудзейскай веры. Літасці тваёй малю...
    Аўгіня як магла супакоіла госцю. Яна напаіла яе духмяным зёлкавым настоем, дзяўчынку ж пачаставала мёдам.
    — Дзякуй табе, добрая гаспадыня,— прагаварыла маладая яўрэйка, засынаючы.— Мне стала так лёгка і хораша. Жар спаў і кашаль знік. Заўтра, калі навальніца сціхне, я змагу ісці далей. I, можа, бацька даруе маю здраду...
    Але раніцай Мір’ям не прачнулася. Аўгіня перахрысцілася, дзякуючы Богу за тое, што хворая пайшла ў нябыт без болю і страху.
    У той жа дзень нябожчыца была пахавана на могілках за сялом. Аўгіня адправіла з мужыкамі, што ехалі ў горад, ліст да старога Мойшэ. Няхай ён прыедзе за ўнучкай. Але адказу не было. I другі, і трэці лісты засталіся без адказу. Маленькая Гудзя (так назвала сябе аднойчы малая, і так пачалі клікаць яе ўсе) жыла ў хаце Аўгіні. Паступова старая адзінокая жанчына прывязалася да дзяўчынкі. Гудзя была харошанькім дзіцем. Пухлявая, з вялікімі
    вачыма і курчавымі густымі валасамі, яна магла ў любой маці выклікаць зайздрасць. Суседкі Аўгіні, якія ведалі ўсе падрабязнасці гісторыі з’яўлення Гудзі, раілі жанчыне:
    — Звадзі малую ў царкву. Яе маці грэх над дзіцем зрабіла, што не ахрысціла, а ты гэты грэх выправіць павінна. Усё роўна стары яўрэй не хоча забіраць яе. Дык выхаваеш, як дачку. Сын жа твой невядома ці вернецца з войска. Жывеш, бы сухая галіна.
    Але хаця і вабіла Аўгіню такая прапанова, памятала яна пра абяцанне, дадзенае паміраючай. Хрышчанай Гудзю дзед не прыме, а так, мабыць, калі вырасце дзяўчынка, пабачыць яе стары Мойшэ, і ягонае сэрца саступіць.
    А суседкі спачатку раілі, потым здзеквацца пачалі.
    — Як малая яўрэйка? Няхрышчаная як пажывае? — пыталіся ў Аўгінні пры сустрэчах.
    — Яўрэйкай быць не ганьба,— адказвала жанчына.— Багародзіца таксама яўрэйкай была. Ісус Хрыстос да трыццаці гадоў не быў ахрышчаным.
    Але сэрца яе сціскала туга і крыўда за сваю прыёмную дачку, бо яна ўжо лічыла яе такой.
    Гудзя расла разумнай дзяўчынкай. У пяць гадоў яна ведала песняў больш і спявала іх лепш за ўсіх сваіх аднагодак. У дзесяць яна вышыла святочны абрус. I ўзор гэты быў больш падобны на карціну. 3 гонарам паказвала ўсім Аўгіня работу сваёй выхаванкі. У дванаццаць яна цалкам магла падмяніць у хатняй працы Аўгіню. Калі дзяўчынцы споўнілася чатырнаццаць, прыёмная маці вырашыла навучыць яе чытаць. Так Гудзя пазнаёмілася з Бібліяй.
    У пятнаццаць гадоў нечакана для ўсіх расцвіла, набрала моц дзявочая прыгажосць. Быццам ружа, якая вечарам была яшчэ сціплым бутонам, а раніцай раскрылася пышным кветам. Прыгажосць Юдзіты была нетутэйшая, нязвыклая. Яна кідалася ў вочы, прымушала рабіць самыя нечаканыя параўнанні, загадвала сэрцу біцца мацней. На юную красуню пачалі заглядацца хлопцы.
    Тады неспадзявана вярнуўся ў родную вёску Аўгінін сын, Мікалай. Радасна кінулася насустрач яму маці.
    Са здзіўленнем і дзіцячым узрушэннем глядзела Гудзя, як светлавалосы велікан з добрымі вачыма ўзняў, бы пушынку, на рукі, панёс да хаты старую Аўгіню.
    — А гэта твая названая сястра,— указала на дзяўчынку старая, калі першыя хвалі радасці прайшлі. Дзіўна неяк глянуў велікан і раптам працягнуў да Гудзі шырокія далоні:
    — Ну, дзень добры, сястра!
    Вечарам Мікалай даведаўся ўсё пра смуглявую прыгажуню. Твар яго стаў суровым.
    — Маці, заўтра ж мы з Гудзей едзем у Масты. Мы павінны ўсё ведаць дасканала.
    3 горада вярнуліся яны стомленыя, але вясёлыя.