• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    — Ці не хочаце вы ўпэўніць мяне, што нічога не
    зразумелі? — пытаецца яна.
    — Прабачце, пані, але гэта так,— з пікантным паклонам адказвае субяседнік.
    — Хіба ж вы не гаварылі, што дасягнулі вялікіх поспехаў у кабалістыцы і чорнай магіі? — зноў пытае
    жанчына.
    — Ніколі, мая каралева.
    Бона Сфорца, а гэта менавіта яна, дружалюбна ўсмі-
    хаецца:
    — Вы вельмі асцярожны чалавек, я вас разумею. Але зараз мы — адны, ніхто нас не чуе і, значыць, ніхто не можа данесці царкоўнікам пра вашы вядзьмарскія захапленні. Скажыце ж мне праўду, ці можаце вы выклікаць душы людзей, што пакінулі гэты свет?
    Твар мужчыны становіцца сур’ёзны і напружаны:
    — Хай сабе і так. 3 кім жа з духаў хоча сустрэцца каралева?
    Бона доўга маўчыць, быццам рашаецца на штосьці вельмі важнае. Урэшце яна ўзнімае галаву і, ужо без хістанняў, вымаўляе імя:
    — Барбара Радзівіл.
    У вачах у чарнакніжніка — непрыкрытае здзіўленне. Да яго ўжо дайшлі злавесныя чуткі пра таямнічую смерць нявесткі каралевы Боны, прыгажуні Барбары, каранаванай супраць жадання Боны яе сынам Зыгмундам Аўгустам, цяперашнім польскім каралём. Каралевай Барбара не прабыла і года. У яе смерці многія бачылі злую волю свякроўкі, якая, як і ўсе знатныя італьянкі, надта ж цікавілася
    прыгатаваннем атруты. Што ж гэта? Жаданне ката яшчэ раз зазірнуць у твар ахвяры?
    — Можа, патрэбны тлумачэнні? — Бона заўважае здзіўленне субяседніка.
    — Не-не,— паспешліва адклікаецца той.— Хіба я маю права патрабаваць нейкіх тлумачэнняў у каралевы?
    — 1 ўсё ж я скажу, бо не хачу, каб мой саюзнік дзейнічаў, як сляпы. Вы ж саюзнік мне?
    Мужчына пакорліва схіляе галаву. Бона задаволена.
    — Я доўга чакала з’яўлення сына, спадчынніка. I любоў мая да яго была раўнівай і страснай. Так нельга любіць дзяцей,— я сама пакутую ад сваіх пачуццяў, але што магу зрабіць? Канешне, я моцна жадала, каб сын мой быў шчаслівы з добрай набожнай жонкаю. I я, урэшце, знайшла такую, але Богу патрэбна было пакараць мяне. I пакараннем стала гэтая ганарліўка Радзівіл. Яна прычаравала майго сына. Ён, кароль польскі, схіляўся перад літвінкай! Колькі ж давялося мне перажыць, калі ён каранаваў гэтую жанчыну! Але гэта яшчэ не ўсе выпрабаванні, пасланыя нам Госпадам. Барбара памерла тры гады таму, а мой сын усё яшчэ ўдавец. У мяне няма ўнукаў, хто ж стане каралём, калі штосьці здарыцца з Зыгмундам Аўгустам?
    Бона панізіла голас да шэпту:
    — Я здагадваюся, што яна вырвала з караля абяцанне вернасці перад тым, як трапіць у пекла. О, яна ў пекле, спадзяюся!
    — Чым жа я магу дапамагчы, пані каралева? — спытаўся чарнакніжнік.
    — Вы недаацэньваеце свае здольнасці, мой сябра,— прагаварыла Бона.— Калі Барбара сапраўды патрабавала ад караля такой клятвы, то толькі яна сама можа вярнуць яму яго слова. Гэта цяпер зробіць яе здань. Вы ж, пэўна, можаце нейкім заклінаннем прымусіць яе да гэтага? Такім чынам, Барбара павінна з’явіцца перад Зыгмундам Аўгустам і даць яму дазвол на новы шлюб. Вы зразумелі?
    — Так,— вымавіў субяседнік каралевы.— Калі я павінен зрабіць гэты сеанс?
    — Як толькі таго пажадае кароль, якога зараз, папярэджваю, няма ў Варшаве,— усміхаецца каралева.
    — Я чуў, што Яго Вялікасць на некалькі дзён пакінуў замак. Але хіба ён не на паляванні?
    — He, мой дарагі сябра. Ён хавае гэта ад мяне.
    Але хіба не знойдуцца добрыя людзі, якія скажуць маці ўсё пра яе сына? — пагляд Боны раптоўна становіцца жорсткі і калючы.— Зыгмунд Аўгуст зноў паехаў у Нясвіж. Ён вельмі часта бывае там, там жыве стрыечны брат Барбары князь Мікалай Радзівіл, і, адчуваю, менавіта там гэтая змяя апаіла яго прываротным зеллем. Вы дагоніце яго ў дарозе і зробіце ўсё, каб ён згадзіўся на сеанс. Нават лепш, калі гэта адбудзецца ў Нясвіжы, і ў караля не будзе ніякіх падстаў, каб падазраваць мяне. Памятайце ж, маё імя не павінна гучаць у вашай размове з маім сынам...
    ♦ * *
    Дзіўны спадарожнік сустрэўся Зыгмунду Аўгусту на шляху ў Нясвіж.
    He скажаш, што прыемны: хмуры, маўклівы, а вочы, як у злачынцы, бегаюць. Але ж перавярнуў ён усю душу выпадкова кінутымі словамі. Ці была гэта прапанова яму, Зыгмунду Аўгусту, ці проста выпадкова выказаная ўслых таямніца?
    Барбара... Вось што самае галоўнае! Ён казаў, што можа выклікаць душы людскія з таго свету... I, значыць, можа зрабіць так, каб Барбара вярнулася да яго. Няхай толькі на адзінае імгненне,— яму б нават гэтага было дастаткова... Папрасіць чарнакніжніка паказаць сваё майстэрства? Але ці не будзе гэта грахом у вачах Бога адзінага, ці не з’явіцца сюды каханая, як д’ябальскае насланнё? Страшныя думкі лезлі ў галаву. Польскі кароль, так нічога і не вырашыўшы, усё ж пабаяўся адпусціць ад сябе таямнічага спадарожніка. Ён прапанаваў новаму знаёмаму спыніцца на некалькі дзён у Нясвіжы, у гасцінным палацы магнатаў Радзівілаў...
    * * *
    Ён часта бачыў яе ў сне, бачыў ад пачатку да канца ўсё іх кароткае каханне. Сад перад віленскім палацам Радзівілаў, дзе адбылася іх першая сустрэча, калі ён, уражаны прыгажосцю і незвычайным розумам Барбары, выпрасіў у яе на памяць рамонак, сарваны яе рукою; яго няўдалую прапанову стаць каханкай караля і рэзкую адмову Барбары; іх таемнае вянчанне ў маленькай палацавай каплічцы... He, у Нясвіжы разам яны ніколі не былі. Але якраз тут ён адчуваў яе нябачную прысутнасць.
    Барбара не жадала нічога, акрамя шчасця быць побач са сваім Жыгімонтам (так літвіны вымаўлялі яго імя). Няхай нават без каралеўскай кароны. Зыгмунд Аўгуст памятае, які скандал падняўся пры двары, калі ён прадставіў сваю каханую. Прыгожая, разумная, знатнага роду — але ці так усё гэта важна для жонкі караля? Калі яна не мае каранаваных бацькоў, дык хаця б была полькай! Пасадзіць літвінку на прастол, ці не значыць гэта: узняць вышэй палякаў «неадукаваных літвінаў»?
    Яна не хацела кароны, магчыма, адчуваючы, чым гэта можа скончыцца для яе. Але калі ганарлівая Бона, гледзячы ёй у твар, прамовіла: «Дзе ж, сыне, твая абранка? Нешта не бачу нікога», Барбара ўспыхнула: «Жыгімонт, падары мне карону!»
    Барбара стала каралевай Польшчы насуперак волі царквы, польскіх магнатаў і Боны. I памерла праз год...
    Сумны Зыгмунд Аўгуст зірнуў званна на самотную поўню. I раптам неадольнае гора навалілася на яго.
    — Басенька! Я ўбачу цябе,— прашаптаў кароль.— А там — няхай нават смерць!..
    * * ♦
    — Адкіньце ўбок усе дзённыя клопаты, усе каралеўскія справы, патрэбы дзяржавы, бедствы народа і думайце пра яе. Толькі пра яе...— Цені ад чарнакніжнікавых рук на сцяне — як крылы.
    Зыгмунд Аўгуст напружана глядзіць прама перад сабою. Адзіная думка неадчэпна круціцца ў яго галаве: якой з’явіцца Барбара? Раптам замест каханага аблічча прыйдзе страшэнны шкілет у саване? Ці не лепш адразу заплюшчыць вочы?
    — Думайце пра яе! — крычыць чарнакніжнік.— Яна з’яўляецца. Я ўжо бачу яе!
    Са страхам назірае Зыгмунд Аўгуст, як ад белай сцяны аддзяляецца, адыходзіць бледная, бесцялесная постаць. Яна падобна на лёгкае воблака. Але гэта Барбара. Ён не можа не пазнаць яе.
    — Басенька! Бася! — кідаецца кароль да здані, але чарнакніжнікаў крык спыняе яго: да духа нельга падыходзіць, нельга дакранацца. Адзін неасцярожны рух альбо слова,— ён знікне.
    — Басенька, каханая, скажы хаця б слова,— моліць кароль.
    I прывід, цяжка ўздыхнуўшы, кажа тое, што загадаў яму вымавіць маг:
    — Жыгімонт, я вызваляю цябе ад зароку, дадзенага мне. Ты можаш ажаніцца...
    Кароль, уражаны, доўга маўчыць, углядаючыся ў твар каханай.
    — Ты не можаш так гаварыць, Барбара,— урэшце кажа ён.— Гэта — здрада нашаму каханню.
    — На тым свеце не існуе пачуццяў,— адказвае прывід.— А я ж так даўно пакінула гэты свет.
    — Але я жывы! — раптам крычыць Зыгмунд Аўгуст.— Я жывы і не бяру назад аднойчы дадзенае слова. Я жадаў убачыць цябе, каб яшчэ раз паўтарыць: колькі б ні было адпушчана мне гадоў — іншай каралевы ў мяне не будзе!
    Зыгмунд Аўгуст ідзе насустрач ценю Барбары і, сціснуўшы яе ў абдымках, цалуе ў вусны. I ценю больш няма, толькі ціхі шчаслівы смех гучыць дзесьці ўдалечыні ды ледзь чуваць шэпт:
    — Дзякуй, каханы!
    У цішыні доўга стаяць адзін перад адным мужчыны, потым чарнакніжнік падае перад каралём на калені:
    — Вы вялікі чалавек, Зыгмунд Аўгуст. Сваім каханнем вы зрабілі немагчымае. Халодны цень успомніў пра чалавечыя пачуцці і больш не вернецца туды, адкуль я выклікаў яго.
    — Што ж будзе з Барбарай?
    — Каханне абессмяроціла вас абодвух. Яна будзе чакаць вас тут, у Нясвіжскім палацы. Зрэдку людзі будуць бачыць яе блукаючы прывід. Вы сустрэнецеся, калі перад смерцю паспееце прыехаць у Нясвіж. Памятайце ж, вы павінны памерці ў Нясвіжы...
    — Я абяцаю табе гэта, Барбара,— пакляўся кароль.
    * * *
    Смерць Зыгмунда Аўгуста надышла раптоўна, і ён не змог выканаць сваю клятву. А Барбара чакала яго больш за чатыры стагоддзі. Іншы раз людзі бачылі, як уначы блукаў па калідорах і галерэях палаца яе самотны цень. Чорнай дамай Нясвіжа называлі прывід у народзе. Таго, хто бачыў яго, чакала хуткая разлука з каханым чалавекам.
    Ужо пры савецкай уладзе Нясвіжскі палац быў абсталяваны пад санаторый. Шум адпачываючых не мог не
    спудзіць Чорную даму. Толькі тады непрыкаяны дух рашыўся пакінуць сваё жытло. Ён перанёсся далёка ад Нясвіжа, у Польшчу, у каралеўскі палац, які, ажно з XVI стагоддзя не пакідаў такі ж самотны дух Зыгмунда Аўгуста. 3 гэтага часу іх бачаць разам.
    9 Млын на сямі колах
    мым гушчары. Але па
    турлўскі ЕЯШЧуН
    тары спыніўся і насцярожана азірнуўся. Было вельмі ціха, так, як толькі можа быць у санейкіх ледзь распазнавальных
    адценнях гэтай цішыні, такіх невыразных, што пачуць іх можа толькі вуха ляснога жыхара, было зразумела, што не адзін ён у гэтым велічным маўчанні прыроды. Хтосьці побач, і гэты хтосьці пільна сочыць за ім, ловіць кожны рух. Яго высочваюць. Але навошта? Тураўскі вяшчун ніколі не рабіў нічога такога, за што яму магло быць
    сорамна перад людзьмі. Капішча знаходзілася на ўзгорку, і ён прывык да думкі, што ягонае жыццё адкрыта кожнаму цікаўнаму воку з нізіны. На якую ж таямніцу палююць гэтыя людзі, што хаваюцца зараз непадалёку? Але здзіўленне, ледзь з’явіўшыся, адразу знікла. Яго прагнала знаёмае шамаценне ў траве. Быццам бліскучы ланцуг абвіў старому нагу. Гадзіна...
    За велізарным, зваленым маланкай дрэвам ляжалі двое. Яны, не адрываючыся, глядзелі ў той бок, дзе, як ім здавалася, змагаўся з гадзінаю тураўскі вяшчун.