Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
Усе дзяўчаты заглядаліся на вясёлага, станістага юнака. Але, прыветны з усімі, ніводнай з іх не адказваў ён узаемнасцю. Захоўваў малады кравец вернасць сваёй прыгожай нявесце, русавалосай Вілляне. Каханне да яе рабіла жыццё юнака светлым і радасным, работу лёгкай і жаданай. I дзяўчына шчыра кахала свайго нарачонага. 3 нецярпеннем абое чакалі вяселля. 1, радуючыся за прыгожую пару, гаварылі людзі:
— Ніхто лепш за Вілляну не падыдзе нашаму майстру. I ў цэлым свеце не знайсці больш вартага жаніха для гэтай дзяўчыны.
Пачуў гэтыя словы злы Чарнабог. I сказаў ён з усмешкаю Лелю:
— Ты сцвярджаеш, што каханне — самае моцнае пачуцце? Даю табе слова, што вельмі хутка ў сэрцах краўца і яго нявесты каханне перамогуць іншыя пачуцці, і з’явіцца адзін з іх віноўнікам смерці другога.
Уздыхнуўшы, прамаўчаў Лель. Яму было вельмі шкада аддаваць гэтых людзей пад уладу Чарнабога, але ён не павінен быў умешвацца, такімі былі ўмовы спрэчкі вялікіх багоў.
А Чарнабог сабраў вакол сябе чарцей, выклікаў з тонкай дрыгвы бесцялесных русалак. Разам з імі выляпіў злы бог жаночую постаць з халоднага балотнага туману і надаў ёй рысы краўцовай нявесты. Акружылі ўначы майстраў ложак чэрці ды пачалі нашэптваць яму раўнівыя падазрэнні.
— Спі, кравец, спі,— гаварылі яны.— Спі, пакуль нявесту тваю, пяшчотную Вілляну, трымае ў абдымках іншы.
Твой сапернік маладзейшы за цябе і больш прыгожы. Растапталі, кінулі ў бруд палюбоўнікі твае пачуцці, тваё добрае імя.
У халодным поце прачнуўся кравец і пабег некуды ў начную цемру. Ногі самі панеслі яго праз буралом і багну туды, дзе на паляне, сярод магутных дрэў двайнік прыгожай Вілляны цалуецца з юнаком у белым адзенні на белым кані. Бесцялесныя здані так падобны на людзей, што качаецца ў вялікім адчаі па траве кравец, паверыўшы ў здраду каханай.
А духі цемры ўжо нашэптваюць яму:
— А ці не ўзяць табе востры нож, кравец? Ці не пайсці з ім да прыгожай нявесты? Як яна сваёй нявернасцю проста ў сэрца табе ўдарыла, так і ты ўдар яе ў хлуслівае сэрца нажом...
I спяшаецца малады кравец дамоў, і хапае вялікі нож. Страціўшы розум, кідаецца ён да Віллянінай хаты...
А ў гэты час русалкі ды ведзьмы, абступіўшы прыгажуню, нагаворваюць ёй страшнае, раяць ёй нядобрае:
— Бедная сястра наша! Разлюбіў цябе жаніх. Дзеля іншай хоча пазбавіць жыцця сваю няшчасную нявесту. Ідзе ён зараз сюды, каб зарэзаць цябе, гаротніцу. Але апярэдзь яго, сястра! Падрыхтавалі мы вядзьмарскае варыва, на ядавітых зёлках настоенае, чорнымі заклінаннямі падмацаванае. Плясні ім у твар вераломнага жаніха, і памрэ ён страшэннай смерцю, не здзейсніўшы свайго злога намеру...
I, як быццам у сне, Вілляна пералівае вядзьмарскае варыва, прынесенае русалкамі, у вялікі збан.
Смяецца Чарнабог:
— Глядзі, Лель! Вось і знікла каханне! Зараз нявеста заб’е жаніха альбо жаніх зарэжа нявесту.
— He спяшайся трыумфаваць,— адказвае светлы Лель.— Пераможа каханне твае злыя чары.
I сапраўды, ачуняла раптам дзяўчына, кінула на страшэнную сумесь спалоханы пагляд, і выплюхнула яе на зямлю. Задымілася, пачарнела зямля, знікла трава ў тым месцы, куды трапіла вядзьмарская вадкасць.
— Ды што ж гэта я надумала! — жахнулася Вілляна.— Ледзь не прынесла свайму каханаму такую страшэнную смерць. I чыіх нагавораў злых паслухалася? Сама за гэта смерці вартая Вілляна. He буду ж хавацца ад нажа, якім мне пагражаюць. Калі жыццё маё перашкаджае табе, каханы, вазьмі яго. I гэтак жа ўсё, што маю, табе належыць...
I амаль y тое ж самае імгненне выпаў нож з рук маладога краўца, закрыў ён вочы рукамі і зарыдаў:
— Прабач мяне, мая Вілляна, за чорныя думкі. He чалавекам быў зараз твой жаніх — зверам лютым. Горшым за звера! Бо, згледзеўшы тваю пяшчотную прыгажосць, не крануў бы цябе люты драпежнік, пашкадаваў бы. Ведай жа, Вілляна, ніколі я не стану на тваім шляху да шчасця. Ідзі за тым, каго абрала,— ён лепшы за мяне, злоснага раўніўца. Мне ж не варта больш жыць на зямлі. Пайду ў чыстае поле, пакланюся чорным сілам, папрашу ператварыць мяне ў халодны камень і тым скончу свае пакуты...
Узмахнуў Чарнабог рукою, і на тым месцы, дзе толькі што стаяў малады кравец, застаўся велізарны каменьвалун.
— Усё роўна Смерць мацней за тваё Каханне, Лель,— злавесна прагаварыў ён. У калодным камені ніколі не ажывуць пачуцці. А нявеста забудзе хутка, выбера іншага. Гэта — закон чалавечага жыцця. Я — выйграў нашу спрэчку.
Але тут ля жаніха-каменя з’явілася Вілляна. Прыбегла яна сюды, адчуваючы бяду. Ды спазнілася. Абняла тады нявеста тое, што было яшчэ зусім нядаўна моцным юнаком:
— Ці не думаеш ты, што твая Вілляна пакіне цябе? Вернаю была ў жыцці, вернаю застануся і пасля смерці. Я ведаю, што вада абуджае ўсё да жыцця. Нават камяні не могуць працівіцца яе моцы. Вада шліфуе іх, абдымае і цалуе, вучыць спяваць. Стане твая Вілляна ракою. I ажывеш ты пад маімі пяшчотнымі хвалямі...
Узмахнуў Лель рукою, і пажаданне краўцовай нявесты збылося. Заструменілася, заіграла яна на каменях, абнялаабвіла хвалямі-рукамі свайго скамянелага каханага, і адазваўся ён на гэтую пяшчоту глухім голасам:
— Вілля... Вілля...
Мабыць, хацеў паклікаць нявесту па імені, ды не змог...
— Каханне перамагло цябе, злы бог,— сумна сказаў юны Лель.— He бываць тваёй уладзе, Чарнабог, ні над багамі, ні над людзьмі, пакуль існуе яно. А яно — вечнае.
I знік, застагнаўшы, пайшоў пад зямлю ўладар чорных сіл.
* * *
Паміж балотаў, што клічуць людзі Кравецкімі, з-пад вялікага каменя-валуна бярэ пачатак свой велічная рака Вілія. Хвалі яе спяваюць гімн вечнасці, імя якой — чалавечае каханне.
РЛЗБОШПК ШЛВ6Ц
аго толькі не сустрэнеш на вясёлым кірмашы! Заморскага купца і п’янага суседа, цыганку-варажэйку і чапурыстую барыню, тоўстага папа і пераапранутага панам чорта. А калі пашанцуе, дык і сапраўднага разбойніка. Толькі адна бяда: калі сустрэнеш, як яго пазнаць? Крывы нож, лахманы, пісталеты — усе свае жахлівыя атрыбуты ён, пэўна, пакіне ў лесе. Разбойнік на кірмашы, які знешне нічым не адрозніваецца ад простага мужычка, часам трапляе з-за гэтага ў самае незвычайнае становішча. I так было са славутым Міколам, разбойнікамшаўцом. Дарэчы, тады, калі пачыналася наша гісторыя, ніхто Міколу не называў такім гучным імем, і ніякай славы ў яго, звычайнага ляснога брата, дробнага рабаўніка і злодзея, не было.
На кірмаш ён быў пасланы атаманам разбойнікаў з пэўнай мэтай: даведацца, хто з купцоў больш выгадна збудзе свой тавар ды якой дарогай паедзе дамоў.
Пачаў хадзіць Мікола між гандлёвых радоў, да людзей прыглядацца, прыцэньвацца, прыслухоўвацца да чужых размоў. Хутка ён вылучыў самага ўдалага купца і пачаў круціцца вакол яго.
— Гэй, хлопча! Ты прырос да нашага воза, ці што? Амаль гадзіну бачу цябе тут. Мабыць, украсці штосьці наважваешся?
Узняў вочы лясны брат ды так і застыў, і рот разявіў ад здзіўлення. Перад ім стаіць дзяўчына, ды такая ладная, прыгожая, што пагляду не адвесці.
— Ну, што ўтаропіўся,— засмяялася прыгажуня,— звычайнага чалавека не бачыў ніколі? А можа, ты на мае словы пакрыўдзіўся, га? Ну, дык у цябе ж, хлопча, сапраўды вельмі падазроны выгляд, асабліва калі ты нос суеш у бацькоўскі воз.
— А... ты дачка гэтага купца? — справіўшыся, урэшце, з сабою, вымавіў Мікола.
— А хіба вам не зразумела? — усміхнулася бойкая дзяўчына.— Людзі кажуць, мы падобны так, што калі б я была хлопцам, мяне блыталі б з бацькам. I імёны ў нас
амаль аднолькавыя. Бацька — Павел, я — Паўліна. А ты, я бачу, хлопча, з нетутэйшых. Інакш ведаў бы нас — мы тут часта бываем. Бацька не прапускае ніводнага кірмашу, а я суправаджаю яго, бо я — адзіная дачка і нашчадак.
Пакуль дзяўчына весела балбатала, наш разбойнік зусім супакоіўся, і да яго вярнулася звычайная ўпэўненасць у сабе, якая гэтаксама, як і сумленным рамеснікам, патрэбна злодзеям.
— Якое ў цябе цудоўнае імя, Паўлінка,— загаварыў ён з прыгожай дзяўчынай.-— I сама ты такая харошанькая, чысценькая, румяная. Вось бы мне такую нявесту! Але ж у цябе, пэўна, ёсць ужо каханы.
— Няма пакуль, ды я не вельмі спяшаюся, хлопча,— папраўляючы доўгую касу, прагаварыла Паўліна.— Выйсці замуж — справа няхітрая. Знайсці сапраўднага гаспадара для бацькавага багацця — больш складана. I ты, хлопча, калі б да мяне пасватаўся, павінен быў бы прайсці выпрабаванне. Бо бацька мой — суровы чалавек і не паважае гультаёў. Нават я, яго родная дачка, па яго загаду навучылася добраму рамяству і зараз вышываю золатам. А ўжо жаніх мой павінен быць сапраўдным майстрам у сваёй справе. Таму табе, даражэнькі, лепш не заглядацца на маю дзявочую красу, бо, бачу па руках тваіх, праца ім незнаёмая.
Зразумеў Мікола, што смяюцца з яго, пакрыўдзіўся. Працадзіў праз зубы:
— Глядзі, не засядзіся ў дзеўках, красуня.
Ды і адышоўся. Ідзе наш разбойнік прэч, бурчыць сабе пад hoc:
— Падумаеш, панна якая знайшлася! Ды як смее яна здзекавацца з хлопца?
А ў вушах усё гучыць звонкі Паўлінчын смех, у вачах усё стаіць яе харошанькі тварык. Запала дзяўчына ў сэрца, і нічога тут не зробіш.
He заўважыў разбойнік, як трапіў на вуліцу, дзе жылі рамеснікі. Тут непрыкметна для сябе перастаў Мікола лаяць Паўлінку, пачаў думаць пра тое, што казала яна. Сапраўды, ніякая справа, акрамя разбойнічай, яму невядома. Ды наўрад калі-небудзь хопіць цярпення вывучыцца якому-небудзь рамяству яму, хто прывык адно толькі да нажа ды ліхога кісценя? Вось цікава, як бы Паўлінка гаварыла з ім, калі б ведала, хто ён? Ці спалохалася б? Напэўна, не. Па ўсяму бачна, гэта вельмі смелая дзяўчына. А вось ці прызнала б яго майстрам сваёй справы?
Напэўна, таксама не. Майстар сярод разбойнікаў заўсёды атаман. Але ж з часам, хто ведае, можа, і Мікола зробіцца атаманам! Моцы, маладзецкай удаласці ў яго хапае, смеласці — таксама. Што яшчэ трэба? Удачлівасць? Дык яе разбойнікам, кажуць, прыносяць талісманы. Талісманам можа быць і добрая мянушка. Усё вырашана, ён прыдумае сабе мянушку, якая дапаможа яму праславіцца як майстру разбойнай справы.
— Я — Мікола, яна — Паўлінка. Коля ды Поля, КоПоль, Каполь. А можа, лепш Капыль?
«Бац!» — хтосьці ўдарыў нечым нашага героя па патыліцы. Паплыло ў беднага Міколы перад вачыма, грымнуўся ён з усяго маху вобземлю.
Калі разбойнік, урэшце, ачуняў, ён убачыў пад сабой волата ў доўгім скураным фартуху, з дабрадушнай фізіяноміяй вясковага прасцяка.