• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Гэля прачнулася. Яна пацягнулася да стала, узяла аркуш паперы і аловак.
    Вечарам, перадаўшы бацькам эскіз будучага касцёла і сваю апошнюю волю, Гэля ціха памерла. У гэты ж час адышоў і яе брат...
    Пасля пахавання самотны Вайніловіч з’явіўся ў Мінску ў граданачальніка і прапанаваў грошы на будоўлю даўно ўжо патрэбнага гораду новага касцёла.
    Так узнік адзін з самых цікавых будынкаў нашай сталіцы — касцёл святых Сымона і Гэлены, альбо, як яго называюць, Чырвоны касцёл — амаль адзіны з гарадскіх помнікаў архітэктуры XX стагоддзя, які ўяўляе сабой вялікую мастацкую і духоўную каштоўнасць.
    СОННЛЯ ГАРЛ
    к з пушыстага белага кокана — стракаты матыль, як з зерня — зялёны парастак, як з кахання — новае жыццё, Лунінец пачынаўся з Соннай гары,— стары воін зазірнуў у вочы свайму юнаму спадарожнікусыну, які павінен быў упершыню пабачыць горад і таму вельмі хваляваўся.
    — Маці, здаецца, расказвала мне пра Лунінец нешта іншае,— заспрачаўся ён.
    Бацька ўсміхнуўся:
    — Няхай жанчыны нашэптваюць адна адной доўгімі зімовымі вечарамі казкі пра няшчасную Луню-ўдавіцу і яе ўнука. Мы — мужчыны, і размовы ў нас іншыя. Мы — воіны, і таму нам бліжэй усё-такі Сонная гара. Хутка ты ўбачыш яе, сыне, як і белыя сцены горада, над якімі ўзвышаюцца толькі зіхацістыя купалы цэркваў. Ты палюбіш мясціны, з якімі воляй лёсу быў твой бацька разлучаны. Інакш быць не можа. А пакуль слухай уважліва гэтае паданне пра Сонную горку.
    Калі перамог князь Светлавід у вялікай бойцы татар і адступілі паганыя, паслаў ён таемна ўслед ворагам чатырох найлепшых сваіх дружыннікаў, каб разведалі, ці сапраўды наважыліся пакінуць гэтыя мясціны татары? Ці не чакаюць яны перамогі? Ці шмат баяздольных коннікаў засталося ў хана?
    I забыліся пра страшэнную стому пасля бітвы, што цягнулася з раніцы да першых прыцемкаў, асядлалі коней сваіх мужны Магута, мудры Бож, вясёлы Алекса і юны Глеб.
    Усю ноч асцярожна рухаліся яны, хаваючыся ўзлескамі ад варожых вачэй, і пільна ўслухваліся ў размовы татарскіх вершнікаў. Бож, які добра разумеў мову чужынцаў, шэптам перакладаў сябрам усё, што даводзілася пачуць. Яны супакоіліся, даведаўшыся, што хан вядзе атрад назад, не спадзеючыся больш перамагчы князя Светлавіда.
    Загад быў выкананы, і чацвёра дружыннікаў адсталі ад тых, за кім яны сачылі.
    8 Млын на сямі колах
    225
    Быў час, калі сонца яшчэ не ўзышло, але ва ўсім адчувалася хуткае яго з’яўленне. Перадранішні лёгкі туман быў падобны на сон, стрэсены ў паветра травой. Ёх ахутваў ногі коней так, што здавалася: прыгожыя, ладныя жывёлы не ступаюць па зямлі зусім, а нясуць сваіх вершнікаў высока над ёй.
    Уявіўшы сабе гэта, ціха засмяяўся юны Глеб, і імгненна ранішняе паветра падхапіла яго смех, разнесла па ўсім лесе.
    Мудры Бож прыклаў палец да вуснаў: трэба захоўваць цішыню, бо яшчэ не так далёка знаходзяцца яны ад ворагаў. Іх могуць пачуць.
    I сапраўды, хутка раздаўся хруст галля пад паспешлівымі нагамі. Насустрач ім з лесу выйшла двое татар. Мабыць, яны заблукалі і зараз спяшаліся ў бок сваіх ворагаў, спадзеючыся, што гэта ханскія воіны. Яны хутка зразумелі сваю памылку, і адзін з іх, малады, кінуўся бегчы. Хуткая страла Алексы дагнала яго. Другі ж, зусім стары, быццам аслупянеў. У яго вачах адлюстраваўся спалох, вусны няспынна варушыліся, як быццам ён чытаў малітву. Але гэта быў татарын, і з вуснаў яго ніколі не зрываліся словы ўсхвалення Бога Сапраўднага. Таму Магута ўзняў руку, каб адным ударам перарваць яго жыццё. Але хтосьці рашуча спыніў воіна. Вочы звычайна вясёлага Алексы былі суровыя і халодныя.
    — Што ты, дружа? Гэта ж — вораг! — здзівіўся волат Магута.
    — Гэта проста стары,— прагучаў адказ.
    — Гэта — татарын! — узняў голас Магута.
    — Гэта чыйсьці сівы бацька,— ледзь чутна сказаў Алекса.
    Два воіны стаялі адзін супраць аднаго, і незразумела, чым магла скончыцца іх спрэчка, калі б не ўмяшаўся ў яе мудры Бож.
    — Супакойцеся,— ён паклаў на плечы абодвух ратнікаў рукі,— і паглядзіце больш уважліва на нашага палоннага. Хіба вы яшчэ не зразумелі, што гэта — іхні вяшчун?
    Сапраўды, на татарыну было дзіўнае адзенне з прышытымі ў розных месцах шматлікімі звярынымі хвастамі. Па плячах спускаліся пушыстыя лісіныя, калені абдымалі бабровыя. Заячыя, нанізаныя на тоўстую аснову, віселі на шыі, як незвычайныя каралі. Заплеценыя ў касу тлустыя валасы былі перацягнуты тонкім бычыным хвастом.
    — Тым больш ён заслугоўвае смерці,— вымавіў пасля хвіліны маўчання Магута.
    — Ён, відаць, вельмі дрэнны вядзьмар,— засмяяўся юны Глеб,— інакш перамога была б за ханам.
    Магчыма, стары татарын чымсьці напомніў Алексу нябожчыка бацьку, якога ён вельмі любіў і смерць якога вельмі цяжка перажываў. Шчымлівы сыноўні жаль прымусіў яго змагацца з усіх сіл за жыццё невядомага яму старога.
    Сябры адчулі, што яшчэ хвіліна, і Алекса — верны таварыш, вясёлы спадарожнік, мужны воін — будзе назаўсёды страчаны імі. Здзіўленыя, яны адступіліся ад палоннага. Татарыну пакінулі жыццё.
    Алекса не ведаў, што за дабро і спагаду можна плаціць нянавісцю, таму ён не адчуў на сабе злога пагляду вешчуна, якім той нібыта прыгаворваў славянскага ратніка да смерці.
    Дружыннікі выехалі з лесу. Сонца ўжо ўзнялося над зямлёю, і кожны з воінаў адчуваў яго цяпло і пяшчоту. Быццам нехта ласкавымі пальцамі дакранаўся да іх прапыленых твараў і стомленых рук. Ад зямлі зыходзіў дурманлівы водар, таямніча нашэптвалі нешта дрэвы, і цела раптам успомніла пра бяссонную ноч і крывавую сечу. Глыбокі і непераможны сон пачаў заплюшчваць вочы князевых разведчыкаў. Яны ледзь паспелі сысці з коней і ўпалі каля падножжа ўзгорка, густа зарослага мяккай травой.
    Невядома, колькі часу праляжалі яны гэтак, нічога не памятаючы, не бачачы нават сноў, калі моцным намаганнем волі Алексу ўдалося скінуць з сябе гэты дзіўны, такі раптоўны сон. Ён убачыў проста перад сабою хмурыя жорсткія твары татарскіх воінаў і сярод іх перакошанае нянавісцю аблічча старога вешчуна.
    Супраціўляцца было немагчыма — уся яго зброя, таксама, як і зброя Алексавых сяброў, якія так яшчэ і не прачнуліся, была захоплена чужынцамі. Алекса горка ўсміхнуўся. Ён зразумеў, урэшце, прычыну свайго сну.
    — А ты, аказваецца, не такі ўжо і дрэнны вядзьмар,— сказаў ён, звяртаючыся да татарына-вешчуна.
    To былі апошнія яго словы ў жыцці...
    Мёртвыя целы чатырох князевых дружыннікаў былі знойдзены раніцай наступнага дня. Сумненняў не ўзнікла: татары высачылі разведчыкаў і расправіліся з імі соннымі. Але для князя Светлавіда так і засталося загадкай, чаму яго лепшыя ратнікі спыніліся на адпачынак у такім небяспечным месцы, якая стома магла прымусіць вопытных,
    асцярожных воінаў забыць пра ўсё на паўшляху да крэпасці?
    Адчуваючы ва ўсім гэтым нейкую страшэнную таямніцу, князь загадаў пахаваць дружыннікаў на тым жа месцы, дзе сустрэла іх смерць, і да канца жыцця прымхліва аб’язджаў «нядобры ўзгорак».
    Хутка за мясцінамі гэтымі замацавалася назва Сонная гара. Людзі не сяліліся тут, апасліва перадаючы адзін аднаму чуткі пра дзіўныя шэпты і агні, што нібыта час ад часу з’яўляюцца там.
    I толькі спадчынніку князя Светлавіда ўдалося разгадаць іх таямніцу. У час найвялікшай небяспекі, калі ўзнікала пагроза нападзення ворагаў-чужынцаў, пачыналі лунаць над Соннай гарой невыразныя агні. Быццам душы загінуўшых хацелі папярэдзіць сваіх жывых суайчыннікаў пра бяду, што набліжаецца.
    Наступны князь загадаў пабудаваць на Соннай гары вартавую вежу, з якой на працягу стагоддзяў апавяшчалі ўсё наваколле пра ваенную пагрозу таямнічыя лунаючыя агні.
    Пэўна, ад іх і ўзяла пачатак назва горада Лунінец, які неўзабаве ўзнік у наваколлі Соннай гары.
    СПРЭЧКЛ БАГОу
    абраліся аднойчы вялікія багі на пір. Як князь, заняў самае
    высокае месца грозны Пярун. Па правую руку ад яго сеў волат Дажбог. 3 усмешкаю ўладкаваліся побач вясёлыя Купальскія багі. Прыйшла да стала нават старая, як сусвет, Мокаш з доўгімі дрыготкімі рукамі.
    I толькі злы Чарнабог не быў запрошаны. Але сам ён з’явіўся, някліканы, нечаканы. I з вялікай крыўдаю звярнуўся да Перуна:
    — Навошта забыўся пра мяне? Навошта грэбуеш сяброўствам са мною, вялікім, а іх, маленькіх, слабых бажкоў трымаеш побач з сабою? Каб аб’ядналіся мы, бог-воін, удваіх — вышэйшай улады і не было б. Бо ці ёсць штосьці ў свеце, мацнейшае за Смерць, якую б мы неслі ўсяму жывому?
    Гнеў перакрывіў твар вялікага Перуна. У лютасці
    тупнуў ён нагой, ды так, што загрымеў гром і на зямлю праліўся дождж. Але запярэчыць словам Чарнабога не змог, бо даводзілася адчуваць яму сваё бяссілле перад Смерцю, служанкай Чарнабога, якая на полі бою так часта вырывала з Перуновых рук жыцці лепшых яго воінаў.
    Апусцілі галовы і іншыя багі. Усе яны не любілі Чарнабога, але не маглі не прызнаць яго праўды. Цяжка ўздыхнуў бог жывёлаводаў і пастухоў Вялес, схаваў вочы магутны Жыжаль, засумавала верная жонка Перунова Каляда.
    — Гані іх усіх, Пяруне! — злосна засмяяўся Чарнабог.—■ Ты адзін тут варты быць маім таварышам. He адмаўляйся ж ад Чарнабогавай прапановы!
    Але тут перад злым богам нечакана ўзнік бог-хлопчык, курчавы сын Лады — Лель:
    — Як смееш ты, гаспадар чорных сіл, абражаць больш годных за цябе? He такі ўжо ты і ўсемагутны, як думаеш. Бо ёсць у свеце тое, што мацней за Смерць. I гэта — Каханне чалавечае, якому я служу. А калі не верыш, то спусціся на зямлю, да людзей, і выпрабуй гэтае пачуццё. Лель гатовы спрачацца з табою на што хочаш.
    — Хлапчыска! — зарагатаў Чарнабог.— Трэба, каб нехта, урэшце, правучыў цябе за дзёрзасць. Што ж, я гатовы
    спрачацца. Але калі ты прайграеш, няхай багі абяцаюць мне месца, якое зараз займае Пярун.
    Ахнулі, здзіўлена ўзнялі свае галовы багі, мужны ж Пярун у знак згоды паклаў сваю руку на плячо Лелю:
    — Хай будзе так. Мы таксама верым у моц кахання, хлопчык, і спадзяемся на тваю перамогу.
    I спусціліся Лель з Чарнабогам на зямлю, да людзей.
    * * *
    У тыя часіны край наш быў яшчэ не такі населены. I людзі вельмі добра ведалі адзін аднаго.
    Жыў тады між іх слаўны майстар, умелы малады кравец. Пра тое, з якой радасцю выконваў ён сваю работу, складаліся песні. Яго працавітасць прыводзілі ў прыклад сваім дзецям бацькі. Адзенне, пашытае ім, цанілася значна вышэй за тое, што рабілі іншыя краўцы.