• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Хіба не падобны мы ўсе ў час кахання, думала пані Мальвіна, на гэтае дрэва? Хіба не пераварочвае вялікае пачуццё існасць нашу, ставячы ўсё з ног на галаву. Самае недарэчнае, самае незразумелае і, тым не менш, самае трывалае на свеце пачуццё — чалавечае каханне!
    Але якім жа сэрцам павінен валодаць чалавек, якому прыйшло ў галаву такое параўнанне!
    Упершыню зірнула юная гаспадыня на халопа з даверам і разуменнем. I сустрэўся пагляд гэты з сур’ёзным, насцярожаным, але незвычайна страсным паглядам садоўніка. I здзіўленне пані Мальвіны змянілася незразумелым захапленнем: яна заўважыла ўрэшце і маладосць, і прыгажосць, і мужчынскую моц, і духоўную сілу Стаса. I не вытрымала графіня. Пад гоман і шматлікія «шарман» задаволеных гасцей, кінулася яна, ахопленая парывам, да садоўніка і на вачах ва ўсіх пацалавала...
    Толькі злёгку нахмурыўся граф Чапскі і тут жа пачаў з энтузіязмам абмяркоўваць з кімсьці з суседзяў нешта зусім старонняе. I тады ўсе зрабілі выгляд, быццам нічога незвычайнага не адбылося.
    ♦ ♦ ♦
    — П’ер, паверце мне, вы жорстка памыляецеся! — са слязьмі ў голасе кажа пані Мальвіна.
    — He трэба, мадам,— злосна ўсміхаецца граф.— Мне ўчора ледзь удалося адцягнуць ад вашага глупства людскую ўвагу. Вам што, недастаткова кахання нармальнага мужчыны? Начыталіся, мабыць, раманаў Віктора Гюго, падавай зараз вам Квазімоду? Ну, што ж, з вамі мне ўсё ясна, а дзёрзкага халопа чакае пакаранне.
    — Але, мон амі, у чым жа вінаваты гэты няшчасны садоўнік? — пытаецца з міжвольным хваляваннем маладая жанчына.
    — Дык вы яшчэ і шкадуеце яго? — вар’яцее граф.— У ланцугі злачынца! Да вялікага валуна загадаю прыкуць! Голадам замару, каб ведаў, з кім мае справу. Зазнаўся, быдла, майстрам вялікім сябе ўявіў! Ну, дык адразу апусціцца на зямлю, у бруд, з якога паходзіць!
    ♦ * ♦
    Зорнай жнівеньскай ноччу да вялікага валуна, дзе быў прыкуты Стас, хутаючыся ў шырокі плашч, наблізілася графіня Чапская.
    I зноў вочы гаспадыні сустрэліся з вачамі халопа. Толькі гэта была ўжо зусім іншая сустрэча. He бедны, забіты, прыніжаны ўласным калецтвам раб глядзеў на пані Мальвіну, але мужчына, поўны чалавечай годнасці, і, што здзівіла яе,— незвычайна спакойны, быццам і не катавалі яго бізунамі на стайні, быццам не было ланцугоў на яго руках.
    — Прабачце мяне,— прашаптала графіня,— гэта я ва ўсім вінаватая.
    — He трэба, пані,— перарваў яе Стас.— Я ўдзячны вам, бо вы дапамаглі мне ўпэўніцца, што я — таксама чалавек.
    — Мой муж вырашыў загубіць вас, Станіслаў,— памаўчаўшы, загаварыла зноў маладая жанчына.— Ён страціў розум ад рэўнасці. Але я не магу дапусціць вашай гібелі.
    — Дзякуй вам, гаспадыня, за вашу дабрату,— адклікнуўся Стас. I прыкмеціла пані Мальвіна, што ў словах гэтых больш годнасці, чым рабскай удзячнасці таму, хто вызваляе ад пабояў.
    — Вось ключ ад вашых ланцугоў,— працягнула графіня нешта халопу.— Вызваляйце сябе і ідзіце са Станькава. Вы варты свабоды.
    — Куды ж ісці мне, прыгожая пані? — горка ўсміхнуўся Стас.
    — He ведаю... Але ж кудысьці знікаюць беглыя мужыкі?
    — Хіба вам будзе прыемна даведацца, што ваш былы садоўнік падпільноўвае на крывой сцяжынцы падарожнікаў? — прамовіў ён.
    — He, Станіслаў, не. Толькі не гэта! Ёсць Сібір, ёсць Амерыка. Лепей туды! — ускрыкнула яна.
    — Што ж, хай будзе па-вашаму, добрая пані,— вымавіў Стас.— Дапамажыце мне скінуць аковы. I памятайце: гэта вы падказалі мне шлях да волі...
    Ён пакідаў хуткімі крокамі парк Чапскіх, і, здзіўленая, заўважыла пані Мальвіна, што ён амаль не кульгае.
    * * *
    Мінула шмат гадоў. Пайшлі з жыцця графы Чапскія, заняпала сядзіба, здзічэў парк. Загінула ад чыёйсьці сякеры дрэва — алегорыя Веры. Вывезена як рэдкі экземпляр у Германію ў час нямецкай акупацыі Надзея.
    А дрэва Каханне перажыло ўсе часы і захавалася ў сваёй непаўторнасці. Яно, ды яшчэ вялікі валун, да якога калісьці быў прыкуты графскі садоўнік Стас, напамінаюць нам аб дзіўных падзеях мінулага. Прыязджайце ў вёску Станькава, што пад Дзяржынскам. Вы іх убачыце.
    BOCTPAY 6G4A
    анішнюю цішу прарэзаў пранізлівы крык цёткі Юзафіны:
    — Ды людцы мае добрыя! Што гэта такое на свеце белым робіцца? Як праўды няма, навошта ж жыць?!
    3 хат пачалі выглядаць заспаныя твары лоўчых, конюхаў, кавалёў, сабакароў, кухараў, віначэрпаў — усіх тых, хто быў пераселены ў гэтыя мясціны па загаду князя, каб у час доўгіх асенніх паляванняў у навакольных лясах мець пад рукою ўсё неабходнае.
    — Ну і чаго ты раскрычалася зноў? — незадаволена спытаўся майстар-збройнік Чамота, змрочны, аброслы дрымучай рудой барадой.
    — Клічу ліха на галаву праклятага Курылы! — адазвалася тоўстая Юзафіна з магутнымі рукамі прачкі.— Паслухайце толькі, людзі добрыя, ён жа, ліхадзей, кветачку маю майскук», Анэлечку маю бедненькую зганьбіў, пакрыўдзіў дзяўчыну, на ўвесь свет зняславіў!
    Бразгаючы дзвярыма, на хаду апранаючы кашулі, збіраліся ля Юзафіны людзі.
    — He румзай, кажы ўсё як было! — уладна звярнуўся самы старэйшы і паважаны ў гэтым паселішчы чалавек, каваль Вусеня.
    — Што расказваць,— ацёрла далонню слёзы цётка.— Панадзіўся, пракляты, да нас у хату хадзіць, каб яму ўсе ногі пераламала! Прыйдзе, ціхенькі такі, пасядзіць у куточку, ды пойдзе. Са мною ўсё размаўляе, а на Анэльку толькі зрэдку вока кіне. Ну, я, дурніца, і радуюся: паважае госць старэйшых, добры, разважлівы. Аднойчы кажа: «Я, цётка, мабыць, вашу Анэлю сватаць буду». А мне, удаве, і няўцям, што словамі такімі жартаваць можна. Дазволіла я ім як жаніху з нявестай адзін на адзін сустракацца. А ўчора прыходзіць дамоў Анэлька ўся ў слязах. Сілай узяў дзяўчо слабое, паскуднік. Потым жа і пасмяяўся. Кажа: «Разбэшчаная ты дзеўка, Анэля. Перадумаў я жаніцца»...
    Загаманілі людзі, заспрачаліся. Шмат каму ў жыцці шкоды нарабіў самаўпэўнены Курыла. Быў ён лепшым
    сабакаром у князя. Ведаючы, як яго цэніць гаспадар, канчаткова зазнаўся Курыла. Нагаворваць пачаў на сваіх сяброў: той, маўляў, дрэнна пра князя казаў, іншы, замест княжай службы, п’янствуе ды пяе непрыстойныя песні, трэці крадзе з княжых сілкоў здабычу. Доўга не разумелі людзі, чаму на іх сыплюцца пакаранні. Потым даведаліся. Спрабавалі былі апраўдацца перад князем, адкрыць вочы на ўчынкі яго любімца. Але дарэмна...
    — На сваёй зямлі я сам суджу сваіх людзей, і законна тут толькі тое, што я лічу законным. А я лічу вінаватымі вас,— ганарліва адказаў ім князь.
    Вытрымалі несправядлівасць і крыўду людзі, але пасля гэтага кожны перастаў размаўляць з Курылам. Ды яму гэтага і не трэба было: хадзіў па паселішчы, як вялікі пан, і толькі высочваў, пра што яшчэ можна данесці князю?
    Хутка з існаваннем Курылы звыкліся, як з існаваннем клапа ў хаце, прывучыліся размаўляць адзін з адным намёкамі ды сціхаць пры набліжэнні княжацкага даносчыка.
    Але новае зло, здзейсненае Курылам, было да таго брыдкім і незразумелым, што ўжо ніхто не здолеў змоўчаць. Ціхая, працавітая Юзафініна дачка была адзінай нявестай у паселішчы (калі не лічыць крывой рымаровай дачкі), і таму вочы многіх маладых мужчын былі звернуты да яе. Ніхто з іх ніколі не рашыўся б не тое што пакрыўдзіць Анэлю, але нават сказаць пры ёй грубае слова. Курыла пасмяяўся не толькі над безабароннай дзяўчынай, але і над пачуццямі ўсіх мужчын паселішча.
    — Гайда, хлопцы, да Курылы! Паб’ём яго ўсёй грамадой, паскудніка! — крычалі адны.
    — Вылегчыць распусніка! — лямантавалі іншыя.
    — Усё дрэнна! Трэба яго прымусіць жаніцца з Анэляю,— супакойвалі сяброў самыя разважлівыя.
    — А навошта ёй такі муж? — горача пярэчылі самыя нецярплівыя.
    — Ціха! — крыкнуў Вусеня.— Слухайце мяне ўважліва. Якое б рашэнне мы не прынялі наконт даносчыка і паскудніка Курылы, яно павінна быць зроблена праз справядлівы суд. Мы ж не разбойнікі, а сумленныя людзі.
    — Прабач, Вусеня,— адклікнуўся збройнік Чамота.— Пра які суд ты кажаш? Хіба князь дазволіць судзіць свайго лепшага сабакара? Хіба не ўпэўнілі нас усіх у тым, што нашы пачуцці, нашы словы і нашы жаданні тут не значаць нічога? Княжы суд...
    — А хіба я казаў пра княжы суд, Чамота? — перабіў стары каваль.— Мы самі будзем судзіць ліхадзея, і не толькі за гэты ўчынак, але і за ўсе нашы крыўды.
    — На князевай зямлі мы не маем права нікога судзіць без дазволу гаспадара,— уздыхнула цётка Юзафіна.
    — Так, але мы можам судзіць яго на сваёй зямлі.
    — Якая ў нас зямля? Пра што ты кажаш?! Хіба мы — князі? -— пачуліся пытанні.
    — Слухайце мяне ўважліва,— сказаў Вусеня.— Князь наш неаднойчы гаварыў нам, што акрамя зямлі, на якой трымаюцца куты нашых хат, нам нічога не належыць. Няхай жа гэтай ноччу кожны прынясе па поўным вядры зямлі з-пад уласнай хаты. Мы ссыплем яе пасярод лясной ракі, з якой бярэм ваду. 1 калі атрымаецца невялічкі астравок, то ён будзе належыць не князю, а нам. Кожнаму з нас у аднолькавай меры. На астраўку гэтым я прапаную склікаць наша веча, калі ўзнікне ў гэтым патрэба. На астраўку разбярэмся мы з Курылам, і ніхто не пасмее сказаць, што суд наш над ім быў незаконны...
    Усю ноч пры святле паходняў пасяляне насілі вёдрамі зямлю на сярэдзіну ракі. I яшчэ да раніцы ўзнік востраў Веча. Але Курыла адчуў небяспеку, кінуўся бегчы. Яго дагналі ўжо амаль на ўскрайку лесу. Адбылася сутычка, у якой смяротна быў паранены збройнік Чамота. Рашэнне першага збора на востраве Веча было суровым: пакаранне смерцю.
    Калі князю данеслі аб расправе над сабакаром Курылам, спакой пакінуў яго. Ён зразумеў: тыя, каго ён прывык лічыць не нашмат разумнейшымі за жывёл, перасталі быць такімі. I яшчэ ён зразумеў: нарадзілася вялікая сіла — прага да волі, якая, калі ён будзе супрацьстаяць ёй, знясе яго са свайго шляху, як вада па вясне зносіць дамы і вывернутыя з карэннем дрэвы. Таму ён не мог забараніць людзям чыніць суд на востраве Веча. 3 вострава Веча пачаўся вольны горад Пружаны з яго Магдэбургскім правам. Ад вострава Веча атрымала сваю назву маленькая рака Вец, якая, злучаючыся з такой жа маленькай Мухай, утварае блакітны Мухавец.
    ЧОРНЛЯ ДЛМЛ
    НЯСВІЖЛ
    оўны таямніцамі каралеўскі двор. Плёткі, змовы, інтрыгі — на кожным кроку. Вось і зараз
    на вінтавой лесвіцы загадкава мільгаюць чыесьці цені, чуюцца прыглушаныя галасы, шэлест шаўкоў, што кранаюода мармуровых прыступкаў.
    Бледная шэравокая жанчына выпрабавальна глядзіць у твар высокага мужчыны з іспанскай бародкай.