• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Сапега не зразумеў, як трапіў на зямлю. Толькі адчуў моцны штуршок. Конь раптам устаў на дыбкі і выбіў яго з сядла. Але да яго ўжо беглі спалоханыя егеры. Нехта чужы, раптоўна з’явіўшыся на князевым шляху, спалохаў яго каня. Гнеў, пякучы і сляпы, затуманьвае Сапегаў розум. Ён сам не чуе, што крычыць, але яго словы — страшныя. Ён загадвае пакараць смерцю вінаватага. I вось паслухмяныя егеры злосна збіваюць кагосьці арапнікамі.
    Чалавек памірае хутка, бо і так не вельмі моцна трымалася душа ў целе няшчаснага старога, які на бяду сваю перайшоў шлях Сапегу. Але князь яшчэ не нацешыўся помстай. Ён падыходзіць да закатаванага, каб насмяяцца над мёртвым целам. I раптам спыняецца з жахам у вачах. Збялелыя Сапегавы вусны не могуць вымавіць нават слова... Перад ім, скрываўлены, ляжыць стары з яго сноў.
    Страшэнны крык вылятае ўрэшце з горла ў Сапегі. Дык вось якое выпрабаванне было яму паслана! Ён не справіўся з ім, не выкупіў сваіх грахоў, а толькі далучыў да іх яшчэ адзін, самы страшны, бо і дабрата, і справядлівасць яго былі выкліканы толькі страхам перад словамі гэтага старога. I зразумеў Сапега, што загубіў ён назаўсёды сваю душу.
    Старога пахавалі па-хрысціянску, а на месцы, дзе адбылося забойства, князь загадаў пабудаваць каплічку, як робяць звычайна ў гонар святых пакутнікаў.
    — Днём і ўначы хай ідзе там служба,— наказаў князь.— Хай адпяваюць маю грэшную душу, бо няма ўжо ёй ратавання. Хай моляць святары за мяне Усявышняга...
    * * *
    ІІІто ж было з Сапегам далей? Адны кажуць: убачыўшы, што ўсе спробы выкуплення былых грахоў — дарэмныя, князь Аляксандр стаў грашыць яшчэ больш. Іншыя, наадварот, схіляюцца да думкі, што ўсё астатняе жыццё не расставаўся Сапега з тугой і сумам, што цэлымі днямі сядзеў ён у любімым пакоі сваім ля вакна, назіраючы ў падзорную трубу за тым, як ідзе служба ў каплічцы, і нават памёр там жа, ля вакна.
    Хто яго ведае, што тут праўда, а што — выдумка? Адзіныя сведкі — паўразбураныя сцены Ружанскага палаца ды каплічкі. Але яны маўчаць, бо не дадзены каменю дар слова.
    Блцькоускля ПОМСТЛ
    лопчык і дзяўчынка гулялі ў лесе. Паветра пахла суніцамі, суніцамі былі перапэцканы ў дзя-
    цей вусны і рукі. Вось малы загледзеўся на рудую пушыстую вавёрку. Дзяўчына, заўважыўшы гэта, паспяшалася схавацца ў кустах і ўжо праз хвіліну хіхікала
    ў кулачок.
    Дзеці гулялі ў лесе і не адчувалі, што на сонечны дзень іхні павольна напаўзае злавесная хмара.
    У пошуках сяброўкі хлопчык выбег на ягадную паляну. Раптам шэрыя цені кінуліся на яго, павалілі на зямлю, прыціснулі... Ён нічога не зразумеў і тады, калі нясцерпны боль разам з нечым халодным і вострым упіўся яму ў грудзі. Ён не паспеў нават ускрыкнуць.
    Ускрыкнула дзяўчынка, якая са свайго сховішча бачыла, як надышла смерць да яе маленькага сябра. Адзін за адным на паляне з’яўляліся людзі ў дзіўным адзенні. Яны былі чымсьці падобныя на качэўнікаў, аповеды пра якіх дзяўчынка так часта чула ад дарослых. Таму яна падумала, што гэта качэўнікі.
    Яе крыку, здаецца, не пачулі. Спалоханая, яна яшчэ амаль цэлую гадзіну сядзела, не зварухнуўшыся, і назірала, як чужынцы хаваюць цела забітага хлопчыка, закідваюць яго галлём і мохам. Потым яны кудысьці зніклі, гэтаксама ціха, як і з’явіліся...
    * * *
    Агромністая ірваная шэрая хмара навісла над лесам. Упала першая кропля, потым яшчэ і яшчэ. I вось ужо доўгія пальцы дажджу торкаюць ў зямлю, робячы яе мяккай і слізкай.
    Коні ступаюць няўпэўнена, твары воінаў запырсканы бруднай жыжкай, якая вылятае з-пад капытоў. Ратнікі панура рухаюцца да Крутагор’я. Той, хто вядзе іх, карчакаваты саракагадовы воін, раптам спыняецца. Бо насустрач дружыне з боку невялічкай вёскі на ўскрайку лесу бяжыць чалавек.
    — Татары,— ледзь вымаўляе ён, задыхаючыся.
    Твар воіна становіцца суровым:
    — Дзе?
    — У лесе. Ідуць таемна. Мабыць, хочуць з усходу на Крутагор’е ўдарыць.
    — Чорт! Іх чакаюць зусім не адтуль! — воін хапае мужыка за плячо.— Паказаць дарогу, па якой рухаюцца, зможаш?
    — Так. Дайце каня і зброю. Я з вамі пайду ў сечу.
    — Вось гэтага не трэба,— рэзка адказвае воін.— Ты — селянін, і ў цябе іншая справа.
    — Яны забілі майго сына, майго хлопчыка... Я павінен адпомсціць. Я сам заб’ю хана.
    Памаўчаўшы, субяседнік селяніна аддае загад падвесці каня. Адзін з ратнікаў накіроўваецца па кароткім шляху ў Крутагор’е. Ганец павінен перадаць князям, якія сабраліся там, каб разам выйсці насустрач войску хана Койдана, аднаго з любімых Батыевых палкаводцаў, што татары ўжо пад горадам, і што, даведаўшыся пра гэта, Ракута са Зверава кінуў сваіх воінаў на ворага, каб, калі ўдасца, хітрасцю заманіць хана на раней выбранае князямі поле бою.
    Дождж шалёна хвастаў па тварах людзей і крупах коней. Але зараз на гэта ніхто не зважаў. Бо надта ж блізка быў вораг.
    — Маё імя Ракута. Ты мог чуць пра мяне, бо на Прыдняпроўі, адкуль я прывёў сюды гэтых людзей, мне часта даводзілася ісці супраць татар-нехрысцяў,— прагаварыў, звяртаючыся да селяніна, ваявода.
    — Мяне клічуць Касцюк,— змрочна адклікнуўся той.— Яны ішлі праз гэты лог і далей у абыход балота. Пакіньце мне ў баі іх хана. Больш ні аб чым не прашу.
    — Я не абяцаю, Касцюк, што табе давядзецца сысціся з самім Койданам. Будзе тое, што лёсам наканавана. Але ты адпомсціш.
    Татараў дагналі на ўзгорку ля ракі. Там і адбылася сутычка. Койдан не чакаў гэтага. Першыя яго загады былі недарэчныя і бязглуздыя. Гэта аказалася на руку Ракутавым воінам. Але праз некалькі хвілін татары апамяталіся і ўбачылі, што супраціўнікаў значна менш, чым іх.
    I змяшалася славянская і татарская кроў у вадзе ціхай рачулкі, і пакрылася зямля чалавечымі целамі, і хмара з чорнай пераўтварылася ў злавесна-чырвоную.
    У разгар бойкі загадаў Ракута сваім воінам адступаць. Хітрасць удалася. Па полі, куды заманілі татар, ужо чакалі галоўныя сілы славянскага войска.
    He навальніца разгулялася — бойка крывавая, не пярун грыміць — грукат над зямлёю стаіць ад ляскату зброі, конскага іржання ды чалавечых крыкаў, не маланка сляпіць вочы — меч, узняты над галавой, водбліск дае. Так пачалася вялікая сеча пры Крутагор’і. А над полем бою дождж, і сцякае, быццам цяжкі салёны пот, па тварах ратнікаў вада.
    Занесла чалавечая плынь Ракуту далёка ад сваіх воінаў. I б’ецца ён, не заўважаючы таго, што аказаўся адзін у коле ворагаў.
    Глядзіць збоку на бітву хан Койдан, шукае сабе годнага супраціўніка. I падае раптам яго пагляд на Ракуту. Дзе махне мячом мужны ваявода са Зверава, там у воінстве татарскім вялікі прагал ствараецца. Усміхнуўся Койдан, каня свайго ў той бок накіраваў. Спакусліва славутаму Батыеваму батыру перамагчы гэткага воіна. Расступіліся перад ханам татары. I здзіўлены Ракута зразумеў, што яго выклікае на двубой сам Койдан.
    Узмахнуў мячом Ракута, але адбіў яго ўдар хан і сам адказаў так моцна, што ледзь не вылецеў ваявода з сядла. Доўга біліся. Меч у Ракуты абламаўся. Няма адкуль здабыць новай зброі, ды і нагнуцца, каб у мёртвага татарына падняць, значыць атрымаць адразу смяротны ўдар. Падстаўляе Ракута пад Койданаву шаблю шчыт — тым толькі і ратуецца. Неўзабаве і шчыт раскалоўся. Смерць зазірнула ў вочы ваяводы са Зверава. Толькі раптам нейкі ратнік, прабіўшыся скрозь рады ворагаў, працягнуў яму свой меч. Схапіў яго Ракута, і паляцела з плеч акрываўленая галава хана Койдана. На бяззбройнага ж ратніка накінуліся з усіх бакоў татары. I ўпаў ён, пасечаны, пад капыты іх коней.
    Раскідаў тады вакол сябе ворагаў Ракута, схіліўся над тым, што выратаваў яго. I пазнаў у ім селяніна Касцюка. Вывез таварыша з поля бою, апусціў на траву. I тут селянін адкрыў вочы.
    — Ці забіты хан Койдан? — спытаўся ён слабым голасам.
    — Так,— адказаў Ракута.— I воінства яго разбіта. Мы перамаглі. Але чаму ты аддаў меч мне, бяззбройнаму? Хан Койдан быў перад табою, ты марыў, каб ён загінуў ад тваёй рукі.
    — He далі б мне зрабіць гэтага паганыя, бо ішла бойка паміж роўнымі,— прагаварыў Касцюк.— Я ж — селянін, і мая справа — хлеб. Зброя лепш слухаецца тваіх рук, ваявода.
    Касцюковы вочы закрыліся. I тады над параненым схіліўся стары вяшчун, што звычайна заўсёды суправаджаў войска ў бітвах.
    — He хвалюйся, Ракута,— прамовіў стары.— He памрэ твой баявы таварыш. Раны цяжкія, але не слабы ён целам. Я ўратую яго...
    А над полем бою ўзыходзіла вясёлка. I падумалася Ракуту, што пасля гэтай вялікай перамогі Крутагор’е павінна атрымаць іншае імя — Койданава. Так яно і здарылася.
    дзве стрллы
    е было ў Менскай дружыне лепшай сотні, чым Яраславава. He было ў Менскага князя больш
    вернага мяча, чым Яраславаў. Ішоў сотніку толькі трыццаты год, але яго слава грымела ажно ў Кіеве.
    За мужнасць і адданасць адзначаў князь свайго воіна ласкай ды золатам. У светлым цераме недалёка ад Менска жыў сотнік са сваёй сям’ёй так, быццам і сам быў князем. I шмат хто зайздросціў яму. Але Яраслаў лічыў сапраўдным сваім багаццем надзейнае сяброўства сотніка Лютабора ды пяшчоту сціплай жонкі-красуні Любляны. He ведаў тады Яраслаў, што сяброўства бывае няшчырым, а каханне іншы час не вытрымлівае цяжкасцей. I ўяўляў сябе таму самым шчаслівым чалавекам.
    Бяда выпрабоўвае пачуцці. Ударыў неяк звон у Менску, склікаючы княжацкіх воінаў на бітву. Сабраў сваіх людзей Яраслаў. Вочы ва ўсіх гневам гараць, рукі на дзяржальнах мячоў застылі. Небяспека вялікая, ворагі зноў з’явіліся пад Менскам.
    Уся ў блакітным, бы галубка сярод аблокаў, выйшла развітацца з мужам, блаславіць яго на бой пяшчотная Любляна. I залюбаваўся маладой жонкаю, на імгненне забыўшыся на ўсё, Яраслаў. Але праходзіць імгненне, і зноў перад Люблянай суровы воін, а не закаханы.
    — У чым жа я правінілася перад табою, муж мой, лада, адзінае спадзяванне маё, што ты кідаеш мяне адну? Хіба ляск зброі ды смяротныя крыкі гучаць прыемней за мой голас?
    — He па сваёй волі, Любляна, але па княжацкаму загаду. Трэба спыніць ворагаў нават цаною ўласнага жыцця. Але ты чакай і вер. I калі не вярнуся, нават праз год яшчэ не мяняй свайго блакітнага аддзення на жалобнае. I праз два гады, калі сябры пачнуць казаць пра Яраслава не «ён ёсць», але «ён быў», чакай, Любляна. Толькі праз тры гады, калі не будзе ад мяне вестак, закажы па святых манастырах вялікае памінанне. Памятай тады, ты — адзіная ўладарка майго багацця. I я пакідаю за табою выбар: абяры сабе любога мужа, альбо прымай пострыг.