• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    3 часам за скульптурай замацавалася назва Самотная Святая.
    Ішлі стагоддзі. Мір змяняўся войнамі, голад — дастаткам. Узведзеная на месца святой зямная жанчына паранейшаму са сваёй вышыні заклікала людзей да міласэрнасці, дабра, кахання.
    Але аднойчы ў храм уварваўся натоўп.
    — Бі папоў! Грамі папоўскае дабро!— крычалі яны.
    I ў галаву Самотнай Святой паляцела цагліна. Імгненне, і толькі разбіты кавалак дрэва застаўся ад пяшчотнай выявы...
    У саборы быў зроблены склад калійнай солі, а калі соль раз’ела сцены і падлогу, разбураны сабор пакінулі паміраць павольнай смерцю пакутніка.
    Тады пачалі хадзіць чуткі, што іншы раз па начах пры святле гнілякоў, палохаючы падарожнікаў, ірвецца з сабора жаночы голас, які заве кагосьці, просіць: «Вярні мне маё цела! Вярні мне мой твар!»
    * * *
    Кажуць, руіны храма падобны на знявечанае цела, пазбаўленае душы. Як хораша, што людзі зразумелі гэта і аднавілі, урэшце, касцёл святога Андрэя.
    шэрсцю зарасло»,
    ШЭРЫ нлстлушк
    ншы раз, калі гутарка ідзе пра злога, жорсткага чалавека,
    можна пачуць: «У яго сэрца альбо проста: «У яго ваўчынае
    сэрца».
    Крыўдзяць дарэмна ваўкоў, бо не варты гэты звер такіх нараканняў. Вось продкі нашы добра разумелі сапраўдны ваўчыны характар. Складалі яны пра шэрых драпежнікаў казкі і песні, паданні і легенды. Іншы раз у іх ваўкі аказваліся зачараванымі людзьмі-пярэваратнямі. I ўсе гэтыя гісторыі пра ваўкалакаў ці не сведчаць зараз нам пра тое, як паважаліся ваўкі. Іх прыраўноўвалі да людзей!
    I сапраўды бываюць звяры ва ўчынках сваіх добрымі і разумнымі, высакароднымі і спагадлівымі. Зусім як лепшыя з нас. Гэта дадзена братам малодшым, як і нам, ад прыроды. Але чамусьці мы заўсёды здзіўляемся...
    3 вялікім здзіўленнем і непаразуменнем расказваюць да гэтых часін па Пухаўшчыне адну гісторыю. Яна звязана з назвай вёскі Пестунь.
    Раней у вёскі, кажуць, была зусім іншая назва. Спакойна жылі вяскоўцы, ураблялі зямлю ды разводзілі скаціну. Але аднойчы ў тых мясцінах аб’явіліся ваўкі. Адкуль прывёў шматлікую сваю зграю мацёры аднавухі важак — невядома, вядома толькі, што стала яна праклёнам для тутэйшых пастухоў. Некалькі разоў мужыкі ладзілі аблавы на шэрых разбойнікаў, але, быццам адчуваючы небяспеку, у дні гэтыя знікалі звяры з навакольных лясоў. Як ні імкнуліся абараніць свае статкі вяскоўцы, ваўкі заўсёды аказваліся хітрэйшымі. He дапамагалі і сабакі. Моцны важак Аднавухі раздзіраў іх на шматкі.
    Былі ў той час сярод падпаскаў тры хлопчыкі: Якімка, Алеська ды Васілёк. Як і дарослыя, неаднойчы задумваліся яны над тым, як бы забараніць драпежнікам рэзаць вясковую скаціну. I камусьці з іх прыйшло ў галаву, што адагнаць ваўкоў ад статка мог бы толькі... воўк. Калі б аднаго з іх прыручыць! Расказалі аб сваім намеры пастухам. Але тыя толькі пасмяяліся:
    — Прыручаць трэба са шчанюковага ўзросту. Ідзіце ў лес, хлопцы, ды прынясіце адтуль ваўчаня, бо зараз якраз яны павыводзіліся ў логавах. Калі прынясеце, дык мы яго на ваўкарэза перавыхаваем!
    Пакрыўдзіліся падпаскі ды тут жа і рашылі:
    — Сапраўды, дабудзем ваўчаня. Няхай не рагочуць з нас!
    I пачалі штодня прападаць у лесе Якімка, Алеська ды Васілёк. Высачылі, у рэшце рэшт, маладую ваўчыцу, куды яна цягне здабычу. Дачакаліся, калі ваўчыная пара пакінула логава, залезлі туды і знеслі трох лабастых шчанюкоў.
    Калі даведаліся ў вёсцы пра «подзвігі» маленькіх падпаскаў, занепакоіліся людзі. Гэта ж не жартачкі, узяць ваўчанят, калі дарослыя звяры на волі! Моцна папала хлопчыкам ад бацькоў. Калі б не вечар надыходзіў, прымусілі б, пэўна, мальцаў несці ваўчанят назад. Але апускаліся ўжо за сялом прыцемкі, і вяскоўцы вырашылі: трымаць зверанят да раніцы ў пуні. А раніцай ісці са стрэльбамі да логава і расправіцца з дарослымі драпежнікамі.
    Уночы здарылася тое, што павінна было здарыцца. Воўк і ваўчыца па паху знайшлі месца, дзе, запёртыя, скуголілі галодныя іх дзіцяняты, падкапаліся пад пуню і выцягнулі адтуль у зубах дваіх ваўчанят. Але тут сабакі ўзнялі брэх, выбеглі з хат заспаныя мужыкі, і пара ваўкоў кінулася ў лес пад грукат беспарадкавых стрэлаў. Хітрым і асцярожным звярам удалося выратавацца і выратаваць двух сваіх шчанюкоў. Але трэці застаўся ў пуні.
    — Ну ўсё! — не вытрымаў Васількоў бацька (пуня належыла менавіта яму).— Хопіць, сыне. Бяры звера і нясі яго ў лес. Кінеш там,— вяртайся. Няма чаго зараз ісці нам да старога логава. Яны не вернуцца туды, але могуць вярнуцца ў наша сяло за апошнім ваўчанём. Пакідаць яго тут страшна. I забіваць нельга, бо, калі верыць словам старых, звяры добра чуюць чалавека, ад якога пахне крывёю іх дзіцянят, і помсцяць такому. Я спакойна застрэлю дарослага драпежніка, але забіваць ваўчаня не рашуся.
    I панёс Васілёк маленькага ваўка ў лес. Толькі не паслухаўся бацькавых слоў — да старога логава данёс. Шкада хлопчыку стала ваўчаня, якое ўсё скуго-
    ліла ды выла ў яго на руках, і падумалася Васільку, што, мабыць, усё ж вернуцца на старое месца ягоныя бацькі.
    На другі дзень ціхенька ад сваіх збег маленькі падпасак у лес, праверыць, што з ваўчанём. I адразу зразумеў: сапраўды, не прыйдуць сюды больш ваўкі, загіне звераня адно. I нічога не зробіш — не бярэ ваўчаня з рук Васільковых хлеба.
    I на наступны дзень наведаў хлопчык свайго ляснога сябра, і зноў плакаў ад шкадобы.
    А на чацвёрты дзень заўважыў Васілёк,— ваўчаня сціхла. Ад голаду аслабела зусім, да смерці падрыхтавалася, і толькі раз-пораз ціхенька так скуголіць.
    Толькі раптам зашамацелі кусты, і высунулася з іх страшная звярыная морда са злымі жоўтымі вачыма. Ледзь не самлеў з перапуду хлопчык, бо пазнаў у магутным зверы хітрага важака ваўчынай зграі — Аднавухага.
    «Ну, зараз канец і мне, і ваўчаняці»,— падумаў Васілёк. Яму ўжо не аднойчы даводзілася чуць пра тое, як распраўляюцца з маленькімі кацянятамі дарослыя чужыя каты. Але, убачыўшы самотнае ваўчаня, важак не толькі не кінуўся на яго, але падышоў бліжэй, дружалюбна абнюхаў, аблізнуў і, неўзабаве, знік у гушчары. Праз некалькі хвілін Аднавухі зноў вярнуўся. Ён цягнуў вялікі кавалак мяса. Нельга сказаць, што мацёры воўк не адчуў прысутнасці чалавека. Але, быццам разумеючы, што гэты чалавек для яго не страшны, ён зрабіў выгляд, што зусім не заўважае Васілька.
    Важак пакарміў галоднае ваўчаня, а потым, акуратна ўхапіўшы яго зубамі за загрывак, некуды панёс.
    Васілёк расказаў у сяле аб тым, што бачыў. Напачатку яму не паверылі. Але праз пэўны час паляўнічыя сталі заўважаць, што дзе б ні сустрэліся ім сляды Аднавухага, побач заўсёды будуць іншыя — сляды болыіі маладога ваўка. Потым сцвярджалі гэта і пастухі, якія бачылі ў час дзёрзкіх вылазак важака, як амаль бок у бок з ім ідзе малады, прыгожы, моцны воўк, якога Аднавухі быццам апякае. Стары драпежнік навучыў свайго выхаванца хітра абыходзіць пасткі, нячутна прабірацца ў сялянскія хлявы, з аднаго ўдару ламаць хрыбты самым моцным сабакам — усяму таму, што ведаў сам.
    Яшчэ тры гады сялу не было ратунку ад набегаў шэрых драпежнікаў. А потым памёр ад старасці Аднавухі,
    і яго выхаванец, стаўшы важаком зграі, звёў яе некуды ў іншае месца.
    Сяляне ўздыхнулі спакойна. Але яны так доўга не маглі забыць пра ваўчыную навалу і так красамоўна апавядалі пра шэрага настаўніка — Аднавухага і яго лепшага вучня, што суседзі з усмешкай пачалі называць іх вёску Пёстунню.
    Каля яе, маўляў, пеставаў стары воўк свайго прыёмыша. Пёстунню вёска засталася назаўсёды.
    слёзы рдгнвды
    естка сустрэла Ізяслава, князя Полацкага, у полі, яшчэ вельмі далёка ад горада: памерла Раг-
    неда, маці.
    Дзіўны, шчымлівы неспакой апошніх дзён, які пагнаў яго ў дарогу раней, чым ён намячаў гэта для сябе, які прыспешваў яго ўвесь час, забараняючы спыняцца на ноч нават дзеля таго, каб перамяніць каня, саступіў перад смуткам і болем. Ён зразумеў, чым быў выкліканы страх апошніх дзён, сэрца даведалася пра бяду раней, чым
    розум. Маці...
    Ізяслаўль, горад, названы яго імем, княжыча, што адважыўся заступіцца за апальную маці, адзіны з гарадоў яго княства не прызнаваў поўнай улады Ізяслава, пакуль побач з яго маладой і моцнай постаццю з’яўлялася ціхая самотная постаць Рагнеды. Ізяслаўль быў сапраўды горадам Рагнеды. I, нібы адчуваючы гэта, сама Рагнеда ўсё часцей называла горад Заслаўем. У гэтай назве ўжо нічога не было ад імя яе сына, у ёй быў яе лёс, княгіні, якая перажыла сваю славу, існавала цяпер па-за гэтай славай.
    Іншы раз сын праяўляў рэўнасць да маці. Тады ён імкнуўся вызваліцца з-пад яе ўплыву, паказаць самастойнасць. Але чамусьці менавіта ў такія дні і рабіў самыя цяжкія свае памылкі. Прыходзіў час, і сын разумеў: бунт яго — не патрэбны, бо ён і яго маці — адно цэлае, бо яе гордасць, справядлівасць, прадбачлівасць, мудрасць — усё ёсць і ў ім. А яшчэ жыве ў яго сэрцы крыўда і боль за Полацкую зямлю, і калі матчына моц і маладосць пойдуць на схіл, буйна расквітнее ў ім усё тое, што ўклала ў яго гэтая ціхая, але непахісная жанчына, і верне ён тады былую славу сваёй зямлі.
    Ён чакаў гэтага часу, марыў аб тым, як ён, моцны, дужы, слаўны князь, будзе берагчы і апекаваць старэнькую маці. I вось яна памерла, яшчэ не старая, не хворая...
    Ізяслаў заехаў у горад і адразу, не пераапранаючыся з дарогі, не глынуўшы, нягледзячы на вялікую смагу, нават кроплі вады, кінуўся туды, дзе на чорнай высокай
    лаве ў акружэнні змрочных манашак ляжала Рагнеда, маленькая, самотная, стомленая.
    «Усё роўна, як быццам спіць,— падумаў Ізяслаў, і cappa зноў зашчыміла.— Тое ж самае, мабыць, адчувае дрэва, калі яго сякерай па каранях...» — мільганула ў галаве.
    А вакол адпявалі «Рагнеду-Гарыславу, ва інацэх Анастасію». Маці любіла сімволіку сваіх імёнаў. Але калі прынятае пасля страшнага замужжа імя Гарыслава вельмі добра адпавядала яе тагачаснаму душэўнаму стану, то што значыла Анастасія? Па-грэчэску гэта «ўваскрэсенне». Для чаго ўваскрэсла яго маці? Для новай веры? Ізяслаў ведаў, што ў душы яна засталася язычніцай. Таму, можа, для сваёй справы? Што было справай Рагнеды?
    Калісьці ён, хлопчык, спытаў у маці, чаму яна не пайшла замуж, калі бацька Уладзімір адлучыў яе ад сябе? Чаму прыняла пастрыг? Каб захоўваць вернасць Уладзіміру? Але яна ж ніколі не кахала яго? Можа, грубасць князя назаўсёды забіла ў яе сэрцы здольнасць кахаць?