Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
* * ♦
Калісьці стары Асляб быў сапраўдным батырам. Рукі яго былі моцныя, ногі — хуткія, стрэлы — трапныя. Меў Асляб на той час ажно трох жонак. Найбольш любіў ён малодшую — пяшчотную Фазілю. Старэйшыя жонкі вырашылі расквітацца з ёю і вярнуць да сябе ўвагу мужа. Яны падлілі ў ваду сок атрутнай кветкі і далі выпіць прыгажуні. Фазіля памерла, пакінуўшы пасля сябе толькі маленькую дачку, пяцігадовую Аліму.
Страшна адпомсціў злым зайздросніцам Асляб, а пасля, сабраўшы воінаў свайго племені, сярод якіх быў
правадыром, павёў іх да шатра Батыева, у сталіцу Залатой Арды горад Сарай. Асляб прасіў паслаць яго ў далёкія землі Захаду па славу. Ён абяцаў прывесці на арканах у Арду тысячы палонных, прыгнаць сотні варожых табуноў, ён кляўся пакарыць край лясоў і балот, які пачынаўся адразу за землямі гордых урусаў, і зрабіць яго жыхароў пакорлівымі даннікамі. Батый выканаў батыраву просьбу.
Але не пра славу думаў у той час Асляб: ён імкнуўся крывёю ворагаў заліць сум і адзіноту, якія неадступна адчуваў з тых часоў, як страціў Фазілю.
Дзесяць гадоў Асляб наводзіў страх на рускай зямлі. Ён паліў гарады, паланіў іх жыхароў, абдзіраў пазалоту з купалоў праваслаўных цэркваў. Але мара яго яшчэ не здзейснілася — ён не мог пакарыць краіны лясоў і балот. Прывыклыя да раздольных стэпаў татарскія коні палохаліся змроку і начных гукаў лесу, воіны танулі ў непраходнай багне, ратнікі мясцовых князёў заманьвалі няпрошаных гасцей у засады, з якіх не лёгка было выбрацца.
Здавалася, сэрца Аслябава настолькі агрубела ў бойках і паходах, што ў ім няма месца чалавечым пачуццям. Але гэта было не так.
Аднойчы раніцай, выйшаўшы са свайго паходнага шатра, каб глытнуць пасля душнай начы свежага паветра, Асляб заўважыў удалечыні некалькі вершнікаў, якія хутка несліся да яго атрада. Дзіўна было тое, што вершнікаў не спынялі бяссонныя Аслябавы вартавыя. Прыгледзеўшыся, батыр зразумеў, што адзін з іх — жанчына.
За дзесяць доўгіх гадоў маленькая Аслябава дачка стала дарослай, прыгожай дзяўчынай. Яна шмат чула пра баявыя бацькавы подзвігі і ўвесь час марыла пра сустрэчу з ім. I прыйшоў дзень, калі яна рашылася дзеля гэтага на доўгі і небяспечны шлях.
Аліма знайшла бацьку. Ёй нават не спатрэбілася ніякіх слоў, каб растлумачыць, хто яна, вельмі ж падобнай была дзяўчына на сваю маці. I сэрца старога воіна адтаяла, і ён перастаў жадаць крыві і разбурэнняў. Яго думкі з таго часу былі толькі пра адно: зрабіць шчаслівай юную Аліму. Але аказалася, што для шчасця ёй трэба не так ужо і шмат. Разам з дзяўчынай у атрад да Асляба прыбыў малады воін Байрам — ён суправаджаў Аліму ў гэты край ажно з самой Арды, апасаючыся, каб у дарозе што-небудзь не здарылася з ёю. Заўважыўшы некалькі поглядаў, якімі абмяняліся маладыя людзі, Асляб усё зразумеў і вырашыў аддаць дачку замуж за гэтага батыра.
Аліма вырасла сапраўдным маленькім воінам, бо яе выхаваннем заняўся стары Рашыд, які калісьці выхоўваў і Асляба. Яна са ста крокаў трапляла стралою ў бягучага зайца і забівала на ляту качку. Асляб з радасцю назіраў, як на сваім кані дачка імчыць па полі альбо праз лес, убачыўшы дзічыну, і як заўсёды цягне за повад свайго каня Байрам, кідаючыся ёй наўздагон.
— Гэта падобна на шлюбны палёт крылатых мурашак альбо жоўтых матылёў,— думалася тады Аслябу. I ён пачынаў весела смяяцца ад радасці.
Але вайна ёсць вайна, і Асляб ніколі не забываў пра абяцанне хану Батыю. Ён працягваў рабіць набегі на паселішча славян, прыводзячы адтуль шматлікіх палонных.
Аднойчы ў такі набег папрасілася Аліма. Аслябавы воіны ішлі праз Столін. Яны ўжо раней былі тут, і пасля гэтага набегу сяло пазбавілася амаль усіх мужчын. Знік вясёлы смех у Століне, змяніў яго страх. Цяпер толькі жанчыны, падлеткі і старыя выходзілі на лодках. Ім даводзілася цяжка, але трэба было жыць.
Людзі прывучыліся быць асцярожнымі: пакуль усё дарослае насельніцтва Століна займалася лоўляй рыбы, хтосьці ішоў дазорыць, улазіў на высокі вяз, які рос на ўскрайку сяла, і бесперапынна сачыў, ці не набліжаецца сюды вораг. Звычайна гэта быў юнак Нялюб, адзін з нешматлікіх уцалелых сваіх равеснікаў.
Ён і ўбачыў, і расказаў аднавяскоўцам пра чарговы набег. Людзі імгненна схаваліся ў дальнім балоце ды ў лесе, і толькі Нялюб не пакінуў свайго месца на дрэве.
Жыхары Століна са страхам углядаліся ў той бок, дзе знаходзілася іх паселішча. Яны чакалі, што хутка адтуль патхне дымам, і гэта значыла б для іх немінучую гібель ад холаду, бо была ўжо позняя восень, і да зімы слабыя жанчыны і старыя не змаглі б адбудавацца. Але ўсё спакойна было вакол.
Нялюб жа ведаў значна больш, чым аднавяскоўцы. Ён са свайго вяза бачыў, як да возера з лесу выехала некалькі татарскіх вершнікаў. Яны патапталіся на месцы і зноў зніклі, тады з’явіўся і ўвесь Аслябаў атрад. Татары заходзілі ў хаты і адразу выбягалі з іх. Напэўна, іх здзіўляла знікненне людзей. Стары Асляб узняў руку і, калі яго воі сціхлі, нешта сказаў. Мабыць, гэта быў загад паліць хаты столінцаў, таму што адразу аднекуль з’явіліся ў руках у татар палаючыя паходні. Але тут адзін з вершнікаў
хутка пад’ехаў да Асляба, і паходні былі патушаны. Татары пакінулі паселішча, нічога не крануўшы на сваім шляху.
Нялюб не мог нічога зразумець, але штосьці ў зграбнай постаці вершніка-заступніка ўсхвалявала яго. Вось той ненадоўга прыпыніўся, паправіў на галаве махнатую шапку, і доўгія чорныя косы ўпалі яму на плечы. Праз хвіліну яны зноў былі акуратна схаваны пад футравым галаўным уборам...
* * *
Прайшло тры дні. Людзі пачалі супакойвацца і вяртацца ў свае хаты. Толькі некалькі сем’яў яшчэ хаваліся ў лесе. Яны адчувалі, што татары недзе блізка. 3-за гэтага неспакою вартавыя заставаліся на вязе нават уначы.
Аднойчы ў такую ноч Нялюб зноў убачыў прыгажунютатарку. Аліма адстала ад сваіх, пагнаўшыся за вялікай рудой лісою. Ёй было цікава авалодаць такой здабычай, тым больш, што раней, у родных стэпах, Аліме даводзілася бачыць толькі невялікіх жоўтых лісіц. Яшчэ адна думка пагнала дзяўчыну за пушыстым звярком: яна хацела падарыць яго каханаму на шапку.
Аліма была ўся поўная сваім каханнем, і гэта зрабіла яе неасцярожнай. Калі ліса была забіта, татарка заўважыла, што яна знаходзіцца зусім у невядомых ёй мясцінах. Аслябава дачка блукала па лесе да самай ночы, а потым конь вывез яе ў наваколле Століна. Але ў цемры Аліма не пазнала выратаванага ёю паселішча. Ёй падалося, што яна дзесьці на лясной паляне. I там, ля вяза, вырашыла спыніцца, каб дачакацца ранку.
Нялюб глядзеў на прыгожую татарку з вяршыні дрэва, і нядобрыя думкі спелі ў яго галаве: дзяўчына гэтая — дачка самага лютага ворага.
Скачок з дрэва, шум барацьбы, перадсмяротны крык,— толькі гэта і пачулі ў тую ноч маўклівыя халодныя зоры...
Раніцай усё насельніцтва Століна збеглася, каб паглядзець на мёртвую татарку. Твары жанчын былі спалоханыя, дзеці плакалі.
— Вялікае зло ўчыніў ты, Нялюб,— казалі старыя.— Калі хтосьці забівае ваўчаня ля сваёй хаты, хутка да яго завітвае вялікі воўк і жорстка помсціць. Століну трэба чакаць бяды...
Хацелі людзі пахаваць забітую дзяўчыну, але не паспелі. 3 лесу вырваліся-наляцелі Аслябавы воі...
Доўга палаў злашчасны Столін, пакуль агонь не пакінуў пасля сябе толькі чорную нежывую зямлю. Доўга расцягвалі дзікія звяры па лесе астанкі тых, хто калісьці называў сябе столінцамі...
Але Столін адрадзіўся з попелу і смерці. Вярнуліся да роднага возера тыя, хто хаваўся ад татар у лесе. Суровую зіму дапамог ім перажыць стары вяз, які з тых часоў, як была забіта пад ім татарская дзяўчына, пачаў выпраменьваць незвычайнае цяпло. Казалі, гэта душа Аслябавай дачкі перасялілася ў дрэва і, недакахаўшы ў жыцці, працягвала каханнем сваім саграваць усё наваколле пасля смерці.
Як бы там не было, а Столін новы пачаўся менавіта ад гэтага вяза, які ў народзе празвалі татарскім. Пра Асляба ж больш у тых мясцінах не чулі. Кажуць, разбілі татарскае воінства пінскія князі.
* * *
Даўно знікла столінскае возера, скончыўся век татарскага вяза, а людзі ўсё памятаюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне гэтую гісторыю. Назаўсёды адбілася ў свядомасці людской народная мудрасць: хто ссячэ яблыню ў час квітнення, застрэліць лань у тую хвіліну, калі да яе вымя прыпадзе аленяня, заб’е жанчыну ў імгненне, калі ўся існасць яе напоўнена каханнем — той здзейсніць найвялікшае зло. I няма яму ніякага апраўдання.
СўДЗІСЛЛў, прдунук перлнегл
яшчэ ён быў у Візантыі, узняўшы ўгору галаву, доўга з захапленнем глядзеў, як зіхацяцца на
фоне высокага неба, быццам велізарныя зоркі, залатыя
крыжы цэркваў. I там ён чуў скаргі на жорсткасць суровых варажскіх воінаў.
А таксама вандраваў ён па франкскіх землях, і
франкскі рыцар, яго спадарожнік, расказваў яму, як аднойчы трапіў у палон да варагаў, у якіх дзікія звычаі і незра-
зумелая вера.
А калі давялося яму быць у Кіеве, і ён сам упершыню ў жыцці ўбачыў дружыннікаў-варагаў, запрошаных князем Уладзімірам да сябе на службу, ён зразумеў: гэта сур’ёзная небяспека.
I ён паспяшаўся ў родныя мясціны, каб перасцерагчы свайго князя, які даўно меў сутычкі з кіеўскім Уладзімірам. Але яму не паверылі, узнялі на смех, бо не чутно было, каб Уладзімір збіраўся ў паход на гэтыя землі.
— А я кажу вам, што прыйдуць сюды варагі, і шмат крыві тады пральецца. I загінуць многія нашы воіны, бо цяжка змагацца лёгкаю зброяй ды тонкай кальчугай супраць варажскага жалеза, у якое закаваны яны з галавы да ног,— даказваў віцязь.
— Хопіць палохаць нас, Судзіслаў,— смяўся яму ў твар князь.— Вось не ведаў раней, хто самы баязлівы з маіх падданых. Калі ўжо цябе так калоціць пры адным напаміне пра гэтых бадзягаў з Поўначы, дык я дазваляю табе пакінуць наш горад і хавацца ад небяспекі ў лесе. Сярод маіх воінаў шмат смельчакоў. Яны столькі раз выходзілі пераможцамі з бітваў, што з доспехаў ворагаў, забітых імі, можна было б скласці сапраўдныя курганы-бранявіцы. Але рана яшчэ героям думаць пра смерць і пахаванні, і таму даспехі пераможаных воінаў ржавеюць у полі.
Нічога не сказаў на гэта Судзіслаў, а толькі павярнуўся ды павольна пайшоў ад княжага прастола. У той жа дзень ён пакінуў родны горад.
Судзіслаў добра ведаў, чаго каштуюць княжацкія словы, таксама ж як ведаў і вартасці воінаў, сваіх землякоў і сяброў.