• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    ПЛДЗвМНЛЯ ЦЛРКВЛ
    сць у Карэліцкім раёне, паміж вёскамі Турэц і Пузяневічы, дзіўны ўзгорак. Калі прыкласці
    да яго вуха, здаецца, што дзесьці з самога цэнтра зямлі адклікаецца далёкі звон. Асабліва добра чуваць яго ўзімку
    на марозным паветры. Шмат легенд расказваюць мясцовыя людзі пра гэты спяваючы ўзгорак. Але самая цікавая з іх — аб падземнай царкве.
    * * *
    Некалі ў гэтым месцы стаяла драўляная царквапрыгажуня. I вёў службу ў ёй красамоўны non — айцец Аляксандр. Шчодра Бог адарыў свайго служку. Даў яму высокі рост, прыемную знешнасць, густы, гучны голас ды светлы розум. Але, мабыць, асцерагаючыся, што гэтага будзе для аднаго чалавека занадта, паслаў Бог айцу Аляксандру сур’ёзнае выпрабаванне. I выпрабаваннем гэтым была маладая пападдзя матушка Аляксандра.
    Надта ўжо прыгожай была гэтая жанчына. Тварам нагадвала Багародзіцу са славутай Уладзімірскай іконы, стройным станам — разьбляную званіцу. Хадзіла яна сціпла апусціўшы вочы долу, і пахла ад яе ладанам, таму думалася многім, што характар у паповай жонкі,— як у святой. Толькі адзін айцец Аляксандр ведаў, што і думкі пра Бога ў’галаве ў пападдзі няма.
    Паставіла перад сабою прыгожая матушка Аляксандра мэту закахаць у сябе ўсё мужчынскае насельніцтва мястэчка. I ўпэўненна ішла да яе.
    Амаль усе грошы няшчаснага папа ішлі на адзенне, духі ды румяны для матушкі Аляксандры. Бо, лічыла яна, калі жонка падобна на ікону, ёй проста неабходна каштоўная аправа. Калі ў сваёй лёгкай прыгожай вопратцы, абвешаная жэмчугам ды брыльянтамі, матушка Аляксандра выходзіла наперад царкоўнага хору і запявала псалом, прыхаджане і прыхаджанкі, адны з захапленнем, другія з зайздрасцю, абарочваліся ў яе бок.
    I толькі адзін мужчына з мясцовых, малады карчмар Антось, ніяк не звяртаў увагі на жаноцкія вартасці пападдзі, і працягваў набожна маліцца. Гэта вельмі не падабалася матушцы Аляксандры. Яна вырашыла дзейнічаць больш рашуча.
    Доўгімі і таямнічымі здаюцца зімовыя вечары, калі ў цёпла натопленай хаце патрэскваюць дровы ў каміне, на стале стаяць шклянкі з духмянай гарбатай, а насупраць сядзіць маладая, прыгожая гаспадыня і прагна слухае госця...
    Матушка Аляксандра запрасіла да сябе ў госці карчмара Антося, каб ціхай, прыемнай размовай, урэшце, зачараваць непадатнага. I зразумела яна тады, што спадабацца яму можа толькі такая жанчына, якая дапаможа яму разбагацець.
    — Скажыце, пан Антось,— ласкава пытаецца пападдзя,— ці не павялічыўся б ваш даход, калі б карчма знаходзілася ў такім месцы, куды звычайна сцякаюцца натоўпы паломнікаў?
    — Што вы, шаноўная пані! Такое шчасце мы нават і ўявіць не можам,— з ахвотай адказвае карчмар.— А ёсць жа людзі, якім так шанцуе! Вось хаця б і мой швагер, які мае кандытарскую лаўку ў Полацку, непадалёку ад славутай Сафіі. Які ён багаты і паважаны чалавек!
    — Ну, а калі б якаясьці святыня з’явілася ў нашых мясцінах?
    Ад дапытлівага погляду маладога карчмара не хаваецца хітрая ўсмешка паповай жонкі, і ён пачынае нешта разумець.
    Тады, пані Аляксандра, я яшчэ раз упэўніўся б у вашай святасці, бо чыімі ж малітвамі, як не вашымі, будзе паслана дзіва ў нашы мясціны?
    Даўно ўжо ў галаве матушкі Аляксандры спела думка пра тое, як паказаць дзіва Гасподняе легкаверным прыхаджанам. Яна ўжо таемна падлічвала, колькі грошай пасыплецца пасля гэтага ў царкоўную казну, і колькі прыгожых сукенак, чаравікаў, капелюшоў яна зможа купіць для сябе на гэтыя грошы. Размова з карчмаром Антосем канчаткова пераканала яе ў неабходнасці гэтай вялікай хлусні.
    3 таго часу не стала жыцця няшчаснаму айцу Аляксандру. Маліла, дакарала, пілавала жонка мужа, і здаўся non. 3 вечара зачыніўся ў царкве і нешта рабіў там да раніцы. А на другі дзень, у светлае свята Нараджэння
    Хрыстова, заплакала ікона Багародзіцы. I калі ўражаныя людзі звярнуліся за тлумачэннем гэтага дзіва да айца Аляксандра, ён сказаў ім:
    — Шмат грашыце, дзеці мае. Так шмат, што нават светлае нараджэнне Збавіцеля нашага не маеце права святкаваць. Плача аб лёсе вашым Багародзіца. Замольвайце ж грахі вашы, нясіце ў храм Божы ахвяраванні, не скупіцеся!
    I пацягнуліся чарадою грэшнікі ў царкву паглядзець на дзіва ды памаліцца аб душы сваёй перад святыняй, якая плача.
    Бедны non ніколі яшчэ не трымаў у руках сваіх столькі грошай. Бляск багацця асляпіў яго, і нячысцік завалодаў айцом Аляксандрам настолькі, што нават згрызоты сумлення за вялікую хлусню зніклі.
    He менш быў задаволены і карчмар, да якога цяпер заходзіла шмат паломнікаў, што з’язджаліся сюды з усяго наваколля і напаўнялі яго скарбонку звонкімі залатоўкамі.
    Але больш за ўсіх радавалася маладая пападдзя, таму што зараз, калі яна ў новай парчовай сукенцы выходзіла перад царкоўным хорам, з захапленнем глядзеў на яе і апошні з мужчын, які супраціўляўся яе чарам...
    Адбіралі ў людзей усё да апошняга граша канчаткова звар’яцелыя ад нечаканага багацця non, пападдзя ды карчмар. He адну сям’ю разарылі яны, не аднаго чалавека пусцілі па свеце з працягнутаю рукою. 1 грэх іх стаў такі цяжкі, што не пад сілу стала зямлі трымаць яго на сабе.
    Аднойчы, адразу пасля нядзельнай службы, non і пападдзя затрымаліся ў царкве, каб падлічыць дзённы прыбытак. I раптам затрэслася зямля, загрымеў гром, страшэнная сутарга перакрывіла твары святых на абразах, пагаслі лампадкі і правалілася царква разам з абодвума грэшнікамі проста ў апраметную. У той жа час полымя ахапіла карчму, і дарэмна бегаў вакол яе гаспадар, дарэмна спрабаваў спыніць агонь,— згарэла яна датла.
    3 тых часін і стаў чутны падземны звон на ўзгорку паміж вёскамі Турэц і Пузяневічы. Старыя кажуць, што гэта ў пекле падаюць голас званы грэшнай царквы на пацеху чарцям. I чутней за ўсё ён у свята Нараджэння Хрыстовага, у той час, калі ўчынілі свой грэх non ды пападдзя.	4^
    ПРЫМАДОННА яго
    ЯСНЛВЯЛЬМОЖНЛСЦІ
    ветлым майскім ранкам па пыльнай італьянскай дарозе
    хутка рухалася карэта, запрэжаная чацвёркай коней. Рамізнік са славянскім носам-«бульбінай» і хітрымі вачыма праз пэўныя прамежкі часу, магчыма, успамінаючы пра свае абавязкі, пачынаў цокаць языком і панукаць брудна-шэрага каня-каранніка з такімі ж хітрымі вачыма, як у яго самога.
    Пяцёра пасажыраў, размораныя ласкавым паўднёвым сонцам, драмалі, адкінуўшыся на мяккія спінкі сядзенняў. Мяркуючы па іх знешнасці, а таксама па музычных інструментах, нотных аркушах і тэатральных касцюмах, развешаных і раскіданых па ўсёй карэце, гэта былі артысты. Прыгонныя пана Міхала Казіміра Агінскага, накіраваныя ім па навуку ў Італію тры гады назад, вярталіся да свайго гаспадара.
    Раптам карэта спынілася, ад нечаканага штуршка артысты прачнуліся і ў трывозе выглянулі ў вокны. Шлях ім перагарадзіў чорны экіпаж з завешанымі вокнамі, і ад яго ўжо бег да карэты з артыстамі маленькі чалавечак у фраку.
    — Прашу прабачэння,— спешна загаварыў ён.— Але вы так хутка паехалі, што я нават не паспеў развітацца.
    Насустрач выйшаў шыракаплечы дужы мужык, што суправаджаў прыгонных увесь час іх жыцця ў чужой краіне. Чалавечак у фраку паморшчыўся:
    — Зноў вы! Я хачу пагаварыць з маімі сябрамі, а вы такім не з’яўляецеся.
    Тады выйшлі яшчэ чацвёра пасажыраў: дзве жанчыны і два мужчыны. Маленькі чалавечак кінуўся да іх:
    — О! Вы ўсё ж ад’язджаеце, нягледзячы на маю прапанову! Няўжо вы не можаце зразумець, што чакае вас там? Вы зноў будзеце рабамі. А вы ўжо адвыклі ад гэтага, вы даведаліся пра тое, што значыць свабода. Няўжо дзеля гэтай свабоды і дзеля таго, каб вашым вялікім талентам мелі магчымасць захапляцца адукаваныя людзі, нельга парушыць гэтае дурное слова гонару, якое ўзяў з вас пан?
    Ён хацеў яшчэ гаварыць, але яго перапыніла маладая прыгажуня ў белай карункавай сукенцы:
    — Прабачце, пан Антоніа, але нічога ўжо нельга змяніць. Мы абдумалі вашу прапанову і адмаўляемся ад яе. I ў гэтым не толькі наша вернасць свайму слову альбо пашана да пана Агінскага. Зразумейце нас правільна: мы тры гады не бачылі радзімы, і нам ужо вельмі цяжка. А што ж будзе, калі гэтак на ўсё жыццё?.. He, усё вырашана. Мы вяртаемся дадому.
    — Тэкля,— застагнаў жвавы Антоніа.— Ты не разумееш, што робіш зараз. Калі твае сябры проста вельмі добрыя спевакі, то ты — вялікая артыстка. Твой талент дадзены табе Богам, і таму ўжо не належыць толькі табе. Я мог бы зрабіць так, каб перад тваім чароўным голасам схілілася ўся Еўропа. Цябе чакае вялікая будучыня...
    — Прабачце,—зноў перапыніла яго прыгажуня і вярнулася ў карэту. Іншыя сумна рушылі за ёю. Чацвярык крануўся з месца, слуп пылу з ног да галавы ахутаў італьянца...
    Міхал Казімір Агінскі быў проста шчаслівы. Яго спевакі, якія вярнуліся месяц назад з Італіі, вельмі ўзрадавалі сваімі дасягненнямі. Галасы — чыстыя, прыгожага тэмбру, вялікага дыяпазону. Такі цуд могуць стварыць з неадукаваных сялян толькі ў чароўнай Італіі. Цяпер яго тэатр, які вось ужо больш чым дзесяць гадоў з’яўляўся адным з самых вядомых цэнтраў культуры і асветніцтва на Беларусі, зможа, нарэшце, стаць упоравень з лепшымі еўрапейскімі прыватнымі трупамі. I вось заўтра — першы спектакль у новым складзе. Вядома ж, славутая «Служанка-пані» Пергалезі, выканаўцы — лепшыя артысты, брат і сястра, Кандрат і Тэкля Верабейчыкі. Якой прыгажуняй зрабілася ў Італіі гэтая сяляначка Тэкля! Вось што робіць з чалавекам сапраўднае Мастацтва!
    Заслона здрыганулася і раз’ехалася ў розныя бакі. Госці пана Агінскага акунуліся ў цудоўны свет прыемнай музыкі, прыгожых рухаў, вострых вясёлых слоў. 3 захапленнем сочаць дзесяткі вачэй за лёгкай, паветранай постаццю юнай Серпіны, галоўнай гераіні оперы, служанкі, якой уласны розум і абаяльнасць дапамаглі зрабіцца жонкаю свайго не вельмі хітрага гаспадара.
    Але, мабыць, з найбольшай увагай назірае за сцэнічным дзеяннем пан Тэафас Ваўкавыцкі.
    — Як завуць гэтую фею? — пытаецца ён у Агінскага пасля спектакля.
    — О, гэта — гонар маёй трупы! Яе клічуць Тэкля. Чароўны голас, ці не так?
    Голас таксама добры. Але мне яна больш падабалася б у іншай іпастасі. Вам, пан Агінскі, ніколі не прыходзіла ў галаву, што яна сапраўды магла б стаць гаспадыняй пры любым мужчыне?
    — У мяне ёсць жонка,— паціскае плячыма Міхал Казімір.
    — У мяне таксама,— адказвае пан Тэафас.— Але прадайце мне вашу рабыню, і я дакажу ўсім, што гаспадыняй можа быць не толькі жонка.