Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
— Вы жартуеце,— спрабуе ўсміхнуцца Агінскі, але, глянуўшы ў твар субяседніка, разумее: усё, што сказана — сур’ёзна.
— Ну, дык прадаяце мне вашу Тэклю? — пытаецца Ваўкавыцкі.— Я вельмі добра заплачу.
— Хіба дзеля гэтага я вучыў яе тры гады ў Італіі?
— Я аплачу ўсе затраты на яе ў Італіі,— тут жа адказвае Ваўкавыцкі.
1 збянтэжаны Міхал Казімір шэпча нешта пра Вялікае Мастацтва, пра абавязак кожнага схіліцца перад ім, пра сваё пачуццё адказнасці перад тымі, каго з духоўнай цемры прывёў ён да святла, гармоніі, прыгажосці...
— Значыць, вы не хочаце саступіць мне? Што ж, няхай будзе так. Але вы будзеце шкадаваць, шчыра вам кажу,— гаворыць Ваўкавыцкі і пакідае маёнтак Агінскага.
Агінскі забыўся пра непрыемную размову і з галавою акунуўся ў тэатральныя справы. Ён весела рэпеціраваў са сваімі прыгоннымі новыя спектаклі, музыку да якіх пісаў сам. Увесь дзень і вечар праходзіў у клопатах, і Міхал Казімір ноччу засынаў з пачуццём задаволенасці і ўсмешкай летуценніка на вуснах.
Але з гэтага часу ўсё больш змрочным штодзень станавіўся твар панскага аканома. I аднойчы ён прыйшоў да свайго пана з вельмі непрыемнымі звесткамі: вэксалі ад усіх тых дробных даўгоў, што рабіў Міхал Казімір, раптам апынуліся ў руках аднаго чалавека. Пан Ваўкавыцкі скупіў іх у крэдытораў Агінскага і патрабаваў тэрміновай аплаты цяпер ужо аднаго, але велічэзнага доўгу.
Я бачу толькі адно выйсце, мой пан,— гаворыць аканом.— I калі вы не згодзіцеся са мною, я адразу пакіну вас, бо навошта аканом жабраку?
— Гавары,— сумна адказаў Міхал Казімір.— Я зраблю так, як ты параіш.
— Праз два дні ваш маёнтак будзе апісаны, усё пойдзе з малатка. Але ёсць чалавек, умяшальніцтва якога зробіць гэта немагчымым. Што б вы сказалі, калі б заўтра ўсе вашы вэксалі былі знішчаны самім крэдыторам?
— Гэта немагчыма. Ваўкавыцкі — няўмольны.
— Учора я меў з ім гутарку. Ён згодны пайсці нам насустрач, калі вы саступіце яму Тэклю Верабейчык.
— Hi ў якім разе! — закрычаў Агінскі.— Гэты чалавек давёў мяне да галечы. Я ненавіджу яго! Ды і Тэклі няма чаго рабіць у яго маёнтку. Я не прадам яе нікому. Пройдзе час, я разбяруся з усімі справамі і зноў стану здольным трымаць тэатр. I Тэкля будзе ўпрыгожаннем яго.
— He будзьце наіўным, пан Агінскі. Праз два дні ўвесь ваш тэатр з маёнткам і землямі вакол перастануць належаць вам. Ваўкавыцкі знішчыць вас. Дык не трэба ж ісці насуперак яму. Вы падорыце яму Тэклю, і вэксалі знікнуць.
— Хай так,— прамовіў пасля доўгага маўчання Міхал Казімір.— Але хіба гэта выратуе мяне? Mae фінансавыя справы падарваныя. Я не змагу існаваць, калі не пачну зноў браць у доўг грошы.
— Я падумаў і аб гэтым. Трэба прадаць тэатр, які і разарыў вас. He спрачайцеся. За вашых артыстаў абяцаюць добра заплаціць. Яшчэ тыдзень назад я даслаў пісьмо панам Радзівілам, і ўчора мне прыйшоў адказ. Яны купяць усіх вашых артыстаў, музыкантаў, касцюмы, інструменты, дэкарацыі. Гэтых сродкаў будзе дастаткова, каб пачаць адну вельмі выгадную справу, якая ўжо праз два гады верне вам былое багацце. Вы выпішыце з Францыі дзесятак ангорскіх коз разам з вопытнымі жывёлаводамі. Гэтыя жывёлы хутка разводзяцца. Справа — бяспройгрышная. А там — вяртайцеся да свайго тэатра.
Сярод ночы, горка плачучы, Тэкля Верабейчык уварвалася ў спальню Міхала Казіміра. Следам за ёю ўбеглі заклапочаныя лёкаі:
— Сюды нельга! Нельга! Пан адпачывае!
Тэкля вырвалася з іх моцных рук і, як падсечаная, упала на шыкоўны паркет ля ног Агінскага.
— Паночку мой! Даражэнькі! He аддавайце мяне Ваўкавыцкаму! Літасці вашай малю,— вы ж заўсёды былі добры і справядлівы да нас. Вы адкрылі для мяне свет музыкі, вы навучылі мяне сапраўдным, глыбокім пачуццям, бо толькі іх апявае Вялікае Мастацтва. Дык няўжо вы можаце так лёгка кінуць мяне цяпер у абдымкі грубага,
жорсткага чалавека, якога не паважаеце самі? Няўжо вы хочаце маёй смерці? Што вам ад гэтага? А я ж не перажыву ганьбы...
I Агінскі дрыжачым голасам прашаптаў:
— Прабач мяне, Тэкля...
Ён падняў прыгажуню і, абхапіўшы абедзвюма далонямі яе твар, прамовіў:
— Лёс іншы раз вырашае замест нас. Лёс — страшэнная моц, і мы павінны падпарадкоўвацца яму. Твой жа лёс не такі ўжо благі, як ты думаеш, Тэкля. Ну, не будзеш ты пець,— што з таго. Хіба ў гэтым толькі жыццё жанчыны? Ты павінна дзякаваць Богу ўжо за тое, што не давядзецца табе нажываць мазалі, працуючы ў сялянскай гаспадарцы,— будзеш жыць у цяпле, раскошы.
I тут Тэкля заўважыла, што пан Агінскі хавае ад яе вочы. Яна ўстала і ціха пайшла да дзвярэй.
— Тэкля! Куды? — дагнаў яе вокліч Міхала Казіміра.
Спявачка адказала:
— Я ўсё зразумела. Вы былі добрым гаспадаром. Мой доўг — адплаціць вам за ўсё ўдзячнасцю. Калі гэта выратуе вас, я заўтра ж выканаю вашу волю.
Праз два дні ў маёнтку пана Ваўкавыцкага адбыўся няшчасны выпадак. Падораная Агінскім артыстка па неасцярожнасці перакуліла на сябе гарачы свяцільнік. Успыхнула ў адно імгненне адзенне, якое ператварыла дзяўчыну ў жывую паходню. Выратаваць яе не ўдалося...
Значна пазней прыйшла звестка аб тым, што, не даехаўшы да сваіх новых гаспадароў, збег артыст трупы Агінскага Кандрат Верабейчык.
Усё гэта так моцна падзейнічала на ўражлівага Міхала Казіміра, што ён захварэў. I калі з Францыі прыбыла першая партыя ангорскіх танкарунных коз, заказаных прадпрымальным аканомам, ён адмовіўся нават паглядзець на іх. Праз пэўны час аканому давялося адмовіцца ад свайго вялікага плана ўзбагачэння Агінскага і са згоды гаспадара прадаць жывёл з часткай земляў другому пану, больш удаламу ў прадпрымальніцкіх справах.
Па часе гэтыя мясціны ўсё наваколле стала называць Казлаградам, хаця новы пан даў свайму слонімскаму маёнтку больш гучнае імя — Альбярцін — у гонар любімага сына. Казлаградам называюць мясцовыя жыхары рабочы пасёлак Альбярцін і сёння.
А што ж Агінскі? Ён усё астатняе жыццё не мог пазбавіцца тугі і меланхоліі. Некалькі разоў, каб развеяцца,
выязджаў за мяжу. Дарэчы, у апошні свой прыезд у Італію ён наведаў міланскі оперны тэатр «Ля Скала» і са здзіўленнем заўважыў, што адзін са спевакоў вельмі падобны на зніклага Тэклінага брата.
— Хто гэта? — спытаўся Агінскі.
— Немец-гастралёр,— адказалі яму.— Магчыма, з ім заключаць кантракт, бо ён паспеў ужо спадабацца публіцы.
Пасля спектакля Агінскі кінуўся за кулісы.
— Кандрат! Адкуль ты тут? — закрычаў ён, схапіўшы за рукаў былога прыгоннага.
— Вас іс дас? — пачулася ў адказ, і халодны пагляд спыніў пана-мецэната...
ЖАІІОЧЫ СУД
аз у год, у той час, калі снег яшчэ толькі пачынае сыходзіць з палёў, а абуджаныя вясною
дрэвы яшчэ стаяць голыя, уздрыгваючы пад халодным ветрам паміж дзвюма высокімі хваінамі, што знаходзяцца на шляху ад Пружан да Ражковічаў, з’яўляецца страшэнны прывід — Балотная Княгіня. Як узнятая з бярлогі ранняй вясной галодная мядзведзіца, пачынае шукаць сваю ахвяру. I менавіта ў гэты час у тыя мясціны трапляе мужчына, які за сваё жыццё ўчыніў шмат грахоў у адносінах да жанчын. Яго чакае Балотная Княгіня на справядлівы суд...
Так гаворыць старое паданне. Зараз мала хто верыць у яго, але і да нашага часу іншы раз можна пачуць у гэтых мясцінах дзіўную гісторыю, якая, па сцвярджэнню некаторых старажылаў, адбылася не так ужо і даўно — у мінулым стагоддзі.
Язэп быў прыгожы, статны малады чалавек. Такія падабаліся дзяўчатам. I, адчуваючы гэта, высока трымаў галаву Язэп у час святаў ды гулянак, калі абступалі яго з усіх бакоў мясцовыя красуні.
Аднойчы вечарам вяртаўся Язэп з горада дадому. Стомленая кабылка ледзь цягнула даверху нагружаны пакупкамі воз. Хутка цямнела, заставалася яшчэ праехаць значны кавалак шляху. Язэп пачаў хвалявацца: у такі час нярэдка падарожных спынялі рабаўнікі. Раптам кабылка рванулася ад страху і заіржала. Усяго за тры крокі ад яе на шляху ўзнікла чалавечая постаць. Уздрыгнуў і Язэп, але амаль адразу супакоіўся. Гэта была ўсяго толькі маладзенькая дзяўчына ў вясковым кажусе і квяцістай
хустцы.
— Дзядзечка! Падкіньце да Ражковічаў,— тоненькім галаском папрасіла яна.
— Які я табе дзядзечка! — буркліва адказаў Язэп і прыпыніў кабылу, каб нечаканая папутчыца ўзабралася на воз.
Пэўны час яны ехалі моўчкі. Потым разгаварыліся. Дзяўчына паведаміла, што яе клічуць Любкай і што
бацька яе — каваль з Ражковічаў. Затрымалася яна ў гасцях у замужняй сястры, забылася зусім, што строгія бацькі наказалі ёй быць дома яшчэ да прыцемкаў. Весела смяялася румяная, бы яблык, Любка, і заўважыў Язэп, што вельмі прыгожая кавалёва дачка. Страх жа яго начны зусім прайшоў, бо недалёка цяпер былі Ражковічы, і ўжо даносіўся да іх скрозь цемру цёплы пах чалавечага жытла. I Язэп нечакана спыніў кабылу, сціснуў у абдымках харошанькую папутчыцу і паваліў яе на клункі з набытым у горадзе дабром. Далёка разнёсся крык спалоху і адчаю. Здалося, што ўскалыхнуў ён нават абыякавае да ўсяго лясное балота.
I тады нечая халодная вільготная рука апусцілася на Язэпава плячо. Ён узняў галаву і моўчкі вызваліў сваю ахвяру. Нібыта ўсё цела яго працяла наскрозь нервовая сутарга. Проста над ім схіліўся чыйсьці белы, бы маска, страшэнны твар з бяскроўнымі вуснамі і велічэзнымі зялёнымі вачыма. Доўгія белыя валасы пасмамі падалі на плечы. Адзенне было таксама белае і доўгае. Язэп не мог адвесці вачэй ад здані. Ён нават не заўважыў, як кавалёва дачка скочыла з воза і, размазваючы па шчаках слёзы крыўды, кінулася бегчы ў бок сяла. Ён быццам аслупянеў.
— Няўжо табе мала таго зла, што ты ўжо нарабіў, Язэп? — пачуўся рыпучы гук, так непадобны на голас жывога чалавека.— Навошта ты хацеў пакрыўдзіць гэтае дзяўчо? — спытала здань, і Язэп не мог знайсці ў сабе сілы, каб што-небудзь адказаць.
Тады прывід стаў расці, пакуль галава яго не апынулася на ўзроўні вяршалін дзвюх высокіх магутных хваін.
— Ідзі за мною, Язэп, бо я — Балотная Княгіня,— прагрымела, нібы гром з неба,— цябе чакае справядліВЫ суд!
Ногі самі панеслі няшчаснага Язэпа ў самы гушчар лесу. Ён ішоў, і перад вачыма яго ўзнікалі дзіўныя міражы: доўгія і шырокія рэкі, велізарныя палі і лугі, гарады, акружаныя высокімі драўлянымі сценамі і рвамі. Ён ужо стаміўся здзіўляцца, калі яго страшэнная спадарожніца раптам спынілася на ўтульнай лясной палянцы, якая, нягледзячы на яшчэ халодную пару, была падобна на яркі дыван з жывых кветак.