Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
3 тых часін, як у Патапавічах здарылася дзіва з камянямі, удавіц гэтых часта можна было бачыць на жалобным узгорку. Яны прыносілі туды кветкі, размаўлялі з валунамі як з каханымі, прыходзілі да іх раіцца, як жыць далей. I месца гэтае з тых часін стала лічыцца свяшчэнным, бо верылі жанчыны: хаця і ляжаць мужы іх у чужой зямлі, душы іх — тут. Вярнуліся яны да родных мясцін, бо ўсё ў прыродзе цягнецца да сваіх вытокаў.
Наконт жа крыжоў на каменнях доўгую спрэчку вялі бацюшка ды ксёндз. Вырашылі, што іх з’яўленне — воля Божая. А калі аднолькава ставіцца Гасподзь і да каталікоў, і да праваслаўных, дык і ім, служкам Богавым, трэба быць адзінымі.
Сапраўды ж, перад жыццём і смерцю ўсе роўныя.
4 Млын на сямі колах
КРЫЙОЛв B03GPA
но двойчы мяняла сваё найменне. 3 Жыцкага на Князь-возе-
ра, з Князь-возера на Чырвонае. Пра кожную з гэтых назваў складзены ў народзе паданні. Я распавяду пра апошняе найменне, якое, хаця і ўзнікла ўжо ў савецкі час, сягае карэннямі ў далёкую
мінуўшчыну.
Спытайцеся ў тамтэйшага люду, якой рыбай адорвае іх спакон веку возера? Адкажуць: краснапёрай. А пачырванела пер’е рыбінае нібыта ад вялікай крыві, што неяк пралілася ў ваду ды насыціла зямлю далёка вакол возера.
А была ж тут калісьці жорсткая бітва, бой неміласэрны ўсё з тымі ж татарамі-душагубцамі...
* * *
Пры княжацкім двары ў дружыне храбрай служыў мужны вой, сівавусы Пуцята. А ў таго Пуцяты раслівыхоўваліся два сыны-волаты. Светлавокія, віхрастыя, смяшлівыя. Радасна было бацьку, калі, у час пацешных боек з сынамі, упэўніваўся ён, што з цяжкасцю ўжо даюцца яму перамогі над юнакамі, што ў хуткім часе мацнейшыя, дужэйшыя за яго будуць хлопцы. За гонар мець такіх сыноў. I ганарыўся будучымі ратнікамі Пуцята, і дзякаваў Богу за шчасце, дараванае яму.
Сыны ж Пуцятавы, шаснаццацігадовыя дзецюкі, не думалі пакуль аб ратнай славе. 3 равеснікамі палявалі, спаборнічалі ў трапнасці, прывязваючы да пояса за хвасты збітых стралой вавёрак альбо балотных качак, з дзеўкамі карагоды вадзілі ў вяночках з дзьмухаўцоў, ды абодва, таемна адзін ад аднаго, спрабавалі падабацца румянай дзяўчыне з пяшчотным імем Каліна.
Але аднойчы сівавусы Пуцята рашуча загадаў маладым волатам:
— Хопіць юнацкіх забаў! Час вам стаць сапраўднымі мужчынамі. Да князя пойдзеце разам са мною. He адмовіцца, думаю, слаўны ўладар ад такіх вояў. А там, як паход прыспее, пакажаце сябе так, каб бацьку не было сорамна. Можа, і ўзвысіць вас за добрую службу князь.
Светлай раніцай перад вочы княжацкія прывёў святочна апранутых сыноў сваіх Пуцята. Але, мабыць, не ў час прыйшло сямейства волатаў у грыдніцу, бо толькі трывожны шэпт чаляднікаў, спалоханыя твары слуг ды сумны пагляд князя, якім ён акінуў гасцей сваіх, сустрэлі іх.
— Мо бяда нечаканая надышла? Чума, мор чорны абрынуўся за грахі нашы на нас? — спытаўся сівавусы воін.
-— He мор, але не меншае зло, верны мой Пуцята, — адказаў князь.— Злое семя ўзрасло цяпер замест хлеба на нашай няшчаснай зямлі. Дайшлі, урэшце, і да нас лютыя татары. Выпрабаванне дасылае нам Гасподзь. Учора бачылі за возерам Жыцкім паганых батыраў. I няма ім ліку, ад капытоў іхніх коней уся трава на шляху татарскага воінства вытаптана, ад смуроду нячыстых целаў лістота на дрэвах згортваецца, вяне, па пятах жа за касавокімі ліхадзеямі ляцяць крумкачы, бягуць ненажэрныя ваўкі. Адчуваюць пах смерці, каркаюць, па нашых душах выюць...
Заклапочаны стаў Пуцятаў твар: будзе бойка крывавая!
— Ці сам павядзеш, княжа, дружыну на ворагаў? — спытаўся.
— Нягожа перакладаць мне свой крыж на плечы іншага,— з уздыхам адказаў князь.— Але ж табе, мой верны слуга, таксама будзе шмат клопату. Збярэш апалчэнне па навакольных вёсках. Бяры кожнага юнака, што дасягнуў шаснаццаці гадоў, кожнага старога, што трымаецца ў сядле. Іншага выратавання я не бачу.
— Няхай будзе так,— цвёрда адказаў Пуцята.— Калі цяжка будзе нашай дружыне, прыкрые яе апалчэнне. Тых жа, хто мацнейшы будзе, пастаўлю з левага боку ад асноўнага войска. Сам павяду іх на ворага, калі іншага наказу ад цябе, княжа, не будзе. Мяне ж у дружыне няхай заменяць мае сыны. He адмаўляйся ад іх, мой гаспадар.
Шэрай раніцай на беразе возера сабраліся княжацкія воіны. I доўга стаялі яны ў цішы і ўглядаліся праз туман у той бок, адкуль павінны былі з’явіцца іх супраціўнікі. Але праз туман даносіліся толькі няясныя шолахі ды далёкае іржанне коней. Вось паступова пачаў разыходзіцца, таяць туман. I ўбачылі тады ратнікі варожае войска, якое на супраціўным баку возера таксама, як і яны, чакала, калі развіднее.
I тады раздаўся воінскі кліч з аднаго боку ды дзікі віск — з іншага. Па беразе возера насустрач адзін аднаму кінуліся воіны — нашы ды татарскія.
I сышліся, і зазвінелі клінкі, і засвісталі стрэлы. Гарачай стала зямля для конскіх капытоў, і пачырванеў небасхіл не ад узыходзячага сонца, але ад чалавечай крыві.
Гэта быў час, калі знікае ў чалавеку ўсё людское. I, як дзікі драпежнік, толькі крыві прагне ён, ап’янены бойкай.
Пуцята не бачыў у злой сечы сваіх сыноў, ён нават не думаў пра іх, адбіваючы ўдары, што сыпаліся на яго з усіх бакоў. Неўзабаве яго конь стаў спатыкацца ў месіве чалавечых целаў. Тады Пуцята кінуў пагляд далёка над галовамі ратнікаў, што біліся побач з ім. I з жахам убачыў, як сцягваюць з каня бяссільнага, параненага князя татары. Застагнаў Пуцята, упэўніўшыся, што нічым не можа дапамагчы яму, акружаны з усіх бакоў ворагамі.
Але нехта спяшаўся, прабіваючы сабе шлях мячом, да князя. 1 гэта быў адзін з Пуцятавых сыноў. 1 паляцелі варожыя галовы з плеч пад ударамі волатавай рукі.
Але што гэта? Ззаду да асілка пад’язджае багата апрануты татарскі мурза, і падае-валіцца юнак, як падсечаны малады дубок.
А вакол стаіць немагчымы шум, ляск, крык, стогн. Бязлітасна б’е Пуцята ворагаў. I больш ужо не глядзіць у той бок, дзе загінуў яго сын, бо баіцца ўбачыць другога, які таксама павінен быць побач. Але ўжо ляціць у сусвет шчырае бацькоўскае маленне: няхай хаця б аднаго з дваіх пакіне яму Гасподзь у гэтай сечы!
Гарачымі сталі нават дзяржакі мячоў у руках воінаў. He вытрымалі татары жорсткага націску княжацкай дружыны, пачалі адступаць, а потым кінуліся бегчы. I гналі іх ратнікі некалькі вёрст па лясах і балотах. He было нікому з ворагаў выратавання.
Толькі пасля таго, як быў забіты апошні татарын, даведаўся Пуцята пра смерць і другога свайго сына. Яму ўдалося вынесці князя з поля бою, але сам юнак быў моцна паранены, ад ран гэтых і сканаў.
Глыбокія маршчыны праляглі на ілбе ў сівога Пуцяты, калі даведаўся ён пра гэта. У вялікім горы пакінуў стары воін сваіх баявых паплечнікаў. Пайшоў да глыбокага возера сваю тугу хвалям азёрным давяраць. I застыў раптам у непаразуменні на высокім беразе. Чырвонай ад хрысціянскай крыві стала вада ў возеры. I было такое ўражанне, што возера змагалася таксама, і зараз, параненае, сыходзіць крывёю...
3 тых часін і пайшла ў возеры краснапёрая рыба.
Ішлі гады. 3 часам Жыцкае возера стала называцца Князь-возерам. Новая назва існавала ажно да самай рэвалюцыі. А потым паўстала пытанне, ці варта яго захоўваць у краіне, дзе ўжо няма князёў. Памятаючы прыгожае паданне, сяляне навакольных вёсак прапанавалі назваць яго Чырвоным. Назва падабалася, бо адпавядала яна яшчэ і рэвалюцыйным настроям таго часу. Так Жыцкае возера, Князь-возера стала возерам Чырвоным.
А якой назвы яно больш заслугоўвае зараз, у час, калі многія старыя тапаграфічныя назвы вяртаюцца на карту Беларусі, вырашаць нам.
РЫЦАРСКАЯ
плльчлткл
пошняе «амэн» адгучала над целам шведскага генерала Ленарда Вэнстрама. Сухенькі па,аць магчымасць салдатам развітацца са сваім камандзірам. Тады да яго з нямым
пытаннем наблізіўся малады капітан Кнуд Ёрансан. Быццам адказваючы на гэтае пытанне, стары святар прагаварыў:
— Ён пажадаў быць пахаваным у адной пальчатцы. Здаецца, гэта нейкі старадаўні рыцарскі звычай?
— Так,— адказаў капітан.— Далёкія продкі графа Вэнстрама хадзілі ў крыжовы паход да труны Гасподняй. Пэўна, адтуль яны і прывезлі такі звычай. Рыцара хаваюць у адной пальчатцы, лічачы, што другую ён кінуў у твар смерці, выклікаўшы яе на двубой. Калі рыцар у жыцці паводзіў сябе з годнасцю і ні ў чым не парушаў рыцарскага кодэксу, смерць возьме яго за правую руку, апранутую ў пальчатку, каб з гонарам давесці да брамы ў рай. Калі ж рыцар аказаўся нявартым, яна схопіць яго сваімі халоднымі кашчавымі пальцамі за левую руку, на якой няма пальчаткі. I нясцерпны магільны холад праніжа ўсё цела такога рыцара. I будзе вымушаны цярпець холад гэты, курчачыся ў пакутах, ён да тых часін, пакуль не прыйдзе дзень страшнага суда. У адной пальчатцы паплечнікі хавалі свайго загінуўшага сябра толькі тады, калі былі ўпэўнены ў яго годнасці.
— Што ж,— сумна прамовіў пастар,— будзем маліць Госпада, каб дараваў самаўпэўненасць і гардыню нябожчыку.
— А хіба вы, святы ойча, не адпусцілі грахі Ленарду Вэнстраму? — здзівіўся капітан.
— Ён не прызнаў за сабою ніякіх грахоў, хаця я шчыра спрабаваў накіраваць яго споведзь па патрэбнаму шляху. Генерал так і не зразумеў, што забойствы, якія чыніў ён на гэтай зямлі,— цяжкі грэх.
— Мы ўсе толькі салдаты караля,— паціснуў плячыма капітан Ёрансан. — Мы павінны выконваць загад нашага манарха.
— Вы хочаце сказаць, што кароль пасылае свае войскі ваяваць з жанчынамі і старымі? — узняў на свайго субяседніка суровы пагляд святар. — Сын мой, няўжо сэрца ваша не заходзілася ад жалю і непаразумення, калі бачылі вы павольна паміраючых у пакутах тутэйшых сялян, якім нашы салдаты распорвалі жываты, мёртвых немаўлят, прыціснутых да сцяны цяжкай лавай, жанчын з прабітымі пікай грудзямі? Гэта было зроблена не па наказу караля, але па волі Ленарда Вэнстрама. Колькі сёлаў з мірнымі жыхарамі было абрабавана і спалена намі на гэтай зямлі? У тых мясцінах, дзе прайшоў наш атрад,— толькі попел і смерць. I я пытаюся: дзеля чаго?
Малады капітан моўчкі схіліў галаву, і пастар прагаварыў ужо амаль спакойна:
— Мы пахаваем Ленарда Вэнстрама так, як ён пажадаў. Няхай суддзёй будзе яму Гасподзь, а не мы, смяротныя. Я буду шчыра маліцца за яго душу і за вашы таксама.
У вялікім маўчанні цела шведскага генерала аддалі зямлі. Над магілаю яго быў насыпаны курган, і атрад пакінуў гэтыя мясціны.