Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
Але калі пацягнуліся двое адзін да аднаго, здарылася дзіва: пацямнела на хвіліну свяціла, сарамліва хаваючы іх пацалунак ад нядобрых людзей.
Як потым склаўся лёс гэтага кахання, я, на жаль, не ведаю. Але жонку і гаспадыню нашага майстра клічуць таксама Маргарытай. Напамінам жа пра тую сустрэчу зрабіў наш Скарына свой герб: светлае велічнае Сонца, быццам поўны розуму і добрых пачуццяў майстар, цалуецца з Месяцам, загадкавым і прыгожым, як Маргарыта.
— Якая дзіўная гісторыя,— шэпча новенькі.
— Але, на жаль, гэта толькі казка,— усміхаецца Пётр.— 3 гербам настаўніка ўсё значна прасцей, сябра. Веды, якія нясуць простым людзям кнігі Скарыны, робяць іх душы недаступнымі для здзекаў багатых і ўладных, узносяць іх на такую вышыню, з якой глядзяць на зямлю далёкія свяцілы. I над імі толькі адзін Бог.
Мабыць, занадта гучна гаварыў Пётр, бо словы яго разбудзілі майстра, які спачатку ледзь чутна варухнуўся, а потым павольна ўзняў галаву.
Імгненна аказаліся вучні на сваіх месцах, аднавілася работа, быццам ніколі і не перапынялася.
Адціснуўшы чарговы ліст, спыніўся на хвіліну майстар, азірнуўся, агледзеў сваіх вучняў, што старанна схіліліся над старонкамі будучай кнігі. Добрая ўсмешка з’явілася на твары ў Скарыны. Ён чуў размову юнакоў праз сон, і яна пазабавіла яго. «Вось, пачалі складаць паданні і пра мяне,— думаў майстар.— Добра гэта ці не? Ці не імкнуўся я сам тлумачыць людзям усе самыя таямнічыя з’явы, паходжанне якіх было часцей за ўсё даволі звычайным? Або, можа, гэтым хлопцам проста неабходна зрабіць загадкавай асобу настаўніка? Нават вучні Хрыста патрабавалі ад свайго «раві» цудаў. Тады няхай жывуць усе гэтыя паданні. Тым больш, што прыдуманы яны такімі незвычайнымі людзьмі, як таўстун Андрэй, даўгавязы Фама і Пётр Мсціславец, самы таленавіты з маіх вучняў».
• * »
Доўгае жыццё аказалася ў трох гісторый, якімі вучні Скарыны абмяняліся ў адзін з дзён напружанай працы над славутай «Бібліяй рускай».
I ў наш час, калі гутарка заходзіць пра герб Скарыны, на якім — шлюб Сонца і Месяца, часта можна пачуць адну з іх, a то і адразу ўсе тры. I можна верыць ім, а можна не верыць, але нельга адносіцца да паданняў гэтых без павагі, бо складаліся яны ад вялікай любові да слаўнага сына зямлі беларускай.
ВЯНОК БЛГШІ
^а’УіавйЙЯ'мя f®\. Х^_ нягіня Паята наважылася здраDOO C-J дзіць мужу. А як можна было не закахацца ў маладога ваяводу з Літвы, што гасцяваў у іх тыдзень таму! Па добрым старажытным звычаі паднесла Паята госцю кубак з мёдам. Узняла вочы на вясёлага светлавалосага юнака, ды і патанула ў яго блакітных, глыбокіх, бы азёры, вачах. 1 першай яе думкай было: «Не павінны быць у воіна такія вочы. Шэрыя б яму, пад колер клінка». I другой яе думкай было: «Як жа, мусіць, соладка, калі такі прыгажун трымае цябе ў абдымках!»
Ноччу паслала Паята сваю служанку з таемнымі словамі да маладога ваяводы. I прынесла тая госцеў адказ: «Праз два дні пасля майго ад’езду кідай свайго князя ды бяжы за мною ўслед. Я прыпынюся ў дарозе, пачакаю...» Прыгожай жанчынай была Паята, яе краса любога магла звесці з розуму. Таму не сумнявалася яна: літоўскі госць стрымае слова, не схлусіць, не кіне.
У ноч уцёкаў узяла з сабою княгіня толькі двух верных воінаў. Але ў цемры начной заблукалі яны, трапілі ў дрыгву. Ступіў крок са сцяжынкі адзін спадарожнік — ды і праваліўся ў багну разам з канём. Кінуўся яму на дапамогу другі — сам заграз. Крычала, плакала Паята, білася ў адчаі, што праглынула ненажэрная багна воінаў. А тая ўжо да княгіні падбіраецца, вунь конь яе па калені Ў дрыгве...
Вялікі страх скаваў усё яе цела, крык адчаю замёр у грудзях. Зразумела жанчына: гэта няўмольна і ціха набліжаецца смерць, і не ўбачыць ёй нават, як патухнуць у небе далёкія зоры ды ўзыдзе сонца...
I раптам вочы Паяты наткнуліся на яркі сноп святла. Прамень сонца? Сярод ночы? He, нешта зусім іншае. Праз цемру, смяротную небяспеку і жах да княгіні набліжалася высокая чалавечая постаць, уся ў дзівосным незямным ззянні. Незвычайнай прыгажосці жанчына з прамяністым вянком на галаве ішла па дрыгве, нібы зусім яе не кра-
наючыся.
— Дапамажы мне! — узмалілася княгіня.
— Чым жа дапамагу табе, княгіня Паята? — адказала незнаёмая, і голас яе быў, нібы спеў жаўрука альбо звон крыніцы.— Хіба што вось гэтым!
Яна зняла з галавы зіхатлівы вянок і кінула пад ногі каню. У тую ж хвіліну адчула княгіня, як пад капытамі скакуна дрыгва стала цвёрдай зямлёю, і ўбачыла, што імгненна ўзышлі на зямлі той дзікія ружы. Паята саскочыла з каня і ўпала перад незнаёмкаю на калені:
— Багіня! Светлая багіня кахання і прыгажосці Лада! Ты пачула мяне! Ты ўратавала мне жыццё! Чым жа я змагу аддзячыць?
Засмяялася ў адказ багіня Лада:
— Ці бачыла ты той вянок, што быў на маёй галаве? Гэта вянок тваёй цноты і вернасці. Да яго ў шлюбную ноч даверыла ты дакрануцца руцэ свайго мужа. I я блаславіла ваша каханне. Але вось ты ўцякаеш ад сваёй сям’і з першым жа прыгажуном... Добра яшчэ, што здрадзіла ты пакуль толькі ў думках, інакш і вянок не выратаваў бы цябе, а пацягнуў бы ў бездань. Пакарана ты дастаткова. Вяртайся ж да мужа. Я зраблю так, што ён даруе. Але абяцай на месцы гэтым закласці горад. Няхай такой будзе плата за тваё выратаванне.
Як вярнулася дамоў Паята, як адбылася сустрэча яе з мужам, ці шчаслівым было яе далейшае жыццё — невядома. Аднак там, дзе сустрэлася ёй калісьці Лада, сапраўды ўзнікла паселішча. Яно атрымала назву Івянец. Мабыць, і сапраўды у гонар вялікай паганскай багіні і яе цудоўнага вянка, што выратаваў Паяту.
кашулі, якую яна сама
УДОВШЫ КАМЯНІ
ўбачыўся Лізавеце ў неспакойным сне яе муж,— малады, светлатвары, у белай святочнай калісьці вышывала. Ён быў такі,
якім бачыла яго ў апошні перад разлукаю дзень. Тады Якуб смяяўся, жартаваў, пасадзіў маленькага іх сына на нагу і гайдаў яго. Хаця муж і збіраўся на вайну, Лізавета мала непакоілася пра яго. Мабыць, Якубавы спакой і ўпэўненасць перадаліся ёй. Яна верыла: з яе вясёлым, добрым, прыгожым мужам нічога благога не здарыцца. Ды і пра
ворага, супраць якога выступала войска польскае, а з ім і яе Якуб, ведала Лізавета толькі па карцінках, што часта прадавалі ў час кірмашу: «Турак на кані», «Турак у гарэ-
ме», «Хрысціянін лупцуе турка».
У сне муж быў сумны. Ён доўга моўчкі глядзеў на жонку, а потым ціха папрасіў:
— Лізавета, калі ты сапраўды любіш мяне, выкаці камень-валун, што вугал пуні падтрымлівае, ды зацягні яго на ўзгорак за сялом. He пытайся ні аб чым, любая. Няма моцы нічога больш сказаць табе...
Адчуваючы нешта дрэннае, ухапіла мужа за руку Лізавета: усё не хацела пускаць яго. Раптам скрозь сон пачула Лізавета, як заплакала дзіця. I ціха прагаварыў Якуб:
— Ідзі да нашага сына, Лізавета. Ты не можаш пакінуць яго нават дзеля мяне. Выканай просьбу маю...
Маладая жанчына прачнулася. Хлопчык спакойна спаў у люльцы. Значыць, ёй толькі падалося, што ён плача. Але які дзіўны сон! Што гэта значыць?
Лізавета ціхенька падышла да абразоў, схілілася перад імі. I пацяклі, бы вада ў вясновых ручаях, з яе вуснаў добрыя словы малітвы. За мужа прасіла Лізавета і за мужоў сваіх аднавясковак, што раздзялілі з Якубам яго ваенны лёс дзесьці далёка пад абложанай Венай. За ўсіх хрысціян абодвух армій: польскай і аўстрыйскай, якім даводзіцца зараз абараняць сваю свабоду і веру ад турэцкай навалы, і за іх дзяцей, што чакаюць бацькоў жывымі...
Раптоўна дзверы з бразгам расчыніліся. Бледная, растрапаная, у хату ўбегла Лізавеціна суседка, Прузына.
— Ліза, мне страшна...— прагаварыла яна.
— Цішэй, калі ласка, Прузынка. Дзіця спалохаем,— зашаптала Лізавета.— Што здарылася, мілая?
Прузына была лепшай Лізавецінай сяброўкай. Яны з дзяцінства лічыліся неразлучнымі, у адзін год адгулялі вяселлі, пабудавалі побач хаты. Толькі і разыходжанняў было паміж вясёлымі малодкамі: Лізавета хадзіла маліцца ў царкву, а Прузына — у касцёл.
Зараз Лізавеціна сяброўка, прызнаная вясковая прыгажуня, магла б падацца нават нязграбнай: ні адной крывінкі ў твары, рукі трасуцца, вочы — шалёныя.
— Ліза, мне страшна,— паўтарыла яна зноў.— Я бачыла зараз Вінцуся...
— У сне?
— He ведаю: мабыць і ў сне, але мне падалося, што наяве.
Лізавеціна сэрца забілася хутчэй. Перарывістым голасам яна спыталася:
— I... ён... штосьці казаў табе? Прасіў аб чымсьці?
— Так. Ён прасіўся ў родныя Патапавічы. Казаў, што цяжка яму там, на чужыне. Прасіў хату яму новую падрыхтаваць хутчэй...
— Камень?..— без сіл прашаптала Лізавета.
— Адкуль ты ведаеш? — ухапіла яе за рукаў Прузына.
Жанчыны паглядзелі адна адной у вочы і раптам у адчуванні нечага непапраўднага кінуліся са слязьмі ў абдымкі...
Прырода яшчэ спала — ні ветрыку, ні раняшняй расы, ні абуджальнага сонечнага промня... Лізавета і Прузына закацілі на ўзгорак за сялом два валуны. Спыніліся, каб аддыхацца пасля незвычайнай працы. Вакол іх была цішыня. Але вось зарыпелі веснічкі ў двары цёткі Ядвігі, бразнулі дзверы ў Таццянінай хаце, зазвінела перакуленае вядро ў Вольгі. Сяброўкі не маглі паверыць сваім вачам. Са стогнам і плачам да ўзгорка, на якім яны зараз стаялі, з усіх бакоў рухаліся жанчыны-салдаткі. Кожная каціла перад сабою велізарны камень.
У непаразуменні глядзелі жанчыны вёскі Патапавічы адна на адну. А на ўзгорку з’яўляліся новыя ды новыя камяні.
— Ды што ж гэта, бабанькі, робіцца? — не вытрымала адна з іх. — Калі не лічыць Юстысі ды Веры, усе мы, што мужоў правялі, тут!
I заплакалі-загаласілі ў адчуванні вялікага гора аднавяскоўкі, але раптам сціхлі. Пагляд кожнай упаў на чорны валун, прынесены ёю. У першых сонечных промнях на каменнях ясна пазначыліся лічбы — 1683 год. 1 над імі —• крыжы: на адных — праваслаўныя, на другіх — каталіцкія.
— Ды гэта ж... магільныя камяні! — ускрыкнула Лізавета.— Нашым мужам!
Прузына ўпала на зямлю. Плачучы, яна абдымала чорны валун, як калісьці свайго Вінцуся. А вакол ужо стаяў вялікі енк:
— Загінулі сокалы нашы! I як жа мы адразу не зразумелі, навошта прыходзілі яны да нас ноччу гэтай? Дык вось пра якія новыя хаты прасілі яны нас! Удавіцы мы чорныя, горкія!
* * *
Калі ў Патапавічы, што на Ляхаўшчыне, прыйшла сумная вестка пра тое, што амаль усе мужчыны, прызваныя ў войска на вайну з туркамі, загінулі пры вызваленні ад «паганых нехрысцяў» Вены, жонкі іх ужо даўно насілі чорнае адзенне.