Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
♦ * ♦
Стары завяршае свой аповед, працягваючы руку ў бок ратушы, на якой красуецца герб Шарашова: чалавек, апрануты ў рыззё са ззяннем вакол галавы.
— He глядзі, што на ім німб,— давяральна шэпча сівы апавядальнік свайму субяседніку.— Гэта — зусім іншы святы, не той, пра якога ты думаеш. Каралева Бона, даючы Шарашову магдэбургскае права, наказала майстрам выбіць на нашым гербе аднаго са сваіх святых. Ну, яны і выбілі постаць «святога» Шэраша, якому кароль так і не дараваў яго ўчынку. Усе пра гэта ведаюць, але ніводзін з гараджан ніколі не выдасць майстроў. Гэта — самая свяшчэнная таямніца Шарашова.
ЦЛРЫЦЫНЛ ЎЗНЛГЛРОДЛ
і было гэта папраўдзе, ці не, але ж людзі кажуць, а мы, наіўныя, верым ім: аднойчы праз беларускія землі ехала кудысь-
ці па сваіх царскіх справах Кацярына II. He адна ехала, са
сваімі фаварытамі: князямі Рыгорам ды Аляксеем Арловымі і князем Пацёмкіным-Таўрычаскім.
Дарога доўгая, нудная, камарыкі беларускія з балотаў ды з лясоў зусім замучылі царыцу. Адганяе яна іх веерам, ды яны зноў насядаюць.
— Які дзікі край!—скардзіцца Кацярына.— Колькі едзем — ніводнага горада. Мабыць, тут і людзі не жывуць!
— Ды як жа, жывуць, матухна,— адказваюць ёй.— Вось хутка праз горад праязджаць будзем. Уздой назы-
ваецца.
— Узда? Цікавая назва. Хацелася б ведаць, чаму яна такая? О, хто даведаецца пра гэта хутчэй і раскажа мне,— таго чакае добрая ўзнагарода.
Пачулі гэтыя словы шаноўныя князі Арловы, даведаўся пра іх сам князь Пацёмкін-Таўрычаскі. I кожны вырашыў для сябе: маёй будзе гэтая ўзнагарода! Ведалі ж, якой шчодрай бывае царыца, калі ёй добра дагадзіць.
Вось пад’язджае карэта Кацярыны да гарадской брамы. Што пачалося тут! Ударылі званы, збегліся спалоханыя гараджане, выйшлі да карэты бургамістр ды папы з заможнымі купцамі, хлеб-соль на ручніку вынеслі. Але ж царыца не рада. Галавою павярцела: дзе тут залачоныя палацы, пышныя кафтаны, шырокія крыналіны? Ды і нос двума пальцамі заціснула:
— Фі, які непрыемны пах! Колькі мужыкоў, ды ўсе ў брудных панчохах! Ай, не! Тут я спыняцца не буду, пасля абедні ж і ад’еду.
Чуюць гэта князі Арловы, задумваецца сам князь Пацёмкін-Таўрычаскі. Да абедні ж крыху больш за гадзіну засталося. He даведаюцца за гэты час пра назву — страчана царская ўзнагарода!
I вось просіць князь Рыгор Арлоў, каб адпусцілі яго хаця б на паўгадзіну па горадзе пахадзіць. Сам жа толькі за вугал завярнуў — хап мужыка за каўнер:
— Ану, даражэнькі, расказвай мне, чаму горад ваш Уздой называецца? Скажаш, атрымаеш рубель з выявай матухны Кацярыны Аляксееўны!
Паглядзеў на важнага пана хітры беларус ды і кажа:
— Шаноўны пане, яшчэ ад прадзеда свайго я чуў адну гісторыю. Быццам калісьці, вельмі даўно, валодаў мястэчкам гэтым слаўны князь. I быў у яго малады сын. Закахаўся княжыч у адну дзяўчыну. Прыгожая была, добрая, працавітая, разумная. Адна бяда — нязнатнага роду. He даў стары князь блаславення свайго на шлюб гэты, ды малады — упарты быў, супраць бацькі пайшоў, пры ўсім народзе нявестай дзяўчыну назваў. 1 ўжо дзень быў прызначаны, калі ў храм павядзе маладую жаніх, але ж раніцай вылавілі рыбакі цела княжай нявесты ў рэчцы. Людзі кажуць: стары князь загадаў утапіць яе. Пахавалі прыгажуню, але пасля гэтага княжыч нібы розум страціў. Усё хадзіў ён па беразе ракі і клікаў каханую па імені: «Узда! Уздзянка!» Вось і стаў горад наш Уздою, а рака — Уздзянкай называцца.
Узрадаваўся князь Рыгор Арлоў, паспяшаўся да царыцы. А ў гэты час брат яго ўжо дапытваў аднаго яўрэйскага купца, таксама жыхара гэтага горада. Убег ён у лаўку да бедалагі і, размахваючы шпагай, стаў гразіць яму:
— Заб’ю цябе, як сабаку, калі не скажаш, чаму горад ваш Уздою называецца!
Задрыжэў купец, ды рабіць няма чаго, трэба нешта прыдумляць.
— Кажуць, даўно яшчэ, пры татарах, быў у гэтых мясцінах гаспадаром чалавек жорсткі, люты хан Койдан. Адзінае, што любіў гэты чалавек, было золата. Залатыя ланцугі ўпрыгожвалі шыю яго, залатыя пярсцёнкі зіхацелі на кожным пальцы яго, з золата была збруя яго каня. Аднойчы хан Койдан вырашыў даведацца, якой глыбіні наша рака. Але пасярэдзіне ракі закруціў яго вір, ледзь не патануў Койдан разам з канём. Выбраўся на бераг, паглядзеў, а вуздэчкі залатой, з алмазамі, на кані няма — засталася ў рацэ. Раззлаваўся хан, загадаў сагнаць усіх мужчын-гараджан да ракі, каб шукалі яго вуздэчку. I пачалі ныраць людзі пад татарскімі бізунамі, а плынь хуткая, рака глыбокая. Шмат людзей загінула. Вуздэчкі ж усё роўна не знайшлі. Таму рака атрымала назву Уздзянка, а горад — Узда.
Адпусціў князь Арлоў купца, сам накіраваўся да царыцы па ўзнагароду.
Князь жа Пацёмкін-Таўрычаскі нікуды не хадзіў, ля царыцы заставаўся. У ратушу за ёю пайшоў, дзе чакаў царыцу пышны стол ды ўгодлівыя твары найзаможнейшых гараджан. I толькі потым выйшаў на некалькі хвілін.
Глядзіць, а перад ратушай стаіць салдат-вартавы. Увесь падцягнуты такі, напружаны, варухнуцца баіцца, ружжо на руцэ. Адным словам,— малайчына! Вось пачынае з ім размову князь Пацёмкін-Таўрычаскі:
— Ну, служывы, як жывецца-служыцца? Добра?
— Так точна, Ваша Высакароддзе!
— А камандзіры не крыўдзяць?
— Ніяк не, Ваша Высакароддзе!
— А ці не можаш ты мне, служывы, расказаць, чаму горад ваш Уздой называецца?
— Ніяк не, Ваша Высакароддзе!
— Чаму? He ведаеш хіба?
— Так точна, Ваша Высакароддзе, ведаю. Але нам не дазволена размаўляць на варце. Нас за гэта караюць шпіцрутэнамі.
— А, пустое, служывы! Нічога не бойся! Глядзіш, і не пакараюць, калі за цябе сам Пацёмкін заступіцца.
I салдат расказаў:
—Назва горада ёсць алегорыя, Ваша Высакароддзе. Былі татары тут гаспадарамі, кіравалі яны рускім народам, як вершнік канём пры дапамозе вуздэчкі. Але хан Койдан і яго войска былі знішчаны слаўнымі дружынамі нашых князёў, Ваша Высакароддзе, і народ пазбавіўся цяжкай нядолі. А ў горада, Ваша Высакароддзе, так і засталася назва — Узда.
Пахваліў князь Пацёмкін-Таўрычаскі салдата, паляпаў па плячы, напісаў указанне для камандзіраў яго, каб салдата павысілі ў званні, і задаволены вярнуўся ў залу, дзе працягвала сваю трапезу Кацярына.
Зайшоў, а там ужо сапернікі яго, князі Арловы, сядзяць, надутыя, бы індыкі, важныя, кожны чакае моманту, каб з гісторыяй сваёй да царыцы падысці.
Адслужылі абедню ва Уздзянскай царкве, тут Кацярына Аляксееўна і заспяшалася.
I вось карэта зноў вязе высакародных падарожнікаў па беларускіх дарогах. А князі Рыгор і Аляксей Арловы і сам князь Пацёмкін-Таўрычаскі наперабой пераказваюць царыцы, чаму Узда стала Уздой. Расказалі, пачалі спра-
чацца, спрэчка ў крык перайшла, потым замільгалі і кулакі.
Кацярына махае рукамі, крычыць, але спыніць князёў не можа. Паваліліся яны адзін на аднаго — карэту перакулілі. Упала яна дагары коламі, прама ў глыбокую калюжыну. Царыцу ледзь насмерць не раздушыла. Тады і спрэчкі ўсе скончыліся.
Вылезлі ўсе з карэты, злыя, брудныя. Трэба вяртацца, адмывацца, адзенне сушыць. Да таго ж новая бяда: вуздэчка на адным з коней разарвалася. Царыца вохкае. Але што зробіш!
Засталася Кацярына супраць жадання свайго ва Уздзе начаваць, перад гэтым наказала знайсці добрых майстроў, каб новую вуздэчку зрабілі.
Бургамістр не ведае, як і дагадзіць шаноўнай госці: лепшых майстроў пасылае ёй, усе — татары, нашчадкі тых, што калісьці тут панавалі, яны лепш за іншых у вупражы конскай разбіраюцца. За адну ноч зрабілі татары царыцынай шасцёрцы цудоўную вупраж.
Пажадала Кацярына сама раніцай паглядзець на работу. Бачыць, сапраўды, на яе конях залатая, упрыгожаная каменнямі вуздэчка. Залюбавалася царыца, усміхнулася.
Бачаць шаноўныя князі Арловы, адчувае сам князь Пацёмкін-Таўрычаскі,— у гуморы сёння Кацярына Аляксееўна, падбеглі да яе з пытаннем: каму з іх чакаць царскай узнагароды. А царыца і кажа:
— Нікога з вас узнагароджваць не буду. Бо не было правільнага тлумачэння назвы Узда. Але я сама цяпер ведаю, чаму горад мае такі назоў. Бо жывуць тут вельмі ж добрыя майстры. Надта прыгожая вупраж атрымліваецца ў іх. Ім жа і ўзнагарода мая за гэта.
I наказала Кацярына выдаць уздзянскім татарам грамату, падмацаваную яе ўласным подпісам і пячаткай, дзе было напісана, што з гэтых часоў майстры і іх нашчадкі маюць права лічыць сябе дваранамі. I гэты тытул захоўваецца за імі назаўсёды.
Кажуць, з тых часоў усе мясцовыя татары з гонарам прылічвалі сябе да дваранскага саслоўя. I зараз не-не, ды і ўспомніць нехта з уздзянцаў пра ўзнагароду царыцы.
дув I GAGHA
ны раслі побач, і сонца аднолькава адорвала іх сваім прамяністым цяплом, і аднолькава
хвасталі іх асеннія дажджы, і ўзімку аднолькава пушысты іней асыпаў іх кроны і ствалы. Малады дуб быў сапраўдны прыгажун: дужы, каржакаваты, рослы. Сасна побач з ім здавалася незвычайна крохкай і тонкай, хаця вяршыня яе ўжо ўсміхалася далёкаму небу. Яна не паспела яшчэ набраць той моцы, якая робіць дрэва яе пароды магутнай карабельнай сасной. I дубу здавалася, што ніколі не вырасце яго сяброўка да тых славутых памераў, калі не абароніць ён яе зараз, пакуль яна яшчэ зусім дзяўчынка і вакол так шмат усяго, што можа перашкодзіць яе росту. Неаднойчы пад ветрам ён ціха шамацеў лістотай:
— Прыцісніся да мяне... Звяжы лёс свой са мною... Ніхто не абароніць цябе лепш за мяне... Ніхто не зразумее цябе лепш за мяне...
Але кожны раз адказвала на гэта сасна:
— He кліч мяне да шлюбу, дубе... Век дзявочы такі кароткі! Дай мне нацешыцца свабодай!
У тое лета былі надта ж зорныя ночы. Дуб расказваў сваёй сяброўцы доўгія гісторыі пра дрэвы, якім удалося дарасці да зорак; пра тыя, у якія трапіў страшэнны нябесны агонь у час навальніцы; пра тыя, што ахвяравалі целам сваім, каб хтосьці змог пабудаваць з іх цудоўныя караблі і адкрываць новыя землі за акіянам; пра тыя, што выратоўвалі людзей у час бойкі, закрываючы моцным ствалом мяккае чалавечае цела ад стрэл і коп’яў.
Раптам усхвалявана зашалясцела сваёй вяршыняй
сасна:
— Цішэй... Сюды ідуць людзі... Цішэй, дубе...
Людзей было двое. Яны набліжаліся сюды з розных бакоў і, убачыўшы адзін аднаго, кінуліся ў абдымкі.
— Дануся!
— Міхал! — толькі гэта паспелі вымавіць, і дыханне іх перарвалася. Раптам дзяўчына заплакала:
— Міхал, любы мой, каханы. Разлучаюць нас злыя людзі. Ніколі мы не будзем разам.