• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Перад ранішнім маленнем новы настаяцель зайшоў у сваю келлю пераапрануцца. Яго здзівіла, што юны паслушнік яшчэ ў ложку. «Напэўна, не чуў звону»,— падумаў Паісій. Хвіліну ён вагаўся, ці будзіць яго? Паслушнік — яшчэ не манах, для яго статут манастырскі не такі суровы. Мабыць, юнак ноччу таксама, як ён сам, доўга маліўся. Бо, па ўсім відаць, смерць настаяцеля больш за ўсіх уразіла яго. Сапраўды, у хлопцы гэтым шмат яшчэ мірскога, да душэўнага спакою сапраўднага манаха яму яшчэ вельмі далёка. Але ранішняе маленне нельга прапускаць. I Паісій робіць крок да ложка паслушніка.
    Тады той сам расплюшчвае вочы. Коўдра адкінута прэч, імгненне — і паслушнік на нагах. Замірае ў непаразуменні святы айцец і, усхваляваны, адступае да дзвярэй. He хлопец-паслушнік перад ім, а зусім яшчэ юная жанчына, ад гарачага цела якой зыходзіць п’янкі, дурманлівы пах. На ёй амаль няма адзення, і Паісій бачыць, якой прыгожай, стройнай фігурай надзяліў яе Бог. He саромячыся, маладая жанчына падыходзіць да святога айца і дакранаецца да яго рукі. Быццам маланкай пранізвае ўсяго яго гэтае дакрананне. У жаху ён бяжыць з келлі прэч.
    Упершыню ў час малітвы думаў Паісій не пра Бога. «Блудніца ў манастыры!» — думка гэтая перабівае ўсе астатнія. Раз-пораз усім целам ён уздрыгваў і ведаў, што ў гэты час на яго ўзнімае вочы тая, хто хавае сваю натуру пад грубым адзеннем паслушніка.
    Калі манахі разышліся па справах сваіх, настаяцель паклікаў да сябе брата Сергія.
    — Я ўсё ведаю,— сказаў ён.— Адкуль у манастыры... гэты паслушнік?
    — Яго прывёў сюды два гады назад стары настаяцель, даў яму імя Амброзій.
    — Хто яшчэ ведае пра тое, што паслушнік — жанчына?
    — Настаяцель адкрыўся мне ды брату Пятру, бо мы ўжо вельмі старыя для грэшных учынкаў. Нам наказвалі аберагаць ад блудніцы брацію, бо шмат сярод іх слабых духам.
    — I што, ніхто з братоў за два гады не даведаўся пра таямніцу?
    — Даведаліся. Браты Агафон і Іаан. Здаецца мне, блудніца сама ім раскрылася, паквапіўшыся на іх маладосць і прыгажосць. Апошні час яна грашыла больш з імі, чым з айцом-настаяцелем. 3 суму захварэў настаяцель і памёр. Смерць гэтая сваёй нечаканасцю ўзбударажыла ўсіх манахаў.
    — Брат Сергій! — ускрыкнуў Паісій.— Няўжо вы з братам Пятром, паважаныя старцы, у граху такім замешаны разам з нябожчыкам? Няўжо не імкнуліся вы хоць як паўздзейнічаць на айца-настаяцеля, каб вярнуць яго святой справе служэння Госпаду нашаму?!
    Паківаў галавою стары манах:
    — Грэх вельмі глыбока пранік у яго душу, і голас розуму ўжо не мог прабіцца праз гэтую тоўшчу бруду. Адзінае, што заставалася нам з братам Пятром, гэта
    ахоўваць ад іншай браціі таямніцу, каб не ўвесці ў грэх увесь манастыр, ды маліць Госпада, каб прасвятліў ён розум нашага настаяцеля. Бог пачуў нашы малітвы і паслаў да нас чалавека, шчыра адданага яму, моцнага духам. Мы верым, ты ачысціш манастыр ад брыдоты.
    У гэты ж дзень Паісій наказаў старому Пятру ісці ў горад, што знаходзіўся ў некалькі вёрстаў ад ляснога манастыра, з пасланнем да епіскапа. Нечаканай была просьба новага настаяцеля: знайсці людзей, у якіх два гады назад знікла пятнаццаці-шаснаццацігадовая дачка.
    Два тыдні праводзіў ночы Паісій у келлі брата Сергія. Праз два тыдні ў час трапезы настаяцель устаў з-за стала і падышоў да месца, дзе паміж братамі Агафонам і Іаанам сядзела блудніца.
    — Устань, паслушнік Амброзій! — сказаў ён.— Альбо, можа, цябе трэба называць Амброзіяй?
    Пабляднеўшы, устала маладая жанчына, і вочы ўсіх спыніліся на ёй з цікавасцю, страхам, абурэннем.
    Тады адчыніліся дзверы трапезнай, і ў суправаджэнні манаха-ключніка Пятра нясмела ўвайшоў немалады ўжо чалавек у багатым купецкім адзенні. Настаяцель узяў за руку жанчыну і падвёў да яго.
    — Скажы, сумленны чалавек, ці гэта твая дачка?
    I застагнаў, быццам ад нясцерпнага болю, той:
    — Наталля, дачушка! Што ж ты гэта? Навошта з дому пайшла, навошта ў слязах нас пакінула? Ці ж не любілі мы цябе з маці, не пеставалі?
    Тады вырвалася блудніца з рук Паісія, пабегла з трапезнай. Дарогу ёй заступілі браты Сергій і Пётр. Яна з крыкам кінулася да прыгожага брата Агафона, ад яго — да маладога брата Іаана. Яна была падобна на вар’ятку, і яе бацька, пасівелы і няшчасны, раптам закрыў твар рукамі, і яго плечы бязгучна затрэсліся...
    * * *
    Мінуў месяц з таго часу, калі з манастыра адвезлі распусніцу Наталлю. Але спакой не прыйшоў у святое жытло. Душы манахаў былі растрывожаны раскрыццём таямніцы. Усё часцей іх думкі вярталіся да юнай жанчыны. I малітвы адляталі ад іх, і страсныя словы нашэптваў ім на вуха Грэх. А многія, звар’яцеўшы ад гэтых думак, пачалі наракаць і таемна, і ўслых на айца Паісія за тое, што ён аддаў Наталлю.
    Бачачы гэта, пакутаваў Паісій, штодзень слёзна маліў ён Бога, каб вярнуў спакой у манастыр, каб выратаваў душы аблудных братоў, няхай нават цаною смерці іх грахоўнага цела.
    Аднойчы на ранішняе маленне не прыйшлі браты Агафон і Іаан. Калі Паісій кінуўся да іх у келлю, ён знайшоў маладых манахаў паміраючымі. На целе іх можна было заўважыць злавесныя чырвоныя плямы. I ў жаху адхіснуліся ад іх святыя браты. Чума прыйшла ў манастыр, і першымі ахвярамі яе сталі тыя, што былі самыя грэшныя.
    Баючыся за жыццё браціі, Паісій забараніў манахам набліжацца да нябожчыкаў. Ён хаваў іх сам. Дапамагалі капаць магілу яму старыя Пётр і Сергій. Але хваробу ўжо нельга было спыніць. На наступны дзень святое жытло не далічылася яшчэ аднаго чалавека, потым памерла адразу трое...
    — Выратуй нас, грэшных! — у страху малілі манахі свайго настаяцеля.— Ты — адзіны сярод нас праведны! Малі Госпада дараваць нам грэх наш!
    — Кара Божая — справядлівая,— з мукай і болем адказваў ім Паісій.— Але кайцеся, браты! Кайцеся, і міласць Божая прыйдзе да вас. Давайце маліцца разам!
    I апускалася брація на калені перад алтаром, каб у страсным маленні выпрасіць сабе дараванне. Але раптам замест слоў малітвы ў галовах іх пачыналі ўсплываць словы кахання, якія яны так і не паспелі сказаць прыгожай Наталлі.
    I чума працягвала касіць няшчасных. Прыйшоў дзень, калі ў манастыры засталіся ўсяго толькі тры чалавекі: настаяцель ды старыя браты Пётр і Сергій. Выкапалі яны сабе тры магілы па розныя бакі манастыра, апусцілі ў іх дубовыя труны ды ў іх і клаліся ўночы спаць. Так рабілі яны, ведаючы, калі смерць прыйдзе па аднаго, двум астатнім, аслабелым ад маленняў і пастоў, будзе цяжка хаваць памёрлага.
    Але дні ішлі, а смерць не клікала ніводнага з іх да сябе. Аднаго разу ўночы пачалася навальніца, і маланка, ударыўшы ў дах манастыра, запаліла яго. Агонь перакінуўся на царкву і капліцу, і хутка яны, драўляныя, згарэлі датла. Затаіўшы дыханне, манахі і іх настаяцель назіралі за тым, як павольна гаснуць гэтыя гіганцкія паходні. I тады Паісій сказаў:
    — Знікла назаўсёды прыстанішча распусты і заразы. I гэта — Божы знак нам. Гасподзь захаваў нам жыццё, ведаючы пра нашу невінаватасць, і ён жа загадаў нам ісці адсюль, пазбавіўшы нас жытла. Закапаем жа нашы магілы, пройдзем праз агонь, каб канчаткова ачысціцца ад заразы, і пакінем гэтыя мясціны.
    Так яны і зрабілі, паставіўшы ў тых месцах, дзе выкапалі раней сабе магілы, тры белыя слупы — знак таго, што тут нядаўна была чума — на перасцярогу для людзей.
    Доўга потым адпужвалі людзей, якія думалі пасяліцца тут, гэтыя белыя слупы. Але прайшоў час, і на раней забароненым для жытла месцы ўзнік горад. Каб захаваць назаўсёды памяць пра дзіўныя падзеі мінулага, яму далі імя — Стоўбцы: у гонар трох белых слупоў, пастаўленых трыма сапраўднымі праведнікамі.
    ДЗВ6 МЛЦІ
    ажуць, назва Радзеж узяла пачатак адразу ад двух слоў: «радзець» і «радавацца», бо жылі
    ў гэтым паселішчы вясёлыя, працавітыя людзі. Сеялі, палявалі ды бортнічалі, вельмі ж любілі зямлю сваю. Загадаў князь пабудаваць у Радзежы вартавую драўляную вежу, каб было як ахоўваць радзежанцаў, а пры выпадку нашэсця варожага даць сігнал агнём княжацкаму войску. Ды толькі воінам усё больш даводзілася сялянскімі справамі займацца: ніхто не пагражаў спакою паселішча. Бяда
    заўсёды прыходзіць нечакана...
    Чорнае сонца ўзышло над Радзежам у той дзень. Наляцелі, набеглі лютыя ворагі-татары. Біліся да апошняга воі-абаронцы: усе прынялі смерць ад татарскіх клінкоў ды стрэл, напаілі крывёю сваёй радзежскую зямлю... Узялі чужынцы Радзеж.
    Тады шмат каму кінулася ў вочы жанчына-татарка са зморшчаным, абветраным тварам і ганарлівым паглядам. Сядзела яна на вялікім белым вярблюдзе, пачціва схіляючыся, ахоўнікамі былі восем дужых мужчын. Пранеслася вестка, што завітала ў Радзеж сама Хатунь, усясільная маці мурзы Туліба. Нядобрая слава пра гэтую жанчыну даўно ўжо дакацілася і сюды. Казалі, што калісьці прывяла яна да шатра хана Батыя дзевяць сваіх сыноў са словамі:
    — Далёка ў гарах маё жытло, мала хто ведае шлях туды, і таму магла б я схаваць маіх дзяцей ад цябе, уберагчы іх ад крывавых бітваў. Але неразумна зрабіла б так. Прымі ж у дар ад маці самае дарагое, што яна мае — яе сыноў. I няхай стануць яны сапраўднымі мужчынамівоямі...
    Калі ўражаны і задаволены Батый прапанаваў жанчыне любую ўзнагароду за яе ўчынак, Хатунь прасіла дазволу суправаджаць сыноў у цяжкім паходзе. 3 таго часу белага вярблюда Хатуні заўсёды бачылі побач з баявымі конямі яе сыноў.
    Батый часта цікавіўся лёсам дзевяцярых братоў і быў вельмі задаволены іх баявым майстэрствам, адданасцю
    сваім военачальнікам, адвагай і ваеннай хітрасцю, якая заўсёды адрознівада іх у баі ад многіх іншых. Асабдіва вылучаўся старэйшы сын Хатуні — Туліб, якому Батый з часам даверыў тысячу вояў, зрабіў мурзой і выдаў залатую пайцзу — высокі знак улады. Многія здагадваліся, што сакрэт Туліба — у тым, што прыслухоўваўся ён да парад мудрай, хітрай і жорсткай сваёй маці. Вось які госць завітаў у Радзеж.
    Яшчэ не паспела сонца схавацца за ракою,— у Радзежы пачаўся пагром. Татары ўрываліся ў хаты, забівалі мужчын і дзяцей, гвалцілі жанчын, распіхвалі па скураных сумках каштоўнасці. Стогны і плач луналі над Радзежам. I толькі старая Хатунь спакойна глядзела на гора людское. Яна так і не пакінула сядла, і зараз, ціха пагойдваючыся паміж гарбамі вярблюда, жмурыла вочы на палаючыя вогнішчы і ціха цягнула бясконцую нудную песню.
    Але вось падбег да старой маленькі, брудна апрануты татарын, нешта выкрыкнуў, і страпянулася Хатунь, ударыла па баках свайго вярблюда, спяшаючыся кудысьці.