Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
Праз успаміны маладой жанчыны прабіўся няўмольны голас часу. Дзевяць гадзін. За вакном снег, а ёй усё ўспамінаецца гэтае апошняе лета, якое, не ведае, праклінаць альбо бласлаўляць. Марысі сказалі, што замест старога жакея яе і братоў цяпер у час конных прагулак будзе суправаджаць новы. Першы раз яна звярнула на маладога жакея ўвагі не больш, чым на любога іншага слугу. Але не магла маладая князёўна не прыкмеціць, як слухаюцца юнака з першага разу самыя наравістыя бацькавы коні, як лёгка ён трымаецца ў сядле, якая прыгожая ў яго пасадка, як бярэ ён сходу любы бар’ер. Марысі было ўласціва захапляцца ўсім прыгожым: ад стракатага матыля, што пырхае ў сонечным промні над лугавымі кветкамі, да ўзнёслага арганнага харалу ў касцёле, пад гукамі якога ўсе апускаліся на калені, ухваляючы Бога.
Аднойчы, пасварыўшыся з сяброўкамі, Марыся ўскочыла ў сядло і паімчалася ў бліжэйшы гай. Там, ля крынічкі, было яе запаветнае месца, пра якое Марыся нікому не казала. Там у летнюю спякоту хавалася звычайна князёўна ад усяго свету, адпачываючы пад шатамі прахалоды і супакойнай цішыні. Туды асеннімі пахмурнымі днямі завітвала Марыся назіраць, якімі прыгожымі фарбамі расквецілася прырода, як ціха і павольна губляюць сваю лістоту дрэвы, што яшчэ ўчора весела зелянелі. Але гэтым разам Марысіна месца было кімсьці занята. Яшчэ здаля юная панна пачула мілагучны голас, які чытаў вершы на пявучай італьянскай мове. Марыся прыслухалася. Знаёмыя словы высокага кахання, узнёслым сэнсам сваім падобныя на маленне Ўсявышняму. Петрарка! Марыся ціха злезла з каня і асцярожна наблізілася да таго месца, адкуль даносіўся голас. I тут вочы яе зрабіліся здзіўлена вялікімі. Ля крыніцы з кнігай у руках сядзеў малады жакей. Побач з ім стаяў конь і раз-пораз ускідваў галаву.
— Гэта вы? Адкуль вы ведаеце італьянскую мову? — спыталася Марыся.
Хлопец змоўк і доўга не мог узняць вочы на князёўну.
— Каханне вучыць многаму,— прашаптаў раптам ён.— Каханне да вас, панна, падобна на хваробу...
I тады ўбачыла дзяўчына, якія добрыя і сумныя ў юнака вочы, які ён прыгожы, станісты, зграбны. I нешта непазбежнае пацягнула яе да яго.
На вежавым гадзінніку прабіла дзесяць... Як доўга Марыся чакала менавіта такога пачуцця, калі раствараешся ў часе і прасторы, калі не існуе нічога, акрамя яго, адзінага...
У юнака, сэрца якога адкрылася ёй, дзякуючы Петрарку, было прыгожае імя — Антось. Ён быў вельмі адукаваны малады чалавек, хаця яго бацька з простых. Усе веды свае хлопец набыў намаганнямі пана-дзівака, сядзіба якога знаходзілася недалёка ад іх сяла, і дзякуючы сваёй незвычайнай празе да навукі. Марыся адчувала сябе побач з ім як з роўным. Маладым людзям было радасна ўдваіх. Яны надоўга ад’язджалі ў лугі. Каханне расло з кожным днём. Восень праляцела таксама, як і лета, хутка і непрыкметна.
I выпаў снег, і скончыўся час конных прагулак. Малады жакей атрымаў магчымасць наведаць сваіх блізкіх. Перад каханнем устала пагроза разлукі. Нядоўгай. Але, калі кахаеш сапраўды, і хвіліна, праведзеная ў адзіноце, здаецца вечнасцю. Са слязьмі развітвалася юная князёўна з прыгожым Антосем, калі ў пакой Радзівілавай дачкі ўварваўся шумны натоўп чаляднікаў і з імі сам гаспадар Нясвіжа. Жорсткія ўдары пасыпаліся на няшчаснага закаханага. 3 адчайным крыкам кінулася да Антося Марыся, але яе адцягнулі ад яго. Калі князёўна апрытомнела, яна была ўжо замкнёнай у вежавым пакоі, дзе гучней за ўсё чуюцца ўдары праклятага гадзінніка, які быццам адлічвае апошнія імгненні жыцця. Вось зноў гэты страшэнны звон! Марыся ў адчаі закрывае вушы рукамі. Адзінаццаць гадзін...
Музыка цішэе. Госці пачынаюць раз’язджацца, хаця пры жаданні любы можа застацца на ўсю ноч у гасцінным палацы. Але злавесным становіцца апоўначы жытло Радзівілаў. 3 цёмных куткоў выходзяць прывіды, з падзямелля даносяцца глухія стогны. Недзе здалёк, з парка, становяцца чутныя дзікі віск і выццё. Той-сёй са слуг кажа, што гэта вішчаць чэрці ў навакольных балотах, але Марыся ведае: гэта падаюць голас страшныя насельнікі сабачай ямы. Грозны князь Радзівіл трымае ў парку ў глыбокай яме галодных сабак і часам забаўляецца, кідаючы ім зайцаў і кацянят. Магчыма, таму, што гэтае варварства ў адукаванае XIX стагоддзе многімі можа быць успрынята
з асуджэннем, Марысін бацька ўтойвае яго ад чужых. I нават членам яго сям’і не дазваляецца наведваць тую частку старога парку, дзе знаходзіцца сабачая яма. Марысю ніколі не цікавілі бацькоўскія дзівацтвы. Але чамусьці ўвесь гэты дзень, калі ў яе адабралі Антося, яна думае толькі пра страшэнную забаву. Чалавек — не заяц, бацька — не крыважэрны дзікун. Але чаму сэрца так заходзіцца ад болю і тугі? Чаму ў кожным гуку адтуль, з парку, чуецца ёй сабачае выццё?
Зімовая ноч накрыла зорным плашчом Нясвіж. Узнімаецца лёгкая завея. Ён так кахаў яе... Баль, відаць, скончыўся, бо змоўкла ўсё наўкол. Калі б ведаць, дзе ён, пабегла б туды зараз. Праз усе перашкоды.
Ноч маўчыць. Ноч не хоча сказаць маладой князёўне ні слова... Але што гэта? Зноў прымроілася? He! Дзікае выццё, усё гучнейшае, усё больш самотнае... Так не выюць галодныя жывёлы, так выюць, адчуваючы нечыю смерць... Антось! Гэта з ім няшчасце здарылася! Гэта ён кліча да сябе Марысю. Ці ж можа яна не паслухаць яго? I князёўна кідаецца да дзвярэй і, як апантаная, грукае ў іх кулакамі. Але за дзвярыма чутны толькі ціхія ўсхліпы старой нянькі, якая атрымала строгі загад ад гаспадара трымаць маладую панну замкнёнай. На ўсялякі выпадак з пакоя князёўны вынесена ўсё адзенне. Сама ж Марыся — толькі ў лёгкай кашулі. Магчыма, думка пра ўцёкі, якая неўзабаве прыйшла ў галаву панны, раней з’явілася ў яе турэмшчыкаў. Але нічога больш не можа спыніць тую, што пачула моцны кліч кахання. I вось падрыхтавана ўжо вяроўка з разарваных простыняў. Замацаваўшы яе, адчыняе вакно князёўна. Халодны зімовы вецер урываецца ў пакой, апякае твар і плечы, развіхурвае валасы. Толькі на хвіліну Марыся адхіснулася ад вакна — і тут жа зрабіла крок насустрач сваёй свабодзе.
Верхавая язда надала рукам Радзівілавай дачкі ўчэпістасць. Нават моцны вецер, які разгойдвае і шпурляе з боку ў бок лёгкую вяроўку з чалавекам на ёй, і холад, які скоўвае ўсё Марысіна цела, не можа прымусіць князёўну расціснуць пальцы.
Вялікі гадзіннік на вежы прабіў поўнач у той момант, калі ногі князёўны датыкнуліся да зямлі. I завыла-заскакала вакол Марысі завея, кідаючы жменямі снег у вочы. Дзяўчына на імгненне застыла, прыслухоўваючыся да свайго сэрца, і пабегла ў бок парка, туды, адкуль, як здавалася ёй, даносіўся кліч каханага.
Яна прадзіралася праз густое кустоўе, і мёртвыя голыя галіны ўпіваліся ёй у ногі, ірвалі кашулю. Яна бегла праз заснежаныя паляны, і пальцы марозу сціскалі яе цела быццам жалезныя абручы. Неўзабаве князёўна спынілася, каб аддыхацца. I раптам пачула вакол сябе дзіўныя галасы, смех. Вяршаліны дрэў пад ветрам нібы перамаўляліся. Але слоў разабраць было немагчыма. Марысі стала страшна, яна кінулася прэч з гэтага месца, але тут быццам хтосьці падхапіў яе ў моцныя абдымкі і закруціў у танцы. «Вальс?» — усплыло ў галаве дзяўчыны. Яна зрабіла некалькі знаёмых танцавальных рухаў. I заспявала, абпрыскала Марысю з ног да галавы снегавым канфеці завея. Тады на імгненне ў сэрцы князёўны з’явіўся страх. Яна ўсё зразумела і паспрабавала вырвацца са страшэнных абдымкаў смерці, але раптам стала ёй невыказна цёпла і добра. I ўбачылася Радзівілавай дачцэ, як да яе шырокімі скачкамі імчыць праз снег дзіўны сабака. Ён спыняецца побач і глядзіць на яе сумнымі вачыма.
I вырваўся цяжкі стогн з грудзей Марысіных, бо ў сабакі былі вочы яе каханага. Дзяўчына ўпала на снег, і сабака прыкрыў яе сваім цёплым целам ад марозу і ветру...
Раніцай слугі Радзівіла знайшлі князёўну замёрзлай у парку зусім недалёка ад таго месца, дзе ўладальнік Нясвіжу трымаў у яме сабак. Яны таксама не вынеслі моцнага марозу і ўсе перадохлі. Князевы людзі знайшлі на дне і чалавечыя астанкі, па адзенні пазналі маладога жакея. Тым, хто даведаўся аб жудаснай таямніцы, пад страхам расправы загадалі маўчаць. А няшчасную панну пахавалі так пышна, як хавалі заўсёды членаў сям’і Радзівілаў. Усім паведамілі, што князева дачка памерла ад нейкай дзіўнай хваробы сэрца. Але праўда вырвалася за сцены палаца разам са страшэнным прывідам, які стаў з’яўляцца з тых часін у Нясвіжскім парку. Іншы раз, калі ночы ўдаваліся асабліва месячныя, па алеях праплывала жаночая постаць у адной лёгкай кашулі. Побач з ёй заўсёды рухаўся вялікі шэры сабака з сумнымі чалавечымі вачыма.
Кажуць, канчаткова змучаны немым дакорам, што пасылалі яму здані, Радзівіл да канца жыцця займаўся дабрачыннымі справамі і шмат сродкаў патраціў на ўладкаванне лёсу простых дзяўчат-беспасажніц. А парк, дзе загінула яго дачка, гаспадар Нясвіжу наказаў называць Марысіным.
сваёй цяжарнай жонкі
млын
НЛСЯМІ КОЛАХ
алі прыйшоў час з’явіцца свет Мянеску, млынар,
на яго
бацька, паклаў пад падушку
кінжал, бо хацеў, каб нарадзіўся
менавіта хлопчык. А маці заспявала прыгожую старую песню, бо жадала, каб дзіця, пачуўшы яе як першы гук жыцця, вырасла добрым і вясёлым.
А потым шчаслівы бацька пайшоў на скрыжаванне чатырох дарог, каб, паводле звычаю продкаў, сустрэць там таго, хто стане названым бацькам нованароджанаму. Але аднаразова з чатырох бакоў з’явілася чацвёра вандроўнікаў. I той, хто ішоў з поўдня, быў стомлены працай селянін, а той, хто крочыў з поўначы,— воін, з усходу на захад рухаўся мудры вяшчун, а з захаду на ўсход — брудны бадзяга ў лахманах. Нядоўга думаючы, усіх іх запрасіў да сынавай калыскі млынар.
I надышоў час прадказанняў. Тады, уздыхнуўшы, сказаў селянін:
— Лёс хлопчыка мне бачыцца звычайным. У цяжкай
працы пройдзе дзяцінства яго і юнацтва. Гэтым паўторыць ён бацькава жыццё...
— He тое кажаш,— запярэчыў воін.— Вялікія бойкі, слаўныя перамогі чакаюць майго названага сына. Смелым воем будзе ён, гонарам нашай зямлі.
— Замоўкніце вы, хто не валодае дарам прадбачання! — умяшаўся мудры вяшчун.— Багі падказалі мне лёс дзіцяці. Ён нарадзіўся, каб служыць Перуну. I калі майму названаму сыну споўніцца 20 гадоў, я прыйду за ім, бо прадвызначана яму стаць самым славутым і паважаным