• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    Так, сапраўды, многія ліхія ворагі знаходзілі смерць у лясах і балотах іх радзімы, і, сапраўды, адбіўшы некалькі разоў напады суседзяў-качэўнікаў, надоўга адбілі ім ахвоту нападаць на горад князевы дружыннікі. Але няпраўду казаў князь, не было сярод іх ні аднаго, хто б мог з даспехаў забітых ворагаў скласці курган. Так зрабіў калісьці толькі адзін чалавек — прадзед Судзіславаў Перанег. Віцязь добра ведаў: князь сваімі словамі імкнуўся прынізіць яго, Судзіслава — Перанегава нашчадка. Смеласць, незалежнасць яго даўно ўжо выклікала княжацкую незадаволенасць.
    Зараз Судзіслаў мог бы пакінуць гэтыя мясціны. Яго з радасцю прынялі б у любым горадзе. Але чамусьці ён не мог зрабіць гэтага. Віцязь накіраваў свайго каня да заставы амаль на мяжы княства. Менавіта з гэтага боку, думаў ён, трэба чакаць нападзення. Воіны-вартавыя цёпла сустрэлі смелага вандроўніка, вырашыўшы, што ён з імі — па загаду князя.
    Прайшло шмат дзён. На заставе было спакойна, і, магчыма, хтосьці іншы на месцы Судзіслава ўжо б засумняваўся ў правільнасці сваіх здагадак, але, вопытны воін, ён па-ранейшаму заставаўся насцярожаным і пільным.
    Чужынцы з’явіліся апоўдні, у адзін з гарачых летніх дзён. Варажская дружына кіеўскага князя моўчкі імчала проста на вартавую вежу.
    — Хутчэй запаліце сігнальны агонь,— спакойна загадаў Судзіслаў ратнікам і надзеў шалом.
    I час спыніўся...
    Гарачае сонца накаляла зброю і даспехі воінаў, з-пад конскіх капытоў узлятаў густы пыл, які трапляў у вочы, забіваўся ў ноздры і рот, перашкаджаючы дыхаць.
    Судзіслаў не лічыў, колькі абаронцаў заставы яшчэ працягваюць стрымліваць шалёны націск. Рука яго быццам занямела, і ён не адчуваў яе. У галаве была толькі адна думка: ці хутка падыдзе князева дружына? Ён баяўся, што пакуль гэта адбудзецца, варагі паспеюць змесці са шляху свайго невялічкі атрад абаронцаў. I спыніць іх потым будзе ўжо вельмі цяжка. Пра сябе ён ведаў, што загіне. Вельмі ж няроўныя сілы сустрэліся тут, ля заставы. Толькі б пратрымацца як мага больш! Вось падае яшчэ адзін вораг, і яшчэ. 3 перакошаным тварам на Судзіслава насоўваецца велізарны вой. У яго магутныя рукі і шырокія плечы. Пот цуркамі сцякае па яго шчоках, ілбе.
    Судзіслаў міжволі адступае. Адзін удар — і пачынае асядаць пад ім конь, прыціскае сваім целам гаспадарову нагу, і рэзкі боль прымушае Судзіслава застагнаць. Вараг, які імгненне назад забіў Судзіславага каня, заносіць руку, каб расправіцца з чалавекам. I... раптам пачынае завальвацца кудысьці ўбок. Юны ратнік, блакітнавокі Мікаш, выратаваў Судзіслава. I вось ужо яны, адзіныя з тых, хто застаўся жывы, спіна да спіны, адбіваюць удары ворагаў.
    Нешта дзіўнае здарылася, бо Судзіслаў пачаў бачыць сонца і светлыя шматочкі неба паміж целамі нападаючых. Ён зразумеў, што гэта так парадзелі іх рады. Раптам павольна па яго спіне споўз на зямлю смяротна паранены Мікаш. I шаленства, справядлівая прага помсты за сябра дадалі моцы Судзіславу...
    Калі ля заставы з'явілася князева дружына, там ужо была цішыня. Пасярод груды мёртвых цел воіны ўбачылі акрываўленую постаць Судзіслава. Ён стаяў, абапіраючыся абедзвюма рукамі на ўторкнуты ў зямлю меч. Ён нават не азірнуўся. Тады князь скочыў з каня, наблізіўся да віцязя, апусціў руку яму на плячо, і віцязь раптам упаў ля князевых ног... Ён быў мёртвы.
    Уражаныя, доўга глядзелі на месца крывавай бойкі воіны, а потым хтосьці, выйшаўшы наперад, моўчкі пачаў збіраць зброю ворагаў. Адразу зразумеўшы яго, яшчэ двое кінуліся здымаць даспехі з пераможаных чужынцаў. Дарэмна спрабаваў спыніць іх князь, воіны ўпершыню не слухаліся яго загадаў.
    Мячы, шаломы, браня,— усё скідвалася ў велізарную кучу, якая хутка расла. Яна ўзнялася амаль на вышыню сігнальнай вежы, і тады зверху на яе паклалі цела Судзіслава. I запалала пахавальнае вогнішча.
    Змрочныя, суровыя воіны праводзілі ў апошні шлях героя. Агонь кідаў чырвоны водбліск на іх твары, і ў цішыні чуўся толькі шум полымя.
    Паводдаль, апусціўшы галаву, усімі пакінуты, стаяў князь. Час яго ўлады скончыўся.
    А браня плавілася ў агні, сцякала распаленымі струменямі ды так і застывала. I калі агонь сціх, перад людзьмі ўзнікла сапраўдная жалезная гара-бранявіца, векавечная магіла віцязя.
    * * *
    Да нашых часоў адно з маленькіх мястэчкаў на Бярозаўшчыне называецца Броннай Гарой.
    КЛРЛЛ6ВЛ вужоу
    этае паданне добра ведаюць у Польшчы, любяць у Латвіі,
    выдаюць і перавыдаюць у фальклорных зборніках Літвы. Вужыная гаспадыня, пані Вужа-
    ка, Каралева вужоў — па рознаму называе кожны народ галоўную гераіню падання, лічачы яго сваім, спрадвечным.
    Але нарадзілася яно менавіта ў нашых мясцінах. Бо нідзе больш няма такіх магутных дубоў, светлых бяроз, трапяткіх асінак і самотных ялін, бо сімвалам беларускага Палесся здаўна з’яўляецца каранаваны вуж — Вужыны
    кароль.
    Устала сонейка раненька, зямлю асвяціла, ваду азёрную нагрэла. Пайшлі купацца тры маладзіцы, тры сяброўкі, тры красуні. Жвавыя вочкі — у Паланеі, ружовыя шчочкі — у Луцэі, доўгія косы — у Эглеі. Выкупаліся, удосталь пацешылі маладое цела, а як вышлі з вады — бачаць, на кашулі Эглеінай вуж сядзіць: вялікі, важны. Пачалі зганяць лясную істоту сяброўкі: крычаць на вужа, нагамі тупаюць, рукамі пляскаюць,— не кранецца з месца вуж. А ў тыя часы людзі яшчэ вельмі баяліся крыўдзіць гаспадароў лесу — няшчасце гэта магло прынесці. Што ж рабіць? He ісці ж дамоў Эглеі без адзення? Пачалі сяброўкі вучыць дзяўчыну:
    — Ты паабяцай яму стужку з касы сваёй за тое, каб вярнуў кашулю.
    Прапануе Эглея стужку — не аддае вуж адзення.
    — Ты паабяцай яму паясок свой скураны,— раяць сяброўкі.
    Абяцае Эглея паясок — не адпаўзае вуж.
    — Ты паабяцай яму пярсцёнак з пальца,— падгаворваюць Эглею дзяўчаты.
    Працягнула Эглея пярсцёнак вужу, той прасунуў у яго кончык хваста і знік.
    Узрадаваліся Паланея з Луцэяй, апранаюць сяброўку, прыспешваюць пакінуць гэтыя мясціны. Ды толькі нібы цяжкасць якая прыціснула сэрца дзяўчыны, не дае ёй спакою думка: гэта ж я з вужом заручылася!
    Прайшоў дзень, за ім — другі. He можа Эглея забыць свайго пярсцёнка. Луцэя з Паланеяй таксама: шэпчуцца, смяюцца, абгаворваюць сяброўку сваю, між сабою вужынай нявестай клічуць. Ды і яшчэ адна бяда нахапілася: усё часцей у Эглеіным двары сталі вужы з’яўляцца. To за кадушкай знойдуць, то ў склепе ля збана з малаком убачаць, нават пад ложак запаўзлі. He даюць нікому праходу паўзучыя лясныя стварэнні.
    Тут ужо Луцэя з Паланеяй не вытрымалі, усім расказалі пра выпадак ля возера:
    — Заручылася наша Эглея з вужом, дык то, мабыць, сваты.
    I пачалі ўсе дражніць Эглею вужынай нявестай. Праходу ў вёсцы не давалі ёй дзеці, з цікаўнасцю разглядалі дзяўчыну маладыя людзі, са спачуваннем ківалі сівымі галовамі старыя. I не вытрымала Эглея, збегла з хаты. У глухі лес зайшла, упала на траву ды і залілася горкімі слязьмі.
    — Гэй, красуня, чаго плачаш? Ці не пакрыўдзіў хто? — раздаўся раптам чыйсьці добры голас.
    Узняла Эглея вочы, бачыць — стаіць перад ёю гожы юнак і усміхаецца. Забыла дзяўчына пра сваю крыўду, пра слёзы, ад прыгожага хлопца пагляду адвесці не можа. А той кажа:
    — Што ж ты, мілая, вочкі слязьмі псуеш? Ці не лепш пусціцца нам у скокі?
    Загучала тут аднекуль музыка, падхапіў дзяўчыну вясёлы юнак ды і закружыў яе ў танцы. Сама ж Эглея, нібы толькі гэтага і чакала; смяецца, круціцца, скача,— адкуль сіла і жаданне ўзяліся! Толькі раптам бачыць дзяўчына — бліснуў на пальцы ў незнаёмца яе пярсцёнак. Здзівілася яна, спыніла танец свой, ды і малады прыгажун сціх, сур’ёзным стаў.
    — Адкуль у цябе мой пярсцёнак? — пытаецца Эглея.— Дзе знайшоў маю страту?
    — Сама ж і падаравала,— гаворыць юнак.— Бо я той вуж, што бачыла ты ля возера. He прымушаў я цябе — сама маёй нявестай назвалася. Ды я яшчэ хацеў пакінуць цябе сярод людзей, але бачу, няма табе там жыцця, таму са мной пойдзеш. Жонкай маёй станеш. У возеры на дне маё жытло, там і будзем жыць. He палохайся ж, Эглея, за мной ні ў чым нястачы ведаць не будзеш, бо сярод братоў маіх лясных я — найгалоўнейшы. Я — кароль вужыны, ты ж будзеш каралевай...
    Шэсць гадоў мінула з тых часін, як знікла Эглея. Бацькі ўжо вырашылі, што загінула. Адсумавалі, адплакалі па дачцэ. Але цёплым летнім ранкам ступіла Эглея на родны ганак, ды не адна. Трое цудоўных ільнавалосых дзяцей ішлі з ёю. Узрадаваліся бацькі, сталі цалаваць любімую дачку. Куды пасадзіць, чым частаваць, не ведаюць. I на дзетак Эглеіных налюбавацца не могуць! Моцны, крэпкі, сур’ёзны старэйшы сынок — Дубок; светлы, усмешлівы другі — Бяроза; тоненькая, ціхая меншая дачка — Асінка.
    Пытаюцца старыя, як жыла іх Эглея, дзе прападала. Але маўчыць, не адказвае яна на пытанні. Толькі і вымавіла, што на тры дзянькі ўсяго дазволіў ёй муж да бацькоў у госці завітаць.
    Пачулі аб нечаканым вяртанні старэйшыя Эглеіны браты, сышліся ў бацькаў дом, каб сястру прывітаць. За час той, пакуль Эглеі не было, паспелі ажаніцца яны. Адзін на Паланеі, другі — на Луцэі. Жонкі іх таксама прыбеглі на сяброўку былую зірнуць. Як зірнулі, так і ахнулі: зялёна-залацістая сукенка на Эглеі, уся каменнямі каштоўнымі прыбраная, у косах — атласныя зялёныя стужкі, у вушах — бурштынавыя завушніцы, а на галаве — незвычайнай прыгажосці вянец. I зайздрасць увайшла ў іх сэрцы.
    — He інакш, муж у Эглеі — багаты і шчодры чалавек,— казалі яны адна адной.— I за што ёй такое шчасце? Ці мы не прыгажэйшыя за яе? Але як жылі ў працы ды беднасці, так і жывём.
    I замыслілі зайздросніцы нядобрае. Сталі падгаворваць яны мужоў:
    — Чаму Эглея не называе імя бацькі дзяцей сваіх? Чаму толькі на тры дні вярнулася да нас? Чаму раней не было ад яе ніякай весткі? Няйначай, муж яе — страшыдла лясное, якое прыняло аблічча вужа, каб падмануць нашу даверлівую сястру. Мабыць, трымае яе недзе ў зняволенні, не дазваляючы нават на сонейка зірнуць. Адпусціўшы да нас — зачараваў яе, каб вярнулася ў ягоную бярлогу. Хіба ж не павінны мы выратаваць нашу Эглею?
    Паслухаліся каварных жонак Эглеіны браты, вырашылі яны даведацца праз пляменнікаў, дзе шукаць свайго зяця, ды і забіць яго.
    На другі дзень ласкавымі былі браты да Эглеі, увесь дзень весялілі сястру, а вечарам прапанавалі адпусціць з імі ў начное старэйшага пляменніка: няхай хлопчык