Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
У скрыні — адзін да аднаго — залатыя зліткі. Зачыніў хуценька вечка Лявон, сеў зверху і задумаўся. Выходзіць, пачаў ён адчуваць скарбы! Няўжо і яму ўсміхнулася купальскае шчасце?
Тут толькі заўважыў таўстун, быццам нешта трапіла яму ў чаравік пад пятку. Сцягнуў ён абутак... Так і ёсць! Бліскучая крупінка, насенне, якое раскідвае дзіўная Папараць! Напэўна, трапіла ў чаравік, калі ён па-звярынаму, на карачках ратаваўся ад страшэннай пагоні. He ведаючы, куды яго лепш схаваць, Лявон зноў засунуў насенне пад пятку.
3 гэтага часу Лявон пачаў жыць па-новаму. Ніякай працы не ведае, толькі з сябрамі гуляе, дзяўчат адорвае шчодрымі падарункамі, у шынку залатоўкі прамотвае, у карты з заўзятымі махлярамі рэжацца. Хутка скрыня апусцела, а карысці з гэтага Лявон так і не займеў. Пайшоў тады наш герой у лес. Ля трухлявага пня спыніўся і хутка выкапаў яшчэ адзін скарб...
Тры гады ў няспыннай весялосці правёў Лявон — пяць скрыняў з золатам прапіў ды прагуляў. За гэты час хата яго пакрывілася, поле зарасло пустазеллем, жыўнасць — разбеглася. Купальскае шчасце — ненадзейнае. Скончылася яно для Лявона гэтак жа нечакана, як пачалося. Аднойчы яго, п’янага, абабралі да апошняй ніткі. Сцягнулі і чаравікі. А разам з імі назаўсёды знікла цудоўнае насенне Папараць-кветкі.
Кажуць жа, гультаю ды дурню не дапаможа і шчаслівы выпадак.
Ну дык што? Вы ўсё яшчэ спадзяецеся на Папарацькветку?
САМОТНАЯ СВЯТДЯ
рэнны матэрыял — дрэва, бо недаўгавечны. Знішчае яго агонь, псуе вада, точыць жук-караед, час ператварае ў труху. Здамайстру такую сыравіну для
шэдэўра, які мусіць перажыць стагоддзі. Але, мабыць, ёсць штосьці прыцягальнае і ў гэтым няўдалым матэрыяле, з-за чаго менавіта яго выбірае музыка для пявучай скрыпкі, паэт у якасці паперы — для ўзнёслых вершаў, дойлід — для гордых храмаў. Можа, уся справа ў тым, што дрэва, як і чалавек, жывое? Бо ўсё вялікае створана намі толькі таму, што — жывём і ведаем: калісьці надыдзе смерць.
Як бы ні было, але матэрыялам разьбяра Андрэя таксама было дрэва. Добры каталік, асноўным сваім заняткам ён лічыў выразанне драўляных фігурак святых і анёлаў для касцёлаў і каплічак. I фігуры гэтыя, якія ў многіх яго сабратоў па рамяству атрымліваліся нічым не лепшыя за батлеечныя, з-пад рукі Андрэя выходзілі, як жывыя: гордыя, прыгожыя, вясёлыя і сумныя, добрыя і сярдзітыя — такія, якімі звычайна бываюць людзі.
Таму нікога не здзівіла, калі малады ксёндз нядаўна пабудаванага ў Слоніме сабора святога Андрэя запрасіў менавіта гэтага майстра аздобіць новы храм. Самому майстру прапанова здалася прадвызначэннем лёсу, дадзенай самім Богам і святым Андрэем, у гонар якога атрымаў сваё імя майстар, магчымасцю паслужыць адзінай сапраўднай веры. Ён з натхненнем узяўся за працу, і хутка ўжо з’явіліся ладныя постаці анёлаў ля алтара. Апосталы з мудрымі тварамі і велічным спакоем рухаў узнесліся ў знарок прыгатаваныя дзеля гэтага нішы з вонкавай часткі сабора. Цудоўная ляпніна ўпрыгожыла сцены.
I вось надышоў дзень адкрыцця сабора. Нібы Іерусалімскія паломнікі, пачалі сцякацца ў Слонім людзі з усяго наваколля. Усе хвалілі майстэрства дойлідаў, разьбяру Андрэю таксама дасталася шмат добрых слоў. Але сам ён адчуваў: не ўсё зроблена. Патрэбна яшчэ адна статуя, якая б ураўнаважыла асіметрычную кампазіцыю, прыдуманую ім. Невыразныя вобразы авалодвалі майстрам.
I раптам y вочы яму кінулася кволая маленькая жанчына з вялікімі вачыма, у якіх, здавалася, застылі назаўсёды нявыплаканыя слёзы болю і крыўды. Пачалася служба, і жанчына схілілася пад цяжарам гукаў аргана. Майстар глядзеў на яе і бачыў, як нейкае невядомае гора цягне, прыціскае яе да зямлі. I чым больш назіраў Андрэй за незнаёмкай, тым больш упэўніваўся: сабору патрэбна менавіта такая, пяшчотная, чуллівая ў сваёй безабароннасці жаночая постаць — Матка Боска. Вось стаіць яна сярод пышнасці і раскошы, маленькая, здзіўленая, самотная і зусім тут чужая. Яе славяць, а яна не разумее за што; ёй пакланяюцца, а яна толькі з журбою і сумам глядзіць на схіленых перад ёй людзей, бо ведае, што не ўладная нікому з іх дапамагчы. Хіба не прачнецца ў кожным, хто мае моц, маладосць, сэрца, жаль да гэтай слабай і незвычайна дарагой жанчыны? Ці не захочацца абараніць яе, сваю каханую, маці, веру, родную зямлю? Так! Ён павінен зрабіць менавіта такую святую.
Увесь час службы Андрэй не адрываў позірку ад маленькай багамолкі, а пасля рушыў за ёй праз шумны натоўп на вуліцу. I тут недзе зусім побач раптам пачуў словы дваіх, якія глядзелі ў той жа бок, што і майстар. I словы гэтыя спынілі яго, прагучаўшы падобна праклёну:
— Прыгажуня Магдалена! Ты глядзі, і яна прыйшла!
— Ёй больш нашага трэба. Замольвае грахі, распусніца!
Увесь дзень ён пакутліва раздумваў над гэтымі словамі, пачутымі выпадкова, а вечарам рашуча выйшаў на вуліцу. Спытаўшы двух-трох чалавек, ён легка знайшоў невялічкі, увесь абвіты плюшчом домік Магдалены. Пастукацца ён не паспеў — гаспадыня сама ўбачыла яго праз вакно і выйшла.
— Пан скульптар? Я адчувала, што вы прыйдзеце,— чамусьці шэптам пачала жанчына.— Я ж яшчэ ў касцёле заўважыла, як вы глядзіце на мяне. I потым, калі вы пайшлі за мною... Навошта я вам? Я ведаю, пра мяне гавораць шмат дрэннага, але калі вы прыйшлі за гэтым...
— He, панна Магдалена,— перапыніў яе майстар,— я прыйшоў усяго толькі прасіць вас пазіраваць мне. Вы — Матка Боска. Такой я ўбачыў вас, і такой убачыць вас кожны, калі статуя гэтая ўпрыгожыць сабор святога Андрэя. Назавіце любую цану за сваю паслугу. Я згодны, бо мне патрэбны толькі вы.
— Але гэта немагчыма,— спалохалася жанчына.— Ці ж вы не чулі, пан скульптар, што кажуць пра мяне людзі? Якая ўжо з мяне святая!
— Ці мала што кажуць пра кожнага з нас? — запярэчыў Андрэй.
— Я бачыў ваш твар у час малітвы: з такімі вачыма, як у вас, нельга хлусіць. У іх — пакута, а, значыць, і збавенне...
Яна яшчэ доўга маўчала, а потым, узяўшы майстра за руку, увяла ў свой дом.
— Вы — першы, хто ўбачыў маю душу,— сказала яна,— і таму я — згодна. I не трэба грошай...
Мёртвы камень заўсёды застаецца толькі мёртвым каменем. Мёртвае дрэва іншы раз нараджае жыццё. Ці бачылі вы калі-небудзь, як сухі пень па вясне выкідае зялёныя парасткі? Таксама і мёртвае дрэва, з глыбінь якога рукі майстра Андрэя даставалі постаць прыгожай жанчыны, пусціла два жывых парасткі, адным з якіх было каханне Андрэя, а другім — каханне Магдалены. Яны не заўважылі, як адбылося гэта, а заўважыўшы, не адразу паверылі, бо ў душы кожны з іх ужо перастаў спадзявацца на ўласнае шчасце.
Магдалена вырашыла зрабіць апошняе выпрабаванне свайму лёсу і пачала расказваць Андрэю аб сваім мінулым, мабыць, і не такім ужо грэшным. Хутчэй, няшчасным. Але майстар спыніў Магдалену. Навошта ведаць яму ўсё гэта? Ён кахае яе, ён зробіць усё, каб яна больш не ведала гора...
Работа скончана. Андрэй апошні раз глядзіць на статую і асцярожна загортвае яе ў палатно. Заўтра, калі ён атрымае за працу грошы, яны з Магдаленай абвянчаюцца. Заўтра ўпершыню маленькая самотная Матка Боска ўзыдзе на свой высокі пастамент і зірне вялікімі сумнымі вачыма на людзей...
Ён не ведае, што гэтага не адбудзецца ні заўтра, ні паслязаўтра, ні праз тыдзень. Таму, што здарыцца вялікае гора.
Перад раніцай Магдалена прачнулася з галаўным болем і нейкім незвычайным пачуццём млявасці ва ўсім целе. Яна разбудзіла Андрэя, і той, дакрануўшыся да яе цела, адчуў моцны жар. Яна яшчэ спрабавала рухацца па пакоі, штосьці рабіць, але апоўдні хвароба зваліла яе. Гэта была страшэнная чорная воспа, якая, перш чым забіць чалавека, непазнавальна брыдзіць яго.
Тыдзень прайшоў у адчайнай барацьбе. Увесь гэты час Андрэй не спаў. Ён схуднеў, пастарэў. 3 Магдаленай жа адбываліся яшчэ больш жудасныя змены. Усё цела яе, пакрытае гнойнымі пустуламі, стала адной трапяткой paHaft, воспа выела вочы ў прыгажуні, і яна больш не ўзнімала павекі, каб не палохаць каханага. Болыную частку дня яна кідалася ў непрытомнасці, а калі прыходзіла ў сябе, пачынала жаласна прасіць:
— Андрэй! Выратуй мяне, вярні мне маё цела,— я хачу быць здаровай. Вярні мне мой прыгожы твар. Андрэй, я не хачу паміраць! Я ведаю, ты выратуеш мяне, ты — моцны, добры...
I са слязьмі на вачах майстар суцяшаў каханую:
— He, маё сонейка, не, мая зорачка, ты не памрэш! Ты заўжды будзеш прыгожай і жывой. Нават, калі цела тваё больш не зможа ўтрымліваць у сабе душу,— ты будзеш жыць. Душа твая пяройдзе тады ў нашу з табой Матку Боску. Ты ж ведаеш, я рабіў яе пустой усярэдзіне. Там будзе душы тваёй добра, утульна, нібы ў сапраўдным целе...
Калі Магдалена памерла, майстар яшчэ доўга сядзеў ля яе знявечанага цела. Ён хацеў, каб страшэнная хвароба перайшла на яго. Але зараза чамусьці не кранула майстра. I Андрэй праклінаў сваё моцнае здаровае цела...
Воспа не спустошыла Слоніма, як раней яна рабіла з многімі іншымі гарадамі. На дзіва, ахвярамі яе сталі толькі некалькі чалавек. Цуд прыпісалі святому Андрэю, які быццам пасля будаўніцтва новага сабору ўзяў гараджан пад сваю апеку. У гонар святога абаронцы намячалася правесці ўрачыстую імшу. Увесь горад нецярпліва чакаў яе. Тады і з’явіўся ў саборы, пагойдваючыся ад стомы і гора, майстар Андрэй. Ён прынёс сваю работу.
— Ахвярую,— хрыплым голасам прагаварыў ён.— Калі рабіў — на вялікія грошы спадзяваўся. Цяпер не трэба мне грошай. Ахвярую.
Са здзіўленнем углядаўся ксёндз у шчымліва пакутлівы твар драўлянай жанчыны.
— To не Дзева Марыя,— вымавіў ён урэшце,— то Магдалена.
— Біблейскую Магдалену і Матку Боску звалі аднолькава — Марыямі,— рэзка адказаў Андрэй, робячы выгляд, што не разумее, пра якую Магдалену ідзе гаворка.
— Так, але, на жаль, і біблейская Магдалена і іншая (ксёндз яшчэ раз, уздыхнуўшы, зірнуў на статую) былі
распусніцамі. Ці захочуць людзі схіляцца перад выявай такой жанчыны?
— «I тады Гасподзь сказаў: «Хто з вас без граха — хай першым кіне ў яе камень»,— адказаў майстар словамі з Бібліі.
Доўга яшчэ маўчаў ксёндз, а потым прашаптаў:
— Што ж, у кожнага свая святая...
I скульптура засталася ў саборы. Людзі, якія ведалі пра каханне майстра і Магдалены, не дазволілі нешматлікім праціўнікам Андрэевага таленту вынесці з сабора яго работу, хаця і адмовіліся ўкленчваць перад ёю, як перад выявай Маткі Боскай.