• Часопісы
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    У той жа вечар малады вершнік, хударлявы, з глыбокім шрамам на левай шчацэ, выехаў з усходняй кракаўскай брамы і, прагна глытнуўшы свежага паветра, сцебануў каня...
    * * *
    — А ты не жартуеш? — грозна спытаў атаман.
    — Навошта? — засмяяўся яму ў адказ малады разбойнік.
    — Хто ведае, аб чым ты дамовіўся з ляхамі? Можа, там будзе засада на нас?
    — А раней ты мне верыў, Шпак.
    — Верыў, так, верыў. Але вось ты — жывы, і тут. А двое сяброў нашых, што былі з табою, разгойдваюцца ў пяньковых каралях.
    — Ну, хопіць! — успыхнуў малады разбойнік.— Ты пакрыўдзіў мяне, Шпак. Я больш з табой не застануся. Лічы, што гэта будзе мая апошняя справа. Я першым выйду на шлях і спыню міндоўгавых людзей, каб вы мне паверылі. Але за гэта я патрабую ў якасці сваёй часткі здабычы вялікі алмаз з кароны.
    — Хай будзе так! — сказаў атаман...
    * * *
    У Наваградку Міндоўг чакаў сваёй кароны. Усе тэрміны мінулі, наступіў дзень, прызначаны для каранацыі, а кароны яшчэ не было. Наваградак знемагаў ад чакання і нецярпліва шумеў, Міндоўг нерваваўся. Тады і прынеслі літоўскаму ўладару чорную вестку: людзі міндоўгавы забіты разбойнікамі ў змрочных дабучынскіх лясах. Карона знікла.
    У ярасці Міндоўг разбіў любімы кубак, разламаў цяжкай паліцай некалькі лаў і загадаў пакараць бізунамі вястуна. Але адмовіцца ад каранацыі было ўжо нельга. I Міндоўг каранаваўся... медным абручом, які спехам выплавіў для яго з цяжкага падсвечніка спалоханы меднік...
    * * *
    Шэраш з хітрай усмешкай расказвае літоўскаму вою, якім кіслым быў твар вялікага Міндоўга ў хвіліну, калі на яго галаву святар апускаў нязграбнае меднае ўпрыгожанне, і як нямногія з тых, хто ведаў гісторыю з каронай, у гэты момант з цяжкасцю стрымлівалі ўсмешку. Яго аповед разлічаны правільна: ганарлівы літовец не вытрымлівае і крычыць:
    — Гэта — хлусня! Вам, беларусам, проста зайздросна, у вас жа ніколі не было свайго караля! А вялікі Міндоўг...
    — З’яўляецца вялікім князем,— спакойна працягвае Шэраш.— У літоўцаў таксама няма караля, бо беларускія разбойнікі пазбавілі яго кароны. Без кароны — што за кароль?
    Літоўскі вартавы чырванее, потым бляднее...
    Становіцца халадней. Асенні мароз моцна шчыпае рукі і твар. Асабліва Шэраш адчувае яго ў тым месцы, дзе шчаку яго перасякае шрам — памятка аб былых подзвігах. Ён праводзіць пальцамі па шчацэ і раптам зноў успамінае пра размову з літоўцам. Ціха смеючыся, Шэраш штосьці дастае з маленькага скуранога кашаля на поясе.
    Месячнае святло падае на рэч, што трымае Шэраш на далоні. У месячных промнях незвычайна і таямніча зіхаціць вялікі алмаз з кароны Міндоўга.
    КуПАЛЬСКАб ШЧЛСЦв
    ы таксама спадзеяцеся калі-небудзь у купальскую ноч знайсці Папараць-кветку? А ўжо ж
    вельмі рэдка адкрываюць яе чалавеку купальскія багі. А калі каму і давядзецца ўбачыць, як іскрыцца-зіхаціць таямнічымі блакітнымі агнямі дзіўная Папараць, дык наў-
    рад ці дадуць яму чэрці ды вядзьмаркі вынесці цудоўную кветку з лесу. Гэта ж не жартачкі: валадар Папарацькветкі становіцца сапраўдным шчасліўцам у каханні, атрымлівае дар прадказання, бачыць усё патаемнае. I яшчэ пры дапамозе той Папараці можна крышыць жалеза.
    Іншая справа, калі хтосьці настолькі звар’яцее, што паабяцае за Папараць аддаць чорту душу. Тады — калі
    ласка!
    Кажуць, што толькі аднойчы ўдалося чалавеку завалодаць Папараць-кветкай без усялякіх змоў з нячысцікам. Хлопца Янку яго каханая Купаліна лічыла баязліўцам і таму адмаўлялася пайсці за яго замуж. Янка мусіў даказаць ёй свае вартасці, таксама як і сілу кахання. Ён накіраваўся ў лес па купальскае шчасце і здабыў яго. Ну, тут, мабыць, зміласцівіліся купальскія багі над хлопцам, бо даспадобы ім прыйшлося імя Янкавай дзяўчыны.
    А больш падобных здарэнняў людзі і не памятаюць. Зрэшты, памыляюся. Чула ад аднаго старэнькага дзядулі гісторыю яшчэ аднаго шчасліўчыка. Хочаце, каб падзялілася? Слухайце!
    Здарылася гэта недалёка ад Клімавічаў. У тых самых мясцінах, дзе, калі верыць паданню, суровы паляўнічы Клім выратаваў нейкага важнага генерала, што заблудзіў у лесе. Але наш герой, тоўсты, пышнавусы селянін Лявон, не тое што славуты Клім, быў заўзятым абібокам, абжорам ды п’яніцам. Да таго ж не прапускаў ніводнай спадніцы.
    Вось панадзіўся Лявон штовечар хадзіць да пекненькай суседкі. I нельга казаць, каб рагатуха Вальжына прымала яго без усялякага задавальнення. Праўда, да сур’ёзнага ў іх не даходзіла. Але бавіць час у прыемнай гутарцы ды пры гэтым частавацца аладкамі з мёдам хто адмовіцца?!
    Аднойчы, якраз перад Купаллем, наважыўся Лявон, як заўсёды, зазірнуць да сваёй сяброўкі. А ноч выдалася
    месячная, светлая. Пракраўся Лявон на суседскі двор і чуе: нехта быццам плача ціхенька. Глянуў, а гэта Вальжына. Сядзіць на ганку, твар фартухом закрыла і румзае. Раптам усхапілася, падскочыла.
    — Як добра, што ты завітаў да мяне зараз,— кажа Лявону.— Мне конь патрэбны. Ці можаш ты недзе здабыць яго?
    — Аб чым кажаш, Вальжынка! — адказвае таўстун.— Хто ж дасць табе ў такую ноч свайго каня? Добры гаспадар на Купалле замыкае ўсю жывёлу на ноч, каб вядзьмаркі, якіх, кажуць, ва ўсе часы хапае, не паехалі на іх на праклятае гульбішча.
    — Вось гэта і дрэнна,— уздыхае Вальжына.— Ну, а казла? Казла ты таксама не можаш у каго-небудзь выпрасіць?
    — А навошта табе казёл? — не разумее Лявон.
    — Ды я зараз нават ад сабакі не адмоўлюся,— ледзь не плача Вальжына.— А ў суседзяў яны куслівыя.
    — У мяне быў добры сабака,— смяецца, пагладжваючы пышныя вусы, Лявон.— Стары, сляпы, бяззубы. Нядаўна здох.
    — Ідзі, раздабудзь мне казла! Хутчэй! — раптам загадвае Вальжына.
    — Пакуль не скажаш, навошта ён, нікуды не пайду,— адказвае Лявон.
    — Ах, не пойдзеш?! Ну, тады не крыўдуй! — у адно імгненне пекненькая Вальжына апынулася на Лявонавай спіне і, ухапіўшыся за яго шыкоўныя вусы абедзвюма рукамі, ударыла босымі пяткамі па тоўстым суседавым жываце.
    I, сам не ведаючы, навошта, Лявон уздымаецца на дыбкі, іржэ, як сапраўдны конь, і адным махам пераскоквае праз агародку вакол Вальжынінай хаты.
    Ад шалёнага гону Лявонавы думкі пачынаюць блытацца.
    — Ну, з суседкай усё ясна — яна вядзьмарка,— думае Лявон.— А вось хто зараз я? Быццам знешне чалавекам застаўся, але ж гэтыя скачкі!.. Як жа, напэўна, я раскрываўлю сабе далоні, пляскаючы імі па вострых камянях! Вось калі пашкадуеш, што на руках няма капытоў...
    Урэшце вядзьмарка спыніла свайго скакуна. Лявон агледзеўся. Яны знаходзіліся ў змрочным лесе. Вакол толькі совы да гады. Закалаціла Лявона са страху. I рад уцячы, ды не ведае куды. Тады стаў ён жаласна прасіць:
    — Вальжыначка! Рыбачка! Навошта табе гэты лес? Давай вернемся. Дома ўтульна, светла. Аладкі з мёдам...
    — He бойся,— смяецца Вальжына.— Вярну дамоў жывым-здаровым, калі не станеш тут перашкаджаць мне весяліцца. Падабаліся табе мае аладкі — я і дагаджала табе. А зараз — маё свята! Запамятай, будзеш ціхенька трымацца, ніхто цябе не кране.
    Раптам пачуліся нейкія дзіўныя гукі: выццё, енк, смех, трэск. I на палянцы, недалёка ад таго месца, дзе спыніліся Лявон і вядзьмарка, невядома адкуль з’явіліся дзіўныя, страшэнныя постаці. Зірнуў на іх таўстун, і пахаладзела ў яго ў грудзях. Чэрці, русалкі, лясныя страшыдлы, крывасмокі — цэлы карагод нячысцікаў круціўся, вішчэў, лётаў, куляўся перад ім. Пранізліва закрычала ад радасці Вальжына і кінулася да іх.
    I тут нешта грымнула, зямля затрэслася і з-пад яе, якраз пасярэдзіне карагода, узнікла жаночая постаць у чорным.
    — Яўсперыта! Наша Яўсперыта зноў з намі! — закрычалі ўсе.
    — Ціха! — узняла руку постаць. Па лёгкіх спружыністых руках можна было зразумець, што гэта яшчэ зусім маладая ладная жанчына. Але твар яе быў закрыты чорным густым вэлюмам.— Ці ўсе з вас памятаюць, што павінны рабіць? Як толькі на зямлю сыдуць бог Купала і багіня Купава і з’яднаюцца ў чароўным пацалунку: доўгім, як жыццё, кароткім, як летняя ноч,— заквітнее па ўсім лесе Папараць. Але я — вялікая чараўніца — зраблю нябачным для людскога вока дзівосны агонь кветак. Што будзеце рабіць вы?
    — Мы ўсю ноч будзем вадзіць людзей, што пойдуць за Папараць-кветкай, па лесе і толькі раніцай перастанем,— прагаварылі лесавікі.
    — Мы,— уставілі слова русалкі,— сваімі ласкамі будзем губіць закаханых хлопцаў.
    — А мы,— піснулі крывасмокі,— павысмоктваем усю кроў у закаханых дзяўчат.
    — Самая важная справа — у нас! — па-свінячы зарохкалі чэрці.— Мы будзем прапаноўваць шукальнікам цудкветку ў абмен на душу.
    — Вось і добра! — узрадавалася чараўніца Яўсперыта.— А зараз для кожнага — мае пачастункі.
    I вырас пасярод паляны стол, а на ім стравы, адна за адну мярзотнейшыя: павукі ў смятане, вяленыя пацукі,
    сушаныя мухаморы... Кінуліся нячысцікі на гэты пачастунак. Сварацца, штурхаюць адзін аднаго. Лявона ажно званітавала. Тут і заўважыла яго Яўсперыта.
    — А гэта хто такі? — гучна спыталася ў страшэнных памагатых сваіх. Утаропіліся тады ўсе вачамі на Лявона. Маўчаць, і толькі чутна, як ляскаюць іклы.
    — Чый ён? — яшчэ больш пагрозліва ўсклікнула Яўсперыта.
    — Мой,— ледзь чутны, прагучаў адказ Вальжыны.— Я на ім прыехала сюды.
    — Што ж гэта за жывёла? — пытаецца чараўніца.— Конь? Казёл? Па паху не падобна.
    — Кабанчык,— не разгубілася Вальжына і піхнула Лявона нагою ў тлусты азадак.
    — А ну, дай пагляджу,— прамармытала Яўсперыта і скінула вэлюм з твару. Тут ужо не вытрымаў Лявон, зароў дрэнным голасам з перапуду. Бо на маладым целе ў Яўсперыты сядзела галава старой з сівымі пасмамі і жоўтай абвіслай скурай.
    — Гэта — чалавек! — завішчэла чараўніца, і ўсе разам кінуліся на няшчаснага таўстуна.
    — Бяжы, Лявонка! — крыкнула Вальжына.— Толькі не на двух нагах, не па-чалавечы! Інакш — дагоняць, зловяць, з’ядуць!
    Кінуўся бегчы ад натоўпу нячысцікаў наш герой на карачках. Адкуль і спрыт такі ўзяўся ў тоўстым целе! Напачатку чуў за спінай сваёй Лявон брэх, віск і ляск іклаў, а потым на хвіліну сцішэла і нехта пранізліва ўскрыкнуў:
    — Кіньце яго! Купала з Купавай пацалаваліся — Папараць расцвіла!
    Але спалоханы да жаху Лявон не заўважыў, што пагоня адстала, як і не заўважыў, калі на адну хвіліну вакол яго па ўсім лесе заззялі-заіскрыліся таямнічым блакітным святлом шматлікія Папараці...
    * * *
    Трапіў дадому Лявон толькі раніцай. Упаў знясілены проста на падлогу. Так праспаў ён увесь дзень, а ўночы яго разбудзіла нейкае дзіўнае адчуванне. Сама сабою з’явілася ў Лявонавых руках рыдлёўка, і пачаў ён капаць у сябе ў хляве. Доўга працаваў, увесь спацеў. Якім жа было здзіўленне, калі наткнулася рыдлёўка, урэшце, на жалезную скрыню. Дастаў яе Лявон, збіў замок і ахнуў.