Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
— Ён сам сказаў так? Ён ведае пра мяне?
— На жаль, не так ужо багата ў нас сяброў, каб не ведаць іх прозвішчы.
Барбара ўжо здагадалася, што за госці з’явіліся ў яе пана. Разбойнікі самага лютага з лясных галаварэзаў — Каліноўскага! Яна неаднаразова чула пра тое, як гэтыя людзі спынялі на лясной дарозе купецкія абозы, наляталі на мястэчкі, дзе раснраўляліся з чыноўнікамі, салдатамі, жандарамі і заклікалі простых сялян ісці ў лясы, далучацца да іх хеўры. Толькі Барбара ўяўляла іх падобнымі на казачных ліхадзеяў: з густымі бародамі, у лахманах,
з нажамі і пісталетамі за поясам. Гэты ж прыгожы юнак быў зусім не падобны на бандыта.
Пакуль Барбара раздумвала, дзверы шырока расчыніліся, усе тыя субяседнікі выйшлі. I тут граф заўважыў яе. Барбара нават не спрабавала ўцячы.
— Ты падслухоўвала нас? — спытаў Швыкоўскі.
Яна моўчкі кіўнула. Цямнейшы за хмару зрабіўся твар графа, і невядома, што сказаў бы ён. Але паранены юнак паспеў раней:
Ці можаш ты захаваць таямніцу? Я буду тваёй таямніцай, прыгажуня.
I не змагла адмовіць Барбара шчырай усмешцы яго шэрых вачэй.
Штодзень насіла ежу маладому паўстанцу Барбара. Рука яго хутка загойвалася, і ўсё часцей ён бываў у добрым гуморы, усё часцей размаўляў з дзяўчынай пра чыстае і светлае пачуцце, якое з’явілася амаль адразу, як убачыў яе. Барбара была шчаслівая. Цяпер ёй часта даводзілася прысутнічаць і пры размовах графа з шэравокім хлопцам. I ўсё больш і больш даведвалася яна пра таямніцу касцёла.
— Усю моц і прыгажосць духу чалавечага, усё імкненне наша да волі, незалежнасці, увесь агонь сэрца нашага хачу я ўславіць у камені. Касцёл будзе гімнам нашаму народу, які змагаецца зараз супроць прыгнёту чужынцаў, супроць іх веры,— гаварыў ён.
— Для многіх беларусаў родная вера — праваслаўе,— задуменна адказаў аднойчы юнак.
— Пасля таго, як папы сталі ў цэрквах заклікаць да пакорнасці тым, хто робіць замах на нашу волю і жыццё, да прыняцця чужых звычаяў, мовы, культуры, я лічу, беларус не можа называць праваслаўе сваёй верай. Магчыма, я памыляюся ў гэтым, але хто ў наш час можа быць упэўнены ў сабе?
Граф свята верыў у перамогу паўстання.
— Тады,— гаварыў ён,— касцёл мой стане трыумфальнай аркай для пераможцаў. I першым, каго мы абвянчаем у ім, будзеш ты,— ён паказаў на свайго госця,— альбо Барбара. А можа, адразу абое.
I ён усміхаўся, таямніча падміргваючы счырванелай парачцы.
— А калі мы прайграем? — спытаў аднойчы юнак.
— Гэта немагчыма... Тады касцёл будзе рэквіемам па нашай справе. I не будзе ў свеце больш гаротнай мясціны...
Час ішоў. Шэравокаму паўстанцу трэба было вяртацца да сяброў. На развітанне ён пяшчотна пацалаваў Барбару. I гэта быў першы ў жыцці пацалунак, падораны ёй мужчынам. Калі б магла яна ведаць, што будзе ён апошні...
Праз некалькі тыдняў сярод ночы апошні раз з’явіліся ў доме Швыкоўскага паўстанцы. Сярод іх быў ужо вядомы Барбары чалавек у чорным плашчы.
— Збірайцеся, пане Швыкоўскі,— сказаў ён.— Вам належыць пакінуць гэтыя мясціны. Мы разбіты. Многіх схапілі. I сярод іх трапіўся здраднік. Заўтра за вамі прыйДУЦь.
Граф моўчкі адзеўся, кінуў у камін некалькі лістоў, дакументаў і клікнуў Барбару.
— Я ад’язджаю. He ведаю, ці вярнуся. Але пра гэта не трэба нікому казаць. Ты хочаш спытаць штосьці?
— Так,— адказала яна ледзь чутна.— А што з тым маладым панам, які жыў у нас?
— Ён застаўся ў Гужанскай пушчы,— ціха адказаў граф.
— Ён вернецца?
— He, бедная мая дзяўчынка. I ніколі не абвянчаюць вас у нашым касцёле, бо ўжо абвянчаны ён з куляй... Даруй яму, мілая, даруй нам...
Граф больш не вярнуўся да сваёй сядзібы. Лёс яго і па сёння таямніца.
Маладая графіня — спадчынніца, што з’явілася пасля яго, дазволіла ксяндзу рабіць з недабудаваным касцёлам што ён захоча. На завяршэнне будаўніцтва даць грошы яна адмовілася. Хітры ж ксёндз палічыў больш выгадным прадаць амаль гатовы будынак праваслаўнай абшчыне, а на атрыманыя грошы паставіць маленькі, няўтульны, непрыгожы «Дом пана Езуса».
Але нядоўга служыў касцёл Швыкоўскага іншай веры. Пажар, што раптоўна ўспыхнуў, знішчыў яго. Прычыну не ўдалося знайсці.
Барбара сцвярджала, што падчас пажару бачыла сярод натоўпу кагосьці ў чорным плашчы. Але ці варта занадта давярацца яе аповядам?
Н6ПРЫГ0ЖЛЯ дзяучынл
рыемна назіраць, як нясе рака на Купалле дзявочыя вяночкі. Адны з іх, нібы лёгкія ладдзі
пад ветразем, імчаць кудысьці ўдалечыню — мабыць, адзіная думка іх гаспадыняў — хутчэй пакінуць гэтыя сумныя, абрыдлыя берагі дзеля цудоўных заморскіх краін. Іншыя вяночкі плывуць павольна, як быццам баяцца страціць тыя глыбокія пачуцці, трывалыя абяцанні, шчырыя словы, якія ўпляталі ў іх разам з кветкамі пяшчотныя дзявочыя рукі. I як радасна кожнаму, калі раптам у рацэ злучаюцца, пераплятаюцца два вянкі: яго і яе! Гэта вельмі добры знак.
Але здараецца і не так...
— Гэй, Мілава! А дзе твая сяброўка? — хлапчукі са смехам абкружылі ладную прыгажуню, якая на злосць усім безнадзейна закаханым у яе, абвясціла, што Купалле сустрэне з сяброўкай, ціхай дачкой млынара Мышака.
— А Пярун яе ведае! — смяецца Мілава.— Відаць, вас, жарабцоў, спалохалася ды схавалася дзе. Я мушу загадаць вам шукаць яе. Як жа я адна пайду за папараць-кветкай?
Страшна.
— Вазьмі мяне! I мяне! Са мною не спалохаешся!
Абараню ад любога чорта! — перабіваючы адзін аднаго, крычаць хлопцы. Ніхто не рашаецца паклікаць зніклую дзяўчыну.
У сяброўкі Мілавы ад нараджэння было вельмі непрыгожае імя — Мыш. Так вырашыў бацька-ўдавец. Яго доўга адгаворвалі, але ён быў непахісны: калі ўжо яму, Мышаку, аднаму давядзецца гадаваць сіротку, то імя яе павінна быць сугучным яго — Мыш. I, можа, смяшлівыя, заўсёды гатовыя перадражніць кагосьці з дзяўчат, хлопцы, больш часта і ахвотна называлі б гэта імя, калі б Мыш была харошанькай. Але млынарова дачка непрыгожая. I хаця знешнасць у Мышы — не брыдкая, не агідная, але хваравітыя маленькія вочкі, вузенькі тварык і вялікі рот быццам знарок створаны для таго, каб выклікаць шкадобу.
Менавіта таму Мілава абрала Мыш сабе ў сяброўкі — прыгажуні любяць падкрэсліваць сваю прывабнасць непрывабнасцю іншых. Але непрыгожасць не можа стаць
забаронай для купальскай весялосці. I таму Мыш таксама спляла вяночак з лясных рамонкаў і васількоў. Што ўжо шаптала яна над ім, аб чым маліла добрых Купальскіх багоў — невядома, але калі кінула яго ў ваду, не паплыў ён наўздагон іншым, а пакруціўшыся нядоўга на адным месцы, раптам пайшоў на дно. Горка ўскрыкнула Мыш і, закрыўшы непрыгожы твар свой рукамі, пабегла кудысьці ў лес. Ніхто не спыніў дзяўчыну, не кінуўся за ёю, толькі саступілі з дарогі шчаслівыя, а таму і абыякавыя да чужой нядолі, пары. He стала шукаць сяброўку і Мілава, ёй было весела і без Мышы. Так прайшла Купальская ноч.
Першы сонечны прамень упаў на дзве мужчынскія постаці. Яны стаялі на ўзгорку сярод лесу. Па выглядзе іх было зразумела: не простыя гэта людзі. I сапраўды, старэйшы з іх быў князь Мсціслаў, малодшы — княжы ваявода Барыс.
Ноч застала іх у дарозе, ды яшчэ якая ноч — Купальская! I спыніліся вандроўнікі на ўзгорку. Ці спалі яны, ці шукалі папараць-кветку — невядома, але толькі раніца нагадала ім пра тое, што чакаюць іх неадкладныя справы. Імгненне, і яны ўжо ў сядле.
— Што ж, Барыс, задаволены я гэтай мясцовасцю,— павольна гаворыць князь.— Тут і быць майму гораду. Лес высечам, а на ўзгорку княжы церам паставім. А што ты думаеш?
— Прабач, княжа,— адказвае малады ваявода.— Я не магу думаць. 3 галавы не ідзе той цудоўны спеў, што чулі мы ноччу. Які голас! Чысты, пяшчотны...
— Ноч Купальская, Барыс,— ноч таямніц і цудаў. А на раніцу пасля Купалля людзі пра лёс свой пытаюцца ў багоў, ці не хочаш паспрабаваць і ты?
— Што ты, княжа! Нельга мне. Крыж праваслаўны на шыі ў мяне!
— Дык і ў мяне таксама. Але я вось ужо вырашыў: горад мой назаву імем першай жывой істоты, што сустрэнецца нам зараз на шляху. А ты?
— А я не ведаю, пра што загадаць. Бо думкі ўсе з той, чый голас мы чулі ноччу. Нібы прываражыла яна мяне! Розум губляю.
— Дык загадай пра сваё каханне.
I малады ваявода загадвае: калі сустрэне сёння тую, чый чароўны спеў чуў уночы, то абмяняецца з ёю пярсцёнкамі, назаве сваёй нявестаю.
I тады зноў загучала песня, доўгая, самотная:
Гэй ты, рэчка-рэчанька, Ты вярні вяночак мой: Упрыгожваць будзе ён Mae косы русыя...
Вершнікі пераглянуліся.
— Багі пачулі нас,— сказаў князь.
— Яна там, ля ракі...— прашаптаў Барыс.
I абодва сцебанулі коней. Калі галіны дрэў расступіліся перад імі і свежы рачны вецер ударыў у твар, яны ўбачылі тую, пра якую загадвалі.
— Ну, вось і твая нявеста,— прамовіў князь.— Пад’едзь адзін. I не забудзь спытацца ў яе імя, бо гэта — першая жывая істота, што сустрэлася нам, і, значыць, менавіта яе імем я абяцаў назваць мой горад.
У туманным паветры далёка чутны любы гук. I нават трава, змочаная расою, не робіць цішэйшым тупат каня. Зараз, пачуўшы яго, азірнецца дзяўчына...
— Азірніся хутчэй, мая прыгажуня! Цябе абяцаўся я назваць нявестаю, калі ты не здань, не халодная русалка. Дзякуй жа Богу,— чалавек ты. I ёсць у цябе душа, ёсць сэрца. Пакахай жа мяне!
Пачула, спынілася. Азірнулася ў здзіўленні... Божа! Што гэта?!
Застыў пабляднелы Барыс перад непрыгожай Мышшу. Дык вось якая яна, яго суджаная!
Думкі, горкія, жудасныя, прамільгнулі ў галаве. А ці не помста гэта старых паганскіх багоў за здраду? Адмовіўся ж ён ад іх дзеля Хрыста! Але калі так, калі воля іх над ім яшчэ такая моцная, то нельга і думаць, каб адмовіцца ад свайго абяцання. Весці гэтую непрыгожую дзяўчыну ў храм? Над ім будуць смяяцца. Ды і сам ён ніколі не зможа пакахаць яе. А ці нельга абысціся без гэтага? Ён даў слова стаць яе мужам. Ён зробіць гэта, але без шлюбу. I хай бачаць тыя, хто хацеў насмяяцца над ім: Барыс трымае сваё слова.
Малады ваявода спешваецца і кіруецца да дзяўчыны. Праз імгненне яна ў яго абдымках. Але хіба ж гэта ласкавыя абдымкі каханага? Ірве ваявода святочную сукенку ў яе на грудзях, кідае, нарэшце, дзяўчыну на зямлю...
Адкуль з’яўляецца ў слабога чалавека моц у самыя небяспечныя хвіліны? Перад страхам ганьбы і абразы адчула раптам сябе Мыш моцнай, адштурхнула ад сябе ваяводу, узбегла на ўзгорак і скочыла адтуль у ваду. Каб толькі пераплыць раку, там — выратаванне. Шмат моцы