Млын на сямі колах
Беларускія народныя легенды і паданні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 334с.
Мінск 1998
Але рана абвінавачвала маленькая жанчына старую язычніцу.
Тое месца, дзе пахавалі Луніны аднавяскоўцы яе безымяннага ўнука, сталі называць магілай Лунінца. Ішлі гады, магіла зраўнялася з зямлёю, і месца гэтае атрымала імя Лунінец. А калі вакол яго вырас горад, то назва перайшла на яго. Так збылося першае прадказанне гаспадыні лясной хаткі.
Лунінецкія людзі, працавітыя і гордыя, расчысцілі навакольныя лясы і рассяліліся па ўсім краі. Так збылося другое прадказанне язычніцы.
3 часам горад Лунінец пачаў гандляваць з іншымі, вялікімі і малымі, гарадамі і разбагацеў так, што слава пра яго прыгажосць пайшла па ўсёй зямлі. Так збылося трэцяе прадказанне старой Нямілы.
Прайшлі стагоддзі, але і да гэтага часу людзі памятаюць і апавядаюць дзецям сваім паданне пра маленькую жанчыну Луню і яе ўнука.
Так збылося чацвёртае прадказанне вядзьмаркі.
сівы воук
омтур абагнаў сваё войска і азірнуўся. Рыцары ехалі моўчкі, толькі звон даспехаў выдаваў іх
у гэтай марознай цішы. Пара валіла з вуснаў людзей і конскіх ноздраў. Усім было халодна. «Але гэта нічога,— падумаў Комтур,— галоўнае, няма ўжо таго глыбокага снегу, у якім учора правальваліся яны, прабіраючыся праз
лес. Тут, у полі, коні рухаюцца лёгка. Ну, а разагрэюцца яны ў крывавай бойцы».
Комтур быў вопытным военачальнікам. Рыцары яму давяралі і таму пайшлі за ім у гэтыя мясціны, каб уступіць у бой з гордым Князем-язычнікам, роду якога спрадвеку
належала гэта непрыветлівая зямля. Невыпадкова сярод рыцараў, што вёў Комтур, ехаў зараз на сваім белым, бы снег, кані сам Біскуп, худы адчайны фанатык. Ордэн добра
разумеў, з кім мае справу,— нездарма лічыўся мясцовы Князь адным з самых моцных ворагаў. Неаднойчы крыжакоў білі сярод гэтых лясоў і балот яго ратнікі. Пра Князя хадзілі легенды. Гук яго баявога рога, які заўсёды папярэджваў аб нападзе, выклікаў у рыцараў панічны страх. Для пахода Ордэн абраў лепшых з лепшых, бо бітва паміж імі і князевымі воямі павінна была стаць рашаючай.
Біскупаў конь параўняўся з канём Комтура, яны пайшлі побач.
— Вы ўпэўнены, што мы рухаемся незаўважанымі? — спытаў Біскуп.
— Я спадзяюся на гэта. Тут нельга быць упэўненым ні ў чым,— хмура адказаў Комтур.
Яму не падабалася, што Біскуп, апрануты значна лягчэй за яго, нічым яшчэ не выдаў, што яму холадна, тады як нават сам Комтур ледзь церпіць люты мароз. Мабыць, гэтаму фанатыку і сапраўды дапамагае Бог?
Адносіны Комтура з Богам былі складаныя. Ён добра разумеў, што не заўсёды прытрымліваецца дзевяці запаведзяў Усявышняга, што забівае, паліць, гвалціць зусім не дзеля веры Хрыстовай. Але ён быў рыцарам Ордэна, і таму вымушаны быў рабіць выгляд, што выконвае Божую волю. Біскупа ён недалюбліваў з-за яго залішняй са-
маўпэўненасці. Вось і зараз, у паходзе, дзе галоўнае слова павінна быць за ім, Комтурам, святы айцец заўсёды ўмешваецца.
— Я не здзіўлюся, калі зараз з-за гэтага снежнага туману на нас наляціць княжацкая дружына,— працадзіў праз зубы Комтур.
— А я не здзіўлюся нават, калі замест дружыны нам насустрач рушаць сатанінскія стварэнні, што дыхаюць полымем і серай,— адказаў ледзь чутна Біскуп.— Ці праўда гэта, што Князь з дзяцінства сівагаловы?
— Я бачыў яго некалькі разоў,— адказаў Комтур.— Так, ён сівы, хаця на выгляд яму не больш дваццаці гадоў. Але што з гэтага?
— Сівізна амаль ад нараджэння — гэта д’ябальскі знак,— задуменна вымаўляе Біскуп.— Таму так доўга мы і не можам перамагчы яго. Таму зараз я з вамі. Святыя малітвы, якія я ўзнясу перад боем Госпаду, аднімуць моц у чарадзея, зробяць яго слабым і безабаронным. Бог натхніць мяне, і мы пераможам.
Комтур, сцяўшы сківіцы, ад’язджае прэч. Ён не можа схаваць прыкрасці, бо разумее, калі ён будзе яшчэ раз разбіты, усе ўсумняцца ў яго воінскім умельстве, а калі пераможа — слава дастанецца не яму, яе адбярэ прападобны святы айцец. Але думкі гэтыя не перашкаджаюць яму чуць ціхі Біскупаў голас, якім ён быццам размаўляе сам з сабою, але дастаткова гучна, каб чулі іншыя:
— У кнігах рымскіх ды грэчаскіх часта знаходзіў я ўспамін аб племені неўраў, што жылі калісьці ў гэтых мясцінах. Былі яны чарадзеямі і маглі раз у год перакідацца ў ваўкоў, каб перагрызці горла свайму ворагу. Перамяшаліся неўры з мясцовымі плямёнамі. I зараз ідзём мы біцца з іхнімі далёкімі нашчадкамі. Хай жа абароніць нас Гасподзь!
Нават Комтура ўражвае такая прамова, з воямі ж яго зусім дрэнна: яны сутаргава хрысцяцца, таямніча перашэптваюцца, на тварах іх з’яўляецца ўжо знаёмы Комтуру выраз жаху.
— Божа, што ён нарабіў,— шэпча Комтур,— як іх такіх зараз весці ў бой?
Напружаную цішыню прарэзаў далёкі гук рога. Воі ўстрапянуліся — яны пазналі яго.
— Я так і думаў, Князя паспелі папярэдзіць,— прагаварыў Комтур.
Па камандзе свайго правадыра рыцары хутка пачалі перабудоўваць строй з паходнага ў баявы. Ужо чутны быў далёкі тупат соцен капытоў. Але раптам са снегавога туману насустрач крыжакам пачалі выбягаць ваўкі. Крык жаху вырваўся ў мужных рыцараў з грудзей.
— Вось! Вось яны, нараджэнні д’ябла! — узвысіўшы голас, указаў Біскуп рукою туды, дзе, рассеяўшыся па ўсім полі, замерлі, быццам чакаючы нечага, моцныя звяры.
— А вось і Князь іхні! — заенчыў хтосьці, тыцкаючы пальцам некуды ўбок.
Зірнуўшы туды, Комтур адчуў, як валасы на яго галаве заварушыліся. На ўзвышшы, мордай да рыцарскага войска, сядзеў велізарны сівы воўк. Ён задраў галаву ўгару і завыў. На гэты страшэнны вой адклікнулася ўся зграя.
3 крыкам, ляскам, адчайнымі маленнямі кінуліся крыжакі, не разбіраючы шляху, прэч. Іржалі спалоханыя коні, і людзям здавалася, што зараз дагоняць-накінуцца на іх, каб перагрызці горла, воі-пярэваратні сівога Князя. Ніхто не глядзеў назад, і таму ніхто не ведаў, што ў гэты час спалоханыя незвычайнай сустрэчай з людзьмі і шумам, імі ўтвораным, ваўкі ашалела несліся ў супрацьлеглы бок.
Лёс пасмяяўся над шэрымі драпежнікамі — насустрач ім вылецела княжацкая дружына. Зграя аказалася паміж дзвумя войскамі.
У першае імгненне Князь разгубіўся. Ён бачыў проста перад сабою галодных звяроў, а ўдалечыні спіны ворагаў з крыжамі на плашчах.
— Што гэта з імі? — здзіўлена спытаўся ён.— Комтур ніколі не ўцякаў з поля бою так ганебна.
Але праз хвіліну чуццё воіна падказала яму, як дзейнічаць. Войска кінулася наўздагон крыжакам, а некалькі дружыннікаў пачалі разганяць ваўкоў. Мацёры сівы важак па загаду Князя быў злоўлены сеткай.
Яшчэ праз паўгадзіны ўсё было скончана і для крыжакоў. Каго пасеклі ратнікі, хто трапіў у балота і там патануў. Загінуў і Комтур. Яго славуты меч воіны кінулі ля ног свайго Князя ў снег. А вось Біскуп трапіў у палон. Ад яго і даведаўся Князь, чаму пабеглі рыцары-крыжакі. Біскуп быў адзіным палонным у той дзень, калі не лічыць сівога ваўка, лёс якога Князь таксама павінен быў вырашыць.
— Ды што думаць? Забіць яго, ваўчыну, дый годзе! — параіў нехта.— Гэта ж, мабыць, на яго ненажэрнага, усе скаргі нашых сялян!
Але малады Князь моўчкі сышоў з каня і наблізіўся да звязанага звера. Сумныя вочы сівога ваўка сустрэліся з вачыма сівога чалавека.
— Дык вось ты які,— вымавіў Князь,— горды, смелы, сівы брат мой. Чуў пра цябе і тваю зграю неаднойчы, а вось бачу ўпершыню. I дзе? На полі бою, дзе быў гатовы я сваёй крывёю заплаціць за свабоду майго народа. Хацеў ты ці не, але моцна дапамог мне, і мы з табою зараз як кроўныя браты. Дык ці ж зраблю я замах на тваё жыццё і свабоду? Бяжы да сваіх, вольны звер. Я даю табе слова, што з гэтых часін ніхто і ніколі тут не ўзніме руку на сівога ваўка.
Князь перарэзаў путы і, калі важак ваўчынай зграі знік, сказаў:
— Я пабудую на гэтым месцы крэпасць, каб стаяла яна тут, на межах майго княства, каб ахоўвала яго ад няпрошаных гасцей. I дам ёй назву Ваўкавыйск, у гонар майго сівога брата.
* * *
I вырасла крэпасць Ваўкавыйск, і ўзяў ад яе пачатак горад Ваўкавыск. А калі прыйшоў час выбіраць для яго герб, на гарадской браме з’явілася выява ваўчынай галавы, узнятай угару.
КЛХЛНАЯ РАТНІКА
есяліцца княжацкае войска, півам ды мёдам частуючыся, аб баявых подзвігах успамінаючы.
Адны з гонарам паказваюць шрамы, атрыманыя ў жорсткай сечы, іншыя хваляцца баявой здабычай і ўжо гучыць п’яная песня, ліхая і бесклапотная:
У каханай ратніка вусны, як мёд.
У каханай ратніка косы, як хмель.
— Пра тваю каханую спяваем, Міраслаў,— звяртаецца нехта са смехам да маладога гожага воіна з акуратнымі пушыстымі вусамі на загарэлым твары.— Ці такая ж яна, як у гэтай песні?
— Яна —лепшая на свеце,— юнак усміхаецца, але ўсмешка яго зусім іншая, чым у таго, хто размаўляе з ім, добрая і крыху сарамлівая.
— Дык хутка ажэнішся? — цікавіцца субяседнік.
— Пра тое ведае адзін Бог,— адказвае Міраслаў і выходзіць з-за стала. Ён спяшаецца на спатканне з той, пра якую так пяшчотна распавядаў зараз свайму лепшаму сябру і паплечніку.
* * *
Міраслаў скакаў па летняй лугавіне. Сонца свяціла яму прама ў твар, і нельга было ні закрыцца ад яго, ні звярнуць са сцяжынкі, бо сцяжынка вяла да яе, самай лепшай на свеце. Вачам было балюча глядзець наперад, туды, дзе, стаўшы адным цэлым, чакалі яго яна і сонца.
He ўсё сказаў сябру Міраслаў, утаіў ад яго тое, што няма ўжо ніякіх сумненняў: ён ажэніцца з прыгожай Алёнай, нават калі каханая дзяўчына адмовіць яму. Бо адмова яе можа значыць толькі страх перад воляй родзічаў. А яна ж таксама кахае яго, нельга хлусіць з такімі вачыма, як у яе.
У каханай ратніка бровы, як лук.
У каханай ратніка позірк — страла...
I навошта прывязалася да Міраслава гэтая песня?
— Алёна, каханне маё, ты быццам сышла з абразоў. Я запалю свечку і пастаўлю яе ля тваіх ног: Святая, абарані мяне ад міжвольнага граха!
— Мой Міраслаў, ты — ратнік, і ад цябе павінна пахнуць жалезам і крывёй. Хіба ты баішся граха?
— Калі трымаеш у руках свечку, заўсёды баішся, што яна пагасне. Калі трымаеш у абдымках каханую — страшна пакрыўдзіць яе словам ці справай. Ці дазволяць табе бацькі стаць маёй?
— Таму, у каго бацькі ў магіле, нялёгка даведацца пра іх волю. Я спыталася пра цябе ў неба — з-за аблокаў выглянула сонейка. Я спыталася пра цябе ў зямлі — і яна дыхнула на мяне цяплом сваім. Я спыталася пра цябе ў лесу — і ён зашамацеў у адказ кожным лісточкам. Хто скажа, што значыць гэта?