• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млын на сямі колах Беларускія народныя легенды і паданні

    Млын на сямі колах

    Беларускія народныя легенды і паданні

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 334с.
    Мінск 1998
    104.05 МБ
    — Ты — сірата, мая Алёна? Чаму ж не ведаў раней пра гэта? У мяне таксама няма бацькоў. Даўно. Я іх не памятаю. Мы — адны ў цэлым свеце. Але ўвесь свет — для нашага кахання...
    Ніколі не бываюць болып палкімі пацалункі, чым тыя, што дорыць каханне. Ад іх круціцца галава, нейкі туман засцілае вочы.
    Душа Міраслава спявае. I гэта ўжо не тая знаёмая песня пра каханую ратніка. Іншыя словы, іншая мелодыя. Гэта песня яго кахання...
    А ў Алёны плечы ў пылку кветак, і матылі заблыталіся ў яе валасах...
    — Каханы, каханы мой, што за амулет, цяжкі, халодны, носіш ты на шыі замест крыжа? — у голасе Алёны трывога і непаразуменне.
    — He замест крыжа, любая, разам з ім. Гэта адзінае, што засталося мне ад маіх бацькоў. Кавалачак каменя, але ў ім — вялікая таямніца. Калі-небудзь я раскажу табе пра гэта, Алёна.
    — He, не калі-небудзь, а зараз. Міраслаў, хутчэй жа. Я павінна ведаць тваю таямніцу. Гора ці шчасце прынясе яна нам?
    — Ты хочаш? Слухай. Калісьці ў мяне была сям’я: бацькі і сястра. Мне было дзесяць гадоў, а ёй тры. Ворагі спалілі наш край, і шмат было крыві і слёз. Забілі бацьку і маці, знікла сястра. Але ў яе на грудзях быў такі ж абярог. Калі скласці разам нашы два камяні, атрымоўваецца кветка. Так я пазнаю яе...
    Дрыжачымі рукамі здымае Алёна з шыі каханага амулет, падносіць яго да вачэй. А потым дастае невядома адкуль яшчэ адзін, такі ж. I складаюцца два камяні ў дзіўную, нетутэйшую кветку...
    * * *
    — Гора вялікае, грэх незамольны!
    Слёзы сцякаюць па твары ў Алёны. Змрочны, глядзіць у зямлю Міраслаў.
    — Сонейка! Навошта хмарамі не заслалася, калі я абдымала брата свайго роднага? Кветачкі, травачка, чаму не высахлі, не завялі ад сораму, калі мы, ахопленыя страсцю, цалаваліся? Зямелька, навошта не праглынула нас, калі грашылі, праўды не ведаючы? Будзь праклятым горад той, дзе сустрэла-закахалася я ў брата. Няхай носіць з часін гэтых імя Слуцк, бо злучыў ён нас на грэх вялікі. Пашкадуй хаця б ты, Міраслаў, Алёну. Дай ёй смерці, бо жыць няма сілы! Няма моцы ў вочы табе, брат і каханы, глядзець. Тым, хто так саграшыў, як мы, большага граха баяцца не трэба, бо няма яго, большага...
    I бліснуў сонечны промень на халодным клінку, і раздаўся стогн, і расцвіла чырвоная кветка на грудзях у Алёны. А потым такая ж — на грудзях у Міраслава.
    У каханай ратніка цела, як лёд.
    У каханай ратніка аблокі ў вачах,— прашаптаў ён і сціх назаўсёды.
    * * *
    Іх пахавалі разам. На магіле Алёны і Міраслава выраслі незвычайныя двухколерныя кветкі, па форме сваёй вельмі падобныя на тую, каменную. У народзе кветкі гэтыя клічуць: Брат і Сястра. 3 тых жа самых часін стаў адзін з гарадоў Белай Русі называцца Слуцкам.
    ПРЫСТЛНАК
    злгувлбных душ
    іколі не збіраюцца з вудамі сваімі рыбакі вёскі Ягаднае, што
    пад Баранавічамі, ля возера, якое клічуць Мёртвым. He палюць тут і не збіраюць ягад. У самай глыбіні лесу знаходзіцца яно, зарослае з усіх бакоў асакой ды чаротам. Ніводная птушка не запяе, сустракаючы сонца раніцай у тых мясцінах. Бо не заглядае сюды добрае свяціла, не прабіваюцца яго промні праз змрочныя зарасці. Прытулкам сабе ваду гэтую не абірае ні рыба, ні жаба. I нават вецер не калыша іх. На дне возера, кажуць людзі, прыстанак грэшных, загубленых прагай да багацця, чалавечых душ. Сярод іх і душа няшчаснага Янкі.
    Гэта здарылася даўным-даўно, яшчэ пры цары. Жыў тады ў Ягадным багаты мужык Мацей. Шмат хто зайздросціў яму, але папракнуць Мацея ні ў кога язык не паварочваўся, бо ўсё сваё багацце ён здабыў уласнымі мазалямі. Меў Мацей адзіную дачку, Ганну. Добрая была і таксама працавітая. Але лёс ёй выпаў нешчаслівы. Закахалася
    ў гультаяватага прыгажуна Янку. Янка той хоць зараз ісці да шлюбу згодны. I дзяўчына даспадобы, і карціць усё багацце Мацеява да рук прыбраць. Але стаў упоперак каханню такому бацька Ганны.
    — He дазволю,— кажа,— адзінай дзіцятцы сваёй за гультая ісці бедаваць.
    Засумаваў Янка. Тады і з’явіўся на дапамогу яму чорт. Аднойчы, як вяртаўся позна хлопец з карчмы, дзе звычайна пакідаў усё, што іншы раз перападала яму ў рукі, паўстаў перад ім нячысцік у выглядзе суседа.
    — Ці, Янка, не ведаеш, куды звычайна звяртаюцца такія, як ты, калі трапляюць у бяду? — пытаецца.— Ёсць людзі, што жывуць, купаючыся ў багацці. Ім чорт дапамагае. Сустрэнься з ім апоўначы на скрыжаванні трох дарог ды паабяцай сваю душу,— ён дапаможа і табе.
    Сказаў і знік. Доўга Янка круціў галавой, меркаваў, ці не прымроілася ўсё ж яму на п’яную галаву. Але, надумаўшы, рашыўся ўсё пайсці на тое скрыжаванне.
    Апоўначы Янка дамовіўся з д’яблам і змацаваў дамову гэтую крывёй. Чорт абяцаў хлопцу дапамагчы стаць бага-
    тым. Але праз дваццаць гадоў душа Янкі павінна трапіць у лапы нячысціка.
    Прайшло шмат дзён. Нічога незвычайнага не здаралася, і Янка вырашыў, што страшная дамова, пэўна, прыснілася яму.
    Але аднойчы сярод ночы невядомая сіла ўзняла яго з ложка і некуды павяла.
    — Ты станеш на дарозе, што вядзе праз лес да вёскі,— зашапталі Янку д’ябальскія галасы.— Першы, каго сустрэнеш, павінен быць забіты. Тады ты пажэнішся з Ганнаю і станеш багатым.
    Янка сам не мог потым зразумець, чаму так паслухмяна згадзіўся выконваць усе наказы гэтых галасоў.
    Нядоўга чакаў ён. Хутка насустрач яму выехаў з лесу воз. Кіраваў ім толькі адзін чалавек. Янка кінуўся на яго з нажом. У апошні момант хлопец паспеў заўважыць здзіўлены пагляд старога Мацея... Кроў пырснула на рукі і кашулю, і вар’яцтва адышло. 3 жахам глядзеў ён на мёртвага бацьку сваёй нявесты.
    Раніцай Ганне прынеслі вестку пра вялікае гора. Разбойнікі забілі ў лесе Мацея, які вяртаўся з горада пасля нядзельнага кірмашу. Мабыць, хтосьці спалохаў іх, бо ўсе грошы, што вёз стары, засталіся некранутыя.
    Доўга бедавала Ганна. Яе суцяшала ўся вёска. Але час ішоў. Спраўляцца адной па гаспадарцы было цяжка. Так Ганна стала Янкавай жонкаю. Цяпер не было каму забараніць гэты шлюб. Ды і Янка нібы стаў іншы. Прыціх, у карчму ні нагой, слухаецца сваёй працавітай жонкі, дапамагае ёй ва ўсім.
    Мінуў год. Стала Ганна бачыць дзіўныя, незразумелыя сны. Прыходзіць у снах гэтых стары Мацей у сваю хату, акрываўлены, моўчкі рухаецца па ўсіх пакоях, падыходзіць да ложка, на якім спяць Ганна ды Янка, і, страшэнна застагнаўшы, знікае.
    На Радуніцу сабралася Ганна на могілкі прасіць у бацькі даравання за тое, што супроць яго жадання Янку мужам абрала. На зямлю прыцемкі спусціліся, а яе ўсё няма. Занепакоіўся Янка, выйшаў насустрач. Да самых могілак дайшоў. Бачыць, ляжыць, рукі крыжам раскінуўшы, на бацькавай магіле яго Ганна, ужо схаладзелая ўся. А на твары яе выраз такі, быццам нешта жахлівае ўбачыла. Зірнуў Янка на крыж надмагільны, і падалося яму, што ледзь бачна варуіпыцца ён. Закрычаў тады Янка страшным голасам:
    — Мацей! Навошта ты ўсё расказаў ёй? Навошта забраў маю жонку?
    Але не было адказу. Пахаваўшы Ганну, зноў запіў Янка. П’яны, плакаў часта перад суседзямі, незразумелыя словы казаў.
    — Грэшнік я, грэшнік,— паўтараў Янка.— Але не атрымае чорт маю душу, бо ён — манюка. Ён не выканаў сваіх абяцанкаў. I я — свабодны ад дамовы.
    3 асуджэннем глядзелі ў такія хвіліны на маладога ўдаўца аднавяскоўцы: гэта ж трэба! Напіўся чалавек да чарцей у вачах!
    Ішлі гады. У гаспадарцы Янкавай пачаўся ўпадак. Заможны Мацеяў двор пераўтварыўся ў закінуты прыстанак бедняка. Аднойчы ноччу адтуль раздаўся жудасны крык. Аднавяскоўцы прачнуліся і паспяшаліся на дапамогу. Але было позна. Мёртвы Янка ляжаў на падлозе, і было падобна, што перад смерцю ён мужна абараняўся ад кагосьці. Але ніякіх ран на Янкавым целе не было.
    Тады зразумелі людзі, што за Янкавай душой прыходзіў сам Сатана. Пазней у Ягаднае завітаў паляўнічы, які кляўся, што на свае вочы бачыў, як чорт цягнуў у бок Мёртвага возера Янкаву душу.
    * * *
    Кажуць, у той час, калі возера гэтае, запоўненае да краёў душамі грэшнікаў, выйдзе з берагоў і разальецца бурным морам, надыдзе канец свету.
    нвзвычлйныя
    СПДДЛРОЖШКІ
    ыў некалі на свеце добры чалавек па імені Мал. Суседзі ведалі яго як умелага цесляра, выдатнага музыку і проста як вельмі вясёлага, прыемнага субяседніка. Таму, хаця імя Мал раней давалі часцей за ўсё людзям невялікага росту, альбо маленькага розуму, усе лічылі, што наш Мал быў названы так з-за таго, што ён проста малайчына.
    Недалёка ад вёскі, дзе жыў цясляр Мал, праз зямлю прабівалася блакітная крынічка. Да яе ўсё наваколле хадзіла браць ваду. Аднойчы задумаўся Мал: усе рэкі на зямлі пачынаюцца з такіх жа вытокаў. Ці дае пачатак рацэ гэтая крынічка і калі дае, то куды цячэ рака? Два дні думаў цясляр, а на трэці запхнуў у торбу бохан хлеба, паклаў мяшэчак солі, ды і пакінуў хату.
    Ці доўга ён ішоў — не ведаю. Ці далёка зайшоў — не скажу. Ручаёк ператварыўся ў рачулку, якая аднойчы вывела Мала да былога паселішча. Хаты пакрывіліся, на падворках вецер гуляе, дзвярыма бразгае.
    — Гэй! Ці ёсць хто жывы? — усклікнуў Мал.
    Выйшаў яму насустрач смуглявы асілак.
    — Што здарылася з людзьмі ў гэтых мясцінах? — спытаўся Мал.
    — Мор тут нядаўна быў,— адказаў той.— Адны паўміралі, другія збеглі. Усе навакольныя гэтыя мясціны цяпер называюць Морына, і сяліцца тут зноў баяцца.
    — А ты чаго застаўся?
    — Трэба ж камусьці за магіламі даглядаць. У мяне клопат такі. Я — пан над памерлымі.
    — Дык, пэўна, ты — далакоп?
    Нічога не адказаў смуглявы, толькі таямніча ўсміхнуўся.
    — Сумны твой занятак,— прамовіў Мал.— Ці не пойдзеш лепш са мною вандраваць?
    — Чаму ж не пайсці, калі спадарожнік трапіцца добры,— згадзіўся асілак. Так іх стала двое.
    Ці доўга ішлі — не ведаю. Ці далёка зайшлі — не скажу. Выйшлі з лесу на шырокую раўніну. На тым беразе ракі перад імі паўстала вялікае паселішча. Людзі, апрану-
    тыя ў яркае, прыгожае адзенне, з песнямі гулялі на беразе, хаты іх былі падобны на высокія церамы. Дзеўкі ды хлопцы, сплятаючы гірлянды з яркіх кветак, пускалі іх па хвалях.
    — Як жа называюць цябе, шчаслівае паселішча? — усклікнуў цясляр.
    — Мясціна гэтая называецца Масты,— адказаў нехта за спінаю ў вандроўнікаў.
    Азірнуўся Мал. Сівавусы волат з шырокімі плячыма і магутнымі рукамі падыходзіў да іх.
    — Дзіўная назва,— прагаварыў смуглявы Малаў спадарожнік.— Дзе ж тыя масты? Чаму ніводнага не бачна?
    Усміхнуўся сівавусы волат. 1 раптам у сонечных промнях зазіхацеліся-перакінуліся цераз рачныя хвалі паветраныя рознакаляровыя, быццам зробленыя з вясёлак, масты. Усе трое ступілі на іх. Дзіва: празрыстыя масты аказаліся надзвычайна трывалымі.