Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
С.Ф.Цярохін
МНОГІЯ ПРЫЙДУЦЬ ПАД ІМЕМ MAIM
Людзі гэтыя блізкія да Мяне вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; сэрца ж іх далёка ад Мяне.
Евангелле ад Мацвея. раздзел 15, верш 8
С.Ф.Цярохін
МНОГІЯ ПРЫЦДУЦЬ ПАД ІМЕМ MAIM
Езуіты на Беларусі
M1HCK
ПОЛЫМЯ' 1995
ББК 86.375 (4 Бен) Ц 99
УДК 282(476)
Рэцэнзенты: член-карэспандэнт АН Беларусі, доктар філалагічных навук У. В. Гніламёдаў; доктар гістарычных навук, прафесар В. А. Фядосік
Цярохін С. Ф.
Ц 99 Многія прыйдуць пад імем маім: Езуіты на Бе-ларусі.— Мн.: Полымя, 1995.— 143 с.; іл.
ISBN 985-07-0091-2.
Кніга прысвечана праблеме, недастаткова распра-цаванай і даволі дыскусійнай, пры даследаванні якой сутыкаюцца розныя падыходы. Аўтар разглядае дзей-насць ордэна езуітаў на Беларусі ў сувязі з тымі гіста-рычнымі працэсамі, якія адбываліся ў краіне ў XVI — пачатку XIX ст., і ацэньвае ролю езуіцтва ў гэтых пра-цэсах. Чытач, нават дасведчаны ў айчыннай гісторыі, знойдзе для сябе шмат надзвычай цікавых фактаў.
Шырокаму колу чытачоў.
^820000000^3028.
Ц М306(03)—95
ББК 86.375 (4 Бен)
ISBN 985-07-0091-2
© С. Ф. Цярохін, 1995
ПАРАДОКС ГІСТОРЫІ
Спакуслівая Навара.— Іньіга Лопес дэ Рэкаль-дэ.— Штурм Пампелунскай цытадэлі.— Сутычка ў праломе сцяны.— Раненне кашталяна.— Высака родства генерала.— Трынаццатае дзіцё.— Чорная роспач.— Рыцарскія раманы.— Што рабіць?—Па-рада старога падрэ.— «Кветка святых».— Па шля-ху Дамініка дэ Гусмана і Джавані Бернардоні.— Дамініканцы і францысканцы на Беларусі.
У 1520 годзе іспанскі кароль Карлас I, ён жа імпе-ратар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Карл V, пад скіпетрам якога знаходзіліся акрамя Іспаніі Балеары, Неапаль, Сіцылія, Мексіка, Вест-Індыя, Нямеччына, Чэхія, Нідэрланды, Бургундыя, развязаў вайну з Францыяй. Яблыкам разладу каторы ўжо раз сталася няшчасная Навара, спакуслівая для абедзвюх дзяр-жаў спрэчная вобласць. На пачатку 1521 года, калі ўся Паўднёвая Навара была захоплена іспанцамі, a яе кароль Жан д'Альбрэ ўцёк у Францыю, з Пірэнеяў нечакана, бы гром сярод яснага неба, з'явіўся фран-цузскі генерал Фуа-Леспер і аблажыў цытадэль гора-да Пампелуна (Памплона) з невялічкім гарнізонам пад камандаваннем кашталяна крэпасці храбрага да без-разважнасці маладога афіцэра Іньіга Лопеса дэ Рэ-кальдэ. У час апошняй сутычкі ў праломе сцяны яго цяжка параніла: кавалак адбітага ядром муру перабіў левую нагу, а правую — куля куляўрыны. Адважны абаронца без прытомнасці зваліўся долу. Яго салдаты адразу ж узнялі рукі ўгору.
Здаецца, нічога надзвычайнага не адбылося. Вайна ёсць вайна, а на ёй, як вядома, і калечаць, і забіваюць. Але ў гэтым выпадку характар ранення меў злавесныя,
6
амаль пгго глабальныя наступствы. Фізічны дэфект зне-мажлівіў далейшую службу ў войску і скіраваў жыццё трыццацігадовага афіцэра ў нечаканае ддя яго самога рэчышча. Звычайнае ў аналагічных умовах здарэнне прывяло ў рэшце рэшт да ўзнікнення ў будучым той да пачварнасці дагматычнай і нецярпімай да іншадум-ства сілы, якая са сляпой няўмольнасцю ракавых ме-тастазаў апляла ўсю Еўропу і прасачылася ў Вест-Індыю, Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Адчувальны след пакі-нула яна і ў гісторыі нашага народа, перайначыла трады-цыйны лад жыцця многіх тысяч беларусаў — адных узнесла на вяршыню тагачаснай грамадскай піраміды, дру-гіх увяла ў чароўны свет навукі і прыгожага пісьменства, трэцім, што складалі пераважную большасць, наканавала цяжкую непраглядную долю, а некаторых, як, напрыклад, Казіміра Лышчынскага, выракла на заўчасную смерць у росквіце фізічных і творчых сід He адна светлая галава, сцятая вострым склюдам ката, скацілася пад глухі войк натоўпу ў лазовы кош з іырсой. За адно толькі памкненне вызваліцца з духоўных кайданоў апалагетычна-тэалагічнай дагматыкі ці выказанае сумненне ў яе святасці і непагра-шымасці чалавек развітваўся з жыццём.
Ёсць неабвержныя падставы сцвярджаць, што, калі б Іньіга Лопес не быў паранены і застаўся прыдатным да вайсковай службы, шмат што ў гісторыі Беларусі пайшло б па іншым шляху...
3 вялікадушнага дазволу генерала Фуа-Леспера Лопеса адпусцілі дадому. Родавы замак, які насіў наз-ву Лаёла, куды прывезлі напаўпрытомнага, змучанага цяжкай дарогай параненага, знаходзіўся паміж гара-дамі Аспецыя і Асконцыя ў населенай васконамі (бас-камі) невялікай вобласці Гіпускаа — пакрытай лесам горнай мясцовасці на заходняй мяжы іспанскай Нава-ры. Менавітатуту 1491 годзе донна Марынэ Соні, жон-ка сеньёра Бертрама Лопеса, пусціла на белы свет сваё трынаццатае дзіцё, восьмага ў сям'і сына, названага пры хрышчэнні Іньіга (Ігнатам). Хто ведае, як бы пас-тавілася маці, каб ведала каго нарадзіла. Ганарылася б ці, як пісаў пра Багдана Хмяльніцкага вялікі кабзар: «Ой, Багдане, Багданочку! Каб наперад знала — у ка-лысцы задуіпыла, пад сэрцам прыспала»? (Пераклад Якуба Коласа.)
Прыкуты да ложка Іньіга страшэнна пакутаваў. Да
7
ўсяго нага зраслася крыва і яе зноў давялося ламаць. Мужна перацярпеў небарака і не менш пакутлівую і працяглую працэдуру выцягвання пакарочанай нагі «нейкай асаблівай жалезнай машынай». Аднак нічога не дапамагло — малады афіцэр, падобна Цімуру, зас-таўся на ўсё жыццё кульгой. Энергічны і жыццярадас-ны Лопес не ўяўляў свайго далейшага жыцця па-за арміяй і таму, калі перарвалася апошняя таііюткая па-вуцінка надзеі, што падтрымлівала дух, яго захліснула пякельная хваля невымоўнага адчаю. У стане фізічнай млявасці і нервова-псіхічнай абыякавасці да ўсяго ён моўчкі ляжаў, панура ўтаропіўшы бяздумныя вочы ў пакрьггую гарам і разводамі плесні скляпеністую столь старога і незнаёмага яму замка. Сюды ён трапіў, калі не лічыць нараджэння, упершыню. Малым дзіцём збяд-нелыя бацькі аддалі яго на выхаванне далёкаму сваяку, адстаўному каралеўскаму скарбніку Хуану Веласка з касцільскага мястэчка Арэвала. Таму радавы замак не будзіў у дутпы ні цёплых пачуццяў, ні прыемных успа-мінаў з бесклапотнага дзяцінства.
I вось цяпер ён ляжаў тут бездапаможны, душэўна спустошаны чорнай апатыяй, адчужаны не толькі ад усяго навакольнага, але і ад самога сябе.
Але малады арганізм і славутая валовая ўпартасць вас-концаў пераадолелі дэпрэсію. Калі крыху палегчала і ста-ла магчыма паварочвацца ў ложку, Лопес у пошуках забыцця прагна накінуўся на рыцарскія раманы Тэруль-ды, Лавейры, Вістаса. Некалі падлеткам ён літаральна глытаў іх, трупянеючы ад захаплення высакароднымі ўчынкамі закутых у даспехі бескарыслівых рыцараў. 3 таго часу яго ідэалам стаў Амадзіс Гальскі, герой аднай-меннага рамана партугальскага пісьменніка Васка дэ Ла-вейры. Будучы пажам пры двары Фердынанда III рамантычна настроены Іньіга, пераймаючы звычаі рыца-раў, абраў з ліку маладзенькіх фрэйлін вялікаснай Іза-бэлы Касцільскай даму сэрца і па прыкладу старэйшых братоў паступіў на вайсковую службу. Задзіра, які чуць што хапаўся за шпагу, залётнік і шукальнік незвычай-ных прыгод меў тым не менш рэпутацыю аднаго з леп-шых афіцэраў. Дакладнасць у выкананні загадаў, патрабавальнасць да ніжэйшых па чыну і пасадзе, аса-бістая мужнасць і рашучасць звярнулі ўвагу герцага Антоні Манрык-Нахары. Пад яго добразычлівай апекай
8
Лопес упэўнена ўзнімаецца па службовай лесвіцы. Бліс-кучая і забяспечаная будучыня ўжо абагравала яго сва-ім цяплом. Усё ішло як найлепш добра.
I вось раптам, у адно імгненне і нечакана, усё адразу абвальваецца, беззваротна знікае ў нейкай чорнай прой-ме бязважнай невядомасці. Кульгавасць назаўжды паха-вала пад друзам няздзейсненых спадзяванняў, надзей, мрояў рамантычныя летуценні і ўжо навобмацак адчу-вальныя мары маладога афіцэра, хвалюючае да страты свядомасці пачуццё палкага да трапяткой жаноцкай пры-гажосці не пазбаўленага прывабнасці мужчыны.
Паступова Лопес прызвычаіўся да свайго становішча, а калі атухлі болі, абудзіўся і інтарэс да жыцця. Думкі набылі ранейшую яснасць і выразнасць. Узнік здаровы непакой аб дні заўтрашнім. Ён добра зразумеў, што пер-шы крок прадвызначае многае, пойдзеш не ў той бок — потым цяжка, a то і наогул немагчыма будзе збочыць з пратаптанай сцежкі. Засасе — ног не выцягнеш. Пра ка-валак хлеба, скрылёк скароміны і шклянку віна ён менш заўсё думаў. Абмежаваныя матэрыяльныя сродкі, вялікая сям'я, заняпаласць роду, які даўно страціў не толькі граф-скі тьггул, але і значныя ў мінулым зямельныя ўладанні, вымушалі Лопесаў жыць сціпла, ашчадна. Выручаў невя-лікі кавалак зямлі, які дазваляўзахоўвацьзнешнюю прыс-тойнасць і ганарыцца сваім паходжаннем. Але пры думцы аб жыцці правінцыйнага ідальга, шэрым і аднастайным, рабілася моташна. Гарачая і няўрымслівая натура васкон-ца не прымала манатоннага цягу дзён. Памкненні чала-века з пакалечаным целам, але з ранейшымі пачуццямі і жаданнямі сягалі вышэй. Яго вабіла нешта больш узнёслае, чым будзённыя клопаты ідальга сярэдняй рукі, цягнула тое, што магло ўзняць над натоўпам, нрынесці вядомасць, славу, уладу.
Але ад намераў да жаданай рэальнасці, як здаўна гаворыцца ў народзе, пяць вёрст з гакам і ўсё дробным лесам. Розныя варыянты адзін за другім пракручваў загнаны абставінамі ў тупік Лопес, перабіраў іх, пры-мерваў да свайго фізічнага стану і амбіцый, але пры-датную для сябе сферу дзейнасці ніяк не мог знайсці. I тут, як гэта часам бывае, дапамог выпадак. Знясіленая горам Марынэ Соні па парадзе мясцовага падрэ (ката-ліцкі святар) прынесла сыну некалькі рэлігійных кні-
9
жак, сярод іх былі жыццяпіс Ісуса Хрыста, «Кветка святых» і іншыя жыцці святых.
Некалькі дзён кніжкі ляжалі некранутымі. Неяк зайшоўшы да сына, маці з палёгкай уздыхнула — на схудалым твары Іньіга яна ўбачыла цікаўную засяро-джанасць, а ў руках «Кветку святых». Ен так заглы-біўся ў чытанне, што нават не зірнуў у яе бок. «Слава табе, Божа!» — звычным рухам рукі перажагнула сябе Марынэ Соні і ціхутка выйшла з пакоя.
Але не жаданне спасцігнуць глыбінны сэнс хрысці-янства прыцягнула ўвагу выбітага з сядла чалавека да жыватворнага святога слова, ён зацікавіўся чыста знешняй дзейнасцю некаторых святых. Старонкі аб жыцці кананізаваных пустэльнікаў і самотнікаў, якія дзеля духоўнага самаўдасканалення зракліся зямных спакусаў, адышлі ад зямной мітусні і, утаймаваўшы ма-літвай і постам ганарлівасць, срэбралюбства і юрлівыя памкненні, чысцінёй і шчырасцю пачуццяў дасягалі той ступені святасці, якая ўзнімала іх да ўзроўню сімвала цярплівасці і бескарыслівасці, Лопес абыякава пера-гортваў. Затое ўважліва чытаў і перачытваў з ліхаман-кавым бляскам у вачах апісанні жыцця тых святых, якія ва ўлонні царквы зрабілі бліскучую кар'еру і займалі ў яе арганізацыйных структурах высокія пасады, нап-рыклад, кіраўнікоў манаскіх ордэнаў — генералаў або генеральных магістраў.