• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    24
    настрой. Вяртаючыся ў Рым, стомленая «баявая дружына» спынілася адначыць пад дрэвам Лопес зайшоў у напаўраз-бураную прыдарожную капліцу і доўга маліўся. Затым з праясненым тварам і радасным голасам паведаміў сваім панурым спадарожнікам, што ў час модлаў перад ім у бла-кіце празрыстага ззяння паўстаў Бог з сынам і сказаў: «У Рыме я вазьму вас пад сваю апеку».
    Папа Павел III прыязна выслухаў прапанову Лаёлы стварыць адмысловы ордэн для абароны каталіцкай цар-квы і барацьбы з ерэтыкамі, але ўхіліўся ад канкрэтнага адказу, у канцы аўдыенцыі дыпламатычна паабяцаўшы падумаць. Справа ў тым, што Латэранскі (1215) і Ліенскі (1274) саборы забаранілі стварэнне новых ордэнаў. Папа падзяляў гэтыя рашэнні. Але крызіс каталіцкай царквы вымушаў яго лавіраваць, таму ен не сказаў прама «Не!». Хто ведае, якая сітуацыя складзецца заўтра.
    Ідэі Рэфармацыі з кожным годам усё больш расхіс-твалі моцны дагэтуль будынак каталіцкай царквы. Ба-рацьба з папскім абсалютызмам і абскурантызмам рымскай курыі, ліхвярствам і хабарніцтвам, з гандлем царкоўнымі пасадамі, продажам святых моіпчаў і ін-дульгенцый распаўсюджвалася па ўсёй Еўропе з хут-касцю навальнічнай хмары. Выпрабаваныя раней метады ўтаймавання ерэтыкоў (ушчуванне словам, паг-розы, катаванні ў сутарэннях інквізіцыі, пакаранне смерцю, вайсковыя экзекуцыі) ужо не давалі належна-га эфекту. Пажар Рэфармацыі ахопліваўусё новыя кра-іны, разрастаючыся ва ўсе бакі.
    Спачатку ў Ватыкане недаацанілі небяспеку. Але, калі Англія, Галандыя, Данія, Швецыя і Нарвегія адпалі ад Рыма, першасвятар сур'ёзна задумаўся. Тым больш, што яго папярэднік папа Клімент VII не здолеў саўла-даць з новай ерассю і вальнадумствам прыхільнікаў Марціна Лютэра, Ульрыха Цвінглі, Жана Кальвіна, Пі-ліпа Меланхтона і са скрухай сышоў у магілу, пакі-нуўшы свайму пераемніку незайздросную спадчыну. Тут ужо было не да саборных пастановаў.
    He засталося ў баку ад павеваў пратэстанцтва і Вялікае княства Літоўскае, і гэта не дзіўна, бо яно амаль з самага свайго ўзнікнення мела цесныя эканамічныя і культурныя сувязі з Заходняй Еўропай. Рэфармацыйны рух на Беларусі
    25
    развіваўся ў агульнаеўрапейскай плыні антыкаталіц-тва. Пратэстанцкія абшчыны розных накірункаў адна за другой узнікаюць у Нясвіжы, Слуцку, Берасці, Ля-хавічах, Койданаве, Наваградку і іншых гарадах і мяс-тэчках. Ідэі заходнееўрапейскага гуманізму і Рэфармацыі знаходзяць водгук ва ўсіх пластах тагачас-нага айчыннага грамадства: у буйных феадалаў, іплях-ты, рамеснікаў, сялян. Пераходзяць у пратэстанцтва такія прадстаўнікі буйной феадальнай арыстакратыі, як Радзівілы, Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Пацы, Збараж-скія, Тышкевічы, Осцікі, Гарнастаі, Зяновічы і іншыя. За імі цягнуцца мяшчане. Як правіла, ва ўладаннях фе-адалаў-рэфарматараў і сяляне прымалі пратэстанцтва.
    Тым часам, пакуль Павел III «думаў» над праектам Лаёлы, «баявая дружына» ўсімі магчымымі сродкамі набывала аўтарытэт і вядомасць, кіруючыся ўлюбёным выказваннем свайго шэфа. «Спачатку трэба папраца-ваць на аўтарытэт, потым ён будзе працаваць на нас». I кагорта працуе не пакладаючы рук. Усе сямёра няс-томна вядуць размовы з прыхаджанамі ў рымскіх хра-мах, выступаюць з казаннямі супраць маральнай разбэшчанасці, малавер'я, абыякавасці даабяздоленых. Бязлітасна выкрываюць ерэтыкоў рознай афарбоўкі, бэсцяць на чым свет стаіць спакушаных д'яблам пра-тэстантаў. I гэта прыносіць плён. Хутка пра шчырых абаронцаў каталіцтва пачынаюць гаварыць ва ўсім Рыме. Станоўчыя водгукі пра самаахвярных маладых людзей даходзяць і да папы.
    Найбольшую вядомасць ядро будучага ордэна набы-ло падчас голаду, абцяжаранага да ўсяго незвычайнай і надзвычай лютай для Рыма зімою 1539 года. На вуліцах і плошчах старажытнага горада яны падбіралі скалелых на марозе і знясіленых голадам людзей, зносілі іх у прытулак, створаны ўдоме іспанскага ідальга Гарсонія. Няшчасных абагравалі, паілі, кармілі, апраналі ў ахвя-раванае багатымі гараджанамі адзенне, выдавалі на да-рогу неабходную на першы час суму грошай. Працавалі самаахвярна, бескарысліва і, трэба меркаваць, са шчы-рай спагадай і міласэрнасцю да беднага люду.
    Напрадвесні 1540 года Лаёла зноў напомніў пра сябе. Цераз прыязнага да яго задумы кардынала Кан-
    26
    тарыні перадаў папе кароткі праект статута «Таварыс-тва Ісуса». Павел III азнаёміўся з дакументам і ў замі-лаванні радасна выгукнуў: «Тут бачна воля Усемагутнага!». Асабліва прыйшоўся яму да душы апошні, чацверты артыкул, а дакладней зарок: «Прыс-вяціць сваё жыццё служэнню Хрысту 1 папу, выконваць вайсковую службу пад сцягам крыжа, служыць толькі Ісусу і рымскаму першасвятару, як яго зямному намес-ніку; такім чынам толькі сапраўдны папа і яго пераем-нікі будуць кіраваць ордэнам у справе выратавання душ і распаўсюджання веры...». Пераадолеўшы шэраг фар-мальнасцей, звязаных з рашэннямі чацвёртага Латэ-ранскага і другога Ліёнскага сабораў, Павел III сутыкнуўся з сур'ёзнай перашкодай — упартасцю пе-дантычнага прыхільніка выканання царкоўных права-вых нормаў кардынала Б. Гвідзічыёні. Пры разглядзе праекта Лаёлы на камісіі кардынал катэгарычна заявіў: «Лепш знішчыць усе законы або ў крайнім выпадку зменшыць іх колькасць, чым памнажаць манахаў, якія, як усім вядома, прынеслі папскаму прастолу больш шкоды, чым карысці». Але ўламалі і яго, растлума-чыўшы, што інтарэсы царквы нельга аддаваць у ахвяру састарэлым пастановам.
    27 верасня 1540 года папа выдае булу «Regimine militandis ecclesiae» аб стварэнні «Таварыства Ісуса» спачатку з 10, затым з 60 чалавек. Праз некалькі гадоў абмежаванне папа скасаваў, дазволіўшы таварыству са-мастойна вызначаць колькасны склад Ісусавага ордэна. Своеасаблівым прызнаннем заслуг Лаёлы стала атры-манае адначасова права змяняць паводле свайго мер-кавання артыкулы статута. Такое пашырэнне паўнамоцтваў сведчыць пра тое, што ўсяго за два гады свайго афіцыйнага існавання езуіты заслужылі несум-ненны давер рымскага першаіерарха. 17 красавіка 1541 года перад Вялікаднем Павел III ухваліў абранне Лаёлы генералам ордэна езуітаў. Дзеля ўмацавання сваёй ула-ды над сябрамі таварыства Лаёла тройчы адводзіў сваю кандыдатуру. Атрымалася так, што ён як бы вымушаны быў ачоліць «Таварыства Ісуса». I сціпласць прадэман-страваў, і атрымаў маральнае права пры выпадку ска-заць: «Раз выбралі, дык падпарадкоўвайцеся!».
    27
    Езуіты адразу жа разгарнулі актыўную дзейнасць. За тры чвэрці стагоддзя іх колькасць павялічылася больш як у паўтары тысячы разоў. У 1626 годзе ў шз-рагах таварыства знаходзілася 15 493 чалавекі. Яны праніклі ў Ост-Індыю, Ірландыю, Іспанію, Нямеччыну, Францыю, Венецыю. А ў Парагваі нават заснавалі су-верэнную езуіцкую дзяржаву. Прасочваліся ва ўсе гра-мадскія і дзяржаўныя арганізацыі, дзейнічалі напорыста, ужываючы ўсе магчымыя сродкі для ажыц-цяўлення задумаў кіраўніцтва ордэна. Славуты дэвіз Лаёлы «Мэта апраўдвае сродкі» развязваў езуітам рукі, арыентаваў на безагаворачнае выкананне загадаў і за-гадзя вызваляў ад маральных ваганняў і сумненняў. Статут патрабаваў: «Вызваліцца ад нашай уласнай волі для таго, каб прасякнуцца боскай воляй, выказанай на-чальнікам...». Ніякі грэх, нават «смяротны», пераконваў статут, не можа спыніць выкананне загада, які атаясам-ліваўся з загадам Ісуса Хрыста.
    Ужо ў першы год выхаду езуітаў на гістарычную арэну яны дасягнулі даволі значнага поспеху. У Ліса-боне, напрыклад, Радрыгес, той, што некалі хацеў збег-чы ад Лаёлы, цалкам падмяў пад свой уплыў караля Хуана III і літаральна круціў ім, як марыянеткай, нават умешваўся ў сямейныя справы манарха.
    Канчаткова сфарміраваная арганізацыйная струк-тура «Таварыства Ісуса» складалася з шасці ўзроўняў, класаў: павіцыі (паслушнікі), схаластыкі (вучні), свецкія каад'ютары (кандыдаты), духоўныя каад'ютары, спа-веднікі трох зарокаў і спаведнікі чатырох зарокаў, або прафесы. Навіцыі і схаластыкі мелі права выхаду без адмоўных наступстваў. Езуіты першых пяці класаў былі сляпымі выканаўцамі волі кіраўніцтва і не ведалі сап-раўдных мэтаў шмат якіх распараджэнняў і мерапры-емстваў, хаця многія з іх, як. напрыклад, духоўныя каад'ютары, маглі займаць даволі прыстойнае стано-вішча і адказныя пасады — кіраўнікоў калегіумаў, свя-тароў з правам споведзі па-за межамі ордэна, місіянераў з пашыранымі паўнамоцтвамі.
    Сакрэтныя намеры і захады, аператыўныя планы і канчатковыя мэты даводзіліся да ведама толькі езуітаў шостага класа — спаведнікаў чатырох зарокаў. Права
    28
    даць чацвёрты зарок атрымоўвалі літаральна адзінкі, лепшыя з лепшых, тыя, у адданасці якіх у генерала не было і ценю сумнення. Але аднаго гэтага было яшчэ мала. Да ўсяго патрабавалася валодаць здольнасцю вы-ходзіць сухім з вады — пераканаўча абгрунтоўваць сумніцельныя сцвярджэнні і выказванні, умець манеўраваць, а пры неабходнасці быць здатным ухіліц-ца, знайшоўшы зручную прычыну, ад выканання пап-скіх распараджэнняў, калі яны супярэчаць інтарэсам ордэна. Перадумовы падобнай выкрутлівасці мелі праўную аснову, бо, ці то па няўважлівасці папскай курыі, ці з якой іншай прычыны, санкцыянаваны ста-тутам «Мы абяцаем заўсёды неадкладна падпарад-коўвацца ўсяму, што загадаюць нам цяперашні і будучы папы, наколькі гэта будзе служыць карысці душаў».
    Колькасць спаведнікаў чатырох зарокаў заўсёды аб-мяжоўвалася. Нават у гады найбольшага росквіту тава-рыства яна не перавышала 50 чалавек. Гэта была выпрабаваная, элітарная частка ордэна, гатовая па nep-many слову ісці ў агонь і ваду за інтарэсы рымска-ка-таліцкай царквы.
    На чале ордэна стаяў генерал, званы ў непрыязных да езуітаў колах грамадскасці «чорным папам». Выбі-раўся ён вярхоўнай радай, або кангрэгацыяй, па-жыццёва. Старшынстваваў на пасяджэннях рады і меў два галасы. Але сапраўдным гаспадаром была не вяр-хоўная, а тайная рада з пяці, па іншых крыніцах з чатырох, асістэнтаў і адманітора (дарадчыка, духоўніка). Апошні, згодна дадзенай папу прысязе, «у паважлівай форме» перасцерагаў генерала ад магчы-мых памылак, даваў яму, так бы мовіць, неафіцыйныя парады. Калі правесці паралель у нашае недалёкае мі-нулае, дык адманітора можна параўнаць з прыстаўле-ным да камандзіра армейскім камісарам, які сачыў за няўхільным выкананнем палітыкі партыі. Тайная рада валодала правам склікання вярхоўнай рады і магла не толькі паставіць пытанне, але і дамагчыся перавыбран-ня генерала. На практыцы гэта было амаль што немаг-чыма, бо для яго звальнення патрабавалася пісьмовая згода правінцыялаў — кіраўнікоў езуіцкіх адміністра-тыўна-тэрытарыяльных адзінак (правінцый), а іх ужо