• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    42
    з-за боязі ўзвышэння Радзівілаў узняла шалены лямант на ўсю дзяржаву, адразу як толькі папаўзлі першыя чуткі пра тайную сувязь караля з Барбарай. Масла ў агонь падліў свой чалавек з акружэння каралевы-маткі, урач Грацыян. Ён выказаў меркаванне, што Барбара атруцілася выпадкова сама, выпіўшы падвойную дозу лекаў ад бясплоддзя. Яе смерць перакрэсліла надзею ўнезалежніць Вялікае княства Літоўскае ад Польшчы з дапамогай Жыгімонта II Аўгуста і яшчэ больш узмацніла антыпольскі настрой Мікалая Ра-дзівіла Чорнага.
    У пачатку 60-ых гадоў XVI стагоддзя ў памацнелым рэфарматарскім руху ўзнікаюць і выдзяляюцца самас-тойныя напрамкі радыкальнай апазіцыі — анабап-тызм, антытрынітарызм (арыянства), сацыніянства. Кожны з іх знаходзіць сваіх прыхільнікаў, асабліва сярод гарадскога жыхарства і сялянства. Утвараюцца новыя аб-шчыны. Буйны цэнтр сацыніянства фарміруецца ў На-ваградку.
    Адпаведна ўзрастае трывога ў каталіцкім стане. Пап-скі нунцый Камендоні ацэньваў сітуацыю як пла-чэўную. У сакавіку 1564 года ён паведамляў; «ерэтычнае нахабства і свавольства бязмежныя», «колькасць ерэтыкоў страшэнна ўзрастае», «амаль штодзень апаганьваецца які-небудзь касцёл». Нун-цый са скрухай адзначаў, што ва ўсім войску застаўся ўсяго толькі адзін ксёндз, ды і той знаходзіцца пры гетмане. Яшчэ нейкі час і ўжо нешматлікая каталіцкая царква застанецца без паствы.
    У студзені таго ж 1564 года дарэшты знерваваны віленскі біскуп Валерыян Пратасевіч імчыцца да пап-скага нунцыя ў Варшаву па паратунак. Падчас раз-мовы ён падкрэслівае, што становішча каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім непараўнальна горшае, чым у Польшчы. Клір дэмаралізаваны і напа-лоханы. Бездапаможнай гэтым разам аказалася і ін-квізіцыя, запрошаная ў княства для барацьбы з гусіцкімі прыхільнікамі яшчэ ў 1436 годзе. У час аўды-енцыі Пратасевіч, напэўна, упершыню выказаўдумку прыслаць на Беларусь езуітаў, баявы, як цяпер Ka-
    43
    жуць, атрад хуткага рэагавання рымскай курыі, ідэёва загартаваныхгадаванцаўЛаёлы.
    «Таварыства Ісуса» на гэтым этапе сваёй гісторыі знаходзілася ў апагеі найбольшай магутнасці і, рашуча змінаючы на сваім шляху ўсялякія перапікоды, інтэн-сіўна асвойвала новыя тэрыторыі і кантыненты — Аф-рыку і Амерыку, напрыклад. Новы генерал — Яго Лайнес, як больш падспудны і хітры, абыйшоў сваіх канкурэнтаў Паланку і Бабадзіллю, узяў 2 лістапада 1558 года верх на выбарах і быў зацверджаны папам Паўлам IV пераемнікам свайго спачылага ў Бозе нас-таўніка. Ён шмат у чым пераўзышоў самога Лаёлу — дамогся адмены шэрагу абмежаванняў, якія скоўвалі дзейнасць ордэна, стрымліваючы ўсталяванне езуітаў у краінах Еўропы.
    Спачатку езуіты аселі ў Польшчы, па няпэўных да-дзеных у 1564 годзе. Кардынал Гозій (Гозюш) выдзяліў ім сядзібу ў Брунсбергу (Браневе) на Варміі, дзе быў адчынены калегіум. У Вялікім княстве Літоўскім яны атабарыліся толькі праз пяць гадоў, у 1569 годзе. Далей на ўсход, дзе ва ўсю моц шугала полымя Рэфармацыі, езуіты, як бачым, не надта спяшаліся.
    Чым выклікана такое працяглае прамаруджванне, якое адзін з паслядоўнікаў езуіцкай тактыкі ў пачатку XX стагоддзя называў «смерці падобным?»
    Магчыма, затрымка тлумачыцца няведаннем мясцовых умоў. Сапраўды, у першай групе на чале з рэктарам Крыштофам Штромбалем ніхто не ведаў у неабходнай меры ні мовы, ні традыцый, ні звы-чаяў. За чвэрць стагоддзя свайго існавання езуіты набылі пэўны вопыт і ўжо не кідаліся стрымгалоў у вір, а тым больш рэфармацкі. Стрымлівала іх і варожая пазіцыя пераважнай большасці магнатаў, як пратэстантаў, гэтак і праваслаўных. Вялікі кан-цлер — заўзяты кальвініст, а ў доме віленскага ва-яводы наладжваюцца штотыднёвыя зборышчы ерэтыкоў, на якіх пратэстанцкі прапаведнік Тамаш публічна «знеслаўляе Сына Божага і яго славу». Да ўсяго неабходна было абжыцца ў Польшчы, дзе пра-тэстанты таксама не драмалі.
    44
    Езуіты рыхтаваліся і чакалі свайго часу. I ён настаў... У 1569 годзе Жыгімонт II Аўгуст занядбаў запавет Яге-лонаў не парушаць тэрытарыяльную цэльнасць Баць-каўшчыны сваіх продкаў і насуперак волі беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх магнатаў падрэзаў ёй лебядзіныя крылы — адцяў ад Вялікага княства Літоўскага ў карысць Польшчы Падляшша, Валынь, Падолле, Кіеўшчыну і дамогся ўтварэння федэра-тыўнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Вось якраз у гэты неспрыяльны час для дзяржаўных мужоў Вялі-кага княства Літоўскага і паявіліся ў Вільні езуіты. Рыхтаваліся яны да гэтага сур'ёзна і, як мы ўжо ве-даем, доўга. Ударная група складалася з выпрабава-ных і дасведчаных сяброў таварыства, такіх, напрыклад, як Пётр Скарга, Станіслаў Варшавіцкі, Станіслаў Лянчыцкі, Станіслаў Влошак, Антоніа Па-севіно, Францыск Суньер. Многія з іх раней былі ў Вялікім княстве Літоўскім, мелі ўяўленне аб мясцо-вых умовах, арыентаваліся ў перыпетыях тамтэйшай палітыкі і ўзаемаадносінах найболып уплывовых асоб княства.
    3 першых жа дзён яны адчулі да сябе, мякка кажучы, няпрыязнасць. Заснаваны ў 1570 годзе калегіум пуста-ваў. Зусім не было вучняў, затое кальвінская гімназія звінела дзіцячымі галасамі, бы вулей перад раеннем. Рэктар Станіслаў Варшавіцкі, былы сакратар Жыгімон-та II Аўгуста, быў у роспачы.
    У багатых, кажуцьу народзе, самд'ябалдзяцейкалыша. Мабыць, апякаў ён і езуітаў. I гэтым разам, як некалі ў Рыме, набыць павагу жыхароў стольнага места дапамагла чума. Чорная немач без стомы касіла напалоханых вілен-чукоў. Смерць панавала ў горадзе. Жахлівая памятка тых страшных дзён захавалася дагэту>\ь, Людзі шукалі ратунку ў храмах і там паміралі, Іх можна ўбачыць і сёння... праз невялічкае зашклёнае акенца ў сутарэннях касцёла Свя-тога Духа на вуліцы Траку (раней Трокская). Замураваных некалі няшчасных не крануў час. Сатлелі коўдры, падушкі, адзенне... Ляжаць купкамі — малыя, старыя, жанкі і муж-чыны... Крыху счарнелыя, ссохлыя... Знаёмыя і сваякі, каб маглі ўваскрэснуць, пазналі б іх...
    45
    Вільня абязлюдзела. Засталіся толькі тыя, каму не было куды падацца. Засталіся і езуіты Усе да аднаго. Яны самаахвярна змагаліся з эпідэміяй, абмяжоўвалі яе распаўсюджванне, ізалявалі здаровых ад хворых, звозілі з дамоў і вуліц і хавалі памерлых, кармілі хворых і дапамагалі ім лекамі і суцяшальным словам. Большасць езуітаў не перажыла эпідэміі і, як кажуць, далучылася да большай часткі чалавецтва.
    Пасля чумы адносіны да езуітаў змяніліся ў лепшы бок, аднак у канфесійным плане яны па-ранейшаму ад-чувалі ізаляванасць. Пераадолець паласу адчужанасці ніяк не ўдавалася. За знешняй ветлівасцю пратэстантаў адчувалася варожасць, усё яіпчэ можна было пачуць аб-разлівую мянушку «крумкач». Місія езуітаў яўна пра-вальвалася. Тады за справу асабіста ўзяўся будучы духоўнік караля Пётр Скарга (сапраўднае прозвішча Па-венскі). Шчодра адораны прыродай чалавек і непераўзы-дзены ў Полыпчы прамоўца. Ён літаральна зачароўваў слухачоў здзіўляючым красамоўствам. Як сведчаць шмат-лікія ўспаміны, перад ім схіляліся нават ворагі, падсвядо-ма ўспрымаючы яшчэ ўчора чужыя ім погляды і ідэі. Росту яго папулярнасці не ў меншай меры спрыяла і палітычная пазіцыя, якую ён займаў на працягу ўсяго жыцця. У пры-сутнасці караля і найвышэйшых саноўнікаў П. Скарга адкрыта і рэзка выкрываў урадавыя злоўжыванні. Кры-тыкаваў магнатаў за непавагу да каралеўскай улады. да-водзіў неабходнасцьусталявання спадчыннасці прастолу, выступаў супраць свавольства і соймавай анархіі, шля-хецкага разгулу. Пратэстантаў інакш як «ерэтычнай за-разай» ён не называў, каталіцкую веру — «адзіна праўдзівай», дамагаўся акаталічвання ўсяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Разам з тым П. Скарга быў зацятым паланізатарам і шавіністам, метадычна ўбіваў у галаву людзям думку, што «хто не любіць Польшчу, той не любіць Бога».
    Свае высілкі гэты чалавек найперш скіраваў на тое, каб убіць клін у шэрагі рэфармістаў і раскалоць іх ед-насць. Ён спакусіў, як тады гаварылі праціўнікі езуітаў, у каталіцтва не аднаго пратэстанта, у тым ліку такога буйнога магната, як Ян Караль Хадкевіч. За збаўленне
    46
    з ерасі ўдзячны гетман пабудаваў для «крумкачоў» сва-ім коштам касцёл Святога Міхала. Затым Скарга пачаў прыглядацца да Радзівілаў, доўга пятляў, бы хітрая лі-сіца ля куратніка, вакол нясвіжскіх спадкаемцаў, вы-шукваў надзейны падыход. I вось надышоў зручны момант — занядужаў сын Мікалая Чорнага Мікалай Крыштоф Радзівіл, празваны за выхаванне ў сям'і бяз-дзетнага мірскага князя Іллініча Сіроткай. Хвароба моцна падтачыла князя і ніхто не мог даць ёй рады. Толькі пасля прычасця ў ксяндза, да чаго намовіў яго Скарга, знясільваючая немач адступіла. Уражаны ар-дынат адразу жа перайшоў у каталіцтва, а за ім і яго браты — Юрый, Войцах і Станіслаў. Усе пачалі заўзята прыціскаць сваіх учарашніх аднаверцаў. Асабліва вылузваўся са скуры Юрый. Ён нават хацеў паступіць у езуіцкі ордэн, але пяты па ліку генерал Клаўдзій Аквавіва запэўніў яго, што са сваім стано-вішчам прынясе больш карысці святой апостальскай царкве па-за межамі «Таварыства Ісуса». I Юрый ста-раўся: як кожны неафіт быўбольшым католікам, чым папа рымскі. Агнём і мячом выкараняў бацькаву веру. Затое ў недалёкім будучым атрымае біскупскую кафедру ў Вільні.
    Справы езуітаў пайшлі ўгору. He мелі яны асаблівых клопатаў і з фінансавымі сродкамі. 3 лёгкай рукі Радзі-вілаў іх шчодра адорвалі амаль усе феадалы-католікі. Падараванні грашыма, маёнткамі, прыгоннымі сяляна-мі сыпаліся з усіх бакоў. He адставала звычайна скупая каталіцкая царква. Віленскі біскуп Пратасевіч заснаваў Валерыянаўскі канвікт, ахвяраваўшы яму тры ўласныя дамы. У пачатку XVII стагоддзя ўзнікаюць яшчэ два канвікты—Бейнартоўскі (1602) і Корсакаўскі (1618). Пан Корсак на разжытак адпісаў ім маёнтак Ясеў, дом у Вільні і ажно 800 коп грошаў. Езуіты ўладкоўваліся грунтоўна і надоўга, урастаючы ў зямлю ўчэпістымі карэннямі нязводнага пырніка.
    Укараніўшыся ў Вільні і стварыўшы надзейны плац-дарм для далейшай экспансіі, ваяўнічае таварыства па-чало снаваць планы асваення цэнтральных і ўсходніх абшараў Беларусі, а там, у больш далёкай перспектыве,
    47
    яны ўжо бачылі сябе і па-за яе межамі, у Масковіі, куды мя зандзіравання глебы наведваўся А. Пасевіно. I тады да ажыццяўлення мары, якую лаканічна з неп-рыкрытай пажадлівасцю выказаў неяк папа Клімент VIII, будзе недалёка: «О, мае рускія! Спадзяюся цераз вас схіліць у каталіцтва ўвесь Усход».