• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    Ерась — веравучэнне, якое адхіляецца ў тым ці іншым ад догматаў пануючай рэлігіі, а таксама адыход ад агульнапры-нятых норм і правілаў.
    Жак — у сярэдневякоўі прастамоўная назва ўбогага сту-дэнта, вучня.
    Закон — тое, штоіордэн: рэлігійнаетаварыства (суполка), сябры якога давалі прысягу (роту) для пажыццёвагасумеснага жыцця згодна сумесна прынятаму статугу.
    Збор — пратэстанцкі храм. а таксама месца правядзення агульнай малітвы.
    Злоты польскі — грашовая адзінка, роўная 30 польскім ці 24 беларускім грошам.
    Іераманах — манах, які мае ступень святара.
    Іерэй — святар у праваслаўнай царкве
    Індульгенцыя — грамата аб аддушчэнні грахоў, выдава-лася за грошы ці заслугі перад каталіцкай царквой.
    Індэкс забароненых кніг — спіс кніжак, забароненых для чытання вернікамі каталіцкай царквы Першы індэкс скла-дзены ў 1559 годзе, апошні — у 1948 годзе.
    Інквізіцыя — судова-следчая ўстанова рымскай курыі. створаная ў сярэдневякоўі для барацьбы з ерэтыкамі. На Бе-ларусі вядома з 1436 года. Дзейнасць інквізітарскіх судоў спынена папам у 1835 годзе. Да бальшавіцкага тэрору лічы-лася сімвалам жорсткасці і тэрору.
    Інтранізацыя — рьггуальная цырымонія ўрачыстага ўзвя-дзення на прастол новага папы альбо патрыярха.
    Іслам — адна з сусветных рэлігій Галоўны догмат — прызнанне адзінага Бога — Алаха. галоўныя атрыбуты вера-вучэння — вера ў страшны суд, рай і пекла.
    Каад'ютар—часова прыкамандыраваная да святара духоўная асоба.
    Кабальера — рыцар, шляхціц у Іспаніі; ветлівы зваротак да іх.
    Кальвіяізм — адно з пратэстанцкіх веравучэнняў, засна-вальнікам якога быў Ж. Кальвін Асноўны догмат — абсалют-нае прадвызначэнне. На Беларусі вядомы з XVI стагоддзя.
    Камісар — упаўнаважаны. У Вялікім княстве Літоўскім прадстаўнік адміністрацыі, сябра камісіі, прызначанай вялі-кім князем, радай або соймам для разгляду якога-небудзь пытання, судовай справы або для выканання канкрэтнага да-ручэння.
    133
    Кананізацыя — далучэнне да сонму святых у хрысціян-скай царкве.
    Кананічнае права — гл. права кананічнае.
    Канвікт — інтэрнат для студэнтаў, якія вывучаюць багас-лоўе. Засноўваліся ў пераважнай большасці на грамадскія грошы. Студэнты жылі ў агульным пакоі па распарадку і пра-вілах каталіцкіх манастыроў.
    Кангрэгацыя — найвышэйшы калегіяльны орган кі-раўніцтва каталіцкай царквы. Ватыканская кангрэгацыя скла-даецца з кардыналаў і прэлатаў на чале з папам рымскім. Кангрэгацыямі называюцца таксама аб'яднанні вернікаўпры касцёлах, якія, як і брацтвы, займаліся распаўсюджваннем каталіцтва, дабрачыннай дзейнасцю, барацьбой з ерассю.
    Канфедэрацыя — часовы вайскова-палітычны саюз шляхты, гарадоў, духавенства.
    Канфесія — веравызнанне. Канфесійны — веравыз-наўчы, царкоўны.
    Канцлер — начальнік канцылярыі вялікага князя і паноў-рады, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, сябра паноў-рады ў Вялікім княстве Літоўскім. Фактычна выконваў функцыі міністра ўнутраных і замежных спраў.
    Карона — найменне ўласна Польшчы ў Рэчы Паспалітай для адрознення яе ад Княства — Вялікага княства Літоўскага. Адно з важкіх пацвярджэнняў таго, што Рэч Паспалітая ні на афіцыйным узроўні, ні ў свядомасці грамадства не атаясам-лівалася з Польшчай.
    Капліца — невялікі царкоўны ці касцельны будынак з аб-разамі, але без алтара, малельня. Ставілі на могілках, на ўскра-інах вёсак, скрыжаваннях дарог, памятных мясцінах.
    Кашталян — камендант замка, крэпасці. У Вялікім княс-тве Літоўскім і памочнік ваяводы. Выконваў вайсковыя, су-довыя і адміністрацыйныя функцыі ў кашталяніі — цэнтральным павеце ваяводства; ганаровае званне пры двары вялікага князя.
    Клерыкальны — уласцівы клерыкалізму — палітычна-му напрамку, які шырока выкарыстоўвае рэлігію і царкву ў палітычных мэтах.
    Клеўрэт — прыхільнік, саўдзельнік.
    Клір — агульнае найменне духавенства.
    Кляштар — каталіцкі манастыр.
    Кроціца — агнястрэльная зброя накшталт пісталета.
    Крыпта — капліца пад будынкам храма, у катакомбах або ў пячоры.
    Курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца кіраўніцтва каталіцкай царквой.
    134
    Легат — упаўнаважаны папы рымскага, накіраваны ў за-межную дзяржаву.
    Ліцэнцыят — навуковая ступень у шэрагу краін Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Надавалася на 3—4-ым годзе навучання ў вышэйшай навучальнай установе і давала права чытаць лекцыі ў сярэдніх навучальных установах.
    Люстратар — той, хто праводзіў люстрацыю. Рэвізор.
    Люстрацыя — падаткавы і фіскальны перыядычны вопіс маёмасці, рэвізія велікакняжацкіх уладанняў, некаторых буй-ных прыватнаўласніцкіх і царкоўных маёнткаў; акт люстра-цыі з падрабязным апісаннем іх стану, прыбыткаў і павіннасцяў насельніцтва.
    Магістр — другая навуковая ступень пасля бакалаўра.
    Магнат — буйны землеўладальнік, прадстаўнік радавітай арыстакратыі.
    Мамона — бог багацця ў сірыйцаў; у хрысціянстве злы дух, ідал, які ўвасабляе срэбралюбства, сквапнасць і хцівасць, а таксама — чэрава ненажэрнае.
    Манах — сябра рэлігійнай карпарацыі, які абраў прын-цьшам жыцця адасабленне ад грамадства. Паводзіны манаха рэгулююцца статутам манастыра, які патрабуе выканання шэрагу спецыфічных рэлігійных нормаў маралі: самаад-маўлення, самасузірання. маленняў, утаймавання плоці. бяз-шлюбнасці, адмовы ад свецкіх даброт і інш. Галоўнымі з'яўляюцца тры зарокі — бескарыслівасць, цнатлівасць, пас-лухмянасць
    Месга — горад.
    Місія — ніжэйшая адміністратыўная адзінка ў арганіза-цыйнай структуры езуіцкага ордэна.
    Місіянер — асоба, якая распаўсюджвае рэлігію сярод на-сельніцтва іншага веравызнання.
    Містыфікацыя — мана. увядзенне каго-небудзьунаўмыс-ны зман.
    Монмартр — паўночны раён Парыжа з вялікай колькас-цю ўстаноў для забавы і адпачынку.
    Мул — помесь асла і кабылы. не блытаць з лашаком — помессю жарабца і асліцы.
    Мусульманін — вернік іслама (мусульманства).
    Навіцыі — вучні навіцыята, якія выказалі жаданне злу-чыць сваё жыццё з езуіцкі.м ордэнам. Паслушнікі.
    Навіцыят — вучэбная ўстанова, а такса.ма не менш чым аднагадовы перыяд выпрабавання пры паступленні ў езу-іцкі ордэн.
    Неафіт — новаабернуты ў другую рэлігію або новы пры-хільнік якога-небудзь вучэння, народа.
    135
    Нунцый — сталы дыпламатычны прадстаўнік папы рымскага.
    Ордэн — гл. закон.
    Падрэ — парафіяльны святар у Іспаніі.
    Паліспаста — механічнае прыстасаванне, пры даламозе якога чалавек паднімае ўгору самога сябе.
    Паліум — нанлечнае адзенне біскупа ў час багаслужбы ў выглядзе шырокай тканіны з выявамі крыжоў або іншых свя-тых сімвалаў.
    Пансіянат — вучэбна-выхаваўчая ўстанова зачыненага тыпу з поўным утрыманнем навучэнцаў.
    Пасол — абраны на павятовым сойміку прадстаўнік шлях-ты на агульнадзяржаўным сойме.
    Пастыр — пратэстанцкі святар, наогул святар.
    Паташ — рэчыва ў выглядзе зярністага парашку са шчо-лачнымі ўласцівасцямі.
    Паташня — буда, дзе выраблялі паташ і яго разнавід-насці — смальчугу і ордаш.
    Прабабілізм — праўдападабенства. Гл. тэорыя прабабілізма.
    Права кананічнае — царкоўнае права, сукупнасць ра-шэнняў царкоўных сабораў і пастановаў рымскіх пап. Рэгу-лявала пытанні ўнутры царкоўнай арганізацыі. Найбольш вядомая кадыфікацыя П. ц. «Збор кананічнага права» 1582 года. Было пашырана ў краінах Заходняй Еўропы, у тым ліку ў Вялікім княстве Літоўскім.
    Правінцыя — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ордэна езуітаў.
    Правінцыял — кіраўнік правінцыі.
    Пракурор — службовая асоба, якая несла адказнасць за розныя маёмасна-гаспадарчыя справы ордэна.
    Пратагор — грэчаскі сафіст родам з Абдэры (каля 490 — каля 420 іт. да н. э.). Сцвярджаў, што нічога не ведае пра багоў «па няяснасці прадмета і кароткасці чалавечага жыц-ця». Выгнаны з Афін, па дарозе выпадкова ўтапіўся. Яго кнігі за бязбожжа публічна спалілі.
    Пратэстанцтва — сукупнае найменне розных веравучэн-няў, што ўзніклі ў ходзе Рэфармацыі XVI стагоддзя як пратэст супраць засілля рымска-каталіцкай царквы.
    Пратэктар — апякун, абаронца. Ганаровытытулалекуноў пратэстанцтва (Мікалай Радзівіл Чорны, барон Крыштоф Манвід Дарагастайскі, аўтар знакамітага твора «Гіпіка, або Чатыры кнігі пра коней»),
    Пробашч — ксёндз, які стаіць на чале парафіі.
    Прывілей — заканадаўчы акт у Вялікім княстве Літоўскім.
    136
    Прыёр — настаяцель (ігумен) каталіцкага манастыра (кляпггара).
    Прымас — ганаровы тытул; першы па сану або па сваіх правах біскуп; галава польскай катадіцкай царквы.
    Прэлат — агульнае найменне вышэйшых прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, а таксама ганаровы тьггул, наданы папам рымскім.
    Прзфект — духоўная ступень у некаторых ордэнах, а так-сама назва ксяндза, які выкладае ў школе катэхізіс.
    Пусгэльнік — чалавек, які адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы, звычайна для служэння Богу.
    Райца, радца, ратман — на Беларусі ў XIV—XVIII стагод-дзях выбраны або прызначаны сябра рады магістрата. He блытаць з лаўнікам, які таксама сябра магістрата. але засядаў у лаве, як скарочана называўся войтаўсква-лаўніцкі суд, ад-сюль — лаўнік, па-сучаснаму — прысяжны засядацель.
    Рэзідэнцыя — у «Таварыстве Ісуса» прамежкавы паміж калегіяй і місіяй апорны пункт, адна з устаноў.
    Рэктар — службовая асоба ў езуіцкай іерархіі. Кіраўнік духоўна-вучэбнай установы.
    Рэнегат — чалавек, які не толькі змяніў свае перакананні, але і перайшоў у лагер праціўніка; адступнік, здраднік.
    Рэфармацыя — рэлігійны і грамадска-палітычны рух, пачаўся ў XVI стагоддзі ў Нямеччыне як пратэст супраць пап-скага засілля. Паклала пачатак пратэстанцтву.
    Сарбона — першапачаткова філасофска-схаластычная школа ў Парыжы, закладзеная ў 1253 годзе Робертам дэ Сар-бон; цяпер назва парыжскага універсітэта.
    Сафістыка — ужыванне ў спрэчцы або ў доказах сафіэ-маў — ілжывых па сутнасці сцвярджэнняў, якія фармальна здаюцца правільнымі, заснаваных на наўмысным, свядомым парушэнні правілаў логікі.
    Сацыніянства — левае крыло антытрынітарызма.
    Сівод — вышэйшы орган па справах Рускай праваслаўнай царквы; у пратэстанцкай царкве сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння царкоўных спраў.
    Склюд — плотніцкая сякера з шырокім накшталт алебар-ды лязом.
    Стырнік — кормнік, лоцман.
    Супліка — пісьмовая скарга.
    Схаластыка — бясплённае мудрагельства, фармальныя веды, адарваныя ад жыцця I практыкі, начотніцтва.