• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    Вялікую дозу пальшчызны ўііырснулі насельніцтву праз дзяржаўныя структуры польскай акупацыйнай улады і спаланізаваную школу. Яшчэ някемнай дзятве ўбівалі ў галовы вершы: «Хто ты ёсць?— Я паляк малы. Які герб твой?— Арол белы». Гэты ж матыў няспынна гучаў і з касцельных амбонаў. Правільна гаварылі ста-ражытныя рымляне, што кропля дзяўбе камень не сі-лай, а частатой і працягласцю падзення.
    А цяпер вернемся да нашых авечак, якія трапілі ў расійскі загон. Яшчэ больш спрыяльным для езуітаў было цараванне Паўла I, напалоханага жудаснымі пра-явамі французскай рэвалюцыі. Ордэнская брація зай-мела такі давер імператара, што ён шчыра лічыў езуітаў абсалютным увасабленнем дабра і адзінай дзейснай сі-лай супраць усялякага зла. У час свайго знаходжання
    116
    ў Рыме Гіавел I абмяркоўваў з папам пытанне ўвядзен-ня ў Расіі уніяцтва. Магчыма, ён бы і зрабіў гэта, каб не асцерагаўся шалёнага супрацьдзеяння вышэйшай праваслаўнай іерархіі і абурэння ў расійскім народзе.
    Прыхільнасць імператара прынесла ордэну шэраг істотных ілыот. У 1800 годзе полацкі навіцыят атрымаў дазвол засноўваць новыя рэзідэнцыі і місіі, праўда, толькі ў раёнах кампактнага пражывання католікаў. Ім вярталася рухомая і нерухомая маёмасць, перададзеная ў 1773 годзе ўрадам Вялікага княства Літоўскага Аду-кацыйнай камісіі. Павел I вывеў езуітаў з-пад падпа-радкавання і кантролю касцельнай улады. Арцыбіскуп С. Богуш-Сестранцэвіч, які верай і праўдай служыў Ра-сіі, за неасцярожна выказанае незадавальненне гэтым рашэннем трапіў у няміласць і апынуўся пад наглядам паліцыі ў сваім родавым маёнтку. Апошні падарунак імператар даслаў як бы з таго свету. Хадайніцтва Паўла 1 аб афіцыйным прызнанні ордэна на Беларусі было задаволена рымскай курыяй і прыйшло ў Пецяр-бург пасля забойства 11 сакавіка 1801 года няўдачліва-га манарха. Пры ім «Таварыства Ісуса» збавілася і той почапкі, на якой трымала ордэн Кацярына II, і набыло вялікі ўплыў на вышэйшыя колы расійскага грамадства. Езуіты нават дамагліся выкарыстання дзяржаўнай дып-ламатыі ў сваіх тактычных і стратэгічных мэтах.
    Далейшыя поспехі езуітаў у значнай ступені абу-моўлены выключнымі здольнасцямі абранага ў 1802 годзе генерала Г. Грубера, аўстрыйскага паддана-га, славснца па паходжанню. Ён здолеў перанесці сваю рэзідэнцыю ў Пецярбург. Пабудаваў там вялікі дом, захаваў за сабою перададзены яшчэ Паўлам I Кацяры-нінскі касцёл. Аляксандр I не супярэчыў заснаванню ў Расіі новых місій. Ухопістыя шчупальцы езуіцкага спру-та спакваля ахапілі вялікія абшары імперыі. Місіі, як грыбы пасля цёплага начнога дожджыка, узнікалі адна за другой — у Астрахані, на Каўказе, у Прыбалтыцы, Адэсе, Іркуцку і іншых гарадах. Усюды, дзе прысмок-тваліся мяккія навобмацак, але страшэнна ўчэпістыя прысоскі гэтай ненажэрнай пачвары, заставаліся цяж-ка зводныя сляды — рэзідэнцыі і місіі. Хутка езуіты
    117
    Габрыэль Грубер (1740—1805)
    перакрочылі межы Расійскай імперыі і ўкараніліся ў Кітаі і Неапалітанскім Каралеўстве.
    3 віртуозным спрытам умелі нашчадкі Лаёлы ўлазіць у душы патрэбных ім людзей. Адшліфаванае шматга-довай практыкай майстэрства выклікаць давер, пака-заць сябе з лепшага боку, зачараваць чарговую ахвяру ветлівым абыходжаннем, далікатнасцю і ліслівасцю спрацоўвалі, як чуйна наснуджаная пятля на зайца. Яны някепска ведалі і ўлічвалі людскую псіхалогію, маніпу-лявалі станоўчымі і адмоўнымі рысамі характару чала-века, яго слабасцямі і захапленнямі. Вялікім докам завязваць знаёмствы ў вышэйшых колах быў С. Чар-невіч. Але Г. Грубер далёка пераўзышоў яго. Як толькі ў Полацк дайшла вестка аб смерці Кацярыны П, ён
    118
    стрымгалоў паімчаўся ў Пецярбург, нейкім чынам пра-лез у імператарскі палац, здолеў пазнаёміцца і з першай сустрэчы наладзіць прыязныя адносіны з самім Паўлам I. Неўзабаве будучы генерал ордэна зрабіўся сваім чалавекам пры двары яго вялікасці самадзержца ўсерасійскага. Ён паспяхова лечыць зубы імператрыцы Марыі Фёдараўны, гатуе па адмысловаму, толькі яму вядомаму, рацэпту шакалад для новага імператара, ма-люе і дорыць прыдворнай знаці адзначаныя прыстой-ным талентам карціны. Ніхто не заўважыў, калі ён зрабіўся ўсім патрэбным і карысным чалавекам.
    Габрыэль Грубер сапраўды быў асобай надзвычай каларытнай. Сучаснікі і пазнейшыя даследчыкі нязмен-на і адназначна характарызавалі яго як чалавека здзіўляючых здольнасцей, усебакова эрудзіраванага, знаходлівага і настойлівага ў дасягненні мэты. Чалавека з вострым і самабытным розумам і мысленнем. Калі гаворка заходзіла пра яго веды ў той ці іншай галіне навукі ці вытворчасці, заўсёды гучалі прыметнікі най-вышэйшай ступені. Кім ён толькі ні быў: і механікам, і фізікам, і архітэктарам, і гідраўлікам, і хімікам, і оп-тыкам, і матэматыкам, і дантыстам, і кандытарам, і мас-таком, і да ўсяго вынаходцам і канструктарам. На яго лекцыях у Пецярбургскай акадэміі не было дзе ўпасці яблыку. У музеі Полацкай езуіцкай акадэміі экспана-валіся розныя прыборы і машыны, але найбольшай арыгінальнасцю вызначаліся вынайдзеныя і сканстру-яваныя Груберам. Некаторыя з іх не мелі ні практыч-нага, ні вучэбнага значэння, а цікавыя былі перш за ўсё геніяльным вырашэннем складаных канструктар-скіх задум. Яны абуджалі творчую думку, дэманстравалі патэнцыяльныя магчымасці розуму, уздымалі прэстыж навукова-тэхнічнага ўзроўню акадэміі, яе аўтарытэт.
    Былі і такія механізмы, што наганялі страх і прыво-дзілі гасцей у здранцвенне. Жахлівае ўраджанне ахоп-лівала кожнага пры адным толькі позірку на вялізную галаву старца з жаўтлявым тварам, доўгімі сівымі пас-мамі валасоў і рухомымі вачыма, а калі яна азывалася нейкім замагільным, але выразным голасам, па спіне прабягалі дрыжыкі, здаралася, што некаторыя асобы слабага полу страчвалі прытомнасць. Галава гаварыла
    119
    гучна, з кампетэнтнасцю дасведчанага ва ўсім чалавека адказвала на пытанні субяседніка, прытым на той мове, на якой да яе звярталіся. Пры гэтым змяняўся характар гучання і эмацыянальнае напаўненне голасу: выраз маріпчыністага твару рэагаваў на тэму размовы адпа-веднай мімікай.
    Езуіты шырока і з поспехам выкарыстоўвалі дасяг-ненні тагачаснай навукі, асабліва хіміі, фізікі і механікі, для стварэння здзіўляючых уяўленне недасведчаных людзей відовішчаў. У святочныя дні такія «публічныя эксперыменты» збіралі процьму вернікаў розных кан-фесій. Кожнаму хацелася паглядзець на дзівосы айцоў-езуітаў. У Віцебску, напрыклад, яны ўзнімалі высока ў неба, як занатаваў у сваіх успамінах вядомы мемуарыст XIX стагоддзя Максіміліян Маркс, паветраны іпар з лялькамі апосталаў у лодцы або скідалі са званіцы свай-го касцёла на парашуце жывога казла, які шчасліва прызямляўся на плошчы. Прастадушныя гараджане лі-таральна дранцвелі ад здзіўлення. Далей М. Маркс піша: «Аў залах вучылішча, у цёмнай — чароўны ліхтар дэманстраваў розныя цуды езуіцкіх святых: Лаёлы, Ган-зага, Баболі, Косткі... у светлай — грымучы газ з выбу-хам згараў у мыльных бурбалках, што ляталі ў паветры, або канічныя люстэркі збіралі пачварныя разводы ў вытанчаныя малюнкі».
    Загінуў Грубер трагічна і пры недастаткова высвет-леных абставінах — задыхнуўся ад дыму падчас пажа-ру езуіцкага дома ў Пецярбургу. Шкада, што гэты незвычайны чалавек-унікум расцярушыўсвой шматгран-ны талент на служэнне утапічнай ідэі — устааяванню адзінай ва ўсім свеце каталіцкай канфесіі пад эгідай папы рымскага, рэлігійнага варыянту сусветнага панавання.
    Апошнія гады жыцця Грубер выношваў задуму пад-парадкаваць ордэну Віленскі універсітэт, а затым узяць пад свой кантроль усю сістэму адукацыі ў краі. Але яму перайшла дарогу надзвычай уплывовая натой час асоба — папячыцель Віленскай навучальнай акругі, буйны магнат і блізкі сябра Аляксандра 1 Адам Юрый Чарта-рыйскі. У князя, міністра замежных спраў, члена Дзяр-жаўнага савета і сенатара Расіі, які выводзіў свой род ад Канстанціна, сына Альгерда, будучага лідэра кансер-
    120
    ватыўных колаў Польшчы, снаваліся свае планы — ён мроіў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай з Вялікім княс-твам Літоўскім у яе складзе ў межах 1772 года ў дынас-тычнай уніі з Расіяй і пад яе пратэктаратам. Напачатку Аляксандр 1 быў схільны падтрымаць праект Чарта-рыйскага, але пад націскам акружэння, свецкага і духоўнага, адмовіўся ад сваіх папярэдніх і яшчэ неак-рэсленых намераў. Дарэчы, супраць планаў Чартарый-скага рэзка выказваўся A. С. Пушкін. А нашчадак Альгердаўлістападаўскім паўстанні 1830—1831 гг. выс-тупіў супраць Расіі, узначаліўшы нацыянальны ўрад у Варшаве. У жніўні 1831 года эмігрыраваў у Парыж.
    Пасля няўдалай спробы прыбраць да сваіх рук Ві-ленскі універсітэт узнікла новая задума — пераўтва-рыць Полацкі калегіум у акадэмію. Ажыццявіў яе пераемнік заўчасна памершага Грубера новы генерал ордэна Тадэвупі Бржазоўскі.
    Урачыстае адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня 1812 года, усяго за два дні да нападу Напалеона на Ра-сію. Такога пампезнага відовішча палачане, напэўна, ніколі не бачылі. Герцаг Вюртэмбергскі, тагачасны ге-нерал-губернатар Беларусі, з падабаючым гістарычна-му моманту пафасам перадаў рэктару імператарскі рэскрыпт аб наданні калегіуму статуса вышэйшай на-вучальнай установы з правамі і прывілеямі, дараванымі універсітэтам расійскім. Даўжэзная працэсія прадэфі-лявала ад будынка акадэміі да касцёла. Семдзесят сця-гоў з гербамі падуладных Расіі зямель і народаў звісалі з устаноўленых у храме флагштокаў. На сценах — эм-блемы царственнага дома і медальёны з алегарычнымі выявамі дабрачыннасцяў Аляксандра I. На адмысловым троне з бюстам самадзержца расійскага ляжала імпера-тарская грамата на расшыт'ай золатам падупіцы. Гучэлі прамовы, оды, вершы на сямі мовах. Усхвалялі імперата-ра, герцага, міністра асветы графа Разумоўскага...
    Публічная частка ўрачыстасці завяршылася святоч-най вячэрай, шыкоўным пачастункам найбольш пава-жаных гасцей і тытулаваных асоб. Вьгтрыманае віно лепшых еўрапейскіх марак лілося ракою. He бракавала і мясцовых напояў. Розныя гатункі пітнога мёду, у тым ліку славуты ліпец, іскрыліся рознымі адценнямі бур-
    121
    штыну. Для паслуг аматараў больш моцных напояў было ўдосталь і аквавіты, тройчы ачышчанай гарэлкі, і закаркаванага ў гліняных паліваных гляках знакамітага літоўскага крупніку. Сталы з моранага дубу, які ланцу-гамі выцягвалі з Дзвіны і, пакуль не высахне, вытрым-лівалі ў сухім пяску, ажно ўгіналіся ад цяжару ежы і пітва. Чаго толькі тут не было! Святое рыцарства заўсёды вызначалася вытанчанасцю кухні, далікатнай адметнасцю смака, элегантнай сервіроўкай. Розныя віды вяндліны самі прасіліся ў рот. Смажаныя дзічыныя кумпякі з залацістай скарыначкай патыхалі казытлівым водарам ляснога ядлоўца. Каўбасы, паляндвіцы з адкор-мленых жалудамі падсвінкаў. Вэнджаная рыба: дзвін-скія шчупакі, самы, вугры, цытры і міроны з вілейскіх віроў з-пад Смаргоні. А маўклівыя, бы здані, манахі падносілі ўсё новыя і новыя стравы. А калі на доўтіх ліпавых паўначоўках уносілі двухметровага дняп-роўскага асятра, шаноўнае панства слупянела і пажад-ліва пракоўтвала сліну.